• Часопісы
  • Буслянка  Артур Вольскі

    Буслянка

    Артур Вольскі

    6+
    Выдавец: Асар
    Памер: 304с.
    Мінск 2000
    63.38 МБ
    ГІеракажыце змест прачытанага па плану:
    1.	Дзед Мароз са снегу.
    2.	Скрыначка з зярнятамі.
    3.	Пачастунак.
    4.	Дзед Мароз без носа.
    Гаспадарка.
    Змітрок Бядуля.
    У куце сядзіць мядзведзь, Хустку вышывае, А лісічка-невялічка Хатку прыбірае.
    А каток пячэ аладкі, Маслам залівае, На тапчане мышанятка Есці памагае.
    А сабачка ўе вяроўкі — Пугу для хлапчыны, Дзяцел-бондар на начоўкі Длубае асіну.
    Казёл лапці папраўляе, Скуратом мацуе, На аконцы павучочак Кросенцы рыхтуе.
    Слоўнік.
    Бондар — майстар па вырабу драўлянай пасуды (бочак, дзежак, цаброў і г. д.).
    Длубаць — корпацца, дастаючы што-небудзь.
    Кросенцы — маленькі ткацкі станок.
    Скурат — абрэзак скуры.
    ? Прачытайце ў слоўніку словы і тлумачэнні да іх.
    3 якім пачуццём Змітрок Бядуля гаворыць пра заняткі майстроў — герояў верша?
    Прачытайце, хто і што робіць.
    Прачытайце верш моўчкі і падрыхтуйцеся да
    выразнага чытання.
    Вывучыце верш на памяць (поўнасцю альбо часткова).
    На горцы.
    Мікалай Носаў.
    Зранку дзеці рабілі снежную горку. Зграбалі лапатамі снег. Калі горка была гатова, дзеці залілі яе вадой і пабеглі дамоў.
    — Пакуль паабедаем, — казалі яны, — і горка замерзне. А потым прыйдзем з санкамі і будзем катацца.
    А Коцька Чыжоў з шостай кватэры хітры які! Ён горкі не рабіў. Сядзіць дома ды глядзіць у акно, як другія працуюць. Яго дзеці клічуць горку рабіць, ён толькі рукамі за акном разводзіць ды галавой матае — няможна яму. А калі дзеці пайшлі, ён хуценька апрануўся, начапіў канькі і выскачыў на двор. Чырк канькамі па снезе, чырк! I катацца як след не ўмее! Пад’ехаў да горкі.
    — Во, — кажа, — добрая горка атрымалася! Зараз з’еду.
    Толькі палез на горку — бух носам!
    — Ого! — кажа. — Слізкая!
    Разоў дзесяць падаў. Ніяк на горку ўзлезці
    не можа.
    «Што рабіць?» — думае.
    Думаў, думаў — і прыдумаў:
    «Пясочкам пасыплю і ўзлезу».
    Схапіў ён фанерку ды да скрынкі з пяском. Нацягаў пяску і пасыпае перад сабой, а сам усё вышэй лезе. Узлез на самы верх.
    — Вось цяпер, — кажа, — з’еду!
    Адпіхнуўся нагой і зноў — бух носам! Канькі ж па пяску не едуць. Ляжыць Коцька на жываце і кажа:
    — Як жа цяпер па пяску катацца?
    I палез уніз бокам.
    Тут і дзеці прыбеглі. Еіачаць — горка пяском пасыпана.
    — Хто гэта горку пяском пасыпаў? — закрычалі яны.
    — Гэта я пасыпаў, бо вельмі слізкая і я не мог на яе ўзлезці, — кажа Коцька.
    — Які разумны! Бачыш, што прыдумаў! Як жа цяпер катацца?
    Коцька кажа:
    — Можа, калі-небудзь снег пойдзе, засыпле
    пясок, вось тады і катацца можна будзе.
    — Снег, можа, праз тыдзень пойдзе, а нам сёння катацца трэба.
    — Тады не ведаю, — кажа Коцька.
    — Сапсаваць ты ведаеш, а як паправіць — не ведаеш! Бяры зараз жа лапату!
    Коцька ўздыхнуў і ўзяўся за лапату.
    — Засыпай пясок снегам!
    Коцька засыпаў горку снегам, а дзеці зноў палілі яе вадою.
    — Вось цяпер, — кажуць, — замерзне і можна будзе катацца.
    А Коцьку так працаваць спадабалася, што ён яшчэ збоку лапатай прыступкі зрабіў.
    — Гэта, — кажа, — каб усім добра было ўзлазіць, a то яшчэ хто-небудзь зноў пяском пасыпле!
    ? Што ўбачыў Коцька праз акно кватэры? Чаму ён не працаваў з дзецьмі?
    Чаму Коцька вырашыў пасыпаць пяском горку? Як да гэтага аднесліся дзеці? Што яны яму сказалі? Зачытайце.
