• Часопісы
  • Буслянка  Артур Вольскі

    Буслянка

    Артур Вольскі

    6+
    Выдавец: Асар
    Памер: 304с.
    Мінск 2000
    63.38 МБ
    Жана — самая любімая лялька Марынкі.
    Тата прытуліў дачку да сябе і спытаў:
    — А не шкада?
    — Ані не шкада, — адказала Марынка. — Я ёй падару ўсе свае цацкі.
    Тата не пытаўся, навошта цётцы Зіне такі падарунак. Сваім позіркам Марынка выказала шчырае жаданне дапамагчы цётцы, каб ёй заўсёды было добра і весела.
    — Я напішу цётцы Зіне пісьмо. Скажу ёй,
    што таксама хачу вырошчваць яблыкі, якія вылечваюць людзей.
    Цэлы дзень гуляла Марынка з чырвоным яблыкам — дарагім гасцінцам незнаёмай цёткі.
    ? Што вас кранула ў гэтым тэксце?
    Чаму Марынка спачатку не ўзрадавалася гасцінцу? I чаму яна з большай цікавасцю паглядзела на сакавіты яблык, калі бацька расказаў ёй пра цётку Зіну? Зачытайце.
    Што дзяўчынка вырашыла падарыць цётцы?
    Чаму чырвоны яблык стаў дарагім гасцінцам?
    Прачытайце тэкст моўчкі, а потым уголас тую яго частку, якая вас найбольш уразіла.
    Падрыхтуйце кароткі пераказ тэксту.
    Mae забавы.
    Змітрок Бядуля.
    Па даліне, па лужочку Ездзіць я люблю.
    Я з дубовага кіёчка Коніка зраблю.
    Гайда, гайда, буланенькі, Аж у цёмны бор!
    I ляціць кіёк мой ценькі
    Проста як віхор.
    Аж дрыжыць, шуміць зямліца, А я скок ды скок!
    А за мною весяліцца
    Жучка — мой дружок.
    Слоўнік.
    Ценькі — тонкі.
    ? Як мяняецца настрой аўтара ў вершы? Перадайце гэта пры чытанні.
    Пра якія забавы расказваецца ў вершы?
    ГІрачытайце верш самі сабе і падрыхтуйцеся да выразнага чытання ўголас.
    Вывучыце верш на памяць.
    Хітрун.
    Павел Ткачоў.
    Вожык жыў са сваёй матуляй у лесе. Каля магутнага волата-дуба засталася ад старога пянька ямка. Вось у гэтай ямцы і быў іх дом.
    Вельмі любіла матуля свайго Вожыка і ўсё лічыла яго маленькім. Але сам Вожык з гэтым не згаджаўся. Мамы, яны заўсёды лічаць сваіх дзяцей маленькімі. А ў Вожыка іголкі не мяккія, як былі раней, а пругкія, колкія, — паспрабуй крані! Які ж ён маленькі?..
    Каб здавацца дарослым, Вожык не коціцца, нібы мячык, з горкі, а ідзе не спяшаючыся, паважна. Але гэта не дапамагае. Матуля ўсё роўна не пускае гуляць аднаго. А сама заўсёды днём спіць. Надакучыла Вожыку — ноччу спі, днём спі.
    I вельмі ж яму хочацца прайсці аднаму па сцяжынцы, што вядзе да возера. Падыдзеш да вады — і ўбачыш сваю пыску. Вожык ужо аднойчы любаваўся сабою, калі быў там з мамай. Ён тады зрабіў такі грозны выгляд, што ажно самому страшна стала. He, ён ужо не маленькі.
    Паглядзеў: матуля моцна спіць.
    — Давай схаджу на возера, пакуль яна адпачывае, — вырашыў Вожык.
    Ён радасна фыркнуў і падаўся да знаёмай сцяжынкі. Вось яна. Цяпер і спяшацца няма чаго. Можна прытаіцца каля старога дрэва і пачакаць, ці не пакажацца мышка-нарушка. Або пакаціцца мячыкам з горкі. Усё роўна матуля не бачыць. I ніхто не будзе гаварыць: «Вожык, не рабі таго, Вожык, не рабі гэтага».
    Неўзабаве ён быў каля возера. Дзесьці ў вышыні, ў верхавінах дубоў, ліп і бяроз, якія, быццам вартавыя, сцераглі спакой возера, шумеў вецер. А тут было ціха і так хораша.
    He ўтрымаўся Вожык, скаціўся да вады мячыкам. Бадзёра страсянуў іголкамі і — залюбаваўся сваім адлюстраваннем у вадзе. Нават пра ўсё на свеце забыў. I не заўважыў, як да яго падышла дзяўчынка і нахілілася. Вожык адчуў небяспеку толькі тады, калі косыхвосцікі дзяўчынкі ледзь не дакрануліся да вады.
