• Часопісы
  • Буслянка  Артур Вольскі

    Буслянка

    Артур Вольскі

    6+
    Выдавец: Асар
    Памер: 304с.
    Мінск 2000
    63.38 МБ
    Эдзі Агняцвет.
    На пагорку я знайшла чырвані асколак.
    У малым кавалку шкла ~ дзіваў шмат вясёлых.
    На хвіліначку зірні — стане ўсё інакшым, і запаляцца агні ў белым садзе нашым.
    На галінках белы цвет раптам стаў барвовым. Травы, птушкі — цэлы свет мне здаецца новым.
    Свой чырвоны парасон ясень раскрывае, зачапіў хмурынку ён — і яна палае!
    Кожны лісцік над табой казкай заіскрыцца, і жар-птушкай агнявой з’явіцца сініца.
    Разгараюцца кусты, ярка-ярка ўсюды.
    ...Толькі шкельца возьмеш ты — сам убачыш цуды!
    Якія дзівы можна ўбачыць у маленькім кавалку шкла? Прачытайце.
    Знайдзіце і патлумачце выразы: «I запаляцца агні ў белым садзе нашым», «На галінках белы цвет раптам стаў барвовым», «Свой чырвоны парасон ясень раскрывае», «Разгараюцца кусты ярка-ярка ўсюды». ГІрачытайце іх, выдзяляючы голасам. Захоўвайце пры гэтым пэўную інтанацыю.
    3 якім настроем вы будзеце чытаць гэты верш?
    Да кожнага слупка верша зрабіце слоўны малюнак.
    У бабчыным агародчыку.
    Яраслаў Пархута.
    Ляжыць Юлька на фуфайцы пад кустом парэчак і не варушыцца. Куст з долу здаецца вялікім, лапушыстым. На галінках безліч ягад. Толькі працягнула руку, каб сарваць бліжэйшую гронку, як раптам бачыць: з ягадзінак да вугла цагліны, што ляжыць непадалёку, звісае сетка. Напятыя туга канаты ажно звіняць. Прыгледзелася ўважлівей — і гаспадара ўбачыла. Пузаты і страшны, ён сядзеў у кутку і, відаць, чакаў, пакуль хто трапіць у пастку.
    Але ў пастку ніхто не жадаў трапляць. I павук нерваваўся і раз-пораз тузаў за канат.
    Калі на цагліну ўпаў сонечны прамень, на яе ўскочыў цвыркунок. Ён быў у зялёных гольфіках, такой жа манішцы і празрыстай накідцы. Прайшоўся на край цагліны, вярнуўся на сярэдзіну, пастаяў там і пачаў настройваць скрыпачку.
    Гэта ўчулі суседзі.
    Першымі з’явіліся камарыкі. Аднолькава апранутыя. I тварыкі ў абодвух аднолькавыя — цвічкамі. А ножкі на адзін капыл — тонкія і спружыністыя. Паселі на край цагліны і пачалі цікаваць: а што гэта надумаў цвыркунок?
    Прыбег жучок. Плашч на ім навюсенькі — ажно блішчыць. Патаптаўся перад цаглінай, паспрабаваў узлезці, ды не змог. I тады прыстроіўся паблізу на трэсачцы і стаў пакручваць вусы. Маўляў, пабачым, што з таго атрымаецца.
    Апошнім прывалокся вусень. Хоць і меў шмат ног. Быў ён у кажушку. Поўсцю наверх. Во дзівак! Сонца, а ён аўчыну напяліў!.. Узабраўся
    на цагліну насупраць камарыкаў і пачаў выгінацца — прабачэння прасіць за спазненне. А потым натапырыўся і аціх. Увесь выгляд яго гаварыў:
    — I я мог бы так. Толькі 6 скрыпачку займець...
    Юлька пазірала то на вусеня, то на жучка, то на блізнючкоў-камарыкаў і ўсміхалася: няўжо, сапраўды, цвыркунок будзе даваць ім канцэрт?
    Цвыркунок не жартаваў. ГІакінуў настройваць скрыпачку і так урэзаў, так урэзаў, што ажно камарыкі падскочылі, жук перастаў круціць вусамі, а вусень рыжую поўсць прыгладзіў — усе ў здзіўленні былі.
    А цвыркун іграў. Іграў пра тое, што на зямлі добра жыць, што свеціць сонейка, што навокал такая густая трава, што ёсць на свеце чырвоная цагліна, на якой так добра іграць...
    Потым пачаў пра сваіх суседзяў — пра братоў-камароў, пра жука, пра вусеня, якія ніколі не сварацца, жывуць з ім у згодзе. I пра тое, што яны такія добрыя — не паленаваліся
    прыйсці на яго канцэрт.
    Што ўбачыла Юлька, лежачы пад кустом у бабчыным агародчыку? Што яе там найбольш уразіла?
    Што надумаў зрабіць цвыркунок? Апішыце, як ён выглядаў.
