Брыдкія аповяды
Дзмітрый Падбярэзскі
Выдавец: Каўчэг
Памер: 198с.
Мінск 2015
154
— Вы можаце мне не верыць, але... — Чахончык сумяўся. — Для мяне ва ўсёй гэтай гісторыі яшчэ шмат чаго незразумелага. Паўтару яшчэ раз: афіцыйна я ўскладзенае на мяне заданне выканаў. Але працягваю займацца гэтай справай. Так бы мовіць — на ўласную ініцыятыву.
— Разумею, — адказаў Стольнікаў. — Але цалкам давяраць вам не магу. Таму і надалей буду адказваць як паводле пратаколу.
— I я вас разумею, — згадзіўся капітан. — Па пратаколу дык па пратаколу... Астроўскі выпіваў?
— У нас дома для гасцей заўсёды нешта было, — адазвалася Астроўская, калі яны нетаропка пакрочылі далей. — Але гэта былі добрыя, нятанныя напоі. Ён мог выпіць за вечар грамаў з пяцьдзесят віскі, добрай гарэлкі, але не больш. He больш!
— Во як?! — здзівіўся Чахончык. — Адкуль жа на лецішчы ўзяўся літр бальзаму?
— А вось вы і здагадайцеся, капітан, — з’едліва прамовіў Стольнікаў. — I ў чым ён данёс да лецішча гэтыя дзве пляшкі? I дзе іх набыў? Разгадаеце загадку — маёра дадуць.
— Маёра я павінен быў атрымаць яшчэ гады з чатыры таму, — адказаў Чахончык.
— I што ж сарвалася? Чаму зоркі на пагонах не памяняліся?
— А здарылася так, што я разгадаў тады адну вельмі падобную загадку, — пацёр пад носам капітан. — Аднак мяне пра тое таксама ніхто не прасіў. Як і цяпер. Таму і пакацілася знічка з пагонаў. Такая вось справа...
— Ну, тады застаецца пажадаць вам поспехаў, — адказаў Стольнікаў. — Хоць... усім зразумела, што вінаватых не адіпукаюць. Захаранка, Ганчар, Красоўскі, Завадскі, Чаркасава — ці мала прыкладаў?
155
— I вам не хварэць, — развітаўся Чахончык і пакрочыў далей сам.
“Халера, вось табе і яшчэ адзін нюансік!.. Значыць, у торбе быў ноўтбук. I перакусіць у Астроўскага з сабой было чаго. Аднак на месцы ані камп’ютара, ані бутэрбродаў. Добра, з камп’ютарам усё зразумела. A навошта сабойку зносіць? Ну, калі ўсё было ў адным пакунку, дык і схапілі разам. Калі так, дык тут усё становіцца на свае месцы. Спяшаліся. Камп’ютар быў патрэбны найперш. Трэба думаць, гэты дывайс пра сябе яшчэ нешта скажа. I, відаць, у самы бліжэйшы час...”
Капітан зірнуў на гадзіннік, крыху падумаў і рушыў у бок будынку, дзе размяшчаўся галаўны офіс мабільнага аператара. Па некаторых ранейшых справах ён там бываў неаднойчы, а таму добра ведаў, да каго трэба звяртацца па патрэбную інфармацыю.
— Добрай сувязі, Міхал Іванавіч! — прывітаўся ён, калі ўпэўнена адчыніў дзверы ў кабінет.
— Каго бачым! — пачуў Чахончык у адказ і паціснуў працягнутую яму руку.
Мажнога выгляду мужчыну, каўнер бялюткай кашулі якога яўна пераціскаў абавязковы для такой пасады галыптук, з’яўленне следчага, як было заўважна, не надта ўзрадавала. Ужо хоць бы таму, што яно вымагала патраціць пэўны час на не надта абавязковыя для яго клопаты.
— Што, зноў нялёгкая прыгнала? — спытаў Міхал Іванавіч, выціраючы ўжо не свежай насоўкай шырокі твар. — Чарговага тэлефоннага маньяка шукаем?
— Ды каб я ведаў, каго гэтым разам шукаць, — сарвалася з языка ў капітана. — Трэба адзін нумарок прабіць. Вечар мінулай пятніцы ды і ранак суботы, на ўсялякі выпадак.
156
Чахончык напісаў на картцы паперы нумар і працягнуў картку Міхалу Іванавічу. Той праз акуляры зірнуў на лічбы, пасля чаго прыадчыніў адну з тэчак, што ляжалі перад ім на стале. Зрабіў ён гэта так, каб капітану не было відаць, што ляжыць у той тэчцы. Нешта зверыўшы з напісаным на паперцы, ён глыбока ўздыхнуў і амаль плюхнуўся ў крэсла. Крыху счакаўшы, жэстам запрасіў прысесці і следчага.
