• Часопісы
  • Буслянка  Артур Вольскі

    Буслянка

    Артур Вольскі

    6+
    Выдавец: Асар
    Памер: 304с.
    Мінск 2000
    63.38 МБ
    Чаму песні названы «Дажынкавая», «Перадзімная», «Калядная» і іншыя.
    Падрыхтуйцеся да выразнага чытання песні «Дажынкавая».
    ПЕСЕНЬКІ.
    Гого-гого, гусачок, Зрабі хлопчыку свісток 3 беласнежнага крыла Ды з бліскучага пяра.
    I зрабіў ён, і падаў, I сыночак заіграў.
    ★ * *
    Сядзіць сыч на капе, А сава на другой. Гой-гой-гой! — на другой, Гой-гой-гой! — на другой. У савы сыч пытае:
    — Хто ў лесе гукае? Гу-гу-гу! — гукае, Гу-гу-гу! — гукае. — Дрывасекі мае Сякуць лес у мяне.
    •к * *
    Наляцелі гусі, Селі на варотах У чырвоных ботах. Сталі думаць і гадаць, Чым дзіця гадаваць: Ці кашкаю, ці мядком, Ці салодзенькім малачком?
    ? Якая з песенек вам найбольш спадабалася?
    Прачытайце выразна першую песеньку і паспрабуйце праспяваць яе.
    Вывучыце адну з песенек на памяць.
    ЗАКЛІЧКІ
    У заклічках людзі звяртаюцца звычайна да вясны і лета, да сонца і ветру, да дажджу і вясёлкі, да жывёл і раслін.
    Прыйдзі, прыйдзі, вясна, Прыйдзі, прыйдзі, красна, К нам у таночак, Прынясі нам збожжа, ГІрынясі нам красак, Каб нам звіць вяночак.
    Сонейка, сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку!
    Ідзі, ідзі, дожджычку, Звару табе боршчыку, Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю, Сама пакаштую, Цябе пачастую.
    ? Пра што гаворыцца ў заклічках? Да каго ці да чаго звяртаюцца ў іх людзі?
    Чаму так многа ўвагі надавалася з’явам прыроды?
    Прачытайце заклічкі самастойна і падрыхтуйцеся да выразнага чытання.
    Вывучыце адну з іх на памяць.
    ЗАБАУЛЯНКІ.
    Забаўлянкі — звычайна невялікія вершы, якімі матулі ці бабулі супакойвалі або цешылі дзяцей.
    Ладачкі-ладушкі, Прыляцелі птушкі, Селі на варотах У чырвоных ботах.
    Боты паскідалі, Кругом паляталі, Сталі сакатаці, Каб ім есці даці.
    Прынясу ім жыта — Будуць птушкі сыты. Пасыплю гароху, Хай ядуць патроху.
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку. Дарожка крывая, Кабылка сляпая. Зачапілася за пень, Прастаяла цэлы дзень.
    ★ * *
    Сарока-варона Дзеткам кашку варыла, На прыпечку студзіла, Памялом мяшала, Памялом давала.
    Гэтаму дала, I гэтаму дала, I гэтаму дала, I гэтаму дала.
    А гэтаму не дала: — Ты, малы, круп не драў, Вады не насіў, Дзяжы не мясіў.
    Ідзі, малы, па вадзіцу У сцюдзёную крыніцу, За пень, за калоду Па жывенькую воду!
    3 якім настроем вы чыталі забаўлянкі? Якая з іх найбольш вам спадабалася? Чаму?
    Падрыхтуйцеся да выразнага чытання адной з забаўлянак (на выбар).
    Вывучыце адну ці дзве забаўлянкі на памяць і раскажыце сваім бацькам, родным, сябрам.
    ЛІЧЫЛКІ.
    3 даўніх часоў дзеці любілі вясёлыя, шумныя гульні. Многія з іх суправаджаліся песнямі, загадкамі, лічылкамі. Лічылка — слоўная гульня. Яна часцей за ўсё ўжываецца пры вызначэнні вядучага гульні.
    ★ * ★
    Пятро, Пятро, Падай вядро. Карове піць — Табе жмурыць.
    * * ★
    А ты, коцік, не гуляй, Начовачкі прыбірай! Начовачкі слізкі, Вядзёрачкі блізкі. Круг абарваўся, А ты так астаўся.
    Кацілася торба 3 вялікага горба. А ў той торбе Хлеб, пшаніца, 3 кім ты хочаш Падзяліцца?
    Калі вы карыстаецеся лічылкамі?
    У якім тэмпе чытаюцца лічылкі? Пацвердзіце прыкладамі, прачытаўшы адну з іх.
    Прачытайце лічылкі самастойна і падрыхтуйцеся да выразнага чытання.
    Завучыце адну-дзве лічылкі на памяць (па жаданню).
    У зімы і лета — свае прыкметы.
