• Газеты, часопісы і г.д.
  • Буслянка  Артур Вольскі

    Буслянка

    Артур Вольскі

    Выдавец: Асар
    Памер: 304с.
    Мінск 2000
    63.38 МБ
    A. B. Вольскі, I. А. Гімпель
    Падручнік па літаратурнаму чытанню для першага класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай мовай навучання
    Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
    Выданне трэцяе
    /\
    Мінск «Асар» 2000
    УДК 808.26(075.2=826)
    ББК 81.2Бен-93
    В71
    Умоўныя абазначэнні:
    ? — пытанні і заданні да тэкстаў;
    — заданне павышанай цяжкасці;
    — тэксты для дадатковага чытання.
    Вольскі A. В., Гімпель I. А.
    В71 Буслянка: Падруч. па літаратурнаму чытанню для 1-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. мовай навучання. — 3-е выд. — Мн.: «Асар», 2000. — 304 с.: іл.
    ISBN 985-6572-14-2
    УДК 808.26(075.2=826)
    ББК 81.2Бен-93
    ISBN 985-6572-14-2
    © «Асар», 1998
    © Вольскі A. В., Гімпель I. А., 1998
    © Цімохава Р. М., ілюстрацыі, 1998
    © Кулажэнка A. А., афармленне
    і арыгінал-макет, 1998
    Непаўторны край.
    Артур Вольскі.
    То ялінкі, то сасонкі
    падпіраюць небакрай...
    Прыгажэйшае старонкі
    не знамсці, як ні шукан. Скачуць сонейка асколкі пасля дожджыку ў вадзе. Весялейшае вясёлкі не пабачыш анідзе.
    Пахне збожжа свежым хлебам Сыпле золата жніво.
    Жаўрукі звіняць пад небам — славяць свету хараство.
    На бярозе — белы бусел. Пад бярозаю — ручай.
    А завецца БЕЛАРУССЮ Непаўторны родны край.
    
    
    Памяць зямлі.
    Васіль Вітка.
    Якая, вы думаеце, самая цікавая кніга на свеце? Адразу не адкажаце, не здагадаецеся. Гэта кніга — зямля, на якой мы жывём і якая з першых год нашага жыцця штодня вучыць нас гісторыі, мове, штодня і штораз адкрывае нам усё новыя і новыя словы, значэнне і сэнс якіх мы вучымся спазнаваць і разумець.
    Жывое асяроддзе акружае нас: жывёлы, птушкі, самыя малыя істоты, а таксама расліны, кветкі, дрэвы. I ўсе яны маюць свае імёны.
    Многа назваў існуе на зямлі. Кожная яе мясцінка мае сваю назву.
    Чалавеку дорага месца, дзе ён нарадзіўся, адкуль пачаўся род яго сям’і, і ўсе сляды, справы, памяць, што пакінулі аб сабе яго продкі. Усё гэта, як нашу найдаражэйшую спадчыну, беражэ памяць зямлі, нясе праз гады, праз вякі ў імёнах і назвах, . у словах, у мове, у паданнях і легендах.
    Людзі даюць імёны не толькі сваім дзецям, а ўсяму жывому наваколлю, імёнамі называюць зямлю,на якой жывуць, дарогі, па якіх ходзяць і ездзяць, кожную ваколіцу, дзялянку, лес, рэчку, луг, выпас, палетак.
    ? Як вы разумееце назву раздзела «Зямля бацькоўская, святая...»?
    Якая самая цікавая кніга на свеце? Пацвердзіце словамі тэксту.
    Патлумачце выраз: «Кожная яе мясцінка мае сваю назву». Прывядзіце прыклады пра тыя мясціны, дзе вы жывяце.
    * Перакажыце тэкст сваімі словамі.
    Чым займаліся нашы продкі.
    Віталь Вольскі.
    Галоўным заняткам старажытных жыхароў Беларусі было земляробства. Яны сеялі жыта, ячмень, авёс, проса, грэчку, лён і каноплі.
    Продкі беларусаў былі людзі дужыя і працавітыя. Для пасеваў яны высякалі дрымучы лес, а потым яго выпальвалі. Са свойскіх жывёл у нашых продкаў былі каровы, козы, авечкі, свінні, сабакі.
    Нашы продкі былі выдатныя паляўнічыя, добра ведалі норавы і звычкі дзікіх звяроў. Яны палявалі на зубра, тура, мядзведзя, лася, вепра. Вельмі развіта было лясное пчалярства.
