Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
ЧАЛАВЕК
ЧАЛАВЕК
I СВЕТ
ЧАЛАВЕК
IГРАМАДСТВА
ЧАЛАВЕК
I ЯГО
ЗДАРОЎЕ
Падручнік для 4 класа
Зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
МІНСК «НАРОДНАЯ АСВЕТА» 1997
УДК [316.6+613] (075.2)
ББК 60я721
4-15
А ў т а р ы: У. I. Кучынскі, С. П. Докіш, Л. I. Дурэйка, Г. Д. Лосева
Раздзел «Чалавек і грамадства» напісаны У. I. Кучынскім, С. П. Докішам; раздзел «Чалавек і яго здароўе» — Л. I. Дурэйка, Г. Д. Лосевай.
Перакладчыкі: В. М. Дударава (раздзел «Чалавек і грамадства»), Л. I. Дурэйка, Г. Д. Лосева (раздзел «Чалавек і яго здароўе»)
Умоўныя абазначэнні
Пытанні і заданні
Правер сябе
Для дадатковага чытання
Першая дапамога
Цікава ведаць
Дамашнія заданні
Азбука здароўя
Азбука міласэрнасці
Чалавек і свет: Падруч. для 4-га кл. /У. I. КуЧ-15чынскі, С. П. Докіш, JI. I. Дурэйка, Г. Д. Лосева.— Мн.: Нар. асвета, 1997.— 208 с.: іл.
ISBN 985-03-0581-9.
ББК 60я721
ISBN 985-03-0581-9
© Калектыў аўтараў, 1997
© В. М. Дударава, Л. I. Дурэйка, Г. Д. Лосева, пераклад, 1997
© I. А. Волкава, Г. Я. Скамарохаў, афармленне, 1997
© ВДП «Народная асвета», 1997
ЧАЛАВЕК IГРАМАДСТВА
Я. Я і мая сям’я.
Пазнай самога сябе.
Гісторыя захавала такое паданне. Больш за 2500 гадоў таму ў грэчаскім горадзе Дэльфы сабраліся сем мудрацоў. Пра што яны гутарылі, ніхто не ведае. Але перад тым як расстацца, мудрацы напісалі над уваходам у храм, дзе сустракаліся, такія словы: ПАЗНАЙ САМОГА СЯБЕ.
He ўсім у тыя даўнія часы быў зразумелы гэты надпіс. «Нашто гэта трэба? — думалі многія.— Кожны ж чалавек і так добра ведае сябе». А што думаеш пра гэта ты — чацвёртакласнік, чалавек, які вучыцца ў самым старэйшым класе пачатковай школы?
Магчыма, ты помніш: год назад (у трэцім класе) мы гаварылі пра тое, што чалавек часта ацэньвае сябе (свае добрыя якасці і недахопы) зусім не так, як яго ацэньваюць іншыя людзі. Адна з прычын такога несупадзення ў ацэнках — НЯВЕДАННЕ ЧАЛАВЕКАМ САМОГА СЯБЕ.
Давай паспрабуем праверыць, ці добра ты ведаеш сябе. Прачытай, калі ласка, пытанні і падумай, як на іх адказаць. Толькі не трэба даваць адказы ўголас. Чаму? Даведаешся крыху пазней. Пытанні вось якія:
1. Ці разумны ты чалавек?
2. Ці ўмееш ты разважаць?
3. Ці добрая ў цябе памяць? Якія спосабы дапамагаюць табе добра што-небудзь запомніць?
4. Ці ўважлівы ты чалавек? Ці можаш ты ўважліва выконваць якую-небудзь важную работу нават тады, калі вельмі не хочацца?
Цяпер ты зразумеў, чаму мы папярэджвалі: не адказвай уголас? Напрыклад, ты скажаш: «Я вельмі разумны». А сябры пасмяюцца: «Вось выхваляка!»
А зараз зноў вернемся да пытанняў. Ты ўжо, магчыма, пераканаўся: на іх не так проста адказаць. «Можа, я і разумны,— думаеш ты,— але як гэта праверыць? А што значыць «умець разважаць»? Як праверыць, ці ўважлівы я? I ці можна быць уважлівым, калі вельмі не хочацца рабіць тое, што трэба (напрыклад, слухаць адказ аднакласніка каля дошкі)? Ды і з памяццю не ўсё проста. Як даведацца, добрая яна ці дрэнная? Ну а наконт спосабаў запамінання раней я зусім не задумваўся. Няўжо чалавеку патрэбны нейкія спецыяльныя спосабы? Трэба — запомніў, а калі памяць дрэнная — не змог запомніць».
Як бачыш, сямёра старажытнагрэчаскіх мудрацоў пакінулі вельмі патрэбную кожнаму чалавеку параду. I табе варта зазірнуць у свой унутраны свет, паназіраць за сабой, каб пазнаць самога сябе.
