• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    Без чаго чалавек жыць не можа?
    А сапраўды, без чаго? Толькі не пачынай пералічваць паветра, ваду, ежу. Без гэтага і расліны, і жывёлы таксама не могуць жыць. А вось чалавек без чаго?
    Давай пачнём з прыкладаў. Ці здаралася такое, што ты цэлы дзень знаходзіўся ў доме адзін? Калі
    здаралася, то ты помніш, як табе хацелася хутчэй убачыць хоць каго-небудзь: сяброў, бацькоў, суседзяў. I не проста ўбачыць, а пагаварыць з імі, што-небудзь спытаць, пра нешта расказаць.
    Перад палётам касманаўтаў трэніруюць, рыхтуюць да пераадолення разнастайных цяжкасцей. Адно з выпрабаванняў, якое ім даводзіцца вытрымаць,— сурдакамера (гл. с. 83). Гэта зачыненае памяшканне, у якое звонку не пранікае ніводнага гуку. Зручна, утульна, усё добра, але... Праходзіць дзень за днём, а касманаўт не бачыць ніводнага чалавека, не можа ні з кім пагаварыць. Да чаго ж гэта цяжка!
    Чалавеку неабходны ЗНОСІНЫ з сабе падобнымі, гэта значыць з іншымі людзьмі. Менавіта без гэтага — без зносін чалавек проста не можа жыць.
    ЦІ ёсць зносіны ў свеце жывёл?
    Так, ёсць. Ты гэта не раз назіраў у сябе дома або ў знаёмых, у якіх ёсць свойскія жывёлы. Гуляюць адзін з адным маленькія кацяняты і шчаняты. Калі ў вас была пара папугайчыкаў і адзін памёр, то другі пачынае сумаваць, горш есці, мала рухаецца.
    А вось яшчэ добра знаёмы табе прыклад: мурашнік, дакладней насельніцтва мурашніка. Для таго каб пабудаваць мурашнік, наладзіць жыццё ў ім, трэба, каб адны былі «нянькамі» (кармілі будучых дарослых мурашак), другія «салдатамі» (абаранялі мурашнік ад ворагаў), трэція «пастухамі» (мурашкі «пасуць» маленькіх насякомых — тлю на лістах дрэў і высмоктваюць з іх салодкі сок), чацвёртыя — «насільшчыкамі» і «будаўнікамі» і гэтак далей. I зразумела, пры гэтым усе яны павінны разумець адзін аднаго. Значыць, маленькія мурашкі маюць паміж сабой зносіны.
    Існуюць зносіны і паміж ваўкамі, якія збіваюцца ў зграю. Бо інакш ім цяжка будзе дагнаць і адолець здабычу.
    У чалавека для зносін ёсць самы зручны сродак — МОВА. 3 дапамогай слоў можна задаць пытанне, атрымаць адказ, інфармацыю. Жывёлы выкарыстоўваюць для зносін разнастайныя гукі (браханне, рыканне, роў, мяўканне). Пчолы перадаюць адна адной, дзе знаходзіцца квітнеючы сад або луг, з дапамогай спецыяльнага танца, які яны выконваюць перад вуллём. Птушкі паведамляюць адна адной аб сваёй прысутнасці або намерах з дапамогай спеваў. Усе жывыя істоты так або інакш уступаюць у зносіны.
    3 кім мае зносіны чалавек?
    Ну, вядома ж, з людзьмі і жывёламі. I толькі? Ды не! Зараз ты сам здагадаешся, што мы маем на ўвазе.
    Ці даводзілася табе ў час чытання захапляючай кнігі адчуць сябе на месцы аднаго з яе герояў? Або ўявіць сябе на месцы героя кінафільма? Безумоўна, даводзілася. Вось ты імчышся пад ветразямі на быстраходнай шхуне. Ты — капітан. I раптам трывога: паказаліся чорныя ветразі пірацкага судна. Ты рыхтуеш экіпаж да смяротнай схваткі, аддаеш кароткія, дакладныя каманды. He будзем працягваць, тут важна толькі адно: ты ўступіў у зносіны з кнігай, з яе героямі. Ды і цяпер, чытаючы гэтыя радкі, ты таксама маеш зносіны з кнігай.
    He менш важныя для людзей зносіны з творамі мастацтва. Напрыклад, стаіш ты перад карцінай I. Левітана «Паводка». Напалову затопленыя
    хаты і дваровыя пабудовы, дрэвы ў вадзе, пахмурнае неба, мокрая, напэўна, вязкая зямля на пустым беразе. Толькі некалькі бярвёнаў ляжыць непадалёк ад вады. А дзе ж людзі? Паспелі выратавацца? Міжволі ты пачынаеш думаць пра іх, перажываць. Ты ўжо маеш зносіны з карцінай.
