• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    He старайся выглядаць у адзенні больш дарослым, чым ты ёсць на самай справе. Смешна, напрыклад, выглядае дзяўчынка твайго ўзросту ў туфлях на высокіх абцасах.
    He забывай, што ў кожнага народа ёсць свой стыль у адзенні. Таму не ўсё, іпто ты бачыш на экране тэлевізара або на вітрыне магазіна, падыдзе табе.
    Беларускае нацыянальнае адзенне.
    Ад чаго, на твой погляд, залежыць асаблівасць адзення таго або іншага народа? Падумай, не спяшайся з адказам, бо прычыны выбару таго або іншага адзення могуць быць разнастайныя. Паспрабуй у сваім адказе абапірацца на наступныя словы: прыродныя ўмовы, праца, суседзі (народы, што жывуць побач), звычаі, традыцыі, абрады.
    Ну што ж, падумаў? А цяпер давай абмяркуем твой адказ, дакладней адказы.
    Стагоддзямі жылі беларусы на ўзгорыстай раўніне, сярод лясоў, паблізу ад рэк і азёраў. Зімой і летам, восенню і вясной навакольная прырода дарыла ім сваю прыгажосць. Таму ва ўсім, што
    рабілі нашы продкі, выяўлялася пачуццё прыгожага, імкненне да хараства.
    Беларусы аддавалі перавагу беламу адзенню з чырвоным арнаментам. 3 чаго ж шылася адзенне? Беларуская зямля палюбілася адной з самых старажытных сельскагаспадарчых культур — ільну. Вельмі прыгожы лён, калі ён цвіце: блакітныя кветкі на высокіх сцяблінах глядзяць у высокае сіняе неба. А валакно, якое атрымліваюць з ільну, болып моцнае, чым з бавоўны і воўны. Сатканае жанчынамі-майстрыхамі, выбеленае на сонейку, яно адзявала і ўпрыгожвала беларускую сям’ю.
    Так, урадлівасць зямлі і кліматычныя ўмовы адыгралі немалую ролю ў тым, каб менавіта такое адзенне палюбілася беларусам. Сакавітыя лугі давалі па два-тры ўкосы. Ну як жа тут не гадаваць авечак? А калі авечкі, значыць, і воўна, тканіны з яе. А яшчэ аўчыны, з якіх можна пашыць цёплы і прыгожы кажушок. Хлебная ніва давала не толькі зерне, але і салому. А з яе чаго толькі не зробіш! Ва ўсякім разе мужчыны-беларусы з задавальненнем насілі ў летнюю спёку на галаве шапку (брыль), плеценую з саломы.
    Скура цялят і іншых свойскіх жывёл дазваляла насіць добры абутак: боты, чаравікі.
    Вядома, у мужчын і жанчын, у дарослых і дзяцей было рознае адзенне. Традыцыйнае мужчынскае адзенне складалася з палатнянай кашулі, штаноў і камзола. Кашуля надзявалася навыпуск, падпяразвалася поясам. Пояс быў рознакаляровы, з кутасамі на канцах. На каўняры кашулі і яе пярэдняй частцы — манішцы рабілася вышыўка ў выглядзе чырвонага арнаменту. На галаве магла быць валяная шапка-магерка, на нагах лапці або боты.
    А яшчэ часам праз левае плячо падвешвалася скураная торбачка (шабета).
    Жаночыя ўборы, вядома, болып разнастайныя. Акрамя белых, расшытых спераду і на рукавах сарочак, гэта і спадніцы, і фартухі, і безрукаўкі (гарсэты), і шмат-шмат іншае. Абавязкова надзяваўся тканы, плецены ці вязаны пояс з кутасамі або пампонамі. А на галаве жанчыны насілі хусткі, наміткі або іншыя галаўныя ўборы. Дзяўчаты ўпрыгожвалі галаву вянком.
    Болып падрабязна пазнаёміцца з традыцыйным беларускім адзеннем табе дапаможа кніга М. Ф. Раманюка «Беларускае народнае адзенне», якую ты можаш узяць у бібліятэцы.
    Ты можаш задаць пытанне: «А навошта? Такое ж адзенне цяпер не носяць». Але ты памыляешся, калі так думаеш. Такое адзенне можна ўбачыць,
    калі выступае беларускі народны хор, народны ансамбль песні і танца, на святочных шэсцях і тэатралізаваных паказах. Народ шануе сваё нацыянальнае адзенне, яно частка яго душы, яго памяці, яго жыцця, як і родная мова, як родная хата, як светлая і прыгожая прырода Беларусі.