    Ад страху Вожык хацеў «тукнуць», як маці, калі яна злавалася, але ў яго нічога не выйшла. У той жа момант ён скруціўся ў клубок.
    — Ой, які ты прыгожы, — гаварыла дзяўчынка. — He бойся. Я не пакрыўджу цябе.
    Яна ўзяла Вожыка на рукі, вынесла на сцяжынку і паклала на зямлю.
    — Бяжы, калюка, дамоў, да матулі.
    Вожык ляжаў ціха-ціха, ад страху нават і дыхаць перастаў. А потым, калі крокі дзяўчынкі заціхлі, разгарнуўся і што меў сілы па -
    бег дахаты.
    — Мама, мама! — закрычаў, цяжка сапучы, Вожык над вухам матулі, якая яшчэ спала. — Каб ты ведала, як я напалохаў дзяўчынку. Яна да мяне падышла, а я: тук-тук — не чапай, бо я ўжо вялікі. Ды іголкамі яе, іголкамі. Яна ад мяне наўцёкі. А ты кажаш, што я маленькі.
    Матуля паглядзела ў твар сыну. У вачах Вожыка бегалі нейкія агеньчыкі. Ён хітрыў — вельмі ж Вожыку хацелася быць дарослым.
    — He свавольнічай, сынок. Гэта была добрая дзяўчынка. Другая б занесла цябе кудынебудзь. Што б я тады рабіла?
    Матуля гаварыла ціхім жаласлівым голасам. I Вожыку зрабілася сорамна за сваю няўдалую хітрасць.
    ? Чаму Вожык не хацеў быць маленькім?
    Што ён наважыўся зрабіць, калі спала Вожычыха? Якую небяспеку адчуў Вожык? Прачытайце.
    Як вы ставіцеся да ўчынка дзяўчынкі? Ці правільна яна зрабіла?
    Што сказаў сваёй маці Вожык, калі прыбег дахаты? Чаму ён хітрыў?
    Хмарка.
    Пятрусь Граніт.
    — Хмарка, ты куды плывеш? Што з сабою ты нясеш?
    Мо маланкі, гром і град?..
    — Хто ж тады мне будзе рад?!
    Я нясу ваду жывую, I нясу яе туды, Дзе па ёй даўно сумуюць Лес, і нівы, і сады!
    Ласі на кладцы.
    Васіль Гурскі.
    За вёскай, пры лесе, раней было балота. Пасярод яго працякаў ручай, які ўпадаў у Нёман. Балота асушылі. А праз ручай дзеці паклалі шэсць чатырохметровых жэрдак, каб і бабулі-ягадніцы смела маглі пераходзіць, каб і веласіпед можна было перавесці на другі бераг.
    Аблюбавалі кладку звяры.
    Лісіца доўга тупала каля ручая: не хацела мачыць ногі. Прынюхвалася да жэрдак, прыглядалася, прыслухоўвалася. I асмелілася нарэшце, павольна пайшла па кладцы. Пасля вярнулася назад, пасядзела на беразе ды стала бегаць туды-сюды.
    А вось лось толькі касавурыўся на кладку. Да самага снегу ён пераходзіў ручай у неглыбокім месцы. Але зімой да мокрых ног пачаў прыліпаць снег, замярзаць. Даводзілася адбіваць ледзякі, абгрызаць зубамі. Непрыемны гэта быў занятак, марудны ды надакуч-
    лівы. I балючы, бо ледзякі адрываліся іншы раз з поўсцю. Доўга нылі пасля ногі, напаміналі ласю, што небяспечна лезці ў халодную ваду.
    Неяк ласіная сям’я рашыла разгрэбці капытамі снег і паласавацца зялёнай азімінай: яна расла ў полі, на другім беразе ручая. Лось першы падышоў да вады і спыніўся. Успомніў, мабыць, пра балючыя ледзякі на нагах. Пастаяў крыху і падаўся да кладкі, асцярожна ступіў на жэрдкі.
    Непадалёку бегла лісіца. Яна спынілася, глядзела на лася і чакала, што вось-вось здарыцца бяда: кладка праломіцца і лясны рагач пакалечыць ногі. Але лось шчасліва перабраўся на другі бераг. А на кладку ступіла ласіха. За ёй, падахвочанае бацькамі, перайшло і ласяня.
    Раніцой ішоў па сцежцы ляснік, убачыў сляды звяроў і ўсё зразумеў. Расказаў аб начной прыгодзе вяскоўцам. Многія не паверылі яму і самі хадзілі глядзець на лясныя сляды на кладцы. А дзецям ляснік сказаў:
    — Падзяка вам ад звяроў за надзейную кладку: лася вытрымала, усю яго сям’ю.
    Так дзіцячая кладка стала служыць днём людзям, а ноччу — звярам.
    Слоўнік.
    Касавурыцца — глядзець коса, убок; касіць вочы.
    Азіміна — пасевы, усходы азімых збожжавых культур.