Што такое розум?
Разгорнем тлумачальны слоўнік. Ён падкажа нам, што РОЗУМ — гэта здольнасць чалавека мысліць і разумець.
Каб жыць і дзейнічаць у навакольным свеце, чалавеку даводзіцца рашаць шмат самых разнастайных задач. Першая з іх — як мага болып даведацца пра наш свет, зразумець усё тое, што ўбачыў, пачуў, да чаго дакрануўся рукамі. Разгледзім, напрыклад, тое, што стагоддзямі назіралі людзі, якія жывуць на берагах мораў і вялікіх азёраў. Яны заўважылі, што вецер у гэтых месцах паводзіць
сябе звычайна такім чынам: днём дзьме з мора ў бок берага, а ноччу — з берага на мора. Чаму так? Для адказу на гэта пытанне трэба падумаць, паразважаць. Давай паспрабуем разважаць разам.
Што такое вецер? Гэта паток паветра, які рухаецца ў які-небудзь бок. Чаму ж днём ён рухаецца (дзьме) у адзін бок — да берага, а ноччу — у другі (у бок мора)?
Днём свеціць сонца. Яго прамяні награваюць і зямлю, і ваду. Але зямля награваецца хутчэй, ад яе награваецца і паветра. Цёплае паветра лягчэй за халоднае, яно ўзнімаецца ўгару. (Ты добра гэта ведаеш. Успомні, як рухаецца паветра над вогнішчам. Яно ўзнімаецца ўгару, несучы з сабой дым і іскры.) На месца цёплага паветра, якое рушыла ўвышыню, перамяшчаецца паветра з боку мора, бо яно халаднейшае, чым тое, што нагрэлася ад цёп-
лай зямлі. Вось і атрымліваецца, што ўдзень вецер дзьме з мора на сушу.
Але вось сонца зайшло. Вада і паверхня сушы пачынаюць астываць. Вада астывае павольна, не так хутка, як зямля. Таму праз некаторы час паветра над вадой будзе цяплейшае, чым тое, што над берагам... Мы пакідаем гэта разважанне незакончаным. Спадзяёмся, што разам з аднакласнікамі ты давядзеш яго да канца.
Як бачыш, разважаць не вельмі проста. Ёсць такая навука — логіка, якая вучыць чалавека правільным разважанням. He ўсё ў гэтай навуцы табе будзе зразумела. Але з некаторымі правіламі разважання мы цябе пазнаёмім.
Правіла першае: разважаючы, карыстайся толькі дакладнымі бясспрэчнымі думкамі, інакш зробіш няправільныя вывады.
Возьмем самы просты прыклад.
Першая думка: за пераход вуліцы ў недазволеным месцы трэба плаціць штраф.
Другая думка: кошка перайшла вуліцу ў недазволеным месцы.
Вывад: значыць, кошку аштрафавалі. Ці згодны ты з такім вывадам? He? А чаму? Ды таму, што ў першай думцы (у першай частцы нашага разважання) дапушчана недакладнасць. Мы не сказалі пра тое, што за парушэнне штрафуюць людзейпешаходаў. А ў другой частцы разважання размова ідзе не пра чалавека, а пра кошку. Ці можна такім чынам атрымаць правільны вывад?
Правіла другое: ніколі не блытай прычыну падзеі або з’явы з вынікам.
Прычына — гэта тое, з-за чаго адбываецца якая небудзь з’ява або падзея. Вынік — тое, што атрымліваецца з-за гэтай прычыны. Прыгадай наша раз-
Віця ўпэўнены
што вецер
дзьме таму, што дрэвы гай-
даюць галінамі. Ён ведае,
важанне аб ветры на беразе мора. Што з’яўляецца прычынай гэтай з’явы? Тое, што вада награваецца прамянямі сонца павольней, чым суіпа, затое і астывае таксама павольней. А вынік: удзень вецер дзьме ў бок берага, a ўначы — з берага на мора.
Маленькія дзеці часта блытаюць, што з прычыны чаго адбываецца. Маленькі
іпто калі перад тварам памахаць лістом паперы, то адчуеш ветрык. «Вось,— разважае ён,— дрэвы пачынаюць махаць галінамі, і атрымліваецца вецер». Спадзяёмся, што ты следам за малым дзіцем не будзеш дапускаць такіх памылак.
9
Якія з наступных разважанняў ты лічыш памылковымі і чаму? Выправі гэтыя разважанні:
Набліжаецца ноч, таму што на вуліцы стала цёмна.
Кніжка цікавая, таму што я прачытаў яе.
Гэты тэлевізар не працуе. Значыць, ён адключаны ад сеткі.