    Мода і здароўе чалавека.
    Ты ўжо шмат што ведаеш пра моду. Ты зразумеў, што бяздумна кідацца ў пагоню за ёй не варта. Але ўсё ж часам здараецца, што, убачыўшы на кімнебудзь з аднакласнікаў моднае адзенне, хлопчык або дзяўчынка пачынаюць прасіць бацькоў: «Купіце і мне такое ж!» I тут узнікаюць самыя розныя сітуацыі.
    Сітуацыя «кішэня не дазваляе». Так, далёка не кожная сям’я можа сёння купіць дарагое адзенне. Калі ты разумееш гэта і згодны, што пакупку трэба адкласці на час або адмовіцца ад яе, ты зберажэш здароўе і сабе, і сваім бацькам. Бо інакш і яны і ты будзеце смуткаваць, перажываць з-за гэтага. Усміхніцеся адзін аднаму. 3 усмешкай лягчэй жыць на белым свеце!
    Сітуацыя «зайздрасць». Яна падобная на папярэднюю. Толькі згадзіўшыся адкласці пакупку або адмовіўшыся ад яе, ты не ўсміхнуўся, а захаваў у душы крыўду: «Чаму другому можна, а мне нельга?» Павер, нічога добрага з гэтага не атрымаецца. Бо ў гэтым выпадку ў тваёй душы пасялілася зайздрасць. А чалавеку, які адчувае зайздрасць, заўсёды жывецца нялёгка. Для яго і сонца не такое яркае, і неба не такое блакітнае. Ён заўсёды засмучаны, заўсёды незадаволены. А гэта шкодна для здароўя чалавека.
    He зайздросці, беражы сваё здароўе!
    Сітуацыя «што хачу, тое атрымаю». Так, бывае, што бацькі могуць набыць для цябе любую рэч, якую ты хочаш. Яны любяць цябе, ды і бюджэт сям’і дазваляе зрабіць гэта. «Тут ужо, напэўна, усё ў парадку,— скажаш ты,— нікому гэта не пашкодзіць».
    Але гэта не зусім так. Па-першае, не ўсё, што моднае, карыснае для твайго здароўя. Напрыклад, прыгожа выглядае адзенне з сінтэтычных (штучных) тканін, але цела ў ім не дыхае, табе горача ў ім у спякотны дзень, ты пацееш, а пот не выпараецца. Ці ж варта гнацца дзеля моды за такой кашуляй, сукенкай, курткай?
    I яшчэ. Ты падумаў, як будуць адчуваць сябе твае знаёмыя (сябры, сяброўкі, аднакласнікі), калі ў цябе ўвесь час з’яўляецца абноўка за абноўкай, адна лепшая за другую? Ці не крыўдна ім будзе, што ў іх сем’ях няма такіх магчымасцей?
    Так што пастарайся быць сціплым, і ты дапаможаш зберагчы здароўе сяброў.
    Азбука кулінарыі.
    У жыцці кожнага чалавека вялікую ролю адыгрывае ежа, якую ён спажывае. Калі жывёлы харчуюцца толькі тым, што ім дае прырода, то чалавек адрозніваецца ад іх: ён навучыўся спецыяльна гатаваць ежу. Пры гэтым ён карыстаецца тысячамі разнастайных рэцэптаў прыгатавання закусак, першых і другіх страў (гарачых і халодных), усялякіх напіткаў. Ці разумна чалавеку траціць на гэта так многа часу? Ці не прасцей, як жывёлы, есці толькі тое, што дае прырода?
    Аказваецца, для чалавека важна не толькі свое-
    часова паесці, але і атрымаць задавальненне, асалоду ад ежы. Чым больш задавальнення ён пры гэтым атрымлівае, тым лепш арганізм засвойвае ежу, тым болып здаровым і жыццярадасным адчувае сябе чалавек. Калі гэта так, то і табе трэба навучыцца прыгатаванню розных страў, каб забяспечыць радасць і здароўе сабе і сваім родным. Сёе-тое ты ўжо ўмееш рабіць. У школе і дома цябе навучылі, як прыгатаваць бутэрброды, салаты, квас, кампот. Прыйшоў час звярнуцца да гарачых страў. Бо менавіта яны складаюць галоўную долю нашага харчавання. Тлумачыцца гэта проста.
    Па-першае, пры гарачай апрацоўцы прадукты размякчаюцца, а значыць, іх лягчэй перажоўваць, да таго ж арганізм іх лепш засвойвае.