    Чаму Коцьку потым спадабалася працаваць? Прачытайце.
    Якая галоўная думка тэксту?
    Падрыхтуйцеся да падрабязнага пераказу апавядання.
    « * ,
    У марозны дзень.
    Канстанцыя Буйло.
    Лёд на возеры — празрысты, Чысты, Шклісты, Моцны лёд.
    I па роўнядзі ільдзістай Закружыўся карагод. Хлапчукі ўсе з нашай школы Сталі сёння на канькі. He сціхае смех вясёлы У марозныя дзянькі.
    О Птушыная тайна.
    Змітро Бяспалы.
    Пятрусь на досвітку ляжаў пад цёплай ватнай коўдраю і рабіў выгляд, што спіць. А як толькі бацька і маці пайшлі на працу, а Іван — у школу, вынырнуў з-пад коўдры, хуценька апрануўся, прынёс з сянец новыя Іванавы лыжы, пачаў прымяраць, хоць брат строга наказаў Петрусю, каб не чапаў іх. Але дзе ты ўтрымаешся, калі так хочацца пакатацца на новенькіх лыжах, пахваліцца сябрукам?!
    Развіднела. Пятрусь за лыжы і — на двор. Хацеў выбегчы на вуліцу, але перадумаў, спыніўся перад брамкаю: толькі выйдзі, пакатайся — адразу хто-небудзь прагаворыцца і тады пападзе ад брата.
    Ён павярнуў назад, стаў на лыжы і скіраваў да плота ў канцы саду. Пятрусь наважыўся ўзабрацца там на гурбу і з’ехаць з яе. Толькі крыху падняўся, як нечакана ўбачыў па другі бок плота страката-карычневых птушак. Яны былі падобныя да курэй, толькі крыху мен-
    шыя. Птушкі не заўважалі хлапчука і спакойна выбіралі насенне палыну. Каб лепей разгледзець іх, ён падняўся вышэй, незнарок рыпнуў лыжаю. «Фырр-фырр-фырр», — залопалі птушкі крыламі, узвіхурылі снег і паляцелі ў зарослы малінаю і крапівою алешнік ля саду. Толькі адна не ўзнялася ў паветра: хуценька перабіраючы лапкамі, пабегла ў той жа алешнік. Пятрусь паглядзеў ёй услед і ніяк не мог зразумець, чаму яна не лятае. Хлапчука так захапілі птушкі, што ў яго нават прапала ахвота катацца на лыжах. Ён пастаяў яшчэ крыху ля плота, пачакаў, але птушкі не вярнуліся.
    Пятрусь пачаў мерзнуць і паспяшаўся ў хату.
    Назаўтра, асцярожна падкраўшыся да плота, з-за тоўстай старой яблыні ён зноў назіраў за курачкамі. Калі спудзіў — яны паляцелі ў алешнік. Адна пабегла ўслед. Чаму? Чаму ўсе лятаюць, а адна бегае? -ніяк не мог дагадацца хлапчук. Дый што гэта за птушкі? Тут без старэйшага брата нічога не высветліш. I калі Іван прыйшоў са школы, ён таямніча
    паведаміў:
    — Заўтра адразу пасля ўрокаў прыходзь дамоў... Я табе нештачка пакажу...
    Іван ледзь дачакаўся апошняга званка. Ен першы выскачыў з класа, апрануўся і — дамоў. Ля сянец яго чакаў брат.
    — Толькі ціха, не шумі... Зараз такое пакажу... — шэптам сказаў Пятрусь.
    Хлапчукі пайшлі ў сад, наблізіліся да плота, прытаіліся за яблыняй. Пятрусь паказаў рукою — і Іван убачыў птушак, зграбных, карычневых, з белаватымі крапінкамі. Яны выбіралі насенне палыну, купаліся ў мяккім сыпучым снезе.
    Браты нерухома, як зачараваныя, назіралі за птушкамі. Калі пачалі мерзнуць, заварушыліся і спудзілі іх. 3 фырканнем тыя дружна падняліся з палыну і, планіруючы ў паветры, апусціліся ў алешнік. Адна, як было ўчора і пазаўчора, пабегла ўслед.
    Каля хаты Пятрусь спытаў брата:
    — Ты іх ведаеш?
    — He... Першы раз бачу.
    — А чаму адна не лятае?
    — У яе крыло перабітае, — адказаў Іван.
    Аднак высветліць, што гэта былі за птушкі, хлапчукі не змаглі. Нарэшце Івану пашанцавала: знайшоў кніжку з каляровымі малюнкамі. На адным ён пазнаў менавіта такіх птушак, якія прыляталі ў сад. Гэта былі шэрыя курапаткі. Дома з ГІетрусём вычытаў, што курапаткі ў вырай не лятаюць. Зімою кормяцца насеннем розных траў, пустазелля. A як ляжа снег і засыпле ўсе расліны, для курапатак настае цяжкі час. Каб не загінуць з голаду, яны наведваюцца да хлявоў, гумнаў, трымаюцца ў старых садах і парках, каля дарог, падбіраюць зярняты, мякіну.
