• Часопісы
  • Буслянка  Артур Вольскі

    Буслянка

    Артур Вольскі

    6+
    Выдавец: Асар
    Памер: 304с.
    Мінск 2000
    63.38 МБ
    — Усім добра, калі згода.
    Т Які сэнс укладзены ў назву казкі?
    Чый жаласлівы галасок пачуў у лесе Лесавічок? Як пра гэта напісана ў тэксце?
    Што адказалі кветачцы карані? Зачытайце.
    Што здзівіла Лесавічка? Што ён зрабіў з кветачкай?
    Чым выхваляліся тоўстыя карані? Што ім сказалі маленькія карэньчыкі? Якую параду даў караням стары дуб? Зачытайце.
    Чаму шкада стала Лесавічку неразумных каранёў?
    Як пачалі жыць карані?
    Чаму вучыць гэтая казка?
    Падрыхтуйцеся да падрабязнага пераказу казкі.
    Адкуль прыйшоў гліняны пеўнік.
    Казімір Камейша.
    Некалі ў дзяцінстве падарылі мне глінянага пеўніка. Ах, што гэта быў за пеўнік!.. Статны, яркахвосты, з пышным грабянцом. А як свістаў ён! Прыкладзеш да вуснаў — і адразу ліецца яркі, густавата-цёплы галасок. А пачнеш перабіраць пальцамі па дзвюх адтулінах збоку — голас пераломіцца, як быццам перабяжыць з берага на бераг, a то і зусім рассыплецца на дробныя падгалоскі.
    Доўга не ведаў я, адкуль прыйшоў да мяне гліняны пеўнік. I вось аднойчы даведаўся. Хачу расказаць пра гэта і вам.
    Неяк прыехаў я ў пушчанскі гарадок Івянец, што на беразе ракі Волма. Іду па вуліцах, прыглядаюся да акон. I на кожным бачу вазоны. А растуць яны ў прыгожых гліняных вазонніцах. Тут я і ўспомніў пра свайго глінянага пеўніка.
    I яго, і тыя вазонніцы, аказваецца, стварылі адны і тыя ж людзі, івянецкія ганчары. I пайшоў я на тутэйшы завод мастацкай керамікі, дзе яны працуюць.
    У прасторных цэхах кіславата пахла свежай глінай, павольна беглі стужкі канвеераў, моцна дыхалі цяплом электрапечы. Каля іх завіхалася многа людзей. Канвееры неслі да печаў яшчэ сырыя вазы, кубкі, сподкі. Але ўвесь сакрэт адкрыўся мне, калі зазірнуў у некалькі невялікіх пакояў, што былі тут, у цэху. Гэта рабочыя месцы вядомых усёй рэспубліцы ганчароў Міхаіла Звярко, Антона Пракаповіча.
    ...Круціцца і круціцца ганчарны круг —
    невялікі станок з кружочкам наверсе. Міхаіл Звярко бярэ ў руку камячок мяккай карычневай гліны, кладзе яго на круг — і вось ужо творыцца сапраўднае дзіва. Спрытныя рукі ганчара вырабляюць самае неверагоднае. Камячок расце, выгібаецца, набывае форму. Вось ён пачынае звужацца ў гарлавінку, зверху зноў крыху расшыраецца. Здагадваешся, што гэта павінен быць гарлачык. Усё і сапраўды нагадвае дзіва, як быццам на вачах тваіх распускаецца незвычайная кветка.
    I вось гарлачык гатовы. Майстар ставіць яго на паліцу і кладзе на круг новы камячок гліны. Галоўнае зроблена, але шлях гарлачыка яшчэ не завершаны. Яму трэба прайсці загартоўку ў печы. Потым яго пакрываюць глазурай і адправяць у печ другім кругам.
    Бачыў я на фабрыцы самыя розныя вырабы: збанкі, міскі, вазы, гліняных баранчыкаў і птушак.
    Нялёгкая праца ў ганчара. Цяпер круг верціць электрычны матор. А калісьці круцілі яго нагамі. I рабілі яны за дзень столькі рухаў,
    што, калі б перавесці іх у крокі, атрымалася 6 адлегласць у семдзесят кіламетраў. Гэта — шлях ад Івянца да Мінска.
    Круціцца ганчарны круг. Вырастае ў руках майстра гарлачык.
    А вось каб стварыць глінянага пеўніка, ганчар карыстаецца спецыяльнымі палачкамі. Гэта — горлышка, шыпуль, трасціна. Нараджэння яго бачыць не давялося, але, наведаўшы ганчароў, мне здалося, што я пабываў у дзяцінстве і сустрэў свайго глінянага пеўніка.
    Слоўнік.
    Ганчар — майстар, які вырабляе гліняны посуд.
