• Газеты, часопісы і г.д.
  • Брыдкія аповяды  Дзмітрый Падбярэзскі

    Брыдкія аповяды

    Дзмітрый Падбярэзскі

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 198с.
    Мінск 2015
    62.19 МБ
    Nachnaja_zorka write:
    He слухай яго! Рабі так, як лічыш патрэбным. Гэта ж яўны развод, яны такое ўжо неаднойчы рабілі.
    khutki_gonchy write:
    He хвалюйся за мяне, Зорка! Ён можа кінуць мне якія заўгодна паведамленні. Таму што ведае: праверыць іх сапраўднасць я аніяк не змагу.
    Jo-lupen write:
    I што, ты думаеш, нават афіцыйны запыт аператару не дапаможа?
    khutki_gonchy write:
    He будзь такі наіўны. Нават і спрабаваць не буду.
    Zly_dzien write:
    Але ж паспрабаваў! Пацалаваў клямку — і з гэтым дадому пасунуўся, хе!
    Abshar write:
    Я адключаюся. He магу быць тут адначасова з такім мярзоццем. Бывайце!
    Nachnaja_zorka write:
    Я таксама спаць. Дабранач усім, апрача гэтага лайна. Каб ты ніколі не спаў!
    Jo-lupen write:
    Да заўтра!
    Zly_dzien write:
    162
    300 тысяч, 300 тысяч еўра. Заснеш тут, як жа!
    khutki_gonchy write:
    Бедны! Гэты дакладна не засне. Добрай ночы, адключаюся!
    3 самага ранку капітан Андрэй Чахончык, паснедаўшы, зайшоў у Skype і адшукаў карыстальніка пад нікам balshaVik. Той быў у сетцы, аднак капітан не стаў з ім гутарыць, разумеючы, што нават у ягонай кватэры, нядаўна праверанай адпаведнай апаратурай, вушы ў сцен такі маглі быць. Таму ён надрукаваў прывітанне суразмоўцу, пазначыўшы, што гутарыць яны могуць толькі праз клавіятуру.
    3 карыстальнікам balshaVik яны былі знаёмыя з дзяцінства, аднак Чахончык турбаваў яго па службе надзвычай рэдка. balshaVik быў не апошнім чалавекам у структуры адной з апазіцыйных партый, аднак у іх існавала дамова не пераходзіць агульнапрынятыя нормы. balshaVik часам тлумачыў Чахончыку сутнасць некаторых працэсаў у апазіцыйным руху, даваў характарыстыкі пэўным людзям, што капітан прымаў да ведама, але пры гэтым амаль ніколі не выкарыстоўваў у працы.
    Вось і гэтым разам Чахончык набраў на клавіятуры:
    — Вітаю! У курсе здарэння з Астроўскім?
    — Прывітанне! Канешне ж, ведаю! Бедны хлопец, я ведаў яго даволі добра. Разумны, чэсны, разважлівы.
    — Ён мог мець адносіны да размеркавання выдзеленых паводле гранту грошай? — запытаўся Чахончык.
    — Наколькі мне вядома, — напісаў у адказ balshaVik, — непасрэдна ў размеркаванні грошай ён ніколі не ўдзельнічаў. I непасрэднага доступу да іх
    163
    таксама не меў. Тым не менш мог кансультаваць слушнасць размеркавання пэўных сум.
    — 300 тысяч еўра — гэта вялікая сума? Як часта выдзяляюцца подобныя гранты? — пацікавіўся Чахончык.
    — Андрэй, не такая ўжо й вялікая сума. Напярэдадні нейкіх выбараў, бывала, выдзяляліся і куды больш значныя сумы.
    — Але ж нікога яшчэ не забівалі, — заўважыў следчы.
    — Ну вось і ты ўпэўнены, што гэта не самагубства. Бо з чаго ён раптам?
    — А ты не думаеш, што яго маглі... свае прыбраць? Скажам, сунуў нос не туды, не так грант той падзяліў, некага кінуў з грашыма?
    — Ведаеш, у жыцці наогул нічога выключаць немагчыма, — счакаўшы нейкі час, напісаў у адказ balshaVik. — Але тут не такі выпадак. Я ведаю касіра Стольнікава, яны з Астроўскім блізка сябравалі, у іх ніякіх канфліктаў не назіралася. Астроўскі не грошы кантраляваў, ён вёў замежныя кантакты іх руху.
    — Можа, некага тады адхіліў ад якой прывабнай дзелавой паездкі за мяжу, а той пакрыўдзіўся, кроў зайграла і...
    — He, такое выключана, — адказаў balshaVik. — Такіх людзей у нас хутка ставяць на месца. А калі ўрок не спрацоўвае — наогул адсоўваюць ад такіх паездак.