— Як з грыбамі сёлета, з рыбалкай? — спытаў Міхал Іванавіч, круцячы ў пальцах картку з нумарам тэлефону. Чахончык імгненна зразумеў, што прычына гэтак рэзка змяніць тэму гутаркі была і — вельмі істотная.
— Ды дзе ты тут вырвешся ў тыя грыбы! — тым не менш падхапіў ён новую тэму, у той жа час жэстам запрашаючы Міхала Іванавіча выйсці з кабінету. — Я ўжо не кажу пра рыбалку, бо туды менш чым на два дні і сэнсу няма выбірацца. А дзе тыя два вольныя дні адшукаеш?
— Дарэчы! — Міхал Іванавіч зразумеў прапанову капітана. — Праца — працай, але ж і яна не вечная, ці не так? Тут мы адну новенькую мадэль атрымалі, з навігатарам, як па грыбы ехаць — самае тое! Пайшлі пакажу.
I ён ледзь не сілком пацягнуў Чахончыка з кабінету. А ўжо на калідоры пачаў шаптаць:
— Капітан, блін! Добра, што ты нумар напісаў, а не назваў!
— Дык... нечаму ж вывучаны, — адказаў Чахончык. — Заўсёды лепш падстрахавацца. Гэбэ?
— А хто ж яшчэ?! 3 самага ранку пазванілі і сказалі: аніякіх звестак па ўваходзячых-зыходзячых з гэтага нумару катэгарычна анікому!
— Катэгарычна? Так і сказалі?
— Капітан, мне да пенсіі ўсяго нічога засталося.
157
Ты ж сам усё разумееш...
— Стараюся зразумець усіх, — прызнаўся Чахончык. — Але ж... Ведаеш, шмат калі не атрымліваецца.
— Ты на мяне не крыўдуй, — Міхал Іванавіч палез у кішэню за насоўкай. — He магу, як бы не хацеў! Я ж іх ненавіджу! Яны і дзеда майго раскулачылі, і бацьку на пяць гадоў пасадзілі, бо таму “пашанцавала” ў палоне выжыць. У немцаў, бач, выжыў, а ў саветах на лесанарыхтоўках без рукі застаўся. А сын? Схапілі на акцыі, з універсітэту папёрлі... Даў бы я табе раздрукоўку ўсіх злучэнняў што да таго нумару, але яны даведаюцца. Я не баюся, што даведаюцца, — я ў гэтым упэўнены!
— Тым не менш мы мусім вярнуцца да цябе, — сказаў капітан. — А што табе адказаць мне, каб там пачулі, думаю, здагадаешся...
— Так, дык які табе нумар? — спытаў Міхал Іванавіч, калі замацаваў сваё цела ў крэсле. — Вось ён, паглядзім у базе... Ты, капітан, нічога не наблытаў?
— Што я мог наблытаць? — Чахончык, як толькі мог, надаў свайму голасу інтанацыю шчырага здзіўлення. — Вось жа напісана.
— Няма ў нас у базе такога нумару, — адказаў Міхал Іванавіч. — Быў некалі, але дамова на яго скасаваная. Так пгго альбо ты памыліўся, альбо табе біты нумар падсунулі. Як высветліш — заходзь, ні ў чым табе не адмовім, сам ведаеш!
— I табе не хварэць, Міхал Іванавіч! — сказаў Чахончык і ўжо ад дзвярэй адзначыў: — А новая мадэлька тэлефона і сапраўды такая... прыемная. Варта падумаць. А ўжо потым з ёй — ды па грыбы!
158
ЖЖ-блог карыстальніка khutki_gonchy, 5 верасня, 21:30.
khutki_gonchy write:
Заўважыў вось якую рэч: апошнім часам людзі ўсё больш зачыняюцца ва ўласнай шкарлупіне. Нехта можа сказаць: на гэта паўплывалі новыя тэхналогіі. Раней на лаўках людзі збіраліся, нешта абмяркоўвалі. Як з’явіліся тэлевізары, дык на прагляды цэлымі сем’ямі прыходзілі да суседзяў. А цяпер... Маеш камп’ютар — і перад табой адчынены ўвесь свет. I гутарыць, абмяркоўваць нешта, спрачацца, нават лаяцца можна, не адыходзячы ад стала. Адзіны хіб: дакрануцца да суразмоўцы немагчыма. А гэта часам так неабходна!
Nachnaja_zorka write:
У мяне такое адчуванне, што тэхнічны прагрэс неўзабаве прыдумае і нешта такое, каб можна было на адлегласці паціснуць адно аднаму руку.
