• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    — To бок, у краіне дзейнічае структура, якая — так атрымліваецца — знаходзіцца па-за законам? — удакладніў Чахончык.
    — Каб яшчэ закон хоць неяк дзейнічаў, — уздыхнуў Зайчык. — Андрусь! Кінь гэта. Ты на іх шляху — як маленькі каменчык пад колам пазадарожніка. А я не хачу, каб такія, як ты, сыходзілі з жыцця заўчасна. Ты нам яшчэ будзеш патрэбны.
    Ці то сапраўды на Зайчыка падзейнічала гарэлка, ці то ён насамрэч не стрымаўся, аднак, сказаўшы “нам”, ён на імгненне спыніўся. Аднак потым, махнуўшы рукой, пачаў казаць далей.
    — Вось што... Колькі б не казалі аб прадажнасці мянтоў, іншых сілавых структур, далёка не ўсё адпавядае праўдзе. Ва ўсіх гэтых структурах зберагліся яшчэ людзі, для якіх афіцэрская годнасць, сумленне, адказнасць за слова — не пусты гук. Іх няшмат, але яны ёсць. I той парадак у краіне, заведзены не зусім здаровай галавой выпадковага пустадомка, іх зусім не радуе. Андрусь, павер, ёсць людзі дастаткова высокага палёту, якія выдатна разумеюць розніцу паміж паняткамі дзяржава і ўлада. Якім сорамна, што яны прадстаўляюць уладу. I якія гатовыя паставіць на кон шмат, каб улада зрабілася іншай.
    — А я і не сумняваўся, — заўважыў Чахончык. — Адно што ў нас не Афрыка. I вайсковыя перавароты
    169
    тут лейтэнанты не робяць.
    — Зробяць генералы, — запэўніў Зайчык. — I такія ёсць, павер. Ёсць і лейтэнанты. Спадзяюся, што сярод капітанаў будзеш і ты.
    — Я? — усхапіўся Чахончык. — Ну, не ведаю... Неяк я далёкі ад усяго гэтага.
    — Ты значна бліжэй, чым думаеш, — заўважыў падпалкоўнік. — Ужо хоць бы таму, што чэсны.
    — Вы мне прапануеце...
    — He! — адрэзаў Зайчык. — Гэта табе самому вырашаць, з кім быць. А прапаную я табе нешта зусім іншае.
    Ён зноў наліў у кілішкі гарэлку, моўчкі прапанаваў выпіць і праз пэўную паўзу пачаў казаць.
    — Праз мяне, і не аднаго мяне, як ты можаш здагадвацца, праходзіла шмат інфармацыі, так бы мовіць, для службовага выкарыстання. А часам — і проста сакрэтнай, якая здабывалася адмысловымі шляхамі. Як ты мог ужо зразумець, людзі ў сілавых структурах, якія збераглі ў сабе годнасць, не маглі не адшукаць адзін аднаго. Так паступова склалася група не апошніх у гэтай краіне людзей, якія не прымаюць сённяшнія парадкі, якія гатовыя працаваць не на ўладу, а на дзяржаву.
    Зайчык зрабіў невялікую паўзу, пасля чаго працягваў казаць.
    — Нашы людзі ёсць ва ўсіх структурах, апрача, бадай, вось гэтых адмарожаных, якія і разабраліся з Астроўскім. У гэтых тармазы наогул адсутнічаюць. Яны, такое ўражанне, сядзяць на вызначаных месцах пасменна, гатовыя ў кожную секунду кінуцца туды, дзе ім скажуць, і зрабіць усё, што ім загадаюць. Гэта ўжо не людзі — зомбі. Ведаю, былі і такія распрацоўкі па падрыхтоўцы такіх вось людаедаў... Аднак такіх, як мы, усё ж крыху больш. I яшчэ шмат тых, хто
    170
    плюецца, аднак пакорліва выконвае брудныя загады. Забрудзіліся, канешне, па самае не магу, але не думаю, што незваротна. Дык вось...
    Падпалкоўнік выліў рэшту гарэлкі ў кілішкі, зноў жа моўчкі запрасіў Чахончыка выпіць і сказаў:
    — Я асабіста за апошнія гады набраў досыць кампрамату на многіх з ягонага атачэння. Мне, безумоўна, дапамагалі. Гэта нумары рахункаў, звесткі пра маёмасць тут і за мяжой, аб грашовых аперацыях... Карацей, хопіць не на адзін судовы працэс. Аднак, Андрусь, маю нядобрае прадчуванне. Здаецца, сярод нашай грамады крот такі завёўся. Ідзе пэўны зліў. He думаю, што гэты крот мае шмат інфармацыі, але варта лепш загадзя перастрахавацца. I вось у гэтым сэнсе я хацеў ба разлічваць на цябе.
