Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
Самае простае — заявіць усім дарослым, што ты ўжо дастаткова выхаваны, і няхай яны пакінуць цябе ў спакоі. Але ты, магчыма, прачытаўшы гэтыя радкі, усміхнуўся: ну хто ж можа сам пра сябе так сказаць? Ці ёсць у свеце хоць адзін чалавек, які ўсё і заўсёды робіць правільна, захоўвае ўсе правілы паводзін і ніколі не памыляецца? Нездарма старажытнагрэчаскі мудрэц Платон гаварыў: «Выхаванне і павучанне пачынаюцца з самых першых гадоў існавання і працягваюцца да канца жыцця». Жыццёвы вопыт падказвае табе і тваім сябрам: дарослых таксама выхоўваюць, бо яны, як і ўсе людзі, часам робяць памылкі. Значыць, трэба шукаць іншы шлях рашэння задачы: «Што рабіць, каб цябе кінулі выхоўваць?»
А што калі прыгадаць два цудоўныя словы «Я САМ»? Чалавеку заўсёды радасна дамагчыся чаго-небудзь самому: вырасціць прыгожую ружу, спячы торт, зрабіць мадэль самалёта, выхаваць
шчаня... Стой! Значыць, і ты можаш выхоўваць? А што калі пастарацца выхоўваць самога сябе? Вось ён адказ на задачу. Мы з табой знайшлі патрэбны шлях: самавыхаванне. Табе не падабаецца, што ўсе вакол выхоўваюць цябе, робяць з цябе чалавека? Зрабі гэта сам, СТВАРЫ СЯБЕ CAM.
ЦІ магчыма гэта? Так, магчыма. Ёсць шмат прыкладаў, калі самыя розныя людзі дзякуючы самавыхаванню дабіліся выдатных поспехаў.
Шлях у Акадэмію мастацтваў.
Паўтараста гадоў таму ў сяле Сухі Бузім, у 60 км ад Краснаярска, рос хлопчык Вася з казацкага роду Сурыкавых. Рана пачаў ён маляваць, а калі падрос, вырашыў паступіць у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. I... на першым экзамене па
маляванню праваліўся. Прагледзеўшы малюнкі юнака, адзін з выкладчыкаў сурова заявіў: «За такія малюнкі вам нават міма Акадэміі трэба забараніць хадзіць».
Тым не менш праз некаторы час Васіль Іванавіч Сурыкаў закончыў гэту самую Акадэмію. I не толькі закончыў, але і стаў знакамітым мастаком. Лепшыя яго карціны і сёння ўпрыгожваюць сцены Траццякоўскай галерэі ў Маскве і Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу (мы раім табе прачытаць пра мастака і яго карціны ў Дзіцячай Энцыклапедыі). На экзамене ж Сурыкаў праваліўся таму, што ў гады вучнёўства не атрымаў многіх патрэбных навыкаў малявання. Але імкненне юнака да мастацтва было такім вялікім, што, напружана займаючыся, на працягу трох месяцаў ён авалодаў патрэбнымі ўменнямі. Тыя ж педагогі, якія спачатку памылкова палічылі яго няздольным, не мелі нічога супраць залічэння Сурыкава ў Акадэмію.
Падарожнік Ян (Іван) Чэрскі.
У 1995 г. адзначалася 150-годдзе з дня нараджэння выдатнага вучонага, даследчыка прыроды, падарожніка, нашага земляка Яна Дзяменцьевіча Чэрскага. Імем Чэрскага названы горы, вулканы і пасёлак у Сібіры. Вуліцы Чэрскага ёсць у Пскове, Маскве і Іркуцку. А на радзіме падарожніка ў вёсцы Валынцы Віцебскай вобласці ў 1978 г. створаны музей Чэрскага.
3 юных гадоў Ян многа і з захапленнем вучыўся. Ён добра валодаў французскай, нямецкай, англійскай і лацінскай мовамі, прыгожа танцаваў, іграў на фартэпіяна, маляваў. А яшчэ ў яго было гарачае сэрца чалавека, які вельмі любіў сваю радзіму. Яму было 18 гадоў, калі ён далучыўся да паўстання,
якое ў той час ахапіла Беларусь, Літву і Польшчу. Пасля паражэння паўстання Яна арыштавалі і асудзілі на вечную ссылку ў Сібір. Шэсць гадоў нялёгкай салдацкай службы, абвастрэнне хваробы сэрца... Для многіх гэтага хапіла б, каб палічыць, што жыццё прапала.