    А яшчэ ты ўвесь час маеш зносіны з самым цікавым чалавекам на свеце. Ты ж не забыў, хто гэта такі? Так, гаворка ідзе пра цябе самога. Успомні: у кожным з нас жывуць два чалавекі: моцны і слабы, добры і злы, шчодры і скнара... На самай справе гэта ты ўступаеш у зносіны з самім сабой: раздумваеш, спрачаешся, згаджаешся, хваліш або папракаеш сябе за што-небудзь.
    Але самае галоўнае, на чым мы спынімся, гэта твае зносіны з іншымі людзьмі.
    Слова пра слова.
    Ты ўжо ведаеш, што галоўны спосаб зносін паміж людзьмі — мова, слова. Гэта вельмі зручны спосаб. 3 дапамогай слоў можна аддаць каманду, распараджэнне, загад. Напрыклад, на ўроку фізкультуры:
    — У калону па двое станавіся! На месцы шагам марш!
    3 дапамогай слоў мы перадаём адзін аднаму інфармацыю. Гэта робіць настаўнік, калі тлумачыць класу новы матэрыял. Гэта робіць вучань, адказваючы каля дошкі. Гэта робіш ты, расказваючы сябрам пра шчаня, якое табе купілі.
    Слова дапамагае знаёміцца з раней незнаёмымі людзьмі. Гэтаму ты навучыўся ў сям’і, і гэта ты працягваеш рабіць у школе.
    3 дапамогай слоў можна ўзгадняць свае дзеянні
    ў гульні, у працоўных справах. Дамовіліся вы гуляць у хованкі, палічыліся, выбралі таго, хто будзе вадзіць. I ніякай крыўды: калі такія правілы для ўсіх — выконвай іх.
    Словы дапамагаюць зразумець думкі і пачуцці адзін аднаго. Чалавек гаворыць: «Мне балюча!» I ты пачынаеш адчуваць яго боль.
    Бачыш, якая вялікая роля слова ў зносінах!
    Але мы ўступаем у зносіны не толькі з дапамогай слоў. Часам настаўнік, не гаворачы ні слова, толькі паглядзіць на каго-небудзь, хто круціцца за партай, і вось ужо вучань сядзіць і слухае адказ таварыша. Значыць, мець зносіны можна і з дапамогай позірку.
    Ёсць і іншыя спосабы зносін. Ты, напрыклад, бачыў, як вядуць зносіны (размаўляюць) паміж сабой глуханямыя людзі. Жэсты (рухі рук), міміка
    (выраз твару) — усё выкарыстоўваюць гэтыя людзі. I цудоўна разумеюць адзін аднаго.
    Чым лепш чалавек валодае словам, жэстам, мімікай, позіркам, тым лягчэй яму мець зносіны, тым лепш яго разумеюць.
    1'1 = двое.
    Часцей за ўсё ў зносіны ўступаюць двое: суседзі па парце, мама з табой, ты з настаўнікам, ты з прадаўцом у магазіне, сусед па дому з табой і г. д. Часам гэтыя зносіны прыносяць радасць, іншы раз — непрыемнасці. Як зрабіць, каб радасці ў зносінах было крыху болей, а непрыемнасцей і крыўд — меней?
    Перш за ўсё трэба навучыцца ўважліва слухаць субяседніка. А бывае так: двое размаўляюць і не чуюць адзін аднаго. Вось адзін з такіх выпадкаў.
    Сустрэча.
    Сустрэліся ў двары свайго дома Коля і Таня.
    — Добры дзень! Ты са школы?
    — Прывітанне! Так, вось іду...
    — Я сёння так здорава станцавала на конкурсе!
    — А я двойку атрымаў па матэматыцы, вось.
    — Ведаеш, мне ўсе ў зале апладзіравалі. Доўгадоўга...
    «Вось ужо гэтыя дзяўчаты,— сярдзіта думае Коля.— Я ёй пра сваю бяду, а яна пра танцы». I зноў да яго даносяцца словы пра нейкія конкурсы, прызы.
    — Разумееш, не ведаю, як маме сказаць пра матэматыку...
    «Пра што гэта ён,— крыўдзіцца Таня.— У мяне радасць, а Коля ўсё пра школу, пра адзнакі...» 88
    Яны пакрочылі ў розныя бакі, кожны да свайго пад’езда. Абодва ішлі і неслі на сваіх плячах груз: цяжар непаразумення.
    1.	Ці адлюстроўваюць зносіны Колі і Тані наступныя прымаўкі?
    Ад маіх думак у другога галава не баліць.
    Менш гавары — больш пачуеш.
    Менш жмурся — больш убачыш.
