Буслянка
Артур Вольскі
6+
Выдавец: Асар
Памер: 304с.
Мінск 2000
2. Белае воблачка.
3. Наказ старога дуба.
4. Размова воблачка з дзьмухаўцом.
5. Слёзы воблачка.
6. Падзяка воблачку.
7. Пара дамоў.
Падрыхтуйце падрабязны пераказ па плану.
Пчолка.
Янка Журба.
Веснавое сонца Росы падбірае. Вылецела ў поле Пчолка залатая.
Ёй за шчырай працай
Весела на полі:
Луг прыбраны ў кветкі I наўкол раздолле.
3 рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае.
Шмат сабрала пчолка Мёду з розных кветак, Дома ім накорміць Родных пчолак-дзетак.
Пчолка
прыляцела.
У вуллі работа Цэлы дзень кіпела. Вечарам з здабычай
Т Чаму ў народзе кажуць: працавітая як пчолкаі Знайдзіце і зачытайце радкі верша, дзе апісваецца праца пчолкі.
Ці назіралі вы калі-небудзь за пчолкай? Што вы можаце сказаць пра яе?
У якіх радках верша выказана галоўная думка? Зачытайце.
Пры чытанні верша перадайце настрой аўтара і свае ўласныя адносіны.
Сыны.
Вольга Асеева.
Тры жанчыны бралі ваду са студні. Побач на камені сядзеў стары дзед, адпачываў.
Разгаварыліся жанчыны пра сваіх сыноў. Адна кажа:
— Мой сынок спрытны і дужы, — ніхто з ім не зраўняецца.
— А мой дык спявае, як салавей. Ніхто такога голасу не мае, — кажа другая.
А трэцяя маўчыць.
— Што ж ты пра свайго не скажаш? —
пытаюцца ў яе суседкі.
— А што сказаць? — адказвае жанчына. — Нічога ў ім асаблівага няма.
Вось набралі жанчыны поўныя вёдры вады і пайшлі. А дзядок за імі. Ідуць жанчыны, спыняюцца. Баляць рукі, плёскаецца вада, ломіць спіну.
Раптам насустрач тры хлопчыкі выбягаюць. Адзін цераз галаву куляецца, каменне нагамі падкідвае. Цешацца з яго спрыту жанчыны.
Другі песню спявае, салаўём заліваецца. Заслухаліся жанчыны.
А трэці да маткі падбег, узяў у яе вёдры з вадою і панёс іх.
Пытаюцца жанчыны ў дзеда:
— Ну што? Як вам падабаюцца нашы сыны?
— А дзе ж яны? — адказвае дзядок. — Я толькі аднаго сына бачу.
I дзядок паказаў на хлопчыка, які ў маткі вёдры ўзяў.
? Чым спадабаўся вам тэкст? Якая асноўная думка яго?
Пра што размаўлялі жанчыны каля студні? Прачытайце іх размову.
Чаму дзядок адказаў, што ён бачыць толькі аднаго сына? Чаму ён не заўважаў астатніх сыноў? * ГІрачытайце тэкст самастойна і падзяліце яго на часткі. Вусна дайце кожнай частцы загаловак.
Падрыхтуйцеся да выразнага чытання і каротка-
Чырвоная лотаць.
Васіль Хомчанка.
Настаўніца дала вучням дамашняе заданне намаляваць вясну. Надзя прыйшла дамоў, паабедала і адразу ўзялася за ўрокі. Намалявала хату, бярозу каля хаты, яблыню і траўку на лужку. А потым падумала, што яшчэ намаляваць, зірнула ў акно і ўбачыла жоўтыя кветкі лотаці. Надзя хацела намаляваць і лотаць, але жоўтага алоўка не знайшла. Тады яна пабегла да Валі, сваёй суседкі.
— Дай мне жоўты аловак, — папрасіла яна.
— А ў мяне няма, — сказала Валя, пашкадаваўшы алоўка.
— Ты ж сёння на ўроку сонца малявала.
— Ён увесь спісаўся.
Надзя вярнулася дамоў і намалявала лотаць чырвоную.
Назаўтра настаўніца забрала ў вучняў сшыткі, пачала паказваць усім, як хто намаляваў вясну. Разгарнула і Надзін сшытак.
— Што гэта ў цябе? — паказала настаўніца на чырвоныя кветкі.
— Лотаць.
— А чаму ж яна чырвоная?
— У мяне не было жоўтага алоўка.
— Папрасіла б у каго.
— Я ў Валі прасіла, ды ў яе таксама не было жоўтага алоўка.