Jo-lupen write:
Ці пацалавацца. Узасос! ©
Zly_dzien write:
А патрахацца віртуальна вам яшчэ не хочацца?
Jo-lupen write:
Зноў быдла вылузалася!..
Zly_dzien write:
Што, не падабаецца? Дык няма чаго тут соплі распускаць! “Часам так неабходна дакрануцца”... Ай-вой! Кракадзілавыя слёзы следака-рамантыка...
Abshar write:
Гэтыя служывыя без запрашэння ў кожную дзірку цяпер лезуць. Працоўны дзень скончыўся, валі, троль, дамоў!
Zly_dzien write:
У мяне начная змена. Двайная аплата. Так што ўжо пацярпіце!
159
Nachnaja_zorka write:
Андрусь, a яго можна неяк адключыць? Дастаў ужо троль у пагонах!
khutki_gonchy write:
А навошта? Няхай тут будзе. 3 намі яму, відаць, куды цікавей, чым на якіх порна-сайтах. Дый карысці ад нас яму больш. Цалкам магчыма, што пачуе нешта разумнае, падвучыцца.
Zly_dzien write:
A то й сам вам неіпта падкажу. Я ж чалавек добры...
Jo-lupen write:
Яно адразу відаць... Такія забіваюць з усмешкай на твары.
Zly_dzien write:
Супакойся, ты яшчэ толькі на падыходзе да спісаў. А пакуль не будзем скардзіцца на дэфіцыт зносінаў з людзьмі, як пра тое спадар следчы напісаў. Давайце, пагаворым па душах, ну!
Jo-lupen write:
Вось цяпер і я шкадую, што праз камп’ютар пакуль немагчыма даць табе па мордзе! А вельмі ж хочацца.
khutki_gonchy write:
Я вось пра што. Гэтыя электронныя дзённікі — сапраўды нешта незвычайнае. Запішаш нешта на камяні — той можа пабіцца. А папера — згарэць. Напішаш тут — напісанае застанецца ажно да таго часу, як будзе энергія сілкаваць камп’ютарныя сеткі. I нават калі нехта вельмі захоча, зліквідаваць напісанае практычна немагчыма. Згодны, Злы?
Zly_dzien write:
Нешта не зусім разумею, пра што ты, слядак...
khutki_gonchy write:
Ну і добра, што не разумееш. Бо калі твая разумелка спрацуе — магчыма, позна ўжо будзе!
160
Zly_dzien write:
Гэта ты мяне палохаеш? Ты?! He, слядак, гэта табе самы час пачаць баяцца. Бо сунуў ты свой нос туды, куды ніхто цябе не прасіў. Гэтак лёгка не тое што без носа — без галавы застацца!
Nachnaja_zorka write:
Дзікасць нейкая! Улез без дазволу ды яшчэ пагражае! Гончы, ты ж сам у стане вылічыць, хто табе пагражае.
Zly_dzien write:
Вылічыць можа. А вось дастаць — ніколі! Тым больш, што я магу табе нештачкі цікавае паведаміць.
khutki_gonchy write:
Напрыклад?
Zly_dzien write:
Кажуць, ты нейкім камп’ютарам зацікавіўся? He турбуйся, ты яго не адшукаеш. А вось я ведаю, дзе ён і які ў ім цікавы файлік маецца.
Abshar write:
Гончы, думаю, табе варта забаніць гэтага тыпа, каб ніколі больш не чытаць ягонае трызненне.
khutki_gonchy write:
He, не трэба. Няхай злівае тое, на што яму начальства дазвол дало.
Zly_dzien write:
Ага, дазволіла... Дык вось, слядак, можаш пахаваць сваю версію. Мы тут ні пры чым. I камп’ютар той шукай у тых, хто першы прыехаў і бутэлькі падкінуў. I бутэрброды з’еў, гы!
khutki_gonchy write:
Вельмі цікавая версія. Я б ніколі не здагадаўся.
Zly_dzien write:
А то!.. I файлік там быў з пазначанай сумай у 300 тысяч еўра. Як падзяліць гэтыя грошы, што прыйшлі на барацьбу з крывавым рэжымам, бедны журналіст і
161
ламаў галаву аж да ночы. I такі — зламаў!
Jo-lupen write:
Гончы, ды разводзіць ён цябе, ёжыку зразумела! Самі яны ўсё зрабілі, а табе тухлую версію падсоўваюць!
Zly_dzien write:
Можа, табе яшчэ й СМС-кі скінуць, каб ты пабачыў, як ён дзяліў гэтыя грошы паміж саратнікамі па барацьбе? Зусім не на змаганне з рэжымам. Скажу табе: дрэнна ён дзяліў, вельмі дрэнна. Вось таму яго свае аператыўна і паправілі.