Буслянка
Артур Вольскі
6+
Выдавец: Асар
Памер: 304с.
Мінск 2000
Першы снег.
Міхась Лынькоў.
Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі і мацнелі. Ужо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам, і кожны крок быў чуваць за колькі кіламетраў па ўсім наваколлі. Сыпануў снег, і па ўсім было відаць, што намерыўся легчы ён ужо зусім сур’ёзна, аж да самай вясны. Снег сыпаў спачатку павольна, нібы з нейкім роздумам. Потым пачаў ісці так густа, што адразу на пеньчуках, на валунах з’явіліся пухнатыя белыя шапкі, а над ма-
ладзенькімі елкамі, над малымі бярозкамі хутка выраслі снежныя шатры. Некаторыя маладыя дрэўцы сагнуліся пад цяжарам, прыпалі верхавінкамі да самае зямлі, утварыўшы сотні і сотні беласнежных арак, якім так і стаяць у лесе да самай вясны, пакуль цёплае сонца не распрастае іх прымёрзлых да зямлі ствалін. Лес адразу ўпрыгожыўся новымі фарбамі.
Слоўнік.
Арка — дэкаратыўнае збудаванне ў выглядзе варот.
Шацёр — лёгкае пераноснае жыллё з тканіны, скуры, матэрыі, драўніны ці з галін і лісця дрэў.
? Назавіце тэму, якую мы вывучаем. Колькі месяцаў доўжыцца зіма? Як называюцца зімовыя месяцы?
Навучыцеся правільна чытаць словы, пададзеныя ў слоўніку. Намалюйце арку і шацёр.
3 якім пачуццём пісьменнік піша пра першы снег? У чым ён бачыць прыгажосць зімы? Зачытайце.
Знайдзіце ў тэксцег і прачытайце апісанне таго, што здарылася з маладымі дрэўцамі.
Якія малюнкі можна намаляваць да тэксту?
Зіма.
Мікола Хведаровіч.
Ля хат высокія сумёты, Пад снежнай коўдрай спяць палі. Вятры бяздомныя ля плота 3 віхурай песню завялі.
Замоўклі белыя прасторы, Змарыў іх ціхі зімні сон, Малюе срэбныя ўзоры Зіма на шыбінах акон.
I лес, ад інею касматы, Укрыўся снежным дываном. Стаяць у цёплых шапках хаты, Абліты месячным святлом.
Люблю зіму, і спеў мяцеліц, I сполах ранняе зары, Калі развешвае кудзелі Марозны іней на двары.
? Чым прыгожая зіма? Як аб гэтым піша паэт? Якія радкі ў вершы вам асабліва спадабаліся? Зачытайце іх.
Знайдзіце выразы, якія перадаюць, што зіма ўжо надышла. Прачытайце іх уголас.
* Аб якіх зменах у прыродзе расказвае паэт?
Выберыце з верша адзін слупсж і падрыхтуйцеся да выразнага чытання. Пастарайцеся перадаць пры чытанні свае пачуцці.
Сняжынка.
Алесь Жыгуноў.
Прывядзе мяне сцяжынка На дзіцячы Новы год, Над сняжынкаю сняжынка Кружыць, водзіць карагод. Снегу белага нямала, А мароз такі круты!
Я ў сняжынкі запытала: — Ну куды, малеча, ты?
Я пачуць адказ хацела.
Я магла 6 з ёй падружыць, Ды сняжынка паляцела, Каб ля елкі пакружыць.
. I • *
? Куды спяшалася сняжынка? Як аб гэтым напісана ў вершы? Прачытайце.
Як, на ваш погляд, трэба чытаць гэты верш? Што вы хацелі 6 перадаць, чытаючы яго?
* Зрабіце малюнак да верша «Сняжынка». Вывучыце верш на памяць.
Месяцы года.
ГІімен Панчанка.
Студзень — з копнамі снежных аблокаў, Люты — шчодры на сіні мароз, Сакавік — з сакатаннем і сокам Беларускіх вясновых бяроз, Красавік — час маланак і ліўняў, Травень — з першым мурогам, сяўбой, Чэрвень — з ягаднаю зарой, Ліпень — з мёдам, 3 пшаніцаю — жнівень, Спелы яблычны верасень, Багаты кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай, Лістапад — залаты лістапад, Снежань — першы густы снегапад.
? Пра якія характэрныя прыкметы кожнага месяца вы прачыталі ў вершы?
Знайдзіце на старонцы 38 прыкметы і дапоўніце імі верш Пімена Панчанкі.
Прачытайце верш самастойна і падрыхтуйцеся да выразнага чытання. Больш гучна вымаўляйце словы-назвы месяцаў года.
* Складзіце вуснае апавяданне на тэму: «Усе месяцы года мы любім бясконца».
