• Часопісы
  • Буслянка  Артур Вольскі

    Буслянка

    Артур Вольскі

    6+
    Выдавец: Асар
    Памер: 304с.
    Мінск 2000
    63.38 МБ
    Прадвесне.
    Марк Смагаровіч.
    Зноў чуваць у нашым краі Грай няўрымслівых гракоў. Весела вясна іграе На цымбалах ручайкоў.
    Больш не падаюць сняжынкі, Лютых маразоў няма, 3 дахаў капаюць слязінкі — Плача зімачка-зіма!
    Слоўнік.
    Няўрымслівы — непаседлівы.
    ? Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?
    Як вы разумееце выразы: «Весела вясна іграе на цымбалах ручайкоў», «3 дахаў капаюць слязінкі — плача зімачка-зіма!»?
    Прачытайце верш самі сабе і падрыхтуйцеся чытаць уголас.
    Скора прыйдзе вясна.
    Цётка.
    Скора прыйдзе вясна, Панясецца «ку-ку» Праз лясы, праз палі, Праз наш Нёман-раку,
    Па Вілле, па сястры, На плытах паплыве Аж пад вокны да хат I вясёла гукне: «Дзецюкі, гу-гу-гуШ Ўжо вясна на дварэ! Ўжо трава на лугу, Ужо кветкі ў траве!»
    ? Якімі словамі перадаецца настрой аўтара? Знайдзіце іх у тэксце.
    Прачытайце верш самастойна самі сабе, а потым выразна ўголас.
    Знайдзіце ў ім прыкметы вясны і зачытайце іх.
    Вывучыце верш на памяць.
    Вясна ідзе.
    Валерый Кастручын.
    Засмяялася ў небе сонейка і пачало прамянямі лічыць на стрэхах ледзяшы.
    — Дзінь-дзінь-дзінь, — як цымбалы, зазвінелі льдзінкі.
    Забулькалі, заспявалі пад снегам ручаі. На старой таполі ацерабіўся, замахаў крыламі чорны грак.
    «Убачыў грака — вясну сустракай» — кажа прымаўка. Снег у полі пацямнеў, набрак і асеў. На ўзгорках чарнеюць праталінкі. У лесе на дрэвах набухаюць пупышкі, весела звіняць сінічкі на голым вецці, звонка грукае дзяцел на старой асіне. Грукаў, грукаў, аж разбудзіў мядзведзя. Вылез мішка з берлагу, пачухаў за вухам, зажмурыўся ад сонца і зароў на ўвесь лес: «Вясна ідзе!..»
    Выскачыў з-пад кусціка маленькі зайчык. Працёр лапамі вочкі і здзівіўся — лес пацямнеў, елачкі зелянейшыя сталі. Нават маму сваю не пазнаў: скінула яна свой белы кажушок,
    адзелася ў шэранькую світку і скубе на праталінцы леташні дзяцельнік.
    Наўкола ўсё булькае, звініць і гукае: «Вясна ідзе-е-е!»
    Слоўнік.
    Світка — доўгая сялянская вопратка з сукна.
    Дзяцельнік — дзікая канюшына.
    ? Якія малюнкі прыроды апісаў пісьменнік? Прачытайце.
    Які сэнс закладзены ў прымаўку: «Убачыў грака — вясну сустракай»? Прачытайце на старонцы 38 прыкметы і знайдзіце сярод іх тую, якая па сэнсе будзе адпавядаць прыведзенай прымаўцы.
    Прачытайце тэкст самастойна і знайдзіце трапныя словы і выразы, якія расказваюць аб надыходзе вясны.
    Пры чытанні ўголас перадайце вашы адносіны да прачытанага.
    Прачытайце перадапошні абзац тэксту і намалюйце словамі карціну пра вясну.
    Перад паводкай.
    Максім Багдановіч.
    Пад птушыны крык і гоман, даўшы хвалям вольны ход, прыпадыме бацька Нёман на хрыбце магутны лёд.
    Зазвіняць жалобна крыгі, і бурлівая вада снег, размоклы ў час адлігі, змые з лугу без сляда.
    ? Пра якую пару года ідзе гаворка ў вершы? Адкажыце словамі з тэксту.
    Які настрой перадае Максім Багдановіч у гэтым вершы?
    Прачытайце другі слупок і прыдумайце слоўны малюнак да прачытанага.
    Вывучыце верш на памяць.
    О Вясна.
    Змітрок Бядуля.
    То не снег, то чаромха цвіце. To не снег, то бярозка расце.
    To не снег —
    расцвітае садок. To не снег, а ляціць матылёк. To не шоўк —
    гэта рунь ля гары. To не шоўк, а сон-цвет у бары.
    To не шоўк, а мурожны лужок. To не шоўк — маладзенькі лянок.
    He гусляр — to пяюць салаўі.
    He гусляр — то звіняць ручаі.
    He гусляр — дрозд у гаі пяе.