    Зачытайце, хто з суседзяў з’явіўся першым, a хто — апошнім?
    Пра што іграў цвыркунок? Знайдзіце гэтыя радкі ў тэксце.
    Паглядзіце на малюнак і параўнайце яго з тэкстам. Што на ім адлюстравана?
    Прачытайце тэкст самастойна, падрыхтуйце сціслы пераказ яго па плану:
    1.	Юлька ў агародчыку.
    2.	Цвыркунок на цагліне.
    3.	Суседзі.
    4.	Канцэрт. е °
    Касілкі.
    Мікола Салаўцоў.
    Зазвінелі камары: — Касавіца на двары!.. Пад застрэшшам плачуць косы, нездаволеныя лёсам, бо пайшлі на луг касілкі, працавітыя асілкі, сакавіты травастой рэжуць востраю пілой.
    ? Пра якую пару года напісаў аўтар?
    Як вы разумееце выраз: «Плачуць косы, нездаволеныя лёсам»? Чаму яны «плачуць»?
    Чаму аўтар гаворыць: «Бо пайшлі на луг касілкі, працавітыя асілкі»? Які сэнс укладвае ён у гэтыя словы?
    Знайдзіце словы, якія пры чытанні неабходна выдзеліць голасам.
    Прачытайце верш самі сабе, а потым уголас, захоўваючы пэўную інтанацыю.
    Выпадак на рэчцы.
    Алег Фомчанка.
    Пра Мішу і Гену кажуць, што іх вадой не разальеш. Такія сябры. Жывуць у адным доме. У адным пад’ездзе. Нават на адной лесвічнай пляцоўцы. I дня не пройдзе, каб не сустрэліся: то Міша бяжыць да Гены, то Гена да Мішы.
    Аднаго разу, у нядзелю, паехалі яны з бацькамі за горад. Стаяў цёплы сонечны дзень. Дарослыя ўладкаваліся ў цяньку на лузе, a Міша і Гена пабеглі да рэчкі.
    Празрыстая, з дробнымі каляровымі каменьчыкамі на дне, рэчка весела бегла ў нізкіх берагах, між зялёнага аеру, ціха віравала на пясчаных водмелях.
    Цікава сачыць за хуткімі, як сонечныя промні, рыбінкамі. Усё далей ад берага адыходзіць Міша. А Гена боўтаецца ў вадзе каля самага аеру, дзе мяльчэй.
    — Ідзі сюды! — махае рукой Міша.
    Гена асцярожна брыдзе да сябра. Вада дастае яму да каленяў, і ён спыняецца.
    — He бойся! — крычыць Міша. — Тут неглыбокаі
    Але Гена паварочвае назад.
    I раптам адтуль, дзе забаўляецца Міша, далятае крык:
    — Ра-атуй-це!..
    Гена на нейкі міг замірае, разгублены, a потым выскаквае на бераг. Лётам ляціць на луг, туды, дзе адпачываюць бацькі. Засопшыся, шэпча, паказваючы рукой на рэчку:
    — Там... Міша топіцца...
    Усе разам, абганяючы адзін аднаго, бягуць да рэчкі. I з палёгкай уздыхаюць: на беразе, боўтаючы нагамі ў вадзе, сядзіць Міша.
    Бацька дакорліва глядзіць на Гену:
    — Ці ж гэтак можна жартаваць?
    — Дык ён жа тапіўся, — апраўдваецца Гена.
    — Сам чуў, як крычаў: «Ратуйце...»
    — Табе падалося, — усміхаецца Міша. — Калі б я тапіўся, ты кінуўся б мяне ратаваць. Праўда?
    Гена чырванее і апускае галаву. 3 крыўдай думае: «Так, я сапраўды разгубіўся там, на
    рэчцы. Але і ты, Міша, маніш. I мне, і бацькам. Ці ж так выпрабоўваюць сяброў?..»
    А вы як думаеце?
    Слоўнік.
    Водмель — мелкае месца каля берага.
    Чаму пра сяброўства Мішы і Гены гаварылі, што іх вадой не разальеш? Можа, і ў вашым класе ёсць такія дружбакі? Раскажыце пра іх.
    Як забаўляліся хлопчыкі на рэчцы? Што там здарылася?
    Як вы думаеце, з-за чаго пачырванеў і апусціў галаву Гена? Чаму яму было крыўдна?
    Што вы можаце сказаць пра сяброўства хлопчыкаў?
    О Салодкія лекі.
    (Казка.)
    Уладзімір Шайдаў.
    Жылі ў вёсцы дзед і бабка.
    Аднаго разу іх унучак гуляў з дзецьмі на вуліцы, напіўся халоднай вады і ахрып. Сядзіць у хаце і плача.
    Забедавала бабка, паклікала дзеда.
    — Што рабіць? — пытаецца. — Унучак голас згубіў.
    Дзед адразу здагадаўся, у чым прычына.
