Буслянка
Артур Вольскі
6+
Выдавец: Асар
Памер: 304с.
Мінск 2000
ТРАПНАЕ СЛОВА — МУДРАСЦІ АСНОВА.
Прыказкі і прымаўкі.
Адклад не ідзе ў лад.
Адна пчала мёду не наносіць.
Вясенні дзень год корміць.
Гультай за работу — мазоль за руку.
Добра таго вучыць, хто хоча ўсё ведаць.
Добраму чалавеку ўсюды добра.
Добры чалавек і сабакі дражніць не будзе.
3 вялікай хмары малы дождж.
3 кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
I ў вераб’я ёсць сэрца.
Кніга — маленькае аконца, ды праз яго ўвесь свет відзён.
Найлепшая вадзіца з роднай крыніцы.
Маслам кашы не сапсуеш.
Навука вочы адкрывае.
Навуку за плячыма не носяць.
He хвалі сябе, хай людзі пахваляць.
Пад ляжачы камень вада не цячэ.
Рана ўстанеш — многа зробіш.
Сам добры — людзі добрыя.
Сябрамі не кідаюцца.
Хто язык доўгі мае, таму дрэнна бывае.
Які куст, такі і парастак.
? Прачытайце загаловак, які напісаны вялікімі літарамі. Як вы яго разумееце. Падмацуйце свае адказы прыкладамі.
Прачытайце самі сабе прыказкі на літару А (1-ы варыянт) і на літару Д (2-і вырыянт) і падрыхтуйцеся чытаць іх уголас. Якія думкі выказаў народ у гэтых прыказках?
Вывучыце на памяць дзве-тры прыказкі і прымаўкі (на выбар) і падрыхтуйцеся растлумачыць іх сэнс.
НАРОДНЫЯ КАЗКІ.
Лісіца і Гусак.
Неяк Лісіца злавіла Гусака і кажа: «Гусак, Гусак, я цябе з’ем!» Засмуціўся Гусак, а рабіць няма чаго. Вось ён і гаворыць: «Хай будзе так, Лісічка. Толькі дазволь мне перад смерцю патанцаваць».
Ліса адказвае: «Танцуй сабе, а з’есці я цябе
яшчэ паспею».
Гусак пачаў махаць крыламі ды з нагі на
нагу пераступаць.
Глядзіць Лісіца на Гусака і смяецца: «Вось дык Гусак! Вось дык танцор!»
А Гусак крыламі махаў, махаў, з нагі на нагу пераступаў, а потым падняўся ў паветра і паляцеў.
Так і засталася Лісіца з разяўленым ротам.
? Прачытайце словы пад малюнкам. Як вы разумееце іх сэнс? Чаму казкі называюцца народнымі?
Прачытайце казку «Лісіца і Гусак» і адкажыце на пытанне: чаму Лісіца засталася з разяўленым ротам?
Падрыхтуйцеся да падрабязнага пераказу казкі «Лісіца і Гусак».
Зрабіце ў сшытках свае малюнкі да казкі.
Зайчыкі.
Апрацоўка Якуба Коласа.
Селі два зайчыкі ў лясочку пад бярэзінкаю, грэюцца на сонейку і гутараць.
А ў лясочку так добранька!.. Мушкі гудуць, адна за адною ганяюцца, крыльцамі звоняць, як бы смяюцца. А там дроздзік пасвіствае, хлопчыка Піліпку падражнівае:
— Піліп! Піліп!
А Піліпка па верасочку з кошыкам ходзіць, на баравічкі прыглядаецца.
Яшчэ далей зязюлька кукуе.
Ну так ясна, цёпла, весела!
Але нявесела зайчыкам, невясёлыя гутаркі іх.
— Ох, якая горкая долечка наша, — кажа адзін зайчык. — Бойся кожны дзянёчак, трасіся кожную часінку, хадзі, прыслухоўвайся, ці не ходзіць вораг твой блізка.
— А колькі ў нас ворагаў! Хто толькі не крыўдзіць нас, бедных зайчыкаў!
— Крыўдзяць нас людзі, крыўдзяць звяры; нават птушкі-драпежнікі — каршуны, совы,
• \
пугачы — і тыя нас, зайчыкаў, ушчуваюць.
— I як бараніцца нам ад злых нашых ворагаў? Чым ратаваціся? Адна толькі надзея на нашы ножкі: выбавяць з бяды — наша шчасце, а не выбавяць — прапала наша скурка!
I заплакалі горкенька зайчыкі.
Плачуць і слёзкі лапкамі выціраюць.
— Ці ж можна нам жыць на свеце? — кажа другі зайчык.
— Ніхто не баіцца нас, — ну, ніхтосенькі! Пойдзем, хіба, ды ў ваду кінемся.