    He гусляр — гэта пчолка гудзе.
    Ах, вясна маладая мая! Пад табой ажывае зямля.
    Пад табой і звініць і пяе нават жук... Нават мушка ў траве.
    ? Якім настроем прасякнуты гэты верш? Чаму яго хочацца чытаць весела і гучна?
    Якую ролю адыгрываюць паўторы ў вершы? Прачытайце.
    Знайдзіце ў тэксце вершаваныя радкі, да якіх можна намаляваць малюнкі. Колькі малюнкаў можа атрымацца?
    Прачытайце верш цалкам самі сабе і падрыхтуйцеся да выразнага чытання.
    Смачная вада.
    Васіль Вітка.
    Наш калодзеж пры самай вуліцы. I хоць ён завецца Ціханаў калодзеж, ваду з яго бяруць усе, хто хоча.
    Вада наша самая смачная. Бывае, і не хочаш, а пачнеш піць — не адарвацца.
    He дзіва, што каля нашай хаты спыняюцца і падарожныя і прыезджыя. Ніхто не абміне калодзежа. Людзі п’юць і гавораць:
    — Але ж і вадзічка ў вас!
    У гарачы дзень, ідучы на работу, людзі наліваюць вады, каб было чым прагнаць смагу ў полі. Няма адбою і ад малых. Яны збягаюцца з усяе вуліцы. I мне столькі клопату, пакуль усіх панапойваю.
    — Стасічак, выцягні хаця з паўвядзерка.
    — Стась, прынясі кубачак, — просяць самыя меншыя, што не ўмеюць піць з вядра.
    Спярша я паіў у ахвоту, а потым сказаў:
    — He буду.
    — Хіба табе вады шкада?
    — Няўжо ж не.
    Тата пачуў мае словы.
    — А ты ведаеш, чаму наша вада смачная? — спытаўся ён.
    — Чаму, татачка?
    — А таму, што ёй не даюць застойвацца. Чым больш яе п’юць, тым яна смачнейшая. Нікому не шкадуй напіцца, — сказаў тата. — Зняможаны чалавек і той адразу падужэе, як вып’е свежай вады.
    I я не шкадую нікому. Я рады напаіць кож-
    нага. Заходзьце, піце. Калі не можаце з вядра, я вам конаўку вынесу.
    Слоўнік.
    Смага — моцнае жаданне піць.
    Конаўка — металічная пасудзіна з ручкай для піцця.
    ? Чаму спыняліся падарожныя і прыезджыя каля калодзежа? Якія словы яны гаварылі? Прачытайце.
    Чаму ж была такая смачная вада ў Ціханавым калодзежы?
    Як вы думаеце, чаму Стасік пашкадаваў дзецям вады з калодзежа? Пацвердзіце свае выказванні словамі тэксту.
    Прачытайце размову Стасіка з татам і выдзеліце голасам галоўныя словы.
    Падрыхтуйцеся да кароткага пераказу тэкста.
    Галоўныя словы.
    Мар'ян Дукса.
    Я слоўнік гартаю, прачытваю зноў — якіх там, якіх там няма толькі слоў! Аж трохі ў вачах мітусіцца ад іх — кароткіх і доўгіх, сваіх і чужых. Чытаю і думаю, хмурачы бровы: якія з іх будуць галоўныя словы? Якія?
    Гадаю, а думкі — што вір. А словы галоўныя — MAMA I МІР.
    ? Чаму паэт галоўнымі словамі назваў словы MAMA і МІР? Пацвердзіце свае выказванні прыкладамі з жыцця.
    Прачытайце верш самі сабе і падрыхтуйцеся да выразнага чытання яго ўголас.
    Свята.
    Паўлюк Прануза.
    Спяць яшчэ пад снегам Паплавы, палеткі.
    I таму з паперы Я зрабіла кветкі.
    I букет вясёлкай Прамяністай ззяе, На стале ў вазе Маму ён чакае.
    Рада мама святу, Рады мы таксама. Сонца ў вокньі свеціць, Светлае, як мама.
    2 Якія пачуцці перададзены паэтам у вершы?
    Які падарунак падрыхтавала дзяўчынка маме?
    Чаму радуюцца святу і дарослыя і дзеці? Якія радкі верша пра гэта гавораць?
    Навучыцеся чытаць гэты верш выразна.
    Вывучыце яго на памяць.
    Маміна работа.
    Яўген Пярмяк.
    Пеціна мама была тынкоўшчыцай. Яна тынкавала дамы. Даўно хацелася Пецю паглядзець, як гэта робіцца, ды ўсё не ўдавалася.
    Неяк мама сказала Пецю:
    — Выйдзі, сынок, заўтра на балкон. Убачыш, як мы наш стары дом будзем у новую вопратку апранаць.
    He зразумеў Пеця, як гэта можна дом апранаць, але пытацца не стаў. «Сам убачу», — рашыў ён сам сабе.