    — He бяда, — супакойвае. — Пчолак прыйдзецца прасіць. Яны вернуць унучку голас.
    Узяў дзед унучка за руку і павёў у сад. Падышлі да вулляў. Дзед і кажа:
    — Пчолкі добрыя! У майго ўнучка горла баліць, трэба яго мёдам палячыць — голас вярнуць.
    — Што ж унучак нарабіў, чаму галасок згубіў? — спыталіся пчолкі.
    — Вады халоднай папіў — вось і галасок згубіў.
    Загулі, зазвінелі пчолкі, узняліся хмаркай над садам і паляцелі хутчэй па мёд. Адны — на луг. Другія — у лес. Трэція — у поле.
    — Прынясём, дзядуля, мядок, вернецца да ўнучка галасок.
    Прыляцелі пчолкі да кветачак, закружыліся над імі ды і кажуць:
    — Кветачкі прыгожыя, кветачкі духмяныя! Аддайце нам ваш мядок. У дзедавага ўнучка прапаў галасок. Ён мядку паспытае, горлачка балець перастане.
    Кветачкі ласкава ўсміхнуліся і павярнулі свае галоўкі да яснага сонейка, каб пчолкам лепш былі відаць кропелькі нектару.
    — Бярыце, пчолкі, наш мядок ды нясіце хутчэй у дамок. Няхай унучак п’е мядок і верне сабе галасок.
    Цэлы дзень лёталі пчолкі, насілі мядок для Віці. А пад вечар дзед зноў прывёў унучка ў сад.
    Падышлі да чырвонага вулля.
    — Пчолкі добрыя, працаўніцы слаўныя, — пытае дзед, — ці гатовы мядок?
    Вылецела з доміка пчолка і загула:
    — Вазьмі, дзядок, лугавы мядок! Няхай да ўнучка вернецца галасок, а сам ён няхай расце прыгожы, як васілёк!
    Падзякаваў дзед пчолкам і ўзяў слоік лугавога мёду.
    Падышлі да зялёнага вулля.
    — Пчолкі добрыя, працаўніцы слаўныя, — пытае дзед, — ці гатовы мядок?
    Вылецела з доміка пчолка і загула:
    — Вазьмі, дзядок, лясны мядок! Няхай да ўнучка вернецца галасок, а сам ён няхай вырасце моцны, як дубок.
    Падзякаваў дзед пчолкам і ўзяў слоік ляснога мёду.
    Падышлі да жоўтага вулля.
    — Пчолкі добрыя, працаўніцы слаўныя, — пытае дзед, — ці гатовы мядок?
    Вылецела з доміка пчолка і загула:
    — Вазьмі, дзядок, палявы мядок! Няхай да ўнучка вернецца галасок, а сам ён няхай вырасце шчодры, як каласок.
    Падзякаваў дзед пчолкам і ўзяў слоік паля-
    вога мёду. I ўнучак хацеў падзякаваць, але не змог — яшчэ голас не вярнуўся.
    У хаце пасадзіла баба ўнучка за стол, сама побач з дзедам села. Дзед узяў драўляную лыжку, пачаў ўнука салодкімі лекамі частаваць: спачатку лугавым мёдам, потым — лясным, а затым — палявым.
    З’еў хлопчык тры лыжкі мёду і адразу стаў такім, як пажадалі пчолкі. Зноў да яго вярнуўся галасок. Заўсміхаўся ён шчасліва, павесялеў адразу.
    — Дзякуй вам, дзед і баба, дзякуй працавітым добрым пчолкам. Я зусім здаровы, у мяне нічога не баліць.
    Усміхнуўся ў вусы дзед, засмяялася ад радасці баба. А ўнук хутчэй на вуліцу пабег.
    I цяпер зноў гуляе з дзецьмі на вуліцы — прыгожы, як васілёк, моцны, як дубок, шчодры, як каласок.
    ? Чаму дзед, каб вылечыць унука, папрасіў дапамогі ў пчолак?
    У каго прасілі мядку пчолкі? Якія словы гаварылі кветачкі? Прачытайце тэкст, выдзяляючы голасам ласкавыя словы.
    Што гаварылі дзеду і ўнуку ў садзе пчолкі пад вечар? Якія словы ў творы паўтараюцца? Які сэнс у іх укладзены аўтарам? Зачытайце.
    Чаму спачатку хлопчык не мог падзякаваць пчолкам? Што сказаў ён, калі з’еў тры лыжкі мёду? ГІрачытайце.
    Якімі словамі пачынаецца і заканчваецца казка? Прачытайце пачатак і канец казкі.
    Прачытайце казку яшчэ раз і падрыхтуйце падрабязны яе пераказ.
    Маленькі Саколік.
    Любоў Варанкова.
    Сонейка звярнула з паўдня, але прыгравала яшчэ вельмі горача. Так горача, што відаць было, як над зямлёй дрыжыць і струменіцца гарачае паветра.