    Мёд, воск, звярыныя шкуры старажытныя жыхары Беларусі не толькі спажывалі самі, але і вывозілі ў іншыя краіны.
    Слоўнік.
    Продкі — людзі, якія жылі задоўга да цяперашняга часу.
    Вепр — дзік.
    ? Які галоўны занятак быў у старажытных беларусаў?
    Чым яшчэ займаліся нашы продкі? Што старажытныя жыхары Беларусі спажывалі самі і вывозілі ў іншыя краіны?
    * Прачытайце тэкст самі сабе і перакажыце яго падрабязна.
    Адкуль пайшлі беларусы.
    (Паданне.)
    Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень. Адзін раз пярун разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлаў выскачылі тры іскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя іскаркі на ваду; з гэтага ўся вада скаламуцілася, і свет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё праяснілася, дык і адзначылася — дзе вада, дзе зямля. А яшчэ па некаторым часе завялося ўсякае жыццё ў вадзе і на зямлі. I лясы, і травы,
    і звяры, і рыбы, а пасля і чалавек завёўся: ці ён прыйшоў аднекуль, ці вырас хутка.
    Гэты жыхар стаў заводзіць свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён так жыў, ці мала, але меў ён ужо сваю сялібу і шмат дзяцей. Было яму прозвішча Бай. А як прыйшла яго гадзіна смерці, дык ён склікаў сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасць. Толькі аднаго сына забыў.
    Той у гэты час быў на паляванні, а з ім былі і любімыя бацькавы сабакі Стаўры і Гаўры. Прозвішча гэтаму сыну было Белаполь.
    Неўзабаве пасля смерці бацькі вярнуўся Белаполь з палявання. А браты яму кажуць:
    — Вось бацька падзяліў нам усю сваю маёмасць, а табе ён адказаў сваіх сабак ды яшчэ наказаў, каб ты іх пусціў па волі: аднаго — у правы бок, а другога — у левы; колькі яны зямлі аббягуць за дзень, дык гэтая ўся зямля твая будзе.
    Вось пайшоў Белаполь і злавіў дзвюх птушак, што прыляцелі адна з паўднёвага мора, другая з заходняга. Пусціў адну птушку на
    гюўдзень, ды і кажа першаму сабаку: «Бяры!» Пусціў другую на захад і кажа: «Хапай!» Як паляцелі тыя птушкі адна ў адзін бок, другая ў другі. Як пабеглі сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закурылася... Як пабеглі тыя сабакі, дык і да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся, у адзін бок прыйшла Дзвіна, а ў другі бок — Дняпро.
    Вось у гэтых абшарах Белаполь і пачаў сяліцца ды заводзіць свае лады...
    Слоўнік.
    Пярун — аглушальны ўдар грому.
    Паданне — вуснае апавяданне, якое здаўна жыве ў народзе.
    Абшары — шырокія прасторы.
    Лады — парадак, спосабы гаспадарання.
    ? Якія дзівосы адбываліся ў прыродзе, калі свет толькі зачынаўся? Знайдзіце апісанне і прачытайце яго.
    Што зрабіў Бай перад смерцю?
    Што сказалі браты Белаполю? Прачытайце.
    я
    * Чаму людзі здаўна сяліліся па бе-
    рагах рэк?
    Перакажыце паданне сваімі словамі.
    беларус маленькі.
    Мікола Маляўка.
    Я — беларус маленькі, Дарос ужо да школы. Як і бацькі, сумленны, Руплівы і вясёлы.
    Я — беларус маленькі 3 блакітнымі вачыма. Хачу і я, каб лепей Жыла мая Радзіма.
    Я — беларус маленькі. Люблю блакіт і сонца.
    3 Радзімай пасталею, Радзімы — абаронца.
    Я — беларус маленькі, Адкрыты ўсім трывогам, Ды стану на калені Я толькі перад Богам.
    ? Прачытайце верш. Ці спадабаўся ён вам? Чаму?
    Які настрой выклікаў у вас верш, калі вы яго чыталі? Знайдзіце радкі, якія характарызуюць хлопчыка.
    * Прачытайце апошняе чатырохрадкоўе і адкажыце, як вы разумееце два заключныя радкі.
    Падрыхтуйцеся да выразнага чытання: пастарайцеся перадаць голасам пачуццё любові да Радзімы.
    Спадчына.
    Янка Купала.
    Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына;
    Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай.
    Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеннія праталіны, I лесу шэлест верасны, I ў полі дуб апалены.
    Аб ёй мне будзіць успамін
    На ліпе бусел клёкатам I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам...
    Слоўнік.