    Раніцай выбег Пеця на балкон. Глядзіць, побач яшчэ адзін балкон з’явіўся. Ды не просты, а вісячы. Хочаш — паднімеш яго, хочаш
    — апусціш. А на вісячым балконе стаіць мама з нейкай дзяўчынай. «Гэта, напэўна, маміна памочніца», — падумаў Пеця.
    Каля памочніцы стаяла вялікае дашчанае карыта з шэрым цестам. Дзяўчына брала гэта цеста маленькай лапатачкай і накідвала на сцяну дома. А Пеціна мама разгладжвала яго роўна-раўнюсенька. Доўга глядзеў Пеця на маміну работу, пакуль не ўбачыў, што шэрае цеста стала цвёрдым і белым.
    Зразумеў цяпер Пеця, як дом апранаюць. Захацелася яму хутчэй вырасці, каб самому навучыцца апранаць дамы ў прыгожую вопратку.
    Добрая гэта работа. Патрэбная.
    ? Ці спадабаўся вам гэты тэкст? Чым?
    Што азначае выраз: стары дом будзем у новую вопратку апранацьі Чаму Пеця не стаў пытацца, як гэта можна дом апранацьі
    Што убачыў Пеця з балкона раніцай? Зачытайце.
    Што захацелася хлопчыку?
    * Прачытайце тэкст самастойна і падзяліце яго на часткі па плану:
    1.	Пеціна мама.
    2.	Запрашэнне.
    3.	На балконе.
    4.	Добрая гэта работа.
    Падрыхтуйцеся да пераказу твора.
    Мама.
    Мікола Хведаровіч.
    Імя маёй мамы Самае лепшае, Маміна слова Найдаражэйшае.
    Свеціць, як сонца, Ад самай калыскі. Вобраз матулі Родны нам, блізкі.
    Дзе б ты ні быў, А яго прыгадаеш. Мама заўсёды Нам шчасця жадае.
    Маміна свята Дорага людзям. Хай яно светлым I радасным будзе.
    Чаму вобраз мамы нам родны і блізкі? Пацвердзіце словамі з тэксту.
    Якія песні-калыханкі вы чулі, ведаеце?
    Чаму маміна свята так шануюць людзі?
    Пры чытанні верша выдзеліце голасам словы, якія вам найбольш спадабаліся.
    Вывучыце верш на памяць.
    О Красавік.
    Рыгор Барадулін.
    Красавік ішоў сялом, Грэў прасторы ласкаю, Як махнуў ён рукавом — Вылятаюць ластаўкі.
    Беражком ступаў сухім, Па ярах караскаўся.
    Рукавом махнуў другім — Луг смяецца краскамі.
    Закасаўшы рукавы, Неба ўзняў вясёлкамі. Рады пушчы, Паплавы Месяцу вясёламу.
    Рэкі выйшлі з берагоў.
    Віталь Вольскі.
    На рэках не скончылася яшчэ паводка. Рэкі выйшлі з берагоў і злучыліся ў нізінах з ляснымі рэчкамі, раўчукамі і балотамі ў адзін вялікі вадзяны прастор. Асобныя ўзвышшы ператварыліся ў астраўкі, на якіх ратуюцца лясныя звяры.
    Вось сядзіць пад кустом цэлая грамадка зайцоў. Яны прытуліліся адзін да аднаго. Каля іх можна часам убачыць і лісіцу. Трывожна бегае яна па астраўку, паглядае на ваду, а на зайцоў не звяртае ніякай увагі, быццам іх тут зусім няма.
    У сваю чаргу і палахлівыя, заўсёды асцярожныя зайцы нібы зусім не заўважаюць свайго лютага ворага. Перад тварам агульнай небяспекі старая, адвечная варожасць часова забыта.
    Калі падплысці да такога астраўка, можна ўсіх гэтых звяркоў пабраць рукамі І пасадзіць у лодку. Яны будуць сядзець ціха і мірна,
    пакуль лодка не наблізіцца да цвёрдай зямлі. Тады ўсе пасажыры паўскакваюць адразу са сваіх месц і, не чакаючы каманды, знікнуць у лесе, не падзякаваўшы нават за ратунак.
    ? Што адбываецца ў прыродзе, калі рэкі выходзяць з берагоў? Як пра гэта напісана ў апавяданні?
    Чаму перад тварам агульнай небяспекі старая, адвечная варожасць забываецца? Якімі словамі гэта перададзена ў тэксце?
    Прачытайце тэкст самастойна і падрыхтуйцеся да падрабязнага пераказу па плану:
    1.	Рэкі выйшлі з берагоў.
    2.	Грамадка зайцоў.
    3.	Ратунак.
    4.	Зніклі ў лесе.
    Веснавая раніца.
    Авяр'ян Дзеружынскі.
    Ціха абуджаюцца Росныя палі, Веснавая раніца Крочыць па зямлі...