    Гусі ляцяць нізка — зіма блізка, а высока — зіма далёка.
    Вароны і галкі садзяцца на верхавіны дрэў — на мароз.
    Лес шуміць — чакай адлігі.
    Снег наліпае на дрэвы — будзе цёпла.
    Зімою частыя адлігі — жыта ўродзіцца дрэннае.
    Кот ляжыць сярод хаты — будзе цёпла, a спіць на печы — да марозу.
    Студзень — году пачатак, зіме сярэдзіна.
    У лютым дажджы — мокрыя вясна і лета.
    Грак на гары — вясна на двары.
    Мокры май — будзе жыта як гай.
    Удзень горача, уночы холадна — да добрага надвор’я.
    Ноч без расы — дзень з дажджом.
    Вясёлка раніцай — на дождж, вечарам — на добрае надвор’е.
    Камары таўкуцца — на добрае надвор’е.
    Сена моцна пахне — уночы дождж ахне.
    Жабы скачуць на беразе і ўдзень крэкчуць — чакай дажджу.
    Навальніца ў верасні — восень будзе цёп-
    лая.
    Гром у верасні — на цёплую восень, кастрычніцкі гром — на бясснежную зіму.
    Багаты ўраджай жалудоў на дубах — на цёплую зіму.
    ? Як вы разумееце сэнс загалоўка?
    Прачытайце самі сабе прыкметы. Якую з іх вы найлепш запомнілі? Зачытайце.
    Прачытайце прыкметы, у якіх вызначаны розныя поры года. Спачатку — пра восень, потым — пра зіму, затым — пра вясну і нарэшце — пра лета.
    Вывучыце на памяць прыкметы пра восень.
    ЦІ TO СМЕХ, ЦІ ПАУСМЕХА.
    На жарты крыўдаваць не варта.
    — У якім вуху звініць?
    — У левым.
    — He, не ўгадаў. У пра-а-а-вым.
    — Значыцца, ты і сам ведаеш. Дык навошта пытаўся?
    * ★ *
    — Чаму ты перад сном прычэсваешся?
    — Трэба. Бывае, сасню, што я ў гасцях, дык сорамна будзе непрычасанаму.
    * ★ ★
    Сын. Тата, сёння я адзін ва ўсёй школе мог адказаць настаўніку.
    Бацька. А што ён пытаў, сынок?
    Сын. Хто разбіў акно.
    * * *
    — Вось каб мне такія доўгія вушы, як у зайца, тады я вельмі лоўка падхопліваў бы ўсе падказкі, — заўважыў Коля.
    — He, не згодзен, — запярэчыў Вася. — Доўгія вушы доўга трэба мыць.
    * * *
    Чалавек заседзеўся ў гасцях. Гаспадар выйшаў яго праводзіць:
    — Пачакай, я табе пасвячу, а то ў мяне высокі ганак і паламаны.
    — Дзякуй, — адказаў госць з зямлі. — Я ўжо і без асвятлення гэта адчуў.
    * ★ *
    Маці. Чаму ты, сынок, нічога ў пару не робіш? Помні, што адклад не ідзе на лад.
    Сын. Ах, калі так, мамачка, дык тады дай мне сягоння тыя цукеркі, што ты схавала на заўтра.
    Настаўнік. Чаму салавей, як пяе свае песні, заплюшчвае вочы?
    Вучань. Бо ён іх ведае на памяць.
    ★ * *
    — А што, Янук, спадабалася табе новая настаўніца?
    — Ды яна, мама, нічога сабе: прыгожанькая і не старая. Але, мусіць, яна мала вучылася, бо пра ўсё мяне пытаецца.
    * ★ *
    Дзеці аглядаюць звярынец.
    — Хто скажа, чаму ў ільва такая вялікая галава?
    — Каб не вылез з клеткі.
    ? Як вы думаеце, чаму на жарты крыўдаваць не варта?
    Як трэба паводзіць сябе, калі пра цябе гавораць з жартам?
    Замяніце адным словам выраз: «гаварыць або рабіць што-небудзь несур’ёзна, са смехам, для пацехі».
    * Чаму раздзел падручніка названы «Ці то смех, ці паўсмеха»?
    Прачытайце жарт, які вас найбольш рассмяшыў.
    Скорагаворкі — радцы гаворкі.
    Адна сарока — адна марока, сорак сарок — сорак марок.
    Дзятлы дзюбамі дзяўблі дзеравіну.
    Ішоў грэка цераз рэку, бачыць грэка ў рацэ — рак, грэка руку ў рэку ўсунуў, рак за руку грэку — цап!
    Каласы каласавалі, каласавалі, выкаласаваліся.
    Карл у Клары ўкраў каралы.
    Лянок не любіць лянот, лянот не любіць лянок.
    Пёкар Пётр пёк пірог.
    Рабая курка дзяўбе крупы.
    Стругаў, стругаў, не дастругаў, стаў дастругваць — перастругаў.