    — Гэта пытанне ці прапанова? — спытаў капітан. — Мне трэба адказаць зараз?
    — Так, — адназначна пацвердзіў падпалкоўнік. — Менавіта адказаць і менавіта зараз. Таму што, прабач, у цябе выбару няма. Адмовішся — падвіснеш у паветры. I я не гарантую, што нашы людзі пасля таго, што ты даведаўся зашмат, не вырашаць, што ў выніку твайго “не” табе будзе лепш замаўчаць назаўсёды. Хоць я асабіста сказаў ім, што ў табе цалкам упэўнены... Ты ўжо прабач, што без цябе цябе ажаніў.
    — Іванавіч, ты зрабіў... слушна, — адказаў Чахончык.
    — Калі так, дык вось што далей...
    Падпалкоўнік Зайчык расшпіліў кашулю, дастаў з кішэні блакнот і асадку, паклаў іх перад сабой.
    — Зараз я напішу тут адрас сайту. Зберагаць дакументы ў наш час у арыгіналах неяк не выпадае, таму на гэтым сайце змешчана ўся сабраная інфармацыя, пра якую я табе сказаў. Памяць у цябе
    171
    выдатная, зірні на адрас і запомні пароль доступу. A паперку я зараз спалю. Запомніў?
    — Так, — адказаў Чахончык, заплюшчыўшы вочы, каб добра запомніць адрас сайту і слова “zdrada95”, якое было паролем для адкрыцця інфармацыі.
    Зайчык пстрыкнуў запальнічкай, і аркушык паперы ператварыўся ў папяльнічцы ў попел.
    — Як са мной раптам што здарыцца, ты павінен будзеш зайсці на сайт, набраць пароль і адчыніць архіў, — патлумачыў падпалкоўнік. — Сайт зроблены такім чынам, што пасля разархівацыі ўся гэтая інфармацыя аўтаматычна патрапіць у сацыяльныя сеткі, на адрасы многіх айчынных і сусветных інфармацыйных агенцтваў. Гэта будзе падобна на выбух магутнай бомбы, страсяне не толькі Еўропу, але і многія іншыя краіны. He выключаю, што дзе-нідзе падуць кабінеты міністраў, якія нібыта падтрымлівалі санкцыі супраць нашага рэжыму, але насамрэч тайна круцілі ягоныя фінансы. Ты запомніў адрас, пароль, ты гатовы ўзяць на сябе гэта?
    — Сяргей Іванавіч, выбару ў мяне, як я цяпер разумею, няма, — адказаў Чахончык. — Я зраблю ўсё, пра што ты мне сказаў. Толькі каб гэта не так хутка адбылося. Я маю на ўвазе тваё... прабачце — вашае здароўе.
    — Цяпер мяне гэта наогул не хвалюе. Таму што ўчора я атрымаў допіс на тэлефон, — патлумачыў Зайчык. — Допіс такі: “Панядзелак, 13-е. Благі дзень для прагулак перад сном”.
    — I вы сёння таксама пойдзеце гуляць з сабакам? — спытаў капітан.
    — Пайду! — рашуча адказаў падпалкоўнік. — He хачу, каб некаму падалося, што я ўжо і гуляць па вечарах баюся. Хрэн ім у вочы, вось што! А ты памятай, пра што мы дамовіліся. I як што са мной
    172
    здарыцца — запускай архіў.
    — Вельмі спадзяюся, што яны абмяжуюцца толькі пагрозамі...
    — Э-э, Андрусь!.. Яны і генерала-міністра прыбралі, што ім нейкі падпалкоўнік! Яны, як драпежнікі, адчулі ўжо пах крыві, а таму іх цяпер нішто не спыніць, — заўважыў Зайчык. — Тым больш, яны ўбачылі, што за гэта ім нішто не пагражае. Пакуль не пагражае... I на заканчэнне. Сайт гэты — з хітрынкай. Акенца для ўводу пароля з’явіцца пасля таго, як націснеш кнопку “выдаліць інфармацыю”. Разлічана на тое, каб старонняга чалавека паставіць у тупік: навошта пароль для таго, каб знішчыць змест сайту?
    — Сайт можна і проста заблакаваць, — заўважыў Чахончык.
    — Марна! Заўсёды знойдуцца адмыслоўцы, якія праб’юць любыя блакіроўкі. А кожная спроба ўзламаць пароль прывядзе да аўтаматычнага запуску сайта. Вось так!..
    Падпалкоўнік разлічыўся з афіцыянтам, яны выйшлі з рэстарану, наблізіліся да машыны. Фёдаравіч расчыніў дзверку, але падпалкоўнік не спяшаўся.