    Па-другое, пры цеплавой апрацоўцы разбураюцца шкодныя мікраарганізмы (мікробы, бактэрыі), а часам і ядавітыя рэчывы, што ўтрымліваюцца ў прадуктах. Такім чынам, памяншаецца небяспека разнастайных захворванняў.
    Акрамя таго, калі ўвесь час есці халодную ежу, яна надакучвае, чалавек гаворыць: «Прыелася. Хочацца чаго-небудзь смачнага, гарачага!»
    Так што за справу!
    Гатуем бульбу ў малацэ.
    Перш за ўсё паклапоцімся пра неабходныя прадукты. На страву для чатырох чалавек трэба мець 8 бульбін сярэдніх памераў, 1 шклянку малака, 3 сталовыя лыжкі сметанковага масла. Акрамя таго, патрэбны соль і зеляніна (пятрушка, кроп).
    Абяром бульбу, прамыем яе халоднай вадой. Клубні нарэжам кубікамі і пакладзём у каструлю 80
    з патоўшчаным дном. Зальём іх загадзя загатаванай гарачай вадой. Паставім на пліту і давядзём да кіпення. Пасля г&тага ваду сальём, а бульбу зальём гарачым малаком, пасолім і пачнём варыць. Гатовая бульба лёгка разломваецца пры датыканні кончыка нажа або відэльца.
    Гатовую бульбу заправім сметанковым маслам. Да стала яе пададзім, пасыпаўшы сечанай зелянінай, падрыхтаванай загадзя.
    — Ешце, госці дарагія! Прыемнага апетыту!
    Ты пазнаёміўся з адным з мноства кулінарных рэцэптаў і хутчэй за ўсё зможаш сам зрабіць усё правільна. Але ведай, як і ва ўсякай справе, у кулінарыі ёсць свае радасці, няўдачы і нават небяспечнасці. Хочам даць табе некалькі важных парад.
    Парада першая: «Не перасалі!»
    Соль патрэбна чалавечаму арганізму. Але, калі ўжываць яе болей, чым трэба, гэта шкодна для здароўя. Тыя, хто занадта многа ўжывае яе, часцей
    за ўсё пакутуюць ад хвароб страўніка, сэрца і іншых органаў.
    Парада другая: «Не сапсуй кашу маслам!»
    Ты, напэўна, знаёмы з прыказкай: «Кашу маслам не сапсуеш»? Так думалі людзі раней, пакуль не даведаліся, што чалавек, які ўжывае залішнюю колькасць тлушчу (а масла — гэта тлушч), можа пакутаваць ад парушэння абмену рэчываў у арганізме, ад атлусцення.
    Таму не трэба класці ў страву масла (тлушчу) больш, чым рэкамендуецца па рэцэпту.
    Парада трэцяя: «Не перавары!»
    У час гарачай апрацоўкі прадуктаў, асабліва ў час кіпячэння, у іх адбываюцца не толькі карысныя змяненні. Вітаміны і некаторыя іншыя рэчывы, што ўтрымліваюцца ў прадукце, разбураюцца, а значыць, ён прынясе менш карысці.
    Парада чацвёртая: «Не апячыся!»
    Гатуючы гарачую страву, ты маеш справу з распаленай плітой (газавай гарэлкай), з вельмі гарачай каструляй або патэльняй, з кіпячай вадкасцю. Ды і самі гарачыя прадукты пры няўмелым абыходжанні могуць апячы губы, язык, паднябенне. Помні:
    пры варцы прадукты трэба заліваць кіпенем, а не апускаць іх у яго, каб не апырскацца;
    здымаючы з пліты гарачую пасуду, трэба карыстацца спецыяльнымі падушачкамі (рукавічкамі);
    нельга адразу падымаць накрыўку каструлі з кіпячай вадкасцю, бо пара можа апячы рукі і твар; накрыўку трэба прыўзнімаць павольна, паступова выпускаючы пару;
    гарачую страву нельга каштаваць адразу; каб пазбегнуць апёку, яе трэба крыху астудзіць.
    Парада пятая: «Не забывайся пра гігіену!»
    Спадзяёмся, што ты не будзеш гатаваць ежу ў брудным адзенні, без фартуха, з непамытымі рукамі. I вядома, не пачнеш варыць або пячы яе ў забруджанай пасудзе.
    Калі ты будзеш прытрымлівацца гэтых парад, то ўпэўнены: твае кулінарныя поспехі будуць расці з кожным днём і прыносіць радасць табе і тым, хто вакол.
    Я і людзі вакол.