    Шыпуль — ганчарная іголка.
    Трасціна — тонкая пласцінка.
    ? Чаму тэкст называецца «Адкуль прыйшоў гліняны пеўнік»?
    Чаму лічылася для дзяцей за шчасце атрымаць у падарунак глінянага пеўніка? Якое пачуццё перадаў аўтар у гэтых словах? Зачытайце.
    Якія цуды ствараюць івянецкія ганчары?
    Што ўяўляе сабой ганчарны круг?
    Як апісваецца аўтарам праца па стварэнні гарлачыка? Зачытайце.
    Якімі прыладамі карыстаецца майстар, каб стварыць глінянага пеўніка?
    * Чаму аўтар напісаў: «Мне здалося, што я пабываў у дзяцінстве і сустрэў свайго глінянага пеўніка»? Абгрунтуйце свой адказ.
    Беларусь — мая Радзіма.
    Артур Вольскі.
    Якая прыгожая назва ў нашай краіны — Беларусь!
    А яшчэ мы завём яе — Радзіма.
    А яшчэ — Бацькаўшчына.
    Радзіма — бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін на цэлым свеце.
    Бацькаўшчына — бо яна дасталася нам ад бацькоў нашых. А ім ад іхніх бацькоў — нашых дзядоў. А далей — ад прадзедаў, ад прапрадзедаў... I так — аж да самых далёкіх продкаў.
    Над шырокімі палямі, над векавечнымі пушчамі, над зялёнымі лугамі, над блакітнымі стужкамі рэк і рачулак, над люстрамі незлічоных азёр лунаюць у высокім небе белакрылыя буслы. Таму паэт назваў краіну нашу зямлёю пад белымі крыламі.
    А колькі багаццяў схавана ў зямлі гэтай! Калійныя солі, якімі ўзбагачаюць глебу, каб яна не бяднела і давала добрыя ўраджаі. Іх здабываюць беларускія шахцёры пад Салігорскам. Нафтавікі з падземных глыбіняў пампуюць нафту на Гомельшчыне. Неўзабаве пачнуцца распрацоўкі радовішчаў каменнага вугалю. Вучоныя-геолагі кажуць, што ёсць у нетрах Беларусі і золата і нават алмазы. Трэба толькі як след пашукаць...
    Жыта ў полі, яблыкі ў садах, свойская жывёла на падворках, звяры ў лясах, рыба ў водах... Ды хіба пералічыш усё!
    Але самы вялікі скарб Беларусі — гэта людзі, беларусы.
    Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і вёсках палякі, літоўцы, рускія, яўрэі,
    татары, выхадцы з іншых краін. Усе разам мы складаем беларускі народ. Усе мы — грамадзяне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Так завецца наша дзяржава. Усе мы павінны памнажаць сваёй працай яе багацці, бараніць ад нягод і напасцяў, як баранілі яе нашы продкі.
    ? Чаму Беларусь называюць зямлёю пад белымі крыламі?
    Чаму нашу краіну мы называем яшчэ Бацькаўшчына, Радзіма? Які сэнс укладзены ў гэтыя словы?
    Які найвялікшы скарб Беларусі? Зачытайце. Як завецца цяпер наша дзяржава?
    ГІрачытайце тэкст самі сабе. Падрыхтуйцеся да падрабязнага пераказу.
    Дарагая Беларусь.
    Пятрусь Броўка.
    Слаўлю я свой край любімы, незгасальную зару.
    Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!
    Залацістыя прасторы, незлічона ясных зор, рэкі ціхія, азёры, галасісты шумны бор!
    Ты нас ласкай атуліла, і я ў шчасці гавару: як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!
    ? Як праслаўляе паэт дарагую Беларусь? Зачытайце радкі верша, прасякнутыя любоўю да роднага краю, да яго прастораў.
    На аснове прачытанага і пачутага зрабіце ў сшытках малюнак на тэму «Слаўлю я свой край любімы!» Вывучыце верш на памяць.
    He магу жыць без Радзімы.
    Станіслаў Шушкевіч.
    У дуброве, каля рэчкі,
    Віснуць сочныя парэчкі, У пералеску, ля крыніцы, Ззяюць спелыя суніцы. I вясной, і цёплым летам Тут наўкола многа кветак. Нівы жыта і пшаніцы, У стаўку вада іскрыцца. Журавель з вядром, калодзеж Дзе ж такое месца знойдзеш? Ну куды ж пайсці, падацца, Па якой прайсці мне кладцы? Хараство, куды ні глянеш, Ад світання да змяркання.
    I парэчкі — каля рэчкі, I суніцы — ля крыніцы... Без цябе жыць немагчыма, Мая любая Радзіма!
    Родны край.
    Міхась Пазнякоў.
