Буслянка
Артур Вольскі
6+
Выдавец: Асар
Памер: 304с.
Мінск 2000
Нарэшце вырашыў я паглядзець. Можа, у яго там арэхаў процьма, што ён есць іх не шкадуючы?
Падыходжу асцярожна да куста, дзе арэхамі шчоўкаюць. Гляджу — аж гэта ніякі не Кастусь, а вавёрка. Паважна сядзіць на шырокім пні і арэх грызе. А што за прыгажуня! Футра на ёй рыжае, грудкі снежна-белыя, мяккі пушысты хвост, вялікія цёмныя вочкі. Так і хочацца падысці да звярка ды па мяккай поўсці пагладзіць.
Пераможцам, вядома, Кастусь стаў. Як і дамовіліся мы, ён ніводнага арэха не з’еў.
? Пра што цікавае даведаліся вы з гэтага апавядання?
Творы якіх пісьменнікаў пра жывёл вы чыталі ў падрыхтоўчым класе? Які твор найбольш запоўніўся? Чым?
Хто галоўны герой апавядання?
* Знайдзіце апісанне вавёркі і прачытайце яго. Апішыце вавёрку, карыстаючыся малюнкам і ўжываючы словы з тэксту.
Падзяліце тэкст на часткі згодна з планам і зачытайце іх: 1. Хлопчыкі пайшлі ў арэхі.
2. Шчоўкнуў арэх.
3. Сустрэча з вавёркай.
4. Кастусь не падмануў.
Падрыхтуйцеся да вуснага пераказу апавядання.
Хлебная скарынка.
Авяр'ян Дзеружынскі.
Пахне
хлебная скарынка цёплым ветрыкам, хваінкай, летнім дожджыкам грыбным, лугам, полем іржаным, і асенняй пазалотай, ды натхнёнаю работай.
? Чым пахне хлебная скарынка? Зачытайце.
* Як хлеб на стол прыходзіць? Ці ведаеце вы? Раскажыце.
У якіх радках верша гаворыцца, што хлеб — гэта вынік працы многіх людзей?
Прачытайце верш самі сабе і падрыхтуйцеся да выразнага чытання ўголас.
Завучыце верш на памяць.
Хто вінаваты?..
Анатоль Жук.
Хлопчык ніяк не мог зразумець, чаго ад яго хочуць.
Што ён, урэшце, такое зрабіў? Вазу крыштальную разбіў? Ці новую мэблю цвіком падрапаў?.. Падумаеш, у абед скарыначкай хлеба запусціў у Рубіка — сабачку, якога падарыў яму тата. Ды і зрабіў гэта не са злосці. А так, каб не сумна было абедаць. Рубік забег з пакоя ў кухню, а ён — раз! — і кінуў. Вось і ўсё. I болей нічагусенькі.
Толькі дзядуля з бабуляй чамусьці адразу перасталі есці, а потым дзядуля ціха сказаў:
— Прасі прабачэння...
Хлопчык незадаволена надзьмуўся, але вылез з-за стала, падышоў да дзядулі з бабуляй і, гледзячы ў падлогу, прамармытаў:
— Даруйце... Я болей не буду...
— Не-не, — паспяшаўся спыніць хлопчыка дзядуля. — He ў нас, а ў яго прасі прабачэння...
Хлопчык падышоў да Рубіка, які зашыўся ў кут каля дзвярэй і вінаватымі вачыма сачыў за ўсім, што адбывалася на кухні.
— Даруй мне, Рубік... Я болей не буду...
Але дзядуля зноў яго перапыніў:
— Не-не... Ты і зараз, мусіць, не зразумеў. У хлеба прасі прабачэння... У хлеба...
I вось гэтага хлопчык ніяк не мог зразумець. Можа, ён недачуў? Ці, можа, дзядуля агаварыўся?
А дзядуля быццам здагадаўся пра яго думкі, яшчэ раз пацвердзіў свае словы:
— Так-так, у хлеба... Падымі і прасі прабачэння...
Як можна прасіць прабачэння ў хлеба?! Ён жа — нежывы! He дыхае і не размаўляе. He смяецца і не плача... Гэта ў людзей можна прасіць прабачэння. Ну, няхай нават у жывёл, у птушак — яны таксама жывыя. А ў хлеба?.. Ён кожны дзень бачыць, як кідаюць хлеб у скрынкі для смецця, проста на зямлю, у гразь... I ніхто не просіць прабачэння. А калі так робяць, значыць, хлеб — дробязь. Усё
адно як той камень ці пясок... Адным словам — мёртвая рэч! А тут — прасі прабачэння...
Хлопчык падняў скарыначку і заплакаў: ён не ведаў, за што павінен прасіць прабачэння ў хлеба.