Птушыная елка.
Зоська Верас.
— Юрачка, устань, сынок, і паглядзі ў акно. Уначы снегу нападала.
— Як на снезе добра ўсё відаць! Як міла кругом, як прыгожа! Татачка, а там на галінцы што сядзіць, нейкі шэранькі клубочак?
— Гэта птушачкі, Юрачка. Яны то не рады, што снег усё засыпаў, бо не маюць чаго есці. Hi зярнятка нідзе не знойдуць. Ды і зімна ім, маленькім. Бачыш, як наставілі пёркі?..
Засумаваў Юрачка ды моцна задумаўся... Як шкода птушачак! Пад’еўшы, пабег да суседскага хлопчыка Вінцуся.
— Што ж, Юрачка, — прывітаў Вінцусь таварыша, — на саначкі пойдзем?
— На саначкі пойдзем, але, ведаеш, Вінцусь, птушкі бедныя не маюць чаго есці.
— Ну дык што ж? Трэба іх накарміць!
— Накормім, накормім! — усцешыўся Юрачка. — А чым?
— Э, гэта не бяда. Знойдзецца чым. Назбіраем крошак хлеба, крыху рознага збожжа...
— А дзе мы ім пасыплем? У снег няможна, бо не знойдуць, — непакоіўся Юрачка.
— He, не ў снег, на дошчачку, а дошчачку на дрэва павесім... Ведаеш, Юрачка, на гэтай ялінцы, што каля плота расце...
— Дык гэта будзе птушыная елка?
— Так. Ну, ідзём...
У моманцік знайшліся і дошчачка, і шнуркі, і дроцікі ды ўсё, што было патрэбна, і пачалося прыбіранне «елкі». Добра-такі хлопчыкі намучыліся, пакуль усё наладзілі. Але затое якая багатая была «елка» і колькі на ёй розных прысмакаў: на дошчачцы ляжалі крошкі хлеба, зярняты маку, жыта, ячменю, канопляў, сланечніку, лёну. На галінках віселі пучкі асоту,
чырванелі букецікі рабіны, чарнелі пацеркі ягад белага бэзу...
Рады былі хлопчыкі са сваёй работы і паспяшаліся схавацца, каб чаканыя госцейкі не баяліся ды хутчэй браліся за ежу.
Птушкі даўно заўважылі, што каля ялінкі нешта цікавае робіцца, але не мелі адвагі падляцець бліжэй. Прысутнасць дзяцей іх палохала.
Ды толькі хлопчыкі ўвайшлі ў хату, паміж птушкамі пачаўся рух. ГІералятаючы з галінкі на галінку, з дрэва на дрэва, памаленечку шэрая грамадка набліжалася да цудоўнай «елкі». Ужо зусім блізка. Адзін пералёт — і смачнае зярнятка было б у галоднай дзюбцы! Але як адважыцца? А можа, там прыгатавана сіло!.. He, лепш не глядзець. Ды як хочацца есці!..
Нарэшце адзін стары верабей адважыўся і падляцеў блізка.
Пррр... I вось ён каля ялінкі. Здаецца, усё ціха. Трэба паспрабаваць нешта з’есці... Падляцеў, ухапіў канаплянае зярнятка і хутчэй
наўцёкі... Маленькае сэрца моцна, моцна б’ецца... Ды дарма: нішто не злавіла, не трымае. Значыцца, усё добра. Голасна зачырыкаў верабейка, і на яго кліч уся грамада зрушылася з месца.
Падняўся гвалт, піск, чырыканне — усе апынуліся на ялінцы ды давай падмацоўвацца! Толькі зярняткі трашчалі...
За гадзіну на ялінцы не пазнаць было галінак. Каго, каго там не было! I сінічкі, і шчыглікі, і чыжыкі, і вераб’і, нават сойкі, сарокі і вароны.
Апошнім найбольш падабалася костка.
Але яна была толькі адна, а варон шмат, таму ўсчыналіся сваркі...
Праз акно, шчасліва ўсміхаючыся, паглядалі на сваіх госцейкаў Юрачка і Вінцусь.
Слоўнік.
Грамада — мноства чаго-небудзь, сабранага ў адным месцы: птушкі, жывёлы, дрэвы, прадметы і г.д.
Сіло — пятля для лоўлі птушак і дробных жывёлін; пастка.
Чаму апавяданне называецца «Птушыная елка»? Знайдзіце і прачытайце ў тэксце словы, якія пацвярджаюць вашу думку.
Якімі словамі аўтар перадае заклапочанасць маці і сына аб маленькіх сябрах — птушках? Прачытайце.
Знайдзіце радкі тэксту, дзе гаворыцца пра ежу птушак. Пры чытанні перадайце настрой аўтара.