    Грае вечар на цымбалах, Плаўна музыка цячэ, Месяц у блакітных далях Пакруглеў і паярчэў.
    Пахне мёдам, пахне кропам Напаўсоннае сяло,
    I малінавым сіропам Сонца захад абліло.
    I плыве з садоў у сэрца Малады птушыны грай. Ён Радзімаю завецца, Непаўторны гэты край.
    ? Якія словы верша вас найбольш кранулі?
    Як вы разумееце выразы: «Грае вечар на цымбалах» і «Плыве з садоў у сэрца малады птушыны грай»? Знайдзіце іх у вершы і зачытайце.
    Якімі словамі паэт перадае свае адносіны да роднага краю? Зачытайце.
    У якім тэмпе трэба чытаць гэты верш? Чаму?
    Падрыхтуйцеся да выразнага чытання верша.
    Цяпер я ведаю, якая Беларусь.
    Васіль Сухамлінскі.
    На Украіну прыехалі ў госці беларускія дзеці. Маленькая Аксана пасябравала з дзяўчынкай Марысяй.
    Павяла Аксана Марысю ў поле. Да самага краю зямлі раскінулася бязмежнае поле пшаніцы. Жоўтае поле, нібы золата. А над ім сіняе неба.
    Марыся стаяла перад бясконцым пшанічным полем, захопленая яго хараством.
    — Якая прыгожая Украіна! — паціху сказала яна Аксане.
    Марыся пачала расказваць пра Беларусь:
    перад вокнамі яе дома вось такое ж бязмежнае поле лёну, а лён сіні, як неба.
    Аксана слухала Марысю, але не магла ўявіць: як жа гэта — поле сіняе, як неба, a над полем — сіняе неба. Тады ж увесь свет у Беларусі сіні?
    Наступнаю вясною Аксана прыехала ў госці да Марысі.
    Раніцай яны выйшлі з Марысінай хаты. Да самага краю зямлі было бязмежнае поле лёну. Сіняе поле, як неба. А над ім — сіняе неба.
    — Цяпер я ведаю, якая прыгожая Беларусь! — сказала ў захапленні Аксана.
    ? Чаму Аксана сказала: «Цяпер я ведаю, якая прыгожая Беларусь»? Які сэнс заключаецца ў яе словах?
    Куды паехалі беларускія дзеці? 3 кім пасябравала Аксана?
    Што ўбачыла Марыся, калі Аксана павяла яе ў поле?
    Пра што даведалася Аксана ад Марысі? Што яна не магла ўявіць? Чаму? Прачытайце.
    Знайдзіце ў тэксце словы, якімі можна падпісаць малюнак.
    Падрыхтуйцеся да падрабязнага пераказу тэксту.
    Свята лета.
    Ніл Гілевіч.
    Надышлі канікулы — Эх жа, і раздолле. Дзень-адодня клікаюць Рэчка, луг і поле!
    Ой, і слаўна, хораша Беларускім летам!
    Век душой не зморышся На раздоллі гэтым.
    Слоўнік.
    Дзень-адодня — кожны дзень, з дня ў дзень.
    ? 3 якім пачуццём Ніл Гілевіч апісвае надыход канікул? Перадайце гэтае пачуццё пры чытанні.
    Патлумачце выраз: «Век душой не зморышся на раздоллі гэтым».
    Знайдзіце ў вершы словы, якія рыфмуюцца. Зачытайце іх.
    Прачытайце верш самастойна і падрыхтуйцеся да чытання ўголас.
    Вывучыце верш на памяць.
    Няма прыгажэй.
    Артур Вольскі.
    Высозныя сосны
    адвечнага бору —
    пад самае сонца, пад самыя зоры.
    Зубры
    ў гушчары
    пратапталі сцяжыны туды, дзе ніводнай няма каляіны.
    Маліна сама
    так і просіцца ў жмені, грыбы — у кашы, бы ў загоне алені.
    Вітаюць нас
    птушкі і дрэвы гасцінна... Ну дзе яшчэ знойдзеш такія мясціны?
    Усім на зямлі
    я давесці бяруся: няма прыгажэй ад маёй Беларусі!
    Адгадкі па парадку да старонак 45—47
    Малако. Соль. Піла. Камень, вада, трава. Акуляры. Хмара. Ноч. Цень. Сонца. Месяц. Пісьмо. Рэха. Дудка. Жук. Іржышча. Пух. Бабёр. Рэшата. Сонца і месяц. Зямля. Камень. Маланка. Вясёлка. Раса. Год. Тыдзень. Чарапаха. Шчотка.
    Адгадкі па парадку да старонкі 48
    Сонца. Вада. Вецер. Воран. Хмара. Мароз. Новы год. Халодная. За сталом. На шыю. Мокры. Пад мокры. Без стуку. Літара «м».