    — А няблага мы пад’елі, так, капітан?
    — Свята якое, таварыш падпалкоўнік? — пацікавіўся Фёдаравіч.
    — Але, свята, — адказаў Зайчык. — Шкада, што вось так адзначыць такія святы атрымліваецца вельмі рэдка. Ты ў аддзел, капітан?
    — Буду крыху пазней, — адказаў Чахончык. — Трэба яшчэ на вакзал падскочыць.
    — Тады — бывай!
    — Дзякуй за пачастунак, Сяргей Іванавіч! — адказаў капітан і пакрочыў убок станцыі метро.
    173
    Па дарозе ён уключыў мабільнік, набраў нумар Начной зоркі і пацікавіўся, ці будзе яна сёння ўвечары на сувязі. Атрымаўшы пацверджанне, ён паведаміў пра свае планы: пад’ехаць на вакзал, потым на працу, дзе спадзяваўся надоўга не затрымацца. Развітаўшыся з Начной зоркай, Чахончык даў нырца ў тунэль, які вёў да станцыі метро.
    Ён сапраўды ехаў на вакзал, таму што менавіта там праз аўтаматычную камеру захоўвання яны час ад часу абменьваліся з Начной зоркай мілымі прэзентыкамі ці проста допісамі. Ім так было зручна: Начная зорка працавала непадалёку ад вакзала, і гэты від зносін яны ўжывалі, калі Чахончыку яўна свяціла затрымацца на працы ці не да світанку. He прападаць жа было загадзя набытым для агульнай вячэры ласункам!
    Каля ўваходу да аўтаматычных камер капітан выцягнуў з сумкі аркуш паперы, нешта напісаў на ім, адшукаў свабодную ячэйку і, пакінуўшы там аркуш паперы, зачыніў дзверку. Пасля чаго паехаў у аддзяленне.
    Адтуль ён яшчэ раз перазваніў Начной зорцы і сказаў, што тая можа атрымаць ад яго прэзент, але не раней як праз два дні.
    — Ты ж памятаеш: 521, а пасля — Б1937. Да сустрэчы сёння ў Сеціве, — яшчэ раз нагадаў ён.
    У сваім кабінеце Чахончык яшчэ папрацаваў з бягучымі дакументамі, напісаў пару справаздач, зрабіў колькі тэлефанаванняў, а напрыканцы зазірнуў у пакой, дзе зберагаліся асабістыя справы супрацоўнікаў райаддзела. Маладая прапаршчык Ганна Мядзведка сустрэла Чахончыка прыязнай усмешкай.
    — Чаму адна? — пацікавіўся капітан.
    174
    — Шэф ужо сышоў, — патлумачыла Ганна. — А ты чаго, Андрэй, да нас, такі рэдкі госць?
    — Ганначка, — пачаў Чахончык. — Мы тут з мужыкамі паспрачаліся: якога году нараджэння Фёдаравіч? На кану пляшка кан’яку, між іншым. A калі я выйграю, дык з мяне табе — шакаладка.
    — Любая? — удакладніла Ганна.
    — Якая заўгодна! — пацвердзіў Андрэй.
    — Зараз пабачыш, — Ганна пакорпалася ў жалезнай шафы і выцягнула адтуль асабістую справу Фёдаравіча. — Вось, трымай. Кузняцоў Арсен Фёдаравіч.
    Чахончык разгарнуў тэчку, прабегся вачыма па тытульнай старонцы, перагарнуў пару аркушаў і адшукаў аўтабіяграфію.
    “Так, пасля школы паступіў у ПТВ, адтуль пайшоў у войска. Служыў у спецпадраздзяленні марской пехоты... Ого! Узнагароджаны за паспяховае выкананне... Так... Прыняты на працу ў раённы адзел... на пасаду вадзіцеля спецаўтатранспарту... Блін, наскрозь — спец”.
    — Ну што? — пацікавілася Ганна.
    Чахончык расчаравана ўздыхнуў:
    — Плакаў, здаецца, мой кан’ячок...
    — He ўгадаў?
    — Так атрымліваецца... Слухай, а чаго Фёдаравіч вадзілай пажадаў працаваць? 3 ягоным досведам самы час операм пахаць. He ведаеш часам?
    — Чула, што са здароўем у яго нейкія праблемы, — адказала Ганна.
    — У яго?! Ды ён жа мне сам казаў, што літр гарэлкі выжлукціць — яму не праблема, — здзівіўся капітан.
    — Сказала, што чула, Андрэй. А якія там падрабязнасці — гэта ты ў яго самога выпытвай.