    Ткач тчэ тканіну на хустку Антаніне.
    ? Якім словам можна замяніць выраз «хутка, паспешліва гаварыць»?
    Як вы разумееце значэнне слова скорагаворка?
    Прачытайце самі сабе скорагаворкі. Зачытайце тыя, што найбольш спадабаліся.
    Прачытайце спачатку павольна, а потым хутка скорагаворкі пра працу.
    Навучыцеся чытаць скорагаворкі выразна. Вывучыце адну-дзве з іх на памяць і прагаварыце спачатку моўчкі, а потым некалькі разоў уголас.
    Загадкі з роднай хаткі.
    Вадкае, а не вада, белае, а не снег.
    Што ў вадзе родзіцца і ў вадзе расходзіцца?
    Хто грызе, дробна жуе, сама не глытае?
    Ляцелі тры галкі, селі на палкі. Адна кажа — паляжым, другая — пабяжым, трэцяя — паківаемся.
    Сядзіць Пахом на кані вярхом. Сам непісьменны, а чытаць дапамагае.
    Насупіцца, нахмурыцца, у слёзы ўдарыцца — нічога не застанецца.
    Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці.
    Мяту, мяту — не вымету, нясу, нясу — не вынесу.
    Кругленька, залаценька — усяму свету міленька.
    На паляне сіняй пасецца конь сівы.
    Белая галубка ў хату ўляцела, што знала, усё расказала.
    Што размаўляе на ўсіх мовах?
    У лесе выразана, гладка вычасана, ажно заліваецца. Як называецца?
    Чоран, ды не воран, рагат, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць — вые, сядзе — зямлю рые.
    Колькі на небе зорачак, столькі на зямлі дзірачак.
    Стары і малы падыме, а цераз плот не перакіне.
    He рыба, а плыве, не конь, а ідзе, не піла, a рэжа.
    Новая пасудзіна, а ўся ў дзірках.
    Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, a другое — уночы?
    Усіх нас корміць, а сама есці не просіць.
    Без кораня, а расце.
    Конь бяжыць, а шкура ляжыць.
    Бегла ліска каля лесу блізка, ні сцежкі, ні дарожкі, толькі залатыя рожкі.
    Качка ў моры — хвост угору.
    Вечарам прыляціць, ноч на зямлі праляжыць, а раніцай зноў на неба паляціць.
    Стаіць дуб, на дубе дванаццаць гнёздаў, у кожным гняздзе па чатыры сініцы, у кожнай сініцы па чатырнаццаць яек, сем чорных і сем
    белых.
    Едзе кошка на шасці ножках, сама сёмая.
    Хоць малая, ды дужая: з сабой хату носіць. Што гэта за свінка: на спіне дзеравяшка, на жываце шчацінка?
    ? Прачытайце загадкі і паспрабуйце адгадаць іх. Адказы зверце з адгадкамі, што змешчаны на старонцы 296.
    Знайдзіце самую лёгкую для вас загадку і самую цяжкую. Абгрунтуйце свой выбар.
    Вывучыце некалькі загадак на памяць, каб загадаць іх сябрам, бацькам, знаёмым.
    Загадкі-жарты.
    Што гарыць без агню?
    Што бяжыць без ветру?
    Хто ляціць без крылаў?
    Што чорна не чэрнячы?
    Што без вады плавае?
    Хто малюе без рук і алоўка?
    Які год цягнецца адзін дзень?
    Якая ў рыбы кроў?
    За чым ядуць?
    На што каню хамут кладуць?
    Які ў моры камень?
    Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе?
    Без чаго хаты не пабудуеш?
    Што стаіць пасярод зямлі?
    '? Прачытайце загадкі-жарты і паспрабуйце адгадаць іх. Адказы зверце з адгадкамі ў канцы падручніка на старонцы 296.
    Зачытайце тыя загадкі, якія найбольш вас зацікавілі.
    ГІравядзіце гульню «Не памыляйся!», выкарыстоўваючы гэтыя загадкі.
    Загадкі-задачы.
    Сядзяць у крузе чатыры кошкі, супраць кожнай па тры кошкі. Колькі кошак разам?
    * * ★
    Ляцелі дзве чарады гусей. Першая чарада кажа:
    — Дайце нам адну гусь, тады ў нас будзе пароўну.
    А другая чарада кажа:
    — Дайце вы нам адну гусь, тады ў нас будзе ў два разы больш.
    Колькі гусей у адной і ў другой чарадзе?
    * * *
    Які бацька штодня дзяцей пералічвае?
    * * *
    Што ў першы дзень года пачынаецца, а ў апошні канчаецца?
    Прачытайце загадкі-задачы і рашыце іх.
    Знайдзіце задачу з дыялогам. Падрыхтуйцеся адказаць на пытанне: «Колькі гусей у адной і ў другой чарадзе?» Зрабіце ў сшытку малюнак па ўмове гэтай задачы.