Наплакаліся, надумаліся бедныя зайчыкі і пайшлі ў возера тапіцца з гора. Прыйшлі да возера, прыпыніліся, развіталіся. Да самага беражка падышлі, каб у ваду кінуцца, аж бачаць — скок жаба на купіну: убачыла зайчыкаў і спалохалася.
— Эге, — кажа адзін зайчык, — ёсць жа на свеце стварэнні, што і нас баяцца. Відаць, ім яшчэ цяжэй на свеце жыць.
Глянулі зайчыкі адзін на аднаго і пабеглі назад.
Якую невясёлую гутарку вялі зайчыкі? Зачытайце.
Якімі словамі перадаюцца страх і гора зайчыкаў?
Знайдзіце ў тэксце выразы: крыльцамі звоняць, трасіся кожную часінку, выбавяць з бяды, тапіцца з гора, у ваду кінуцца. Падрыхтуйцеся адказаць, як вы разумееце іх.
Хто прызнаў сілу зайчыкаў? Як гэта адбылося?
Знайдзіце сказы, якімі можна падпісаць малюнак, і зачытайце іх.
Дома падрыхтуйце падрабязны пераказ казкі.
Хітры вол.
Апрацоўка Алеся Якімовіча.
Пайшоў вол сена касіць. Косіць, завіхаецца, на неба паглядае: ці не відаць адкуль хмары? «За пагоду, — думае, — сена насушу, стог скідаю, тады і зіма не страшна».
Ідзе воўк. Заглядзеўся на вала.
— Ты бык? — пытаецца.
— He, я вол.
— Сена косіш?
— Кашу.
— Рагамі грабеш?
— Грабу.
— Хвастом падграбаеш?
— Падграбаю.
— А мяне ты не баішся?
Падумаў вол і кажа:
— Я не толькі цябе, а і двух такіх не баюся! ГІаверыў воўк і пайшоў шукаць сабе падмогі. Прыходзіць на другі дзень з двума братамі. — Ты бык? — зноў пытаецца.
— He, я вол.
— Сена косіш?
— Кашу.
— Рагамі грабеш?
— Грабу.
— Хвастом падграбаеш?
— Падграбаю.
— А трох нас ты таксама не баішся?
Што валу рабіць? Давай ён далей хітрыць.
— He толькі трох, — кажа, — а і чатырох не баюся.
Паверылі ваўкі і падаліся шукаць новых сяброў.
Доўга шукалі. Нарэшце прыходзяць на балота цэлаю чарадою. Глядзяць, а там ужо стог сена стаіць і вала не відаць.
Кінуліся ваўкі па следзе і прыбеглі да fleapa, дзе вол жыў. Двор вала высокім частаколам абгароджаны.
Круціліся, круціліся ваўкі, скакалі, скакалі, ды так да вала і не дабраліся.
— Ага, — закрычалі яны са злосці, — ты, баязлівец, схітрыў!
— Схітрыў ці не схітрыў, — адказаў вол, — а стог сена за пагодай накасіў. Ды і шкура ад вашых воўчых зубоў цэлая засталася.
I павалакліся ваўкі прэч, хвасты падцяўшы.
? Чаму казка называецца «Хітры вол»?
Прачытайце казку самі сабе і знайдзіце ў тэксце словы, якія паўтараюцца.
Як называецца тэкст, у якім перадаецца размова дзвюх ці болей асоб? Зачытайце выразна дыялогі паміж валом і ваўком.
Разгледзьце малюнак да казкі і знайдзіце ў тэксце словы, якімі можна падпісаць малюнак.
* Знайдзіце словы ў тэксце, якія раскрываюць галоўную думку казкі.
Прачытайце канцоўку казкі і зрабіце да яе малюнак.
Прачытайце казку некалькі разоў і коратка перадайце яе змест.
-
I восень на прызбу ступіла...
Раіса Баравікова
Васіль Вітка.
Лета яшчэ было ў самай пары сваёй спеласці. Аднак, досвіткам прачнуўшыся і зірнуўшы ў чыстае неба, я адчуў: нешта такое адбылося, што раптам змяніла і настрой паднябеснай прасторы, і ціхі пошум яшчэ густых і зялёных дрэў. I ўсё ніяк не мог уцяміць — доўга і пакутліва: што ж адбылося, што змянілася?
I толькі калі на маладой арабінцы, ужо зачырванелай гронкамі ягад, убачыў увішную, гарэзлівую сінічку, пачуў яе звонкі сярэбраны залівісты галасок, зразумеў, чаго не хапала гэтай раніцы. Урачыстых, радасных воклічаў маладых ластавак, што навучыліся ўжо лятаць і заўсёды першымі сустракалі досвітак. Значыць, маладыя ўжо дасканала навучыліся
лятаць і старыя ўпэўнена разам з імі выправіліся ў далёкую дарогу.