Цікава, як ты ўспрыняў трэцяе разважанне? Проста згадзіўся з ім ці задумаўся? Калі задумаўся, то, шчыра кажучы, ты малайчына! Бо тэлевізар
можа не працаваць па розных прычынах, напрыклад з-за якой-небудзь няспраўнасці ў ім самім. Або наогул у вашай кватэры (або ў цэлым доме) адключылі электрычнасць.
Бачыш, разважаючы, трэба ўлічваць і тое, што адзін і той жа вынік могуць выклікаць розныя прычыны.
Калі табе было цікава, то з цягам часу ты зможаш вывучыць навуку логіку ды і іншыя навукі, якія тлумачаць, як мысліць і разважае чалавек.
Пра тваю ўвагу.
Назіральнасць, уважлівасць. Пра гэта мы вялі з табой размову два гады таму, калі ты вучыўся ў другім класе. Ты нават правяраў, ці назіральны ты чалавек, ці ўважліва ставішся да тых, хто цябе акружае.
А цяпер разгледзім і ўдакладнім, што такое ЎВАГА, без якой вельмі цяжка пазнаваць навакольны свет.
Чым бы ты ні займаўся, твае вочы бачаць нейкія прадметы, вушы чуюць разнастайныя гукі, пальцы абмацваюць тое, да чаго ты дакранаешся. Твая скура адчувае нават слабае цяпло або холад, подых ветрыку; язык — смак той ежы, якую ты перажоўваеш; нос — разнастайныя пахі. Усё гэта і дае табе веды пра тое, што адбываецца навокал, што побач з табой знаходзіцца. Але... аказваецца, можна глядзець — і не бачыць, слухаць — і не чуць. He верыш? Тады давай прыгадаем што-небудзь добра табе знаёмае.
Ты сядзіш і чытаеш кнігу. Да чаго ж цікава сачыць за прыгодамі герояў! Быццам ты сам знаходзішся сярод іх і нават ужо бачыш ракету, пабу-
даваную хлапчукамі, якой яны кіруюць з дапамогай думкі. He трэба націскаць на кнопкі, пераключальнікі, рычагі. Вось-вось ты зоймеш сваё месца ў ракеце, зачыніш люк і... У суседнім пакоі ўвесь гэты час працуе тэлевізар, але ты яго не чуеш. Ты цалкам захоплены фантастычным апавяданнем. Але што гэта? Загучала знаёмая мелодыя. Ты яшчэ працягваеш чытаць, але ўжо неяк не так. Словы чытаюцца, а сказы з гэтых слоў неяк не складваюцца. Ты прыслухоўваешся да пачатку тэлеперадачы. Так і ёсць, гэта ж «Ну, пачакай!». Як тут чытаць далей!
Такім чынам, спачатку ўсё, што ты рабіў, было накіравана на чытанне апавядання. Вочы твае ў гэты час глядзелі не толькі на радкі і старонкі кнігі. Яны глядзелі і на твой стол, і на лямпу на стале, і яшчэ на шмат якія прадметы. Але ты бачыў толькі
друкаваныя радкі. Toe ж самае адбывалася і з вушамі. Да іх даносіліся гукі тэлевізара з суседняга пакоя, але ты іх не чуў! А потым, калі загучала мелодыя з мультфільма, ты пачаў выразна, ясна чуць яе, затое перастаў па-сапраўднаму бачыць і разумець напісанае. Што ж гэта за цуд такі?
Нічога чараўнічага тут няма. Кіруе органамі пачуццяў і пазнаннем мозг чалавека. Ад таго, якія каманды ён аддае, і залежыць наша пазнанне. Але мозг належыць чалавеку, а значыць, ён сам можа кіраваць пазнаннем, арганізоўваць яго. Здольнасць арганізоўваць пазнанне — гэта і ёсць увага чалавека. Чым лепш яна развіта, тым уважлівей чалавек, тым лягчэй яму вывучаць розныя навукі, навакольны свет, людзей, тэхніку.
Давай пазнаёмімся з некаторымі асаблівасцямі, якасцямі ўвагі.
Табе, напэўна, здаецца, што ўвага да чаго-небудзь прыходзіць сама па сабе. Бо ўнутр мозга не забярэшся і не ўключыш, як на тэлевізары, кнопкі або рычажкі настройкі ўвагі. Сапраўды, такі від увагі, што не залежыць ад самога чалавека, існуе. Яго могуць выклікаць моцны гук, яркае святло, рэзкі пах, нейкая нечаканая падзея. Такая ўвага вельмі добра развіта ў маленькіх дзяцей, у многіх вядомых табе жывёл. Усё, што яркае, незвычайнае, вельмі цікавае (а магчыма, і страшнае), прыцягвае ўвагу.