Буслянка
Артур Вольскі
6+
Выдавец: Асар
Памер: 304с.
Мінск 2000
цябе не мыўшыся, няхай бы табе горш было.
Мышка яму і кажа:
— А гэта табе навука: перш чым ісці на паляванне ці па справах якіх, не забудзь памыцца, тады цябе ніхто не ашукае.
I мышка схавалася ў сваю норку. Вось з таго часу каток і мыецца некалькі разоў на дзень. Каму ж гэта прыемна сняданак траціць?
? Пра што гэтая казка?
Якімі паказаны ў казцы каток і мышка? Падмацуйце думкі словамі тэксту.
Як дакараў мышку каток? Што адказала яму мышка? Адказ пацвердзіце словамі з тэксту.
Прачытайце апошнія радкі тэксту і скажыце, чаму каток з таго часу мыецца некалькі разоў на дзень?
Прачытайце казку яшчэ раз. Перакажыце тэкст, карыстаючыся ілюстрацыяй.
О Зарадка.
Ніна Галіноўская.
Спускайцеся з ложка, Босенькія ножкі, Тапачкі абуйце, Шпарка маршыруйце.
Гніся, мая спінка, Лепей, як галінка. Раз, два, тры, чатыры! Станьце, ножкі, шырай!
Рукі — ўлева, рукі — ўправа!
Ой, як хораша, цікава Кожны ранак з таткам Нам рабіць зарадку.
? Якія практыкаванні для зарадкі апісаны ў вершы? Прачытайце.
Выдзеліце голасам словы, якія дапамагаюць вам уявіць гэтыя практыкаванні.
Прачытайце верш самі сабе і падрыхтуйцеся выразна чытаць уголас.
Лістапад.
Станіслаў Шушкевіч.
Пэўна, сонца знемаглося, Адпачыць пайшло за хмары, I паўзе павольна восень Праз іржышчы і папары.
I ад холаду рабіна
Чырванее, нізка гнецца, :
Паляцелі гусі клінам, Каб у выраі пагрэцца.
? Якім паказаны лістапад у вершы?
Адзначце найбольш трагіныя словы, якія апісваюць лістапад, і зачытайце іх.
* Якія пачуцці выклікае ў вас чытанне выразаў:
Пэўна, сонца знемаглося, Адпачыць пайшло за хмары...
Паляцелі гусі клінам, Каб у выраі пагрэцца...
Прачытайце верш самі сабе, а потым уголас.
Прыгоды лісціка-карунчыка.
Максім Валошка.
У агародзе, каля Надзейчынай хаты, рос маленькі клёнік. А на ім разам са сваімі брацікамі красаваўся пад шчодрым сонцам лісцік-карунчык. Надзейка часта любавалася густалістым клёнікам. Калі ж надарылася засуха, яна ў сваім маленькім вядзерцы насіла ваду, палівала дрэўца. I тады лісцік-карунчык і яго браты ўдзячна шапацелі, нібы дзякавалі Надзейцы за дапамогу.
Неўзабаве прыкаціла на рыжым кані барвова-квяцістая восень. Яна кожны дзень прыбірала ў чырвань і пазалоту дрэвы. He абмінула і клёнік. Успыхнуў ён яркай чырванню, пачаў убор свой губляць. Лісцікі, як гарэзлівая малеча, доўга гушкаліся ў паветры. Пасля ціхенька клаліся на пажаўцелую траву, змешваліся з рудой грушавай лістотай.
Толькі лісцік-карунчык усё трымаўся за дрэўца, якое дало яму жыццё і сілу. Цяжка
было адрывацца ад роднай галінкі. Але і да сваіх братоў, што ў вясёлым карагодзе кружыліся вакол клёніка, таксама хацелася.
Міналі дні. Усё больш і больш братоў лісцікакарунчыка ападала на зямлю. Толькі ён не мог вырашыць, што рабіць.
1 вось лісцік-карунчык застаўся на дрэўцы адзін. Цёмнай ноччу ён трымцеў ад халоднага ветру. Днём яго часта паласкалі дажджы. I не было каму паскардзіцца на свой горкі лёс.
Аднойчы да клёніка прыйшла Надзейка. Яна збірала з апалых лістоў букет. I тады лісціккарунчык адважыўся і плаўна саслізнуў уніз. Ён і не заўважыў, як трапіў у капюшон Надзейчынай куртачкі. Там было цёпла і ўтульна.
Дома мама распранала Надзейку і знайшла лісцік-карунчык.
— Гэта мне восень падарыла, узрадавалася дзяўчынка.
А лісціку-карунчыку было нявесела.
Надзейцы здалося, што ён нават паскардзіўся: «Мне сумна без братоў...»