Настаўніца разгарнула і Валін сшытак. А там намаляваны жоўтае сонца, жоўтыя кветкі, жоўты домік.
Настаўніца нічога не сказала, а Валя пачырванела. Ёй было сорамна.
На перапынку Валя падышла да Надзеі:
— Ты прыходзь да мяне, я табе ўсе алоўкі дам.
— Добра, — адказала Надзя. — Я буду дома лета маляваць.
? Аб кім і аб чым гэты тэкст? Чым вас уразіла гэтае апавяданне?
Якое дамашняе заданне дала вучням настаўніца? Прачытайце.
Чаму Надзя намалявала лотаць чырвонай?
Што вы можаце сказаць пра Валю? Чаму ёй стала сорамна? Зачытайце.
Падрыхтуйцеся да выразнага чытання і сціслага пераказу твора.
Шпак.
Янка Журба.
Зніклі завірухі, К нам вясна прыйшла, Веснавое сонца Многа шле цяпла.
Сёння раніцою Прыляцеў к нам шпак, Сеў ён на бярозцы I спявае так:
«Выхадзіце, дзеці, Сустракаць вясну! Устала ўжо прырода 3 зімовага сну».
? Якая асноўная думка гэтага верша?
3 якім пачуццём пісьменнік піша пра шпака? Як перадаюцца яго адносіны да веснавой птушкі?
Якім тонам хочацца чытаць гэты верш? Чаму?
Падрыхтуйцеся да выразнага чытання радкоў верша, якія вам найболыл спадабаліся.
Пры чытанні верша ўголас старайцеся перадаць свае адносіны да яго.
Вывучыце верш на памяць.
Якуб Колас.
Прыйшло і лета. Куды ні глянь — усюды зелена, усё расце, усё наліваецца. Лісце на дрэвах вырасла ва ўвесь рост свой і весела трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля, як разак, пастаўлены зубамі ўгору. Кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Так зелена, так густа, што, здаецца, не пралезеш у лес! Птушкі аж глушаць сваімі галасамі, сваім шчэбетам. Некаторыя, раннія, ужо вывелі дзетак і клапатліва шчабечуць каля сваіх гняздзечак. Як нянькі каля калыскі. Колькі кветак, колькі
ўсялякіх матылёчкаў, мошак і пчолак! У паветры стаіць бясконцы шум і звон ад іх крылляў.
Поле пакрылася зеленню. Ужо выплыў авёс, ячмень, цягнуцца палоскі гароху з чырвоненькімі і беленькімі кветачкамі. Там відаць зялёненькія стужкі лёну з сіненькімі галоўкамі; бялее грэчка, наліваецца жыта і ціха шаргаціць у полі сваімі сярэбранымі каласкамі. Жаваранкі рассыпаюцца над імі песнямі, кружачыся ў небе.
Зялёнаю шырокаю паласою раскінуўся луг паабапал рэчкі. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветры. А кветак, кветак! Якога толькі колеру не знойдзеш кветак! Мільёны пчолак, чмялёў уюцца над Імі са звонам і шумам. Так і цягне на прывольны луг, дзе так многа кветак, птушак, усякіх конікаў і матылёчкаў, песень, шуму і звону, дзе так прахладна падыхае чысты, свежы ветрык.
Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь свет.
? Якім бачыць лета Якуб Колас? Як ён перадаў гэта ў творы?
Як вы разумееце выразы: «Весела пазірае стары лес», «Птушкі аж глушаць сваімі галасамі», «Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь свет»?
Знайдзіце ў творы яшчэ трапныя выразы, якія характарызуюць надыход лета.
Які малюнак лета ў тэксце вам найбольш запомніўся? Зачытайце.
Пры чытанні тэксту выдзеліце голасам словы, якія дапамогуць уявіць прыгажосць летняй прыроды.
Прачытайце апавяданне і падрыхтуйцеся падрабязна пераказаць яго.
Колеры года.
Іван Муравейка.
— Самы прыгожы — колер зялёны, — у маі шапталі бярозы ды клёны.
— Самы гарачы — золата колер, — улетку звінела жытнёвае поле.
— Самы ярчэйшы — колер чырвоны, — увосень рабіна шумела штодзённа.
— Самы бліскучы — колер бялюткі, — спявала зіма ў завеевы дудкі.
А дзеці сказалі прасторам і сонцу: — Усе колеры года мы любім бясконца!
Пра якія колеры года гаворыцца ў вершы? Зачытайце.
Якія словы паўтараюцца шмат разоў у вершы? Пры чытанні выдзеліце іх голасам. Якое значэнне мае такое паўтарэнне? Што яно надае тэксту?