    — Дык мы ж іх можам падкормліваць, — сказаў Іван.
    — Ага, — падтрымаў Пятрусь.
    Кожны вечар, калі птушкі адпачывалі ў алешніку, браты рассыпалі за плотам крупы. Курапаткі падбіралі іх і не галадалі, а ў пакалечанай курачкі загаілася крыло, і яна пачала лятаць.
    2 Чаму тэкст мае такую назву? Пра якую птушыную тайну даведаліся хлопчыкі?
    Чаму Пятрусь не мог зразумець, з якой прычыны адна птушачка не лятае? Пацвердзіце словамі тэксту.
    Куды прывёў Пятрусь брата і што ён яму паказаў? Прачытайце.
    Як Іван высветліў, што гэта за птушкі? Чаму яны не адлятаюць у вырай? Прачытайце.
    Што вырашылі зрабіць хлопцы, каб дапамагчы зімою птушкам?
    Як вылечылася хворая курапатка? Свае выказванні падмацуйце словамі тэксту.
    дзе вясна ў шумдівых водах...
    Якуб Колас
    Пошукі вясны.
    Рыгор Ігнаценка.
    Вясна!.. Пры адным толькі ўспаміне пра яе ўсё ў табе ўзрушаецца, мацней пачынае ў грудзях біцца сэрца, у вачах загараюцца агеньчыкі...
    Колькі не сустракаў я на сваім вяку вёснаў, але так і не разумею — адкуль вясна свой пачатак бярэ?
    Выйдзеш часам з хаты. На дварэ туманна, цёпла. I раптам у гэтай шэрай сакавіцкай імгле, недзе зусім побач — буль, буль, буль... Здаецца, нібы хто каменьчыкі ў ваду кідае. Ага, вось яно што! Ды гэта ж першы капеж! Пад страхой ужо і невялічкая лужынка вады сабралася. Адкуль ні вазьміся — цыбаты певень. Напіўся з лужыны, узляцеў на плот і заспяваў на ўсё горла:
    — Ку-ка-рэ-ку!
    Яму адгукнуўся суседскі певень. I пайшлі з канца ў канец па ўсёй вёсцы пеўні гарланіць.
    «Усё-такі вясна ў вёсцы пачынаецца», — думаеш.
    Ідзеш у лес.
    Тут не відно яшчэ ніякіх прыкмет вясны. Снегу навокал вунь колькі! Але што гэта? 3 паўднёвага боку, ля самага камля векавой хвоі, леташняя траўка рыжэе. А з-за яе па-маладзецку зялёны бруснічнік пазірае...
    Вось дзе, аказваецца, ключы ад вясны схаваны!
    Выходзіш у поле.
    Снегу ў полі менш, чым у лесе. На самым высокім месцы знаходзіш маленькую, на квадратны сажань, праталінку. I так табе раптам у «класы» захочацца пагуляць, што хоць ты вазьмі ды накрэслі на гэтым малюсенькім шматку зямлі квадрацікі і скачы на адной назе.
    He, усё ж вясна ў полі свой пачатак бярэ! Спыняешся ля ручая.
    У карэннях чорнага алешніку імкліва бяжыць
    каламутная халодная вада. Выйшаўшы ў адным месцы са сваіх берагоў, ручай шырока разліўся па роўнай сенажаці, затапіў рэдкі хмызняк.
    — Вось адкуль вясна ў дарогу выходзіць! — гаворыш сам сабе, убачыўшы набрынялыя пупышкі вярбы, што схіліліся да самай вады. I так ад іх наўкол соладка мядком павявае!
    Вяртаешся дахаты.
    Вось табе і на! Паперадзе цябе, на рыхлай соннай дарозе, пабліскваючы чорным пер’ем, важна пахаджвае беладзюбы грак — наша першая пералётная птушка. Нібыта ўзрадаваўшыся яго з’яўленню, ажывіліся ў садах мурзатыя вераб’і. Крычаць, адзін аднаго за чубы цягаюць... I зусім ужо не разабраць: дзе ж па-сапраўднаму вясна свой пачатак бярэ?
    I так кожны год...
    ? Чаму пісьменнік так і не разабраўся, адкуль вясна свой пачатак бярэ? Падмацуйце свае думкі словамі тэксту.
    Знайдзіце ў творы вясеннія прыкметы і зачытайце іх.
    Прачытайце апошні сказ твора. Як вы яго разумееце?
    * Прачытайце тэкст ад слова «Вясна!..» і да слоў «Ідзеш у лес». Падрыхтуйцеся расказаць урывак блізка да тэксту.
    Падрыхтуйцеся да выразнага чытання тэксту.