У якіх радках твора паказана радасць хлопчыкаў ад убачанага.
Падпішыце малюнак словамі з тэксту.
Ёлка.
Пятрусь Граніт.
Запаліся, ёлка, Рознымі агнямі. Будзеш весяліцца Ты сягоння з намі!..
Засвяціся ярка
Колерам вясёлкі, Хай паскачуць дзеці Ля зялёнай ёлкі!
Колькі ёлка дзецям Радасці прынесла, Да позняе ночы He змаўкалі песні!
? Што вы можаце сказаць пра гэты верш? Чым ён вам спадабаўся?
Прачытайце радкі верша, у якіх расказваецца, колькі радасці прынесла дзецям ёлка.
Завучыце верш на памяць.
Калядкі.
Артур Вольскі.
Гой, ладачкі-ладкі, надышлі Калядкі! Надышлі Калядкі — напяклі аладкі.
Мы надралі таркаю дранікі духмяныя. Хочаш —
еш са скваркаю хочаш —
са смятанаю.
Вось вам, калі ласка, з жэрдачкі каўбаска! Вось кавалак пірага, каб не брала вас туга.
Гой, ладачкі-ладкі! I мядок салодкі да лясной гарбаткі наліем у сподкі.
I запахне рутай, верасам, чаборам, каб зімою лютай нам не знацца з горам.
Бярыце з талеркі лізунцы, цукеркі!
Цешце сябе,
цешце, галубкі, галубкі!
Ешце ўволю, ешце, ды не псуйце зубкі. Бохан —
поўняй яснаю. Яйкі.
Бульба.
Скваркі.
Гэта ўсё —
з уласнае нашай гаспадаркі.
Калі вам прысмакі прыйдуцца да смаку, прынясіце людзям шчырую падзяку.
Гой, ладачкі-ладкі — пляскаем у ладкі.
Гой, ладачкі-ладкі — святкуем Калядкі!
Які настрой перадаў аўтар у вершы?
Што вы ведаеце пра свята Калядкі? Калі яго адзначаюць?
Якія стравы гатуюцца да свята? Зачытайце.
Раскажыце, як вы адзначаеце Калядкі.
Прачытайце верш самі сабе і падрыхтуйцеся да выразнага чытання яго ўголас.
О Бабуліна варта.
Уладзімір Ягоўдзік.
Добра зімовым вечарам пасядзець каля грубкі. Гудзе, пагрозліва страляе іскрамі агонь — усё яму дроў мала. У мяне й самога рукі свярбяць падкарміць ненажэру бярозавым паленам, але баба Юстына тут як тут. Прыструніла чырвонае вуголле жалезным шуф-
лікам і кажа нам абодвум — мне і агню:
— Хопіць, даражэнькія, a то печка пусціцца ў скокі!..
Паглядзеў я на грубку, а на ёй і праўда дзве кафліны пунсавеюць, быццам шчокі ў дзяўчыны-прыгажуні. Лепей да іх не датуляцца.
Селі вячэраць. Я прыляпіўся на адным краёчку лавы, гаспадыня на другім, а паміж намі ўладкаваўся кот Рыжык. На стале, на драўляным кружку, чыгунок з бульбаю стаіць, каля яго міска з зялёнымі агуркамі і якраз насупраць мяне талерка з колцам падсмажанай каўбаскі. Пах на ўсю хату — аж у носе казыча. Пара з чыгунка слупам у столь упіраецца. Такой смачнай бульбы я ніколі яшчэ не еў. Сама ў рот скача. Ад крамяных агуркоў быццам зубы ў роце растуць. Во як! Адно кепска: Рыжык пакрыўдзіўся, зусім на стол не глядзіць. He там талерку з каўбасою бабуля паставіла. Каб улагодзіць сябрука, я паклаў перад ім на лаву бульбіну. Кот адсунуўся ад пачастунка, незадаволена праваркатаў: «Гарр-рачае...» Сорамна мне стала, падчапіў я
відэльцам скурку ад каўбаскі ды проста ў лапы Мурлыкавічу. А ён як выгне спіну дугою, як натапырыць вусы і давай выгаворваць мне: «М-мала, м-мала...».
Зусім як у казцы!
Дагадзіла кату баба Юстына. Толькі ўзялася за анучку — яго як ветрам здзьмула з лавы пад печ.
Позна, аж за поўнач, заседзеліся мы з гаспадыняй хаты. Усмак павячэралі, доўга гутарылі. Я даведаўся, што бабулін дзед Рыгор быў лесніком, цяпер на пенсіі. Учора паехаў у горад да ўнукаў гасцяваць. А яны як завітаюць улетку сюды — хата нібы вулей гудзе. Слухаў я бабу Юстыну, а ў самога вочы зліпаюцца, быццам вейкі хто мёдам намазаў.