Што сказалі дзеці прасторам і сонцу?
Прачытайце верш самастойна і падрыхтуйцеся
да выразнага чытання.
Пры чытанні верша захоўвайце інтанацыю.
Сінія званочкі.
Васіль Хомчанка.
ГІрасторны луг, а па ўсім лузе званочкі, сініясінія.
Ідзе Паўлік па лузе, дакранаецца да кветкі, а яна:
— Дзінь... Зі-і-нь...
«Званочкі звіняць!» — дзівіцца Паўлік. Ён спыняецца, задзірае ўверх адну сінюю чашачку, а там пчолка.
— Дзі-нь, — трапеча яна крылцамі і звініць. Падымае другі званочак, і ў тым — пчолка і таксама звініць. I амаль у кожным званочку — пчолка. Сядзіць і звініць.
? 3 чаго дзівіўся Паўлік? Прачытайце.
Паглядзіце на малюнак і прачытайце словы з тэксту, якімі можна падпісаць гэты малюнак.
Чаму тэкст названы «Сінія званочкі»? ГІадрабязна перакажыце яго.
Лён-ляночак.
Мікола Чарняўскі.
На сцяблінцы кожнай —
Сіненькі званочак:
Хораша
На ранку
Лён расцвіў, ляночак.
Мама сцежкай крочыць. Шчасцем
Ззяюць вочы;
Добры
У матулі
Вырас лён-ляночак.
Чаму ў мамы шчасцем ззяюць вочы?
Прачытайце верш самі сабе і падрыхтуйцеся выразна чытаць уголас.
На старонцы 44 знайдзіце скорагаворку пра лён.
Адкажыце, чаму так гавораць.
Намалюйце словамі, якім вы ўяўляеце сабе лён.
Вывучыце верш на памяць.
Наша лавачка.
Васіль Хомчанка.
Мы з Толікам на двары паставілі лавачку. Добрую, са спінкай. Як голькі зрабілі, паселі і сядзім. Добра сядзець у цяньку пад ліпай. Колькі хочаш сядзі, каго хочаш запрашай пасядзець — лавачка наша.
Вось так сядзім мы адны дзесяць хвілін, дваццаць...
3 дому выйшаў наш сусед дзед Андрэй. Убачыў лавачку, здзівіўся: нічога не было, a цяпер лавачка стаіць.
Мы пасунуліся.
— Калі ласка, — сказалі дзеду Андрэю. — Гэтую лавачку мы зрабілі.
Цяпер сядзім утрох. Дзед хваліць лавачку і нас малайцамі заве. Добра, кажа, у цяньку пасядзець.
3 трэцяга пад’езда выйшаў яшчэ адзін дзед.
— Хадзі, Іван, пасядзі, — паклікаў дзед Андрэй.
Падышоў дзед Іван і спытаў:
— Гэта ты, Андрэй, зрабіў лавачку?
— He, мы з Толікам, — пахваліўся я.
Я ўстаў і даў месца дзеду Івану. Потым Толік саступіў месца бабулі, якая падышла да нас.
Мы стаім, а два дзяды і бабуля сядзяць на нашай лавачцы.
— Няхай пасядзяць, — сказалі мы. — Паспеем насядзецца.
Пагулялі ў двары, пабегалі па вуліцы, вярнуліся, а на лавачцы сядзяць тры бабулі. Схадзілі ў кіно, паабедалі, выйшлі на двор — зноў лаўка занятая. Нейкія дзядзька і цётка з дзіцем селі. Так у той дзень мы і не дачакаліся, калі можна будзе пасядзець на сваёй лавач-
цы. I на другі, і на трэці дзень тое ж самае — сядзяць людзі на ёй, а нас убачаць — хваляць:
— Малайцы, хлопцы. Такую добрую лавачку зрабілі.
Кожнаму хочацца пасядзець на лавачцы, a яна ж невялікая, толькі на тры чалавекі.
I рашылі мы зрабіць яшчэ адну лавачку, вялікую, каб усім хапіла месца. Узялі пілку, сякеру, цвікі, прынеслі дошкі.
— Цюк! Цюк! — стукае наша сякера.
Памагайце, малыя, мы робім другую лавачку. Большую, са спінкай. I для старых, і для малых.
? Якую добрую справу зрабілі хлопчыкі?
Якія словы ўдзячнасці выказвалі старэйшыя? Зачытайце.
Чаму хлопчыкі вырашылі зрабіць яшчэ адну лавачку?
Прачытайце тэкст самі сабе, а потым уголас тую частку, якая найбольш вам спадабалася.
Цуда-шкельца.