Але не такім быў Ян Чэрскі. Ён звяртаецца да ўладаў з просьбай аб пераездзе ў Казань для паступлення ва універсітэт. Яму адмаўляюць. I тады пачынаецца нялёгкі шлях будучага вучонага. Ён знаёміцца з вучонымі, аматарамі кнігі, падарожнікамі. 3 іх дапамогай пачынае праводзіць экспедыцыі, даследуючы розныя раёны Сібіры, піша артыкулы пра тое, што вывучана ў падарожжах па сібірскіх прасторах.
Дваццаць два гады правёў Ян Чэрскі ў ссылцы, а яго творы, яго імя, створаныя ім геаграфічныя карты, ведаюць ва ўсім свеце. Па хадайніцтву пера-
давых вучоных царскія ўлады змілаваліся над Чэрскім, і апошнія гады свайго жыцця ён працаваў у Пецярбургу. Памёр падарожнік у апошняй сваёй экспедыцыі ў Сібіры. Яму было тады 47 гадоў. Але колькі паспеў зрабіць за сваё нядоўгае жыццё гэты выдатны чалавек!
Лётчык Аляксей Марэсьеў.
Аб тым, што прафесія лётчыка, асабліва ваеннага, патрабуе мужнасці, ведаюць усе. Але тое, што здзейсніў лётчык-знішчальнік Аляксей Пятровіч Марэсьеў, уражвае да глыбіні душы.
На хвілінку ўявіце сабе язду на веласіпедзе. Лёгка і проста, ці не так? Вядома. А калі прапанаваць пракаціцца на веласіпедзе чалавеку, у якога замест ног пратэзы? А калі да таго ж гаворка ідзе не
аб яздзе на веласіпедзе, а аб кіраванні крылатай баявой машынай! Пра тое, як гэта было, расказаў пісьменнік Барыс Палявой у кнізе «Аповесць пра сапраўднага чалавека».
Чатыры варожыя самалёты, збітыя ў баі, былі на рахунку лётчыка Аляксея Марэсьева. Але вось няўдача: яго самалёт падбіты, а сам лётчык цяжка паранены. 18 доўгіх сутак, у асноўным паўзком, дабіраўся ён да размяшчэння сваіх войскаў. Потым шпіталь, ампутацыя абедзвюх ног. Усе былі ўпэўнены: ваяваць, а тым больш лятаць, Аляксею больш не давядзецца, бо ён — інвалід.
А ён вучыўся хадзіць на пратэзах, вучыўся бегаць, скакаць, танцаваць, нарэшце, кіраваць самалётам. Аляксей Пятровіч пераадолеў тое, што іншым здавалася непераадольным. Марэсьеў вярнуўся ў свой авіяполк, лятаў, збіў яшчэ 7 самалётаў праціўніка. У 1943 г. яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Ці ўсім даступна самавыхаванне?
Ты пазнаёміўся з трыма расказамі, трыма яркімі прыкладамі самавыхавання. I напэўна, задумаўся над тым, што не вельмі гэта лёгка — займацца самавыхаваннем. He кожнаму такое пад сілу. Так, стаць вучоным або мастаком можа не кожны. Для гэтага, акрамя жадання, патрэбны спецыяльныя здольнасці. А вось стаць САПРАЎДНЫМ ЧАЛАВЕКАМ — гэта задача даступная і пасільная для ўсіх. Трэба толькі вельмі хацець гэтага, хацець і дамагацца. А якога чалавека трэба лічыць сапраўдным? I як зрабіць сябе такім чалавекам? Давай дамовімся: сапраўдны чалавек — гэта той, у каго ёсць пэўныя якасці, якія паважаюць і шануюць
людзі. I яшчэ: сапраўдны чалавек пераадолеў у сабе тыя недахопы, якія перашкаджаюць у жыцці яму і іншым людзям.
Давай разам вызначым уласцівасці чалавека, пра якія мы вядзём размову. Станоўчыя ўласцівасці мы будзем называць добрымі якасцямі, адмоўныя — недахопамі. А разам усе гэтыя ўласцівасці з’яўляюцца рысамі характару.
1. Назаві не менш за пяць рыс характару, якія ты цэніш у людзях, якія акружаюць цябе.
2. Назаві 3—5 рыс характару, якія ты лічыш чалаве-
чымі недахопамі.
~ з. Перад табой два слупкі з пералікам добрых якасцей чалавека (левы слупок) і недахопаў (правы слупок). Перапішы іх у дзённік (так, у той самы, дзе ты запісваеш свае запаветныя думкі і самыя галоўныя падзеі жыцця). Пастарайся сумленна паставіць сабе адзнакі за кожную якасць у левым слупку. А ў правым падкрэслі недахопы, якія ў цябе ёсць.