    — Дзяк, тады ў мяне ўсё! Да сувязі! — надрукаваў Чахончык і выключыў камп’ютар.
    Ён прыйшоў на працу, з колькі гадзінаў перакладаў папкі з раней адкрытымі справамі, зрабіў некалькі тэлефонных званкоў, аднак праз увесь час яго не пакідала думка: 300 тысяч — гэта дробязь у выпадку звычайнага распілу грантавых грошай ці ўсё
    164
    ж такі нагода для забойства? Калі дробязь, дык чаму ж калегі Астроўскага па справе апынуліся каля цела першымі. Яны што — ведалі? Калі ж такая сума можа пацягнуць за сабой пэўныя радыкальныя чыны, дык чаму ж крайнім зрабіўся Астроўскі, які ад грошай звычайна знаходзіўся на значнай адлегласці?
    Бліжэй да сярэдзіны дня ў ягоны кабінет зайшоў падпалкоўнік Зайчык. Спытаўся пра нейкія бягучыя рэчы, аднак Чахончык адразу заўважыў, што паводзіў сябе падпалкоўнік неяк дзіўнавата. Адчувалася, што яго нешта нервуе, нешта карціць яму сказаць, але ён не ведае, як і дзе. Аж нарэшце Зайчык не стрымаўся і сказаў:
    — Ты, капітан, даўно нармальна абедаў?
    Чахончык задумаўся.
    — Калі шчыра, дык добра і не памятаю. Звычайна піражкі нейкія, салацікі з кулінарыі на хуткую руку. Часу ж няма на абед! Начальства вунь штодня прыціскае, — усміхнуўся ён.
    — Маю прапанову, — адказаў падпалкоўнік. — На якую гадзіну спыняю на цябе ціск і прапаную добра пад’есці ў якім казырным рэстаране. За мае грошы, — адразу супакоіў ён капітана, не даўшы яму задаць відавочнае пытанне.
    — Ну тады... — адказаў Чахончык. — Адмовіцца ад такой прапановы — гэта значыць, паставіць уласную кар’еру пад тоўсты знак запытання.
    — Тады — давай! Праз пяць хвілін каля машыны Фёдаравіча.
    — Ёсць! — коратка адказаў капітан, хуценька згроб папкі з цякучкай са стала і схаваў іх у сейфе. Роўна праз пяць хвілін ён ужо стаяў каля легкавіка.
    — Ну вось, — зацягнуў звыклае Фёдаравіч, — зноў некуды трэба пёрціся. He, пайду тралейбусам кіраваць. Адпрацаваў сваё — і да пабачэння! Ніхто і
    165
    нішто не прымусіць лішнюю гадзіну надрывацца.
    — Ты, Фёдаравіч, сёння, відаць, моцна надрываўся! — заўважыў Чахончык. — Самая далёкая ездка была, відаць, адсюль і да кіёска па цыгарэты для Зайчыка. I тое — пехам.
    — Дык... — разгубіўся Фёдаравіч. — А бывае, што і а трэцяй ночы спаць кладзешся. I ў суме яно неяк даволі багата перапрацоўкі набягае.
    Далей у сваіх развагах ён не пайшоў, таму што да машыны наблізіўся Зайчык.
    — Куды едзем, таварыш падпалкоўнік? — спытаў Фёдаравіч, але адказ начальніка паставіў яго, як здалося, у складаную сітуацыю.
    — Ты ведаеш, Фёдаравіч, такі рэстаран, дзе, па-першае, ціха; па-другое, смачная кухня, па-трэцяе, не вельмі дорага? — паставіў задачу Зайчык.
    Фёдаравіч прысвіснуў і задумаўся.
    — Ну, ёсць увогуле такое месца, — нарэшце адказаў ён. — Сапраўды, там ціха, асобныя кабінецікі. Па-другое, гатуюць — пальчыкі аблізаць. Але ж... Зарплату за тыдзень напэўна там так ці іначай пакінеце. Гэта калі без асаблівага разгуляева.
    — Едзем, — кінуў Зайчык і першы сеў у машыну.
    У рэстаране сапраўды было ціха. Далёкім фонам аднекуль стрымана гучала джазавае фартэпіяна і, што найбольш істотна, у зале не было чуваць ані водгаласу з кухні. Вывучаны афіцыянт сталага ўзросту запрасіў іх у асобны кабінет на чатырох, запэўніўшы, што тут ім будзе зручней за ўсё. Ненавязліва прапанаваў ім лепшае з меню, да гэтага — бутэлечку добрай, але недарагой гарэлкі, хутка прынёс халодныя закускі і пакінуў іх у спакоі ажно да часу, як будуць гатовыя біфштэксы. Зайчык сам узяўся наліць, што для яго, як адзначыў Чахончык, таксама было незвычайна.
    166
    — Для пачатку — за нашае здароўе, — сказаў падпалкоўнік, і яны чоркнуліся, паводле даўняй завядзёнцы ў аддзеле, зірнуўшы адзін аднаму проста ў вочы.
    Чахончык чакаў, як падпалкоўнік пачне казаць. Тое, што гэта быў далёка не звычайны абед, ён здагадаўся адразу. А вось пра што павінен быў казаць ягоны начальнік, капітан здагадацца не мог.
    — Выключы мабілку, — прапанаваў Зайчык і тое ж самае зрабіў з уласным тэлефонам. — Гутарка такая, што чуць яе варта далёка не ўсім.
    Пэўны час ён памаўчаў, потым яшчэ раз напоўніў кілішкі і гэтым разам прапанаваў выпіць моўчкі, без тосту. Чахончык напружыўся яшчэ больш. Ён адчуваў, што павінен хутка пачуць нешта вельмі важнае.
    — Ну дык вось што, Андрусь... — пачаў падпалкоўнік. — Запрасіў я цябе невыпадкова. Працуем разам даўно, і я меў час пераканацца, хто ты такі і на што варты. Скажу сцісла: каб у мянтарні працавалі усе такія, як ты, у краіне быў бы поўны парадак. Тым не менш парадку мала. Ён ёсць, але ж толькі ў тэлевізары ды нашых справаздачах, там усё выдатна. А ў рэальнасці... Сам ведаеш, колькі разоў і на што нам даводзілася заплюшчваць вочы. Колькі і як часта бралі на лапу многія нашыя калегі. А хто не браў, той вышэй капітана і не ўздымаўся, ці не так?
    — Я не браў, — адказаў Чахончык. — Таму што ніхто не даваў.
    — Памыляешся, — спыніў яго падпалкоўнік. — Спрабавалі й цябе пару разоў купіць. Праз іншых калег. Але ў аддзеле даўно пагалоска гуляе: Чахончык, маўляў, — дзіўны мент. He бярэ. А таму і звязвацца з табой не хацелі. А ты заўважыў: як толькі нейкая гучная справа, якую ты вёў, пачынала раптам
    167
    разблытвацца, яе ў цябе забіралі?
    — Было такое, — пагадзіўся капітан.
    — I неадночы! Бо там патрабавалася спусціць справу на тармазах, добра яе пры гэтым падмазаўшы. А Чахончык — не бярэ! Такая вось бяда. Значыць, неабходна перадаць справу таму, хто больш лагодны.
    — Сяргей Іванавіч, і вы бралі? — раптам спытаў Чахончык.
    — Андрусь, а ты сумняваешся? Браў! I неаднойчы. Інакш сістэма мяне даўно б выплюнула. Працаваў бы дагэтуль у лепшым выпадку ўчастковым. Ці хутчэй проста начным сторажам у дзіцячым садку.
    Ён зноў наліў у кілішкі гарэлку і прапанаваў:
    — За нас, чэсных і не вельмі...
    Афіцэры выпілі, закусілі, і ў гэты ж момант афіцыянт паставіў на стол талеркі з біфштэксамі. Пажадаўшы смачна есці, ціха знік у глыбіні залы.
    — Здагадваешся, дзеля чаго я цябе запрасіў? — спытаў Зайчык.
    Чахончык адмоўна паматляў галавой.
    — Тады слухай... Ты цяпер палез туды, куды хадзіць табе ад самага пачатку я не раіў. Гэта надзвычай небяспечна. Тое, што журналіста прыбралі, а не сам ён у пельку палез, — усім зразумела. Тое, што зрабілі гэта неахайна, пакінуўшы мноства недарэчнасцяў, — гэта таксама зразумела: маўляў, сябручкі тое і пракруцілі, бо сапраўдныя прафесіяналы слядоў не пакідаюць. Незразумела ж вось што: хто былі яны, гэтыя спрактыкаваныя прафесіяналы?
    — У вас жа падвязкі маюцца ці не ва ўсіх структурах, — заўважыў Чахончык.
    — Маеш рацыю! — пагадзіўся падпалкоўнік. — Я і правёў пэўны зандаж. I выснова з гэтага атрымалася нярадасная: гэбэ — гэта ўсяго толькі нешта накпггалт
    168
    даху, пад якім дзейнічае сілавая структура, назву і прыналежнасць якой у гэтай краіне ведаюць ад сілы чалавек з пяць. Ну — шэсць! Скажу табе больш: крыніцы ў гэбэ паведамілі мне, што той прапакол, які ты чытаў, быў ім спушчаны зверху. Альбо знізу, з якога-небудзь пекла, не ведаю! Але ў гэбэ прывезлі гатовы тэкст. Хто яго пісаў, дзе — загадка! Ніхто сказаць не ў стане.