    Спадчына — тое, што пакінута папярэднікамі.
    Амшалы — аброслы мохам.
    Тын — агароджа.
    Покат — адзін за адным, без пэўнага парадку.
    3 якім пачуццём паэт піша пра родны край? У якіх радках верша гэтае пачуццё перадаецца асабліва выразна?
    Знайдзіце ў вершы выразы, якія малююць прыгажосць родных мясцін.
    Ці чулі вы песню на верш Янкі Купалы «Спадчына»? Паслухайце яе ў запісе.
    Падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора ў класе.
    Вывучыце верш на памяць.
    КАЛЫХАНКІ.
    Калыханкі — гэта песні, якія спяваюць, калі закалыхваюць дзіця.
    Люлі, люлі, люлі... Палез кот па дулі, Адмарозіў лапку, Прыйшоў грэцца ў хатку.
    Недзе кату дзецца, Лапачцы пагрэцца...
    Узлез бы на палаткі, Ды баіцца бабкі.
    Палез бы на вышкі, Ды баіцца мышкі: Там мышы дурэлі, Кату хвост ад’елі.
    Пайшоў каток у лясок, Знайшоў каток паясок, А котачка адняла Ды дзіцяці аддала.
    Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток. Ці самому з’есці, Ці дзіцяці знесці?
    Думаў каток, думаў, Думаў ды надумаў: I сам разок укушу, I дзіцяці занясу.
    Вы не чулі навіны?
    Я сцвярджаю без маны: Чалавек расце — у сне! I прашу паверыць мне! Мы памыліся!
    Расшпіліліся!
    Шнуркі развязалі!
    Дабранач сказалі!
    А цяпер давайце Вочкі закрывайце!
    Вейкі апусціце
    I ўсю ноч — расціце!
    ? Якія запевы і прыпевы ўжываюцца ў калыханках? Прачытайце.
    Якія вобразы сустракаюцца найчасцей у калыханках? Пацвердзіце словамі з тэксту.
    Завучыце адну з калыханак на памяць.
    ПЕСНІ.
    Песні з’явіліся вельмі даўно. Свае песні народ часцей за ўсё звязваў з думамі пра ураджай, з працай людзей, гульнямі, святамі. Спявалі песні пра з’явы прыроды, пра зіму і восень. У песнях заклікалі вясну, славілі цёплае лета.
    Дажынкавая.
    Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала, Рада, рада наша гаспадынька, Што жыта дажала.
    Перамерзла шэра перапёлка Глыбока ў крыніцы, У сцюдзёнай вадзіцы.
    Перамерзла наша гаспадынька
    Без жытняга хлеба, Без кіслага квасу. Радзей таго наша гаспадынька, Што жнеек сабрала I жыта дажала.
    Ніўка, ніўка, аддай маю сілку На другую ніўку!
    На коніка лой, на ніўку гной, А мне здароўя!
    Перадзімная.
    — Ой, чаго, зімачка, Ой, чаго, лютая, Раненька настала? — Ой, я не раненька, А ўжо позненька Зімачка настала. Ужо лісточак апаў Ды й зямліцу ўваслаў — To мая пара прыйшла. А рэчачкі сталі Ды й пазамярзалі — To пара й другая.
    Калядная.
    Прыехала Каляда на сваім коніку, Паставіла коніка ў адрынцы, Сама села на куце ў пярынцы, Паставіла дудачкі на стаўпе: Грайце, дудачкі, голасна, Скачыце, дзетачкі, хораша.
    На масляніцу.
    У нас сягоння масляніца! Прыляцела к нам ластавіца. Села, пане, на калу, Скінула масла па кашу. А хто ўхопіць — так таму. Наша Агашка хапліва, Тое масла схапіла, У кубачку стапіла.
    Вясновыя.
    — Ой ты, жаваранку, Ранняя пташачка, Ой, чаго так рана I з выраю выйшаў?
    — He сам жа я выйшаў — У мяне пташкі былі, У мяне пташкі былі, 3 выраю ганілі.
    — Ляці, жавароначку, У сваю старонку.
    Ой, дзе ты радзіўся, Там корчык свяціўся. Там табе вадзіца Па самы крыліца, Там табе травіца Па самы каленцы.
    ★ * ★
    А ты, вясна, а ты, красна! А што ж ты нам прынясла? — Я прынясла, прынясла Цёпленькай вадзіцы, Зялёненькай травіцы.
    г Пра што спяваў народ у сваіх песнях? Адказы пацвердзіце словамі тэксту.
    Якая песня вам найбольш спадабалася? Чым яна кранула?