Буслянка
Артур Вольскі
6+
Выдавец: Асар
Памер: 304с.
Мінск 2000
— Каб не праспаць нам заўтра! — занепакоіўся я. — He забудзьцеся будзільнік паставіць.
— He турбуйся, добры чалавек, — усміхнулася гаспадыня, — ёсць у мяне варта, не дасць бакі адлежаць...
— Якая варта? — здзівіўся я. — I дзе яна?
— От пасцялю табе, тады і раскажу, — загадкава адказала баба Юстына і падхапілася з-за стала.
Неўзабаве я залез пад тоўстую коўдру, прытуліўся шчакою да мяккай падушкі.
— Заплюшчвай вочы ды слухай, — прысела каля мяне бабуля. — Найпершы мой вартавы — з вялікім чырвоным грэбенем, быццам з сякераю. Як закрычыць — глухі пачуе:
«Ку-ка-рэ-ку-у-у!.. За-ся-ку-у-у 1..»
Страшна — аж мурашкі па скуры паўзуць.
А тут яшчэ хтосьці голасна так пытаецца:
«Го-го-го!.. Ка-го? Ка-го?..»
Палахлівыя авечкі хутчэй у адзін гурт збіліся ды мацней адна за адну:
«Бе-е-е!.. He мяне-е-е! He мяне-е-е!..»
А маленькае цялятка са свайго кутка жаласліва:
«Ме-е-е... Мяне-е-е!..»
Тут як тут суддзі знайшліся: «Кра-кра-кра... Так-так-так!..»
Хіба да сну, пачуўшы ўсё гэта? Расплюшчыў вочы я, падняў галаву, а ўжо, аказваецца, раніца наступіла. Чуваць, як баба Юстына на кухні каля печы завіхаецца, з Рыжыкам размаўляе. Вучыць, каб не назаляў мне, калі я буду акунькоў на азярыне з-пад лёду цягаць. Апрануўся я хуценька і давай пасабляць гаспадыні па гаспадарцы ўпраўляцца. Найперш курам, гусям і качкам сена ўкінуў. 3 усімі пасябраваў. Толькі з начальнікам бабулінай варты мы не паразумеліся. Ён пры мне да цеста
нават не дакрануўся. Пэўна, баяўся з галавы вялікі чырвоны грэбень — сваю баявую сякеру — згубіць.
? Пра што гэтае апавяданне? Што вас у ім рассмяшыла? Зачытайце гэтыя месцы.
* Як вы разумееце выразы: сама ў рот скача, яго як ветрам здзьмула з лавы?
Што адбывалася зімовым вечарам у хаце бабы Юстыны? Свае выказванні падмацуйце словамі тэксту.
ГІерачытайце тую частку твора, дзе расказваецца пра вячэру.
Чаму начальнік бабулінай варты не дакрануўся да ежы? Як пра гэта гаворыць аўтар і ці згодныя вы з яго думкамі?
Падрыхтуйцеся да выразнага чытання.
Зіма і Лета.
(Казка.)
Уладзімір Дубоўка.
Сустрэлася з Летам Зіма: — Нідзе ў цябе ладу няма!
Як толькі з’явілася ты, усе мкнуцца ў цянёк, пад кусты.
А ходзяць — нага за нагу!
Я нават глядзець не магу!
Вось я калі стану ізноў, не ўседзіць ніхто ля кустоў!
Трушком пабягуць і дзяды, не горш, чым які малады.
Для моладзі будзе размах: на лыжах бяжы, на каньках.
Згадзіся ты, Лета, са мной: мілей жыць на свеце зімой!
Смяялася Лета ў адказ:
— He знаю, мілейшы хто з нас!
Ніяк зразумець не магу: чаму ад цябе ўсе бягуць?!
? Ці спадабалася вам казка? Чым?
Пра што ішла размова ў час сустрэчы Зімы і Лета? Прачытайце.
На чыім баку была праўда ў спрэчцы? Чаму?
Пацвердзіце словамі тэксту.
Падрыхтуйцеся да выразнага чытання казкі.
Прачытайце тэкст па ролях.
Словы на снезе.
Юлій Ванаг.
Зіма лютуе ўсё мацней. Насыпае ўсё больш глыбокія снежныя сумёты.
На дарогах гурбы.
Яры і канавы замяло да краёў. У барах і гаях пад цяжарам снегу згінаюцца і нават ломяцца маладыя хвойкі і бярозкі.
Калі заціхне мяцеліца і засвеціць скупое зімовае сонца, на свежым снезе відаць розныя сляды. Яны, як словы ў цікавай кнізе, расказваюць пра клопаты і прыгоды звяроў і птушак. Апавядаюць пра іх цяжкае жыццё ў самую суровую пару года.
