• Часопісы
  • Буслянка  Артур Вольскі

    Буслянка

    Артур Вольскі

    6+
    Выдавец: Асар
    Памер: 304с.
    Мінск 2000
    63.38 МБ
    Усе людзі гаварыць пачалі, што ў палацы жыве злосная ведзьма. А хто бачыў яе зблізку, ніколі не мог падумаць, што некалі гэтая ведзьма была прынцэсаю.
    Сур’ёзная размова.
    Пятро Рунец.
    Грышка Сапун вучыцца не дужа старанна, таму і адзнакі ў дзённіку розныя.
    Аднаго дня ён прыйшоў са школы, кінуў на канапу ранец і рашуча заявіў:
    — Мама, у школу я больш не пайду!
    — Чаму? — здзівілася маці.
    — Я... не ўмею вучыцца. Пяцёрак мне не ставяць, а двоек сам не хачу. Навошта, каб з мяне смяяліся, двоечнікам называлі...
    Маці спахмурнела і задумалася: што сказаць сыну? Потым прысела на канапу, абняла Грышку і лагодна загаварыла:
    — Ну што ж, дзіцятка, сядзі дома. Толькі чым жа ты будзеш займацца, калі мы з татам пойдзем на работу?
    Грышка падумаў і адказаў:
    — Пагуляю на вуліцы адзін. А калі прыйдуць са школы сябры, пабягу да іх...
    Маці не дала яму дагаварыць:
    — Ты думаеш, хлопцы будуць бегаць з
    табою па вуліцы? Ім жа трэба рыхтаваць урокі. А даведаюцца, чым ты заняты, пачнуць пальцам на цябе паказваць: «Во які! Замест таго, каб вучыцца, у цацкі гуляе...»
    Грышку непрыемна было слухаць горкія словы, і ён аж закруціўся на канапе.
    — Падумай сам, — працягвала маці, — усе дзеці ходзяць у школу, адзін ты сядзіш дома. Хто на доктара потым вывучыцца, хто на настаўніка, хто на камбайнера... А ты кім будзеш?
    Грышка задумаўся. Сапраўды, кім ён будзе, калі вырасце? Як будзе жыць? Але тут яму ўспомнілася бабуля, і ён адразу павесялеў:
    — Мама, а бабуля наша не вучылася, ніводнай літаркі не ведае, а жыве.
    — Эх, сынок, гаворыш ты абы-што, — уздыхнула маці і з жалем дадала: — Бабуля, калі хочаш ведаць, вельмі хацела вучыцца, ды школ тады для бедных не было. Таму і засталася непісьменнай. Затое пазней вывучыла сына свайго, твайго бацьку, і ён цяпер корміць яе. А ці зможаш ты, невук, карміць
    нас, тату і мяне, калі састарымся?
    Грышка скасавурыўся і глядзеў на маці так, быццам бачыў яе ўпершыню. Гэтак сур’ёзна з ім яшчэ не размаўлялі.
    — Дык што мне рабіць, мама? — разгубіўся ён. — Двоек я не хачу.
    — У цябе, сынок, ёсць адна паганая хвароба — гультайства. Таму і атрымліваеш дрэнныя адзнакі. Вазьміся за вучобу, як Толя, твой сябрук, і ў тваім дзённіку таксама з’явяцца чацвёркі і пяцёркі!
    Матчыны словы кранулі за жывое. Няўжо ён, Грышка Сапун, горшы за Толю? I, не сказаўшы ні слова, ён узяў ранец і пайшоў у другі пакой — рабіць урокі.
    ? Чым была раззлавана Грышкава маці? Што яна яму сказала?
    Якія словы непрыемна было слухаць Грышку? Над чым задумаўся Грышка і што ён адказаў маці? Прачытайце.
    * Чаму твор называецца «Сур’ёзная размова»? Якія іншыя загалоўкі можна было б даць яму?
    Нарэшце зразумеў.
    Павел Кавалёў.
    Маці паслала Цімку купіць батон. Каля самага магазіна ён дагнаў незнаёмага дзядулю. He паспеў стары пераступіць парог, як Цімка, штурхануўшы яго, прашмыгнуў наперад. Стары лёгенька, але з яўным намёкам стукнуў Цімку кійком па спіне. Хлопчык азірнуўся: за што? А дзядуля, не хаваючы хітрынкі ў вачах, моўчкі пайшоў да прылаўка.
    Вярнуўшыся дамоў, Цімка расказаў маці пра здарэнне ў магазіне.
    — Цікава, — усміхнулася маці.
    — Што цікава? — перапытаў Цімка.
    — Ды тое, што з табою адбылося.
    — Чаго ж той дзед мяне зачапіў?
    — А ты не зразумеў?
    — He...
    Маці хацела, каб Цімка сам пра ўсё здагадаўся. Але той маўчаў.
    — Крыўдна мне за цябе, сынок.
    — Чаму?