— Ты пагрэйся ў нас, а ранічкай я аднясу
цябе да тваіх брацікаў, — супакоіла дзяўчынка.
Назаўтра яна прыбегла да клёніка. Але лісця пад ім ужо не было. Тата згроб яго і вынес з агарода.
На Надзейчынай далоньцы адзінока ляжаў лісцік-карунчык. На ім ірдзелі дзве маленькія кропелькі — ці то ён сам заплакаў ад жалю, ці то скаціліся расінкі-слязінкі з яго роднай галінкі.
— He гаруй, суцешыла Надзейка, страсаючы на зямлю кропелькі. — ГІеразімуеш у нас, у хаце. А вясной я пакажу табе на клёніку зялёныя лісцікі — тваіх новых брацікаў.
т Растлумачце назву тэкста. 3 якім пачуццём аўтар апісвае лісцік-карунчык? Якімі былі лісцікі вясной, летам, увосень?
Якія малюнкі з жыцця лісціка-карунчыка прыводзяцца ў розныя поры года? Знайдзіце і прачытайце ў тэксце.
Куды трапіў лісцік-карунчык? Што пра гэта сказала Надзейка?
Які сэнс укладзены аўтарам у апошнія радкі тэксту? Зачытайце іх.
Падрыхтуйцеся расказаць пра прыгоды лісцікакарунчыка.
Амяла.
Зоська Верас.
Сярод шэрых галін высокага дуба, абдзёртых асеннімі вятрамі да апошняга лісточка, здалёк кідаецца ў вочы нейкі жоўта-зялёны кусцік.
Гэта кусцік амялы, дзіўнай і цікавай раслінкі. Расце амяла ў нас найчасцей на дубах, ліпах, бярозах, соснах, елках, асінах, ляшчыне, дзікіх яблынях і грушах, ды так высока, што і дастаць яе цяжка. Жыве яна крыўдай, бо не стараецца сама для сябе аб спажыве, але карыстаецца
гатовымі сокамі дрэва — свайго гаспадара. Галінкі яна мае дробныя, вілавата падзеленыя. Лісточкі даўгія, вузкія, цвёрдыя, быццам скурай пакрытыя. Трымаюцца яны васемнаццаць месяцаў, захоўваючы свой светла-зялёны колер. I праз тое, што ўвесь час творацца новыя лісточкі, куст амаль ніколі свайго прыгожага колеру не траціць.
Рана вясной, ужо ў сакавіку, у кутках галінак і паміж лісткамі з’яўляюцца дробныя жоўтазялёныя, з прыемным пахам кветкі.
Ягады амялы спеюць вельмі памалу, толькі ў кастрычніку або нават у снежні бываюць зусім спелымі і выглядаюць тады як маленькія, велічынёй з дробны гарох, белыя кулькі, напоўненыя вельмі клейкім сокам. Гэтыя ягадкі з’яўляюцца найбольшым прысмакам амялушак. Амяла корміць іх, але недарма: мусяць яны ёй за корм аддзякаваць, рассяваючы зярняткі.
Зярняты амялы вельмі цвёрдыя, і птушкі іх не ядуць, а выкідаюць, старанна ачышчаючы дзюбкі аб кару дрэў. Зярняты маюць кругом
сябе клейкую масу, пры дапамозе якой прыклейваюцца да кары і тады выпускаюць маленькі карэньчык. Карэньчык выдзяляе сок, які раз’ядае кару. Утвараецца шчылінка, у якой і разрастаюцца карэньчыкі. На другі год зярнятка выпускае першыя галінкі і разрастаецца куст, які жыве сокамі свайго хлебадаўцы.
Карэнне амялы запускаецца глыбока, часта да дзесяці сантыметраў і вельмі шкодзіць дрэву.
У народзе з ягад амялы вырабляюць клей на мух, а лісце, разам з дробнымі галінкамі, дробна парэзанае і высушанае, служыць як лякарства і купляецца ў аптэцы.
? Як змяняецца настрой аўтара, калі ён піша пра амялу? Перадайце гэта пры чытанні.
Што нагадвае амяла? На якіх дрэвах яна расце? Што спажывае? ГІрачытайце.
Чым карысная амяла? Дакажыце словамі тэксту.
Апішыце амялу па плану:
1. Дзе расце амяла?
2. Якія ў яе галінкі, лісточкі, кветкі?
3. Якія ў амялы ягады, зярняты, карэньчыкі?
4. Як яна размнажаецца?
Прачытайце тэкст цалкам і падрыхтуйце падрабязны пераказ твора.
Пра Марынку.
Ядвіга Бяганская.