А хто вінаваты?..
? Якія месцы ў тэксце выклікалі ў вас асуджэнне паводзін хлопчыка? Перачытайце іх.
* Чаму дзед прымусіў унука прасіць у хлеба прабачэння? Якія словы тэксту пра гэта гавораць?
Чаму хлопчык не хацеў прасіць у хлеба прабачэння? Пастарайцеся пацвердзіць словамі тэксту.
Чаму апавяданне называецца «Хто вінаваты?» Намалюйце слоўную карціну да тэксту.
Навучыцеся выразна чытаць твор. Падрыхтуйцеся коратка перадаць яго змест.
О Хто галоўны.
Леанід Улашчанка.
Ні для каго не сакрэт, што спрэчкі былі, ёсць і будуць. Але спрэчка спрэчцы розніца. I пачынаюцца яны часцей за ўсё праз драбязу.
Аднаго разу ў нядзельку, акурат перад самым абедам, стравы, што стаялі на святочным стале, заспрачаліся, хто з іх самы галоўны. Трэба сказаць, што гаспадыня, якая гатавала іх, была жанчына працавітая і святочны абед удаўся на славу. Як кажуць: «Паспытаеш — пальчыкі абліжаш». Вядома, пальцы не трэба аблізваць, гэта непрыгожа. Выхаваны чалавек ніколі таго не робіць. Але не гэта галоўнае. Справа ў тым, што кожная страва лічыла сябе галоўнай. Грэцкая каша, якая стаяла ў вялікай прыгожай місе, раптам пыхнула парай і сказала:
— Слухай, падліўка, адсунься крыху ўбок, ад цябе занадта пахне цыбуляй і перцам. Гэта можа пашкодзіць майму смаку. Ты ж бачыш, што ў мяне ўжо ўторкнулі лыжку, каб раскласці
па талерках. I наогул, трэба быць больш сціплай у прысутнасці галоўнай стравы.
Што тут пачалося! Нават у казцы цяжка расказаць.
Падліўка ад такой знявагі аж зацягнулася зверху танюткай плеўкаю. Салата, якая стаяла недалёка ад яе, пазелянела ад злосці. Добра, што смятана яе крыху ахаладзіла. Інакш невядома, чым бы гэта ўсё скончылася.
Фаршыраваны шчупак наважыўся нешта сказаць. Але тут яму ў пашчу ўторкнулі галінку пятрушкі. Заліўная ялавічына блішчала, нібы лёд, і грозна зыркала маркоўным вокам на ўсіх, хто надта гарачыўся і пыхкаў парай. Яна баялася, каб не растаў студзень, якім яна была залітая.
Цыбуля і часнок ледзь не перамаглі ўсіх. Вядома, удваіх! Нездарма кажуць: часначок — цыбульчын брат. Але грэцкая каша не здавалася.Яна пыхкала парай то ў адзін, то ў другі бок.
— Хіба вы не ведаеце, што я самая паважаная з усіх нас, самая пажыўная, самая смач-
ная. Я нават у дыету ўваходжу.
Гарошак, які быў у мясной салаце, запярэчыў:
— А я?
— Памаўчаў бы лепш! Ты яшчэ зялёны зусім, а туды ж — у галоўныя.
— Без мяне, — сказала бульба, — ніколі ніхто не абыходзіўся. 3 мяне можна прыгатаваць трыста восемдзесят розных страў, і то я не выхваляюся, як ты, каша... Гэй вы, дранікі, чаму вы маўчыце? Хіба мы не радня?
Дранікі былі лянівыя. Адно толькі іх турбавала: хоць бы не страціць свайго цяпла. Бо што ж гэта за дранікі — халодныя?
А грэцкая каша зноў пачала:
— Ты, бульба, памаўчы! Табой і свіней, і жывёлу розную кормяць. А я толькі для людзей. Вось і выходзіць, што я самая галоўная.
— He вельмі выхваляйся. Ты забылася, што бываеш і размазнёй, — кісла зазначыла капуста.
Тут пачалі да гаспадыні збірацца госці.
— А давайце дамовімся, — прапанавалі
раптам агуркі, — каго першага возьмуць людзі ў рукі, той і галоўны.
На тым і пагадзіліся.
Гаспадыня запрасіла гасцей да стала. Рассядаліся нетаропка. Нарэшце госці паселі. На чале стала сядзеў самы старэйшы і паважаны ўсімі дзед. Ен агледзеў стол, запытаўся, ці ў кожнага ўсё ёсць. Яшчэ раз зірнуў на стол і ўсміхнуўся.
— Гаспадынька, я нешта не бачу на стале самага галоўнага...