    — Што ты такі някемлівы...
    Цімка ледзь не плакаў: ён нічога не разумеў.
    Тады маці сказала:
    — Ты, сынок, пакрыўдзіў старога чалавека. Павінен быў прапусціць дзядулю першым. Трэба дарослых, асабліва старэйшых, паважаць.
    — А-а, — нарэшце зразумеў Цімка.
    ? Што вы можаце сказаць пра паводзіны Цімкі ў магазіне?
    За што дзядуля пакараў хлопчыка? Знайдзіце радкі ў тэксце і зачытайце іх.
    Што нарэшце зразумеў Цімка? Пацвердзіце словамі з тэксту.
    Прачытайце тэкст самастойна і падрыхтуйцеся
    пераказаць яго па плану:
    1.	Здарэнне ў магазіне.
    2.	Размова маці з сынам.
    3.	Здагадаўся.
    О Добрыя суседзі.
    Рыгор Барадулін.
    Жыў-быў добры дзядзька Дзякуй, ненавідзеў пусталыг, выпускаў ён з хаты Дзягу, калі крыўдзіў хто малых.
    Забіяку, задзіраку ён прагоніць ад дзяцей.
    Толькі чутна: — Дзякуй, Дзякуй, хочам бачыць вас часцей.
    I суседка ў старога несварлівая была — Каліласка. Праз дарогу многа-многа год жыла.
    He даюць нікога крыўдзе, Hi грызні ў іх, ні пакут.
    Толькі Дзякуй з хаты выйдзе — Каліласка тут як тут.
    Каліласка ў шлях выходзіць, дзядзька Дзякуй — наўздагон.
    У лагодзе, ў добрай згодзе і жывуць да гэтых дзён.
    Слоўнік.
    Пусталыга — той, хто кідае словы на вецер, пустабрэх.
    Светлым раннем.
    Янка Брыль.
    Некалькі дзён быў дождж, а сёння свеціць сонца. I гэта вельмі добра!
    Дзяўчынка Люся з татам ходзяць па лесе. Ёй усё прыемна, — і што сонейка свеціць, і што навокал лес, і што ў руках яе — вялікі баравік. Белую таўстую ножку яго Люся трымае аберуч. А над ручкамі Люсі — шапка баравіка, падобная на круглую, прыпечаную зверху булку.
    Люся ніяк не можа дагнаць свайго тату. Ён збірае грыбы і ўсё лезе туды, дзе густа стаяць калючыя елачкі, куды Люсі не хочацца лезці.
    — Тата! — крычыць яна час ад часу. — Ідзі па дарожцы!
    Дарожкі тут няма, а скрозь трава вераса. Ды Люся лічыць дарожкай тое месца, дзе елачкі не загароджваюць ёй шлях.
    Але вось тата гукае:
    — Люся! Бяжы сюды!
    Люся не лезе ў елачкі — яна аббягае іх.
    — Ну, Люся, знайдзі грыбок! — гаворыць тата.
    — А гэты? — пытаецца Люся, выставіўшы перад сабой свой вялікі баравік, якім заняты ў яе абедзве рукі.
    — Гэты кладзі мне ў кошык.
    У татавым кошыку многа грыбоў. Усе яны — баравікі з карычневымі шапкамі. Люся кладзе на іх свой баравік. 3 пустымі, свабоднымі рукамі ёй робіцца яшчэ весялей. Яна выцірае рукі адна аб адну і гаворыць:
    — Я знайду яго, тата. Праўда?
    Баравічок схаваўся ў верасе. Вакол яго — тры елачкі, калючыя лапы якіх звісаюць да самай зямлі. Баравічок зусім малы. Ён вырас, мусіць, толькі сёння ноччу. На карычневай шапцы яго прыліп сухі вялікі ліст. Грыбок нібы накрыўся ім, каб лепш схавацца.
    — Ну, лезь, дачка, сюды, пад елачкі! Ён там!
    Люся становіцца на калені, апускаецца рукамі на траву і лезе пад елачкі на чатырох нагах, як кошка. Вочы ў Люсі, вядома, заплюшчаны. Яна расплюшчвае іх, калі голле елачак канчаецца.
    — Грыбок! — крычыць яна і аберуч хапаецца за белую таўстую ножку баравіка. — Я сама знайшла яго! Праўда?
    Грыбок вельмі прыгожы. Яго малая карычневая шапачка падобна не на круглую булку, а на каштан. Такія каштаны Люся знаходзіла летась у садзе сваёй бабулі.
    — Ідзем, тата, яшчэ знойдзем. Праўда?
    Тата бярэ свой кошык з баравікамі, і яны ідуць далей па лесе. Тата зноў лезе ў зараснік,
    а Люся стаіць на палянцы з баравіком у руках і чакае.
    ? Пра што апавядаецца ў гэтым творы? Якія месцы вам больш за ўсё спадабаліся? Зачытайце.