Hi ў лесе, ні ў полі не знойдзеш ніякага корму. Рыба ў азёрах задыхаецца пад тоўстым панцырам з лёду і снегу.
Мікінь — сябар прыроды.
У вольны час ён становіцца на лыжы і вязе да хмызняку на краі поля ахапак канюшыны ці духмянага сена. Там кладзе яго ў куст на такой вышыні, каб заяц, падняўшыся на заднія
лапы, мог дастаць.
Мікінь знарок выбірае куст не вельмі шырокі і замацоўвае ахапак так, каб заяц не вырваў яго ўвесь адразу і не расцерушыў сена па
снезе.
Шэры і сам сабе можа нашкодзіць, бо, вядома ж, у зайца і розум заечы.
Тут жа побач Мікінь кладзе прыхопленую з сабой моркву ці бурачок, каб і на дэсерт шэраму было чым паласавацца.
Во колькі ён ноччу напятляў тут слядоў, a цяпер спіць дзе-небудзь пад кустом!
I Мікінь запрашае:
— Калі ласка, сусед, на сняданак!
Пра сняданак ён, вядома, жартуе, бо добра ведае, што даўгавухі прыйдзе на папаску толькі пасля захаду сонца.
Чаму тэкст названы так? Які Іншы загаловак можна даць яму? Пра што расказваюць розныя сляды на снезе? 3 чым іх параўноўвае пісьменнік? Зачытайце.
Прачытайце тэкст самі сабе і падзяліце яго на часткі па плану:
1. Зіма лютуе.
2. Мікінь — сябар прыроды.
3. Словы на снезе.
4. Сняданак.
Прачытайце тэкст кожнай часткі. Перакажыце тую частку, якая вам найбольш спадабалася.
Падрыхтуйцеся да кароткага пераказу тэксту.
Снягір.
Мікола Хведаровіч.
Заснежыў студзень агарод, Насыпаў гурбіны паўз плот, Прадзе снягоў валокны, Пазамарожваў вокны.
Прыціхлі птушкі, спяць звяры, Ды не баяцца снегіры — Снуюць па агародзе
I пры такой пагодзе.
Мароз трашчыць, снягі мяце, Снягір, як макаў цвет, цвіце. Спявае, весяліцца, Марозу не баіцца...
Чаму адзенне грэе?
Канстанцін Ушынскі.
Перш за ўсё трэба спытацца ў сябе: ці праўда, што адзенне грэе?
У сапраўднасці ж не кажух грэе чалавека, а, наадварот, чалавек аддае цяпло кажуху. Ды хіба можа быць інакш? Кажух жа — не печка. «Вось як? — спытаецеся вы. — A чалавек хіба печка?»
Вядома, печка! Стравы, якія мы з’ядаем, —
гэта дровы, якія ў нас згараюць. Агню пры гэтым не відаць, але мы здагадваемся аб ім па тым цяпле, якое адчуваем у целе.
Цяпло гэта трэба берагчы. Каб не выпускаць яго на вуліцу, мы будуем дамы з тоўстымі сценамі, зімой устаўляем другія рамы, абабіваем дзверы лямцам. Тое самае і з адзеннем. Замест таго, каб грэць сваім целам паветра ў пакоі ці на вуліцы, мы грэем адзенне, а яно захоўвае гэта цяпло каля нас. Вядома, адзенне наша таксама аддае цяпло, але не так хутка, як наша цела.
Такім чынам, мы прымушаем адзенне мерзнуць замест нас.
Ці праўда, што адзенне грэе?
Як вы разумееце выразы: «У сапраўднасці не
кажух грэе чалавека, а, наадварот, чалавек грэе кажух», «А чалавек хіба печка?»? Падмацуйце свае выказванні словамі тэксту.
Чаму цяпло трэба берагчы? Прачытайце.
Прачытайце тэкст самастойна і падрыхтуйцеся да падрабязнага пераказу.
Хто самы дужы.
(Казка.)
Апрацоўка Хрысціны Лялько.
Заспрачаліся аднаго разу мароз, сонца і вецер, хто з іх самы дужы. Пайшлі яны ў поле, дзе селянін жыта сеяў.
— Скажы, чалавеча, хто з нас самы дужы? — пытаюць.
Падумаў селянін і кажа:
— Па-мойму, вецер з вас самы дужы.
— Чаму? — злосна затрашчаў мароз. — Хіба ты можаш жыта пасеяць, калі я зямлю замарожу?
— Нічога ты адзін без ветру не зробіш, — адказвае чалавек. — Ты толькі тады моцны, калі табе вецер памагае.
— He, усё ж самае дужае з іх я! — засмяялася сонца. — Толькі я магу мароз прагнаць і зямлю ўгрэць, каб ты, чалавек, жыта сваё пасеяў.