акуратнасць вытрымка дабрыня настойлівасць арганізаванасць адказнасць сціпласць смеласць працавітасць сумленнасць
грубасць лянота
злосць ілжывасць крыўдлівасць зайздрасць хітрасць
самахвальства насмешлівасць баязлівасць
He забывайся штодня заглядваць у дзённік. Ці вышэй становяцца адзнакі? Ці знікаюць у цябе недахопы?
3 чаго ж пачынаць самавыхаванне? 3 ацэнкі сваіх рыс характару, перш за ўсё недахопаў. Бо менавіта недахопы перашкаджаюць табе жыць.
Звычайна ў чалавека бывае не адзін, а некалькі недахопаў. Тады трэба выбраць самы галоўны з іх і паставіць перад сабой мэту: пазбавіцца гэтага недахопу. Калі табе цяжка разабрацца, які з недахопаў галоўны, парайся з настаўнікам, з мамай, татам або з самымі блізкімі (лепш старэйшымі) сябрамі.
Зрабі ў дзённіку запіс аб тым, які з недахопаў ты вырашыў пераадолець. I не адкладай пачатак работы над сабой на заўтра, на паслязаўтра, на пачатак новай навучальнай чвэрці і г. д. Інакш нічога добрага не атрымаецца. Справа ў тым, што ў кожным з нас жывуць нібы два чалавекі. Якія? Прачытай спачатку апавяданне выдатнага педагога Васіля Аляксандравіча Сухамлінскага.
Як Федзя адчуў у сабе Чалавека.
Пайшоў Федзя разам з мамай бульбу капаць.
— Восем гадоў табе,— сказала мама,— працаваць трэба па-сапраўднаму.
Пачалі капаць. Падкопвае мама куст, а Федзя выбірае з ямкі бульбіны і кідае ў вядро.
He хочацца Федзю працаваць. Павыбірае з куста тыя бульбіны, што зверху ляжаць, а да тых, што ўнізе, зямлёй пакрытыя, дабірацца не хоча. Мама заўважыла такую работу, выбрала бульбіны, пакінутыя Федзем, і гаворыць:
Ці не сорамна табе? Чалавек жа глядзіць і бачыць усё.
Аглядаецца вакол сябе Федзя са здзіўленнем:
— Дзе ж той Чалавек? Што ён бачыць?
— У табе, Федзя, Чалавек. Ён усё бачыць, усё заўважае, але толькі ты не заўсёды прыслухоўваешся да таго, што ён табе гаворыць. Вось паспра-
буй, прыслухайся, пачуеш голас Чалавека ў сабе, ён табе скажа, як ты працуеш.
— Дзе ж ён ува мне, Чалавек? — пытаецца Федзя, яшчэ больш здзівіўшыся.
— У галаве тваёй, і ў грудзях, і ў сэрцы,— растлумачыла мама.
Федзя падышоў да новага куста, выбраў бульбіны, што ляжалі зверху. Хацеў пакінуць гэты куст і перайсці да другога... Раптам як быццам на самай справе нехта папракае: што ж ты робіш, Федзя? Там жа яшчэ ёсць бульба, пад зямлёй. Здзівіўся Федзя, аглядаецца. Нікога няма, а быццам нехта глядзіць на яго работу і сароміць.
«I на самай справе, напэўна, Чалавек бачыць маю работу»,— падумаў Федзя і, разграбаючы зямлю, знайшоў яшчэ некалькі буйных бульбін.
Весялей зрабілася Федзю, уздыхнуў ён з палёгкай. Нават песеньку заспяваў.
Працуе хлопчык гадзіну, працуе другую — усё болып здзіўляецца. Думае: навошта так глыбока разграбаць зямлю, там жа, напэўна, няма бульбы... Але не паспее засесці ў галаве гэтая думка, як здаецца яму, што нехта ўбачыў гэтую думку. Сорамна робіцца Федзю. Але і радасна. Чаму радасна, ён не можа зразумець, а вось чаму сорамна, ён разумее: не хочацца быць дрэнным.
«Добры гэта сябар — Чалавек»,— думае Федзя.
Мяркуем, што і табе зразумела зрабілася: у кожным з нас схаваны ўнутры два чалавекі. Адзін добры, другі — дрэнны. Сіла аднаго — у нашых добрых якасцях, другога — у недахопах. I кожнаму вельмі хочацца, каб мы былі менавіта на яго баку.