    Як апісаў аўтар збор грыбоў? 3 якім пачуццём ён піша пра гэта? Прачытайце.
    Як Люся знайшла грыбок?
    Зачытайце ў тэксце апісанне баравіка.
    Складзіце сваё вуснае апавяданне «Збор грыбоў».
    Восень.
    Сяргей Новік-Пяюн.
    Восень, восень залатая Сее радасць на зямлі, Хмарка ў сінім небе тае, Мкнуць у вырай жураўлі.
    Я іду лясною сцежкай, Як па мяккім дыване. Восень з ветлівай усмешкай На спатканне выйшла мне.
    Ярка, хораша прыбрала
    Усюды дрэвы і кусты I зямлю памалявала
    У колер жоўта-залаты.
    Чым уразіла аўтара восень? Як ён сустракае яе?
    3 якім пачуццём паэт піша пра восень?
    Прачытайце верш самі сабе і падрыхтуйцеся да выразнага чытання ўголас.
    Чатыры пажаданні.
    Васіль Вітка.
    Добра, калі ты змалку Можаш вітаць людзей. Раніцай: — Добрага ранку! I апаўдня: — Добры дзень! Увечары пры сустрэчы Знаёмым сказаць: — Добры вечар! А соннаму сонейку нанач
    I ўсім добрым людзям: — Дабранач!
    ? Якія яшчэ прывітальныя словы вы ведаеце? Калі іх гавораць?
    3 якім пачуццём трэба гаварыць і чытаць прывітальныя словы?
    Прачытайце верш спакойна, выдзяляючы голасам прывітанні.
    О Колькі кошак у кашы?
    Рыгор Барадулін.
    Берагам ішоў Цімошак, Нёс цяжкі лазовы кошык. Варушыўся дужа кошык — Там сядзела многа кошак. Адпачыць схацеў Цімошак, Задрамаў — Раскрыўся кошык.
    Кошкі хітрыя паволі Разбрыліся ўсе па волі. Кошка першая пайшла Частавацца да бусла. Пачастунак надта слабы — He да смаку кошцы жабы. А другая кошка — Мурка 3 вераб’ём гуляла ў жмуркі. Дзве схаваліся за горкай, Дзве сачылі За вавёркай, Дзве збаяліся ваўкоў,
    Хвост на плечы — I дамоў!
    Спаў Цімошак дацямна, Засталася з ім адна. Ты падумай і скажы, Колькі кошак у кашы?
    ? Колькі кошак у кашы?
    Знайдзіце словы, якія адрозніваюцца адной літарай? Зачытайце.
    Прачытайце тэкст самі сабе і падрыхтуйцеся да чытання ўголас.
    Каток і мышка.
    Леанід Улашчанка.
    Злавіў каток мышку і збіраўся паснедаць. Мышка пачала горка плакаць.
    — Якая ж я няшчасная! I чаму ж мне так не шанцуе? Лепш бы мяне з’ела ліса або калючы вожык, усё 6 лягчэй на душы было.
    — Чаго гэта ты так галосіш? Чым кепска, што я з’ем цябе? — запытаў каток.
    — Яшчэ пытаецца! — адказала мышка. — Зірні на сябе. Вусы доўгія, лапы брудныя, зубы нячышчаныя. Каму гэта прыемна гінуць ад бруднага, неахайнага ката? — і яна зноў горка заплакала, прамаўляючы: — А футрачка ж маё чысценькае! А я ж кожную ранічку цябе мыла!
    — Ну, не галасі так жаласліва, — супакойвае яе каток. — Вось зараз памыюся і буду не горшы за тую лісу ці вожыка.
    Сеў каток на заднія лапкі і пачаў мыцца.
    Язычком лапку паліжа, па вусіках правядзе і пытаецца ў мышкі:
    ■ '
    — Ну, як? Чысты я ці не?
    — He, не чысты, — адказвае мышка. — Ты яшчэ вочкі не працёр і за вушкамі не памыў, адна лапка ў цябе бруднейшая за другую.
    — Ну, — кажа каток, — зараз так памыюся, што буду самы чысты ў свеце.
    I давай лапкі аблізваць ды па пысцы сваёй вадзіць, і па вочках, і па носіку, і нават за вушкамі памыць стараецца.
    А мышцы толькі гэта і трэба было. Шмыгнула яна ў норку і цікуе адтуль, як каток завіхаецца.
    Скончыў каток мыцца і пытаецца ў мышкі:
    — Ну, як? Цяпер не будзеш шкадаваць, што я цябе з’ем?
    А мышка яму з норкі адказвае:
    — He, не буду. Таму што ты не зможаш з’есці мяне.
    Зірнуў каток — а мышкі перад ім і няма.
    Пачаў ён яе дакараць:
    — А як жа табе не сорамна, ашуканка ты гэткая. Я табе паверыў, пашкадаваў, а ты! Каб я ведаў, што ты гэткая падманшчыца, з’еў бы