— Эге, — зноў не згаджаецца селянін. — Ты, сонейка, толькі тады свеціш, калі вецер
хмары разгоніць.
Пачуў усё гэта вецер і заганарыўся дужа. Пачаў свістаць ды выхваляцца сваёю сілаю перад сябрамі.
Пайшлі яны гэтак далей. Ажно бачаць, едзе ў возе якісь чалавек.
— Давайце, — кажа сонца, — праверым нашу сілу на гэтым чалавеку. Хто з нас здзярэ з яго плячэй сярмягу, той і будзе самы дужы.
Тут вецер і пачаў дзьмуць на чалавека. To з аднаго боку закруціць, то з другога наляціць, свішча, вые, галосіць, сярмягу шкуматае. A чалавек каўнер наставіў, папружку мацней падціснуў дый паганяе сабе каня пужкаю.
Змогся вецер, з сілы выбіўся, а чалавека так і не распрануў.
— Я, — прызнаўся мароз, — таксама не здыму з чалавека вопраткі.
А сонейка ўсміхнулася, вызірнула з-за хмары і давай грэць чалавека на возе.
— Ого, як цёпла стала, — здзівіўся фурман, выціраючы пот з ілба. — Трэба, мусіць, распранацца.
Супыніў ён свайго каня, расперазаў папружку дый зняў з сябе сярмягу.
— А што, бачыце?? — засмяялася сонца.
— Ласка за любую сілу дужэйшая.
I праўда, нездарма ж кажуць, што ласкавае цялятка дзвюх матак ссе.
Слоўнік.
Фурман — чалавек, які кіруе конямі.
Сярмяга — верхняе адзенне.
? Прачытайце ў слоўніку словы і тлумачэнні да іх.
* Што обазначаюць словы: засмяялася сонца. Знайдзіце ў канцы тэксту трапны выраз. Як вы яго разумееце? Які яшчэ выраз па сэнсу падыходзіць да гэтага? Зачытайце.
Пра што заспрачаліся героі казкі? Што адказаў ім селянін?
Як правяралі сваю сілу мароз, сонца і вецер на чалавеку? Зачытайце.
Адкажыце сваімі словамі, а потым словамі з тэксту, хто перамог у спрэчцы? Чаму?
Якая галоўная думка гэтай казкі? Знайдзіце пацверджанне сваім выказванням.
Падрыхтуйце падрабязны пераказ казкі па плану:
1. Спрэчка.
2. Гутарка з селянінам.
3. Праверка сілы.
4. Ласка за любую сілу дужэйшая. •
Пустыя кармушкі
Мікола Маляўка.
У школьным садзе дзеці Павесілі кармушкі, Каб у мароз і вецер He галадалі птушкі.
Нацешыліся ўволю Каля кармушак-хатак, He крышаць хлеба болей, He сыплюць і зярнятак.
Відаць, заняты вельмі, Забыліся пра птушак, I замяла завея
Сцяжынкі да кармушак.
I аблятаюць птушкі
I сад, і хаткі тыя: He радуюць кармушкі, Калі яны — пустыя.
? Якія пачуцці выклікаў у вас верш?
Пра што гаворыць загаловак верша?
Чаму трэба ўвесь час помніць пра птушак?
Прачытайце верш самі сабе, а потым уголас, перадаючы настрой аўтара.
Галка.
Васіль Хомчанка.
У агародчыку зляпіў я Дзеда Мароза са снегу. Дзе вочы — чорныя вугольчыкі ўторкнуў. A hoc зрабіў з вялікай жоўтай морквы.
У рукі Дзеду Марозу даў скрыначку і насыпаў туды зярнят.
— Частуй птушак, — сказаў я яму, а сам зайшоў у хату і стаў каля акна.
Прыляцела першая сінічка. Піскнула, села на край скрыначкі, дзеўбанула раз, другі. Потым снягір апусціўся побач. А нахабны верабей залез у кармушку з нагамі.
Чорная галка з бярозы таксама заўважыла кармушку. Пераляцела на самую ніжнюю галінку, але спусціцца на кармушку не адважылася.
Пакуль так галка сядзела ды аглядвалася, птушкі ўсё падзяўблі і разляцеліся.
Галка скокнула ў кармушку, а ў кармушцы — пуста.
Яна са злосці схапіла дзюбай моркву і паляцела з ёю.
I Дзед Мароз астаўся без носа.
? Што ў гэтым творы падалося вам смешным? Чаму?
Падумайце, чым падобныя тэксты «Птушыная елка» Зоські Верас і «Галка» Васіля Хомчанкі? Падмацуйце свае думкі словамі з тэкстаў.
Прачытайце, як паводзілі сябе птушкі ў кармушцы. Чаму Дзед Мароз астаўся без носа?