Любіць Марынка сустракаць паштальёна. Асабліва яна выглядае цётку Дашу цяпер, калі татка паехаў з экспедыцыяй на далёкую Поўнач. Вось і сёння з самага ранку яна «дзяжурыць» каля акна, а ўгледзеўшы здалёк паштальёна, бяжыць адчыняць яму дзверы.
Павітаўшыся, цётка Даша падае маме цэлы пачак прыгожых віншавальных паштовак і кажа:
— Шчаслівыя вы, Ганна Сямёнаўна. Столькі ў вас родзічаў, столькі сяброў. А мяне і павіншаваць няма каму, адна-адзінюткая засталася на свеце.
— Хіба ў вас няма ні братоў, ні сясцёр? — запытала мама.
— Былі. А як жа. I сёстры і браты былі. Сямёра нас расло ў бацькоў. Загінулі ў вайну. Наляцелі на нашу вёску гітлераўцы і ўсіх чыста спалілі. Сагналі ў школу і спалілі. Я ў той дзень на леснічоўцы ў дзеда гасцявала, вось і засталася жывая, каб па іх усё жыццё памінкі спраўляць... — уздыхнула цётка Даша.
— Як у Хатыні... — ціха прамовіла Марынка.
— Але, дзіцятка, як у Хатыні... — сказала цётка Даша і, памаўчаўшы нейкую хвілінку, дадала: — Ну то і я вас віншую з Новым годам. Жывіце ў здароўі і шчасці.
— А калі віншуеце, то і пірагоў маіх паспытайце, і шкляначку гарачага чаю выпіце, — сказала мама. — Ды і сумка ваша ўжо апусцела. Распранайцеся, і да стала. Вось і чайнік ужо закіпеў, бразгае накрыўкай.
'— Дзякую, дзякую. Я 6 з прыемнасцю. Толькі ў мяне яшчэ адно пісьмо засталося. Ваша суседка з чацвёртага паверха пісьма ад сына чакае, непакоіцца вельмі. Сын яе ў арміі служыць. Граніцу вартуе. Трэба ёй чым хутчэй пісьмо сынава перадаць. Зачакалася кабеціна.
— Гэта, мусіць, Вера Рыгораўна? Дык мы ёй мігам гэта пісьмо даставім. Марыначка, дачушка, занясі цётцы Веры пісьмо, — звярнулася да Марынкі мама. — А вы, Дар’я Сцяпанаўна, сядайце да стала.
Марынка аж засвяцілася ад радасці. Яна чула сумны расказ цёткі Дашы, спачувала ёй і цяпер рада была хоць чым-небудзь услужыць свайму паштальёну. Узяўшы пісьмо, яна памчалася на чацвёрты паверх і неўзабаве, расчырванелая і задыханая, прыбегла дадому:
— Пісьмо занесла. А вам прасілі перадаць вялікі, вялікі дзякуй.
— I табе дзякуй, галубка. He трэба мне цяпер на чацвёрты паверх тупаць, a то ногі мае сёння зусім прытаміліся. Гэта ж столькі віншавальных паштовак перад святам разнесці трэба!
Калі цётка Даша падзякавала за пачастунак і развіталася, Марынка пабегла да акна і доўга глядзела ёй услед. А пасля села побач з мамай на канапе, прытулілася да яе і ціха сказала:
— Бедная цётка Даша. Нікога ў яе няма.
Ніхто яе дома не чакае.
— Вайна, дачушка, шмат людзей асіраціла, — уздыхнула маці.
Нейкую хвіліну і мама і Марынка маўчалі.
— А ведаеш, мамачка, што я прыдумала, — сказала раптам Марынка. — Сёння я раскажу пра цётку Дашу нашым школьнікам, і мы пашлём ёй навагодняе віншаванне. Кожны купіць прыгожую паштоўку і пашле. I цётка Даша атрымае адразу аж трыццаць пяць паштовак! А яшчэ... а яшчэ мы пад Новы год прыбяром маленькую елачку і занясём яе цётцы Дашы.
— Ты вельмі добра прыдумала, дачушка, проста цудоўна прыдумала, — усміхнулася мама і прыгарнула да сябе Марынку.
Што вам спадабалася ў тэксце?
Якія думкі і пачуцці выклікалі ў вас учынкі Марынкі? Ці дапамагалі вы каму-небудзь так, як яна?
Чаму цётка Даша не атрымлівала паштоўкі? Што адчула яна ў доме Марынкі?
Што прыдумала Марынкгі для цёткі Дашы? Як да гэтага аднеслася маці?
* Што такое сціпласць? Свае выказванні пацвердзіце словамі тэксту.
Разгледзьце малюнак і падпішыце яго словамі з тэксту.