Ластаўкі зніклі. I глыбока ў душы варухнулася трывога. Чаму ж так рана, яшчэ ў зусім цёплую пару, калі ў самай сіле шчодрае лета, калі яшчэ так многа блакітнага прастору і спелага сонца?
Мабыць, яны ўсё жболей прадбачлівыя, чым людзі, і ўжо загадзя, за многія сотні і тысячы вёрст адчулі, што ідзе восень.
Слоўнік.
Пошум — ціхі шум.
Досвітак — час перад самым світаннем.
? Прачытайце ў слоўніку словы і іх тлумачэнні. Знайдзіце гэтыя словы ў тэксце разам з тымі, якія дапамагаюць лепш зразумець іх значэнне.
Пра якія восеньскія весткі гаворыцца ў тэксце?
На старонцы 38 знайдзіце прыкметы восені, якімі можна было 6 дапоўніць тэкст. Зачытайце.
* Прачытайце два апошнія абзацы тэксту і адкажыце, чаму ў душы пісьменніка варухнулася трывога.
ГІадрыхтуйцеся да выразнага чытання.
Адшумела лета.
Сяргей Грахоўскі.
Адшумела лета Роснымі лугамі. Апусцела поле, Нівы адцвілі. Праплываюць хмары Нізка над стагамі, I ляцяць у вырай 3 крыкам жураўлі. He сціхае вецер Над асеннім полем, За ракой Рыбацкі аганёк патух, I ляціць паволі Ад старой таполі, Кружыць над дарогай Белы-белы пух.
На рабіне скачуць Шустрыя сініцы. Пад дажджом намоклі Клёны і дубы, Наліліся сокам Спелыя брусніцы, I каля дарогі Выраслі грыбы.
Заліваюць пчолы Чыстым воскам соты, I да кожнай хаты Нашага сяла 3 дружнаю работай, 3 добрым умалотам, Выспеўшы на сонцы, Восень надышла.
Кружыць вецер лісце, Завывае ў полі.
Змоўклі перапёлкі, Жаваранак змоўк — Адшумела лета.
Ды звініць у школе I за парту кліча Раніцай званок.
? 3 якім пачуццём паэт піша пра адшумелае лета? У якіх радках верша гэтае пачуццё перадаецца асабліва яскрава?
Прачытайце верш і выдзеліце радкі, якія перадаюць сумны і разам з тым радасны настрой надыходу восені.
* Супастаўце тэкст верша «Адшумела лета» Сяргея Грахоўскага з тэкстам Васіля Віткі «Восеньскія весткі», знайдзіце ў іх агульнае і рознае.
Вывучыце верш (увесь альбо частку) на памяць.
У верасні.
Артур Вольскі.
У верасні, у верасні хапае ўсім турбот. Дзятва да школы ў верасні
спяшаецца штогод.
У верасні,
у верасні
зрабіўся дзень малы.
Развітваюцца
ў верасні
з буслянкамі буслы.
Рассекшы хмару ўзмахамі клін жураўліны знік.
А ўсё чуваць над дахамі птушыны сумны крык.
У верасні, у верасні стаў лес зусім рабы. Вавёрачка ў верасні дасушвае грыбы.
I вожык устрывожаны.
А знаеце — чаму?
Бо трэба ложак вожыку заслаць на ўсю зіму.
У верасні, у верасні хапае ўсім трывог. Мядзведзіца у верасні вышуквае бярлог. Медзведзяняты жвавыя да самае вясны, расстаўшыся з забавамі, глядзець там будуць сны.
У верасні, у верасні турбот — па^нюткі рот. I я раблюся ў верасні старэй на цэлы год.
У арэхах.
Рыгор Ігнаценка.
Пайшлі мы аднойчы з Кастусём у арэхі. Па дарозе дамовіліся ніводнага арэха не есці, каб потым палічыць, хто болей нарваў.
Ціха ў канцы лета ў лесе. Хіба толькі дзе мыш у апалым лісці піскне ці вецер у верхавінах дрэў прашуміць. Пракоціцца марской хваляй і тут жа сціхне.
Праз нейкі час, чую, справа арэх шчоўкнуў. Значыць, усё ж Кастусь не ўтрымаўся, каб не паспытаць. Потым другі шчаўчок, трэці. Я ж трымаюся, не спрабую. Няхай, думаю, тады паглядзім, у каго болей будзе.
А Кастусь, між тым, усё грызе арэхі ды грызе. Я памацаў: амаль ужо дзве кішэні поўныя. Ну што ж, думаю, зараз можна і мне паспытаць. Сарву шышачку — што ў кішэню, а што — у рот.
Доўга я так арэхі рваў. А Кастусь увесь гэты час грыз іх.