— Чаго? — падхапілася паружавелая жанчына.
— Паглядзі сама і ўбачыш.
Гаспадыня акінула ўважлівым вокам стол і пляснула далонню аб далонь.
— А мамкі мае, зязюлькі! Гэта ж трэба — хлеб не паставіла. Так закруцілася, што і пра галоўнае забылася!..
Людзі за сталом заўсміхаліся, павесялелі, a жанчына прынесла вялікі бохан свежага духмянага хлеба і падала дзеду.
Той узяў востры нож і пачаў луста за лустай
кроіць яго. Рукі ўсіх самі сабой пацягнуліся да хлеба.
Усе стравы прыціхлі.
Хлеб! Ён ніколі не прыядаецца і ніколі не лішні, колькі б яго ні было. Ён і ёсць усяму галава.
Прытворка.
Іван Муравейка.
Захварэў раптоўна, Захварэў сур’ёзна. На ўсю хату стогне, Енчыць, плача слёзна: — У мяне —
балячка,
У мяне — гарачка,
У жываце — буркота, Есці неахвота...
На дварэ ўжо раніца Сонцам разгараецца. Мама з бабай раяцца, Як з хваробай справіцца: — Трэба даць уколы Беднаму Міколу.
А Мікола: — Што вы! Я даўно здаровы.
3 ложка ўсхапіўся,
За партфель схапіўся:
— He жадаю ўколаў, Лепш пайду я ў школу!..
? Пра што расказвае гэты верш?
Якія словы дапамагаюць зразумець прытворства Міколы? Пры чытанні верша вымаўляйце іх больш гучна.
Што вы ўяўляеце, калі чытаеце апошні слупок верша?
Прачытайце верш самастойна і падрыхтуйцеся да выразнага чытання.
□ Прынцэса Нехачу.
(Казка.)
Лідзія Арабей.
Жыла-была на свеце прынцэса, і звалі яе Нехачу. Раніцаю слугі будзяць яе, а прынцэса крычыць:
— He хачу ўставаць!
I валяецца ў пасцелі, пакуль бакі не адлежыць ды есці не захоча. Толькі тады ўстае.
Слугі ёй тазік з вадою нясуць, кавалачак мыла пахучага, каб умылася пасля сну. А яна тое мыла ў тазік — боўць:
— He хачу ўмывацца!
Паснедае прынцэса кісялямі ды пірагамі — за ўрокі пара брацца. Слугі ёй кніжкі, сшыткі падаюць. А яна зноў:
— He хачу вучыцца!
Ішлі гады, прынцэса падрастала, вось ужо і замуж ёй пара. Але хто возьме такую — нямытую ды невучоную?
Бацькі самі ўжо рады збыць прынцэсу са двара. Падгаварылі яны слуг, тыя схапілі прын-
цэсу, сілком памылі, прычасалі, у прыгожую сукенку прыбралі, на багатае крэсла пасадзілі. I пачалі кавалераў зазываць.
Прыскакаў на кані каралевіч з Заходняга каралеўства. Прынцэса глянула на яго і скрывілася:
— He хачу за яго замуж, у яго нос доўгі!
Пакрыўдзіўся каралевіч, паскакаў назад у сваё каралеўства.
Прымчаўся на аленях царэвіч з Паўночнага царства. Глянула на яго прынцэса і зморшчылася:
— He хачу за яго замуж, у яго вочы касыя!
Пакрыўдзіўся царэвіч, памчаўся назад у сваё царства.
Прыехаў на вярблюдзе хан з Паўднёвага ханства. Глянула на яго прынцэса і губы закапыліла:
— He хачу за яго замуж, у яго рот крывы!
Пакрыўдзіўся хан, паехаў назад у сваё ханства.
Хутка па свеце пагалоска пайшла, што прынцэса ўсім кавалерам адмаўляе, і перасталі
ездзіць да яе ў сваты. Яна і сама ўжо сядзіць, чакае, можа яшчэ хто прыедзе. Але болей ніхто не паказваецца.
Раззлавалася прынцэса, перастала ўмывацца і прычэсвацца, яшчэ з большаю злосцю крычала ўсім:
— He хачу!
А гады каціліся, каціліся. Ужо і бацькі памерлі. Слугі не захацелі служыць такой прынцэсе і паразбягаліся. Засталася яна адна ў вялізным палацы. Палац той за гады састарэў — столь у пакоях пакрывілася, падлога паламалася, печы пахіліліся. I сама прынцэса састарэла — валасы пасівелі, твар зморшчыўся, спіна сагнулася. Ходзіць адна па цёмным палацы ў падраным адзенні, і толькі совы ды кажаны вакол яе лятаюць.