    ? Чаму тэкст называецца «Ласі на кладцы»? Які яшчэ загаловак можна да яго прыдумаць?
    Якую добрую справу зрабілі дзеці для людзей і жывёл? Як звяры паводзілі сябе, ідучы па кладцы? Зачытайце.
    Пра якую начную прыгоду расказаў ляснік аднавяскоўцам?
    За што падзякаваў ляснік дзецям? Каму стала служыць дзіцячая кладка? Пацвердзіце словамі тэксту.
    * ГІрачытайце тэкст і падзяліце яго на часткі па плану:
    1.	Дзеці і кладка.
    2.	Звяры аблюбавалі кладку.
    3.	Ласі на кладцы.
    4.	Падзяка лесніка.
    ГІадрыхтуйце сціслы пераказ.
    Бусел верны Беларусі.
    Віктар Швед.
    Бусел з Афрыкі гарачай Родную зямельку ўбачыў. Зноўку з выраю вярнуўся Да айчыннай Беларусі.
    Ён з бусліхай-прыгажуняй Распазнаў гняздо на клуні.
    Хутка ў буслоў цыбатых Будуць дзеці-бусляняты.
    Дзеці вырастуць праз лета I пакінуць свой палетак. Прыляцяць увесну. Бусел Заўжды верны Беларусі.
    ? Чаму бусел заўжды верны Беларусі?
    * Як вы разумееце наступныя радкі: «Бусел з Афрыкі гарачай родную зямельку ўбачыў»?
    ГІрачытайце той урывак з верша, да якога зроблены малюнак. Якія яшчэ ілюстрацыі можна было 6 зрабіць да гэтага твора?
    Падрыхтуйцеся да выразнага чытання верша.
    Працавітае воблачка.
    Міхась Шубіч.
    Першы прачнуўся дзьмухавец. Працёр вочы, здзівіўся:
    — Ого, ледзь не праспаў.
    I пачаў будзіць мурашоў:
    — Гэй, адчыняйце дзверы, вокны! Час за работу брацца...
    Лес напоўніўся звонкімі галасамі. Весела заўсміхалася сонца, саграваючы руплівых лясных працаўнікоў. I толькі беламу воблачку, якое гуляла ў вышыні, не было чым заняцца. Яно апусцілася ніжэй, зачапілася за галлё высокага дуба і загайдалася туды-сюды.
    Стары дуб незадаволена зашапацеў лісцямі:
    — Ну чаго лётаеш гуляючы?
    — А я нічога не ўмею рабіць.
    — Вучыцца трэба! — зашумеў дуб і адпусціў воблачка. Але не паспела яно ўзняцца над лесам, як пачула голас з зямлі:
    — Гэй! Што ты там робіш угары?
    Воблачка глянула ўніз і здзівілася:
    — Ой, якое маленькае воблачка!
    — I зусім я не воблачка, а дзьмухавец. I не маленькі я: лясныя жыхары даручылі мне будзіць іх раніцай на работу.
    — А я — воблачка і не ўмею нічога рабіць...
    Воблачка заплакала.
    — Няўжо дождж пайшоў? — выглянула з дупла вавёрка. — Як добра — грыбы вырастуць!
    Збегліся лясныя жыхары.
    — Адкуль дождж? — не маглі здаўмецца яны. — На небе ж ніводнай хмаркі.
    — А я? — азвалася воблачка. — Бачыце, я прыляцела.
    I тут зайчык-каласавічок як закрычыць:
    — Глядзіце, глядзіце — грыбы выраслі!
    I праўда, з-пад рудой ігліцы, з моху прабіваліся на свет баравічкі, сыраежкі, лісічкі...
    — Ура воблачку! — заскакаў дзьмухавец. — Гэта яно ўмее рабіць дожджык, я сам бачыў.
    I лясныя жыхары пачалі дзякаваць воблачку за дожджык-грыбасей, запрашаць да сябе ў
    госці.
    — Малайчына, воблачка! — радаваўся дзік.
    — Маленькае, а такое працавітае! — захапляўся мядзведзь.
    — Гэта мой сябар! — хваліўся ўсім дзьмухавец. — Глядзіце, яно падобнае да мяне.
    Сапраўды, воблачка было беленькае, пухнатае, як дзьмухавец.
    — Ой, мне пара дамоў, мама будзе шукаць, — схамянулася воблачка. — А заўтра я зноў прылячу да вас, сябры. Пакраплю цёплым дожджыкам сунічную паляну, маліннік, чарнічныя латкі — увесь лес.
    Якраз падзьмуў вецер, і воблачка паляцела за небасхіл.
    ? За што дзякавалі лясныя жыхары воблачку? Прачытайце.
    Чым воблачка падобнае да дзьмухаўца?
    Якім паказана воблачка ў пачатку апавядання і якім у канцы?
    Прачытайце тэкст, падзяліце яго на часткі па плану:
    1.	Дзьмухавец прачнуўся.