    Сам не ўмееш слухаць — другога не прымусіш.
    У адно вуха ўвайшло, у другое выйшла.
    2.	Чаму вучаць наступныя прымаўкі?
    Калі маё не ў лад, дык я са сваім назад. Распытваючы, даведаешся.
    Як клічуць, так і адклікаюцца.
    Спрачайся хоць да слёз, але ў бойку не лезь.
    Сляпы не ўбачыць, глухі не пачуе.
    Мы ўпэўнены, што з першым заданнем ты і твае аднакласнікі лёгка справіліся. Разбяромся з другім заданнем. Прыведзеныя ў ім прымаўкі падказва-
    юць табе, як правільна будаваць зносіны.
    Калі тваё меркаванне не даспадобы субяседніку, ці не варта саступіць, не настойваць на сваім? Глядзіш, і субяседнік табе ў чымсьці саступіць. Вось вы і зможаце дамовіцца.
    Для таго каб лепш разумець словы і думкі другога, пажадана задаць яму адно або некалькі пытанняў. Гэта лепш, чым рабіць выгляд, быццам усё разумееш, пра што ён гаворыць.
    Трэба вучыцца бачыць і чуць субяседніка. Інакш атрымаецца размова паміж сляпым і глухім, як у прымаўцы. Таня і Коля (расказ «Сустрэча») глядзелі адзін на аднаго, але яна не бачыла яго засмучанага твару і не чула роспачы ў яго голасе, а ён не чуў і не бачыў яе радасці.
    Ну а наконт спрэчкі і бойкі табе і так усё ясна. Вядома, лепш спрачацца наогул без усякіх слёз. Проста, зразумела ўсё растлумачыць субяседніку і да яго думак ставіцца з павагай. На тое ж мы і свабодныя людзі, каб кожны меў права на свой погляд.
    «Я» і «Мы» жывуць разам.
    Добрае слова «Я». Прыслухайся, як яно гучыць:
    — Я ведаю!
    — Я ўмею!
    — Я зрабіў!
    А яшчэ яно паказвае нашы адносіны да навакольнага свету, да людзей:
    — Я згодны (не згодны)!
    — Мне падабаецца (не падабаецца)!
    — Мне цікава (не цікава)!
    Кожны з нас— «Я». А вось калі нас аказалася разам НЕКАЛЬКІ ЧАЛАВЕК (два, тры, чатыры 90
    або болып), калі мы сабраліся ў групу або калектыў, з’яўляецца яшчэ адно цікавае і важнае слова— «Мы». Атрымліваецца, як у матэматыцы: Я + Я + Я + ••• = Мы.
    I тады побач з «Я хачу» гучыць «Мы хочам», побач з «Я люблю» — «Мы любім».
    Пры гэтым ты сам заўважаеш, што, прыходзячы дамоў са школы, расказваеш маме: «Мы сёння пісалі дыктоўку» або «Мы вырашылі ў нядзелю пайсці ў тэатр». Чаму. ты не гаворыш у гэтым выпадку «Я пісаў», «Я вырашыў»? Ты ж таксама гэта рабіў і вырашаў. А вось чаму: для кожнага чалавека вельмі важныя справы, думкі, пачуцці той групы або калектыву, у якія ён уваходзіць. Ты, напрыклад, уваходзіш у склад некалькіх груп, калектываў. Гэта твая сям’я, твой клас, група тваіх сяброў у школе (або ў доме, двары, дзе ты жывеш), група падоўжанага дня, спартыўная секцыя. Зрэшты, ты сам працягнеш гэты пералік.
    Частка груп, у якія ўваходзіць чалавек, выпадковыя, кароткачасовыя. Сеў ты ў вагон поезда. Разам з табой у адным купэ едуць самыя розныя людзі. Але ўжо тут, пакуль вы едзеце разам, побач жывуць «Я» і «Мы». Адзін уступіў другому ніжнюю лаўку. Усе гэта адобрылі. Усе разам клапоцяцца, каб было зручна маленькаму дзіцяці, якое едзе ў гэтым купэ. Табе хочацца яшчэ пасядзець, пачытаць кніжку (гэта хачу «Я»), але дзіцяці трэба спаць і таму выключаюць святло (гэта вырашылі «Мы»).
    Яшчэ больш цесна суседнічаюць і пераклікаюцца «Я» і «Мы» ў тваіх пастаянных групах, калектывах. Тут ты яшчэ часцей далучаешся да агульнага рашэння, да агульных пажаданняў, спраў. Добра гэта ці дрэнна?
    Табе нескладана вырашыць гэту праблему. Чалавеку заўсёды прыемна тое, што ён робіць ахвотна, па ўласным жаданні, без прымусу. Вось і паспрабуй адказаць на такія пытанні: