• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    — Давай пачытаем гэту кніжку,— гаворыць нам Добры чалавек.— У ёй шмат чаго цікавага.
    — He слухай яго,— угаворвае Дрэнны.— Ці не лепш пайсці пабегаць па вуліцы з дзецьмі або сесці і паглядзець мультфільм?
    — He лянуйся,— раіць Добры.— Калі ты вырашыў ужо пераадолець ляноту, то зараз жа вазьмі вядро і вынесі смецце.
    — А ці варта рабіць гэта? — нашэптвае Дрэнны.— Нашто непатрэбныя намаганні? Тым болып што мама або тата вынесуць смецце без цябе.
    I так увесь час. Ты прыслухоўваешся то да аднаго, то да другога. Іншы раз нават не чуеш аднаго з іх. Дык вось пастарайся часцей прыслухоўвацца да першага, інакш з твайго самавыхавання нічога добрага не атрымаецца.
    Дабро і зло.
    Чалавек, які выхоўвае сябе, павінен разабрацца, што такое ДОБРА і што такое ДРЭННА, як трэба рабіць і як рабіць нельга. Калі ў гэтым не разабрацца, то і Залатое правіла паводзін не дапаможа. Вось, напрыклад, як у казцы пра Савяня.
    Самая прыгожая мама.
    Выпала раніцай Савяня з гнязда і поўзае па лесе. Адпаўзло далёка, не можа знайсці роднага гнязда.
    Убачылі птушкі малое птушаня — непрыгожае, з вялікай галавой, з вялікімі вачамі, вушастае, жаўтаротае. Убачылі і пытаюцца здзіўлена:
    — Хто гэта? Адкуль ты?
    — Я Савяня,— адказвае птушаня.— Я выпала з гнязда, не ўмею лятаць і днём вельмі дрэнна бачу. Я шукаю маму.
    — Хто ж твая мама? — пытаецца Салавей.
    — Мая мама — Сава,— з гонарам адказвае Савяня.
    — Якая ж яна? — пытаецца Дзяцел.
    — Мая мама самая прыгожая.
    — Раскажы, якая ж яна,— просіць Дрозд.
    — У яе галава, вушы і вочы такія, як у мяне,— горда адказвае Савяня.
    — Ха-ха-ха! — рассмяяліся Салавей, Дзяцел і Дрозд.— Ты ж такі агідны. Значыць, і маці твая такая ж страшыдла.
    — Няпраўда! — закрычала Савяня.— Мама ў мяне самая прыгожая.
    Пачула яго крык Сава, прыляцела паціху, узяла Савяня і павяла да роднага гнязда.
    Савяня ўважліва паглядзела на сваю маму: яна была самая прыгожая. В. А. Сухамлінскі.
    Напэўна, Салавей, Дрозд і Дзяцел зусім не хацелі зрабіць зла Савяняці. Проста яны не ведалі, што для кожнага дзіцяці менавіта яго мама — самая лепшая і самая прыгожая на свеце. I яшчэ яны не ведалі, што ніколі нельга гаварыць ні маленькаму, ні даросламу, што ён непрыгожы, нават калі так здалося. Скажыце, а ці ёсць на свеце такія абавязковыя нормы памеру галавы, велічыні вушэй і вачэй, колеру вуснаў і гэтак далей? Міжвольна, з-за сваёй недасведчанасці пакрыўдзілі птушкі малое Савяня, а значыць, зрабілі яму зло.
    Бачыш, як важна ведаць, што такое Зло і што такое Дабро.
    Прытча пра Дабро і Зло.
    Сустрэліся аднойчы на дарозе Дабро і Зло. Усміхнулася Дабро, прывіталася першым:
    — Добры дзень табе, вандроўнік!
    Ухмыльнулася Зло:
    — Для каго добры, а для цябе — не.
    — Чаму ж? — здзівілася Дабро.— Неба чыстае, блакітнае, сонейка яснае, ды і дарога добрая. Паглядзі вакол, якая прыгажосць на зямлі!
    — Ды таму, што я — Зло, і любы добры дзень магу сапсаваць. Вось бачыш: ідзе па дарозе хлопчык. Ідзе, песню спявае. А я яго зараз плакаць прымушу.
    I тут жа развязала Зло сваю торбу, выпусціла з яе злога авадня. Паімчаўся авадзень да хлопчыка, закружыўся вакол яго. Вось-вось укусіць.
    У адно імгненне апынулася Дабро побач з хлопчыкам і працягнула яму зялёную галінку. Узмахнуў хлопчык галінкай, адагнаў авадня, сказаў «ДЗЯКУЙ» і пакрочыў далей. А песенька яго была яшчэ доўга чутна.
    He спадабалася гэта Злу.
    — I ўсё ж такі я мацней за цябе! Там, дзе я з’яўляюся, у людзей пачынаюцца беды і нягоды. Разам са мной ідуць па свеце крыўды і няўдачы, войны і пажары, гора і самыя розныя нястачы. Са мной сябруюць гультаі і ашуканцы, злодзеі і рабаўнікі, хітруны і задзіры. Супраць маёй сілы ніхто і нішто не можа ўстаяць. Я магу знішчыць ураджай, патапіць карабель, разбурыць дом, зрабіць шчаслівага чалавека няшчасным, багатага — бедным...
    — Пачакай-пачакай,— спакойна адказала Даб-
    ро.— А ці можаш ты што-небудзь добрае зрабіці для людзей?
    — He, не магу і не хачу. А навошта?
    — Дык жа знішчаць, псаваць, губіць можна толькі тое, што ўжо кімсьці створана: вырашчаны ўраджай, пабудаваны дом або мост праз раку, падараваную кімсьці радасць, любоў, усмешку. Вось я, напрыклад, стараюся і ўмею дапамагаць людзям рабіць усё, ад чаго іх жыццё робіцца лепей. Таму і любяць мяне людзі, і сябруюць са мной. Думаеш, тваім гультаям і ашуканцам, злодзеям і рабаўнікам добра з табой жывецца? У іх жа няма сапраўднай радасці ў жыцці. Ці задумвалася ты, чаму ў казках Іван-царэвіч перамагае Змея Гарыныча, чаму злая мачыха слабейшая, чым маленькая, але вельмі добрая Папялушка? Дык хто ж з нас мацнейшы? Хто больш патрэбны людзям?
    Нічога не сказала Зло. Махнула ад незадавальнення рукой і пацягнулася па дарозе. А Дабро пайшло даганяць хлопчыка, чыя вясёлая песенька даносілася праз поле.
    Вось з якой прытчай ты пазнаёміўся. Цяпер выканай заданні, якія дазволяць табе яшчэ лепш разабрацца, што ж такое дабро і зло.
    1.	Ты прачытаеш шэраг выказванняў. Адны з іх належаць славутым людзям, другія — народныя выслоўі. Выберы тыя, з якімі ты згодны, і растлумач чаму. Бедавальнікаў многа, а ратавальнікаў мала.
    Добраму чалавечку добра і ў запечку. Дабрыня лепш за прыгажосць. Г. Гейнэ Дабру чалавек у чалавека вучыцца. Ч. Айтматпаў Дрэнная кампанія і добрага сапсуе.
    Падман і сіла — вось зброя злых. А. Дантэ Добраму ўсюды добра.
    Гультай і злодзей — два родныя браты.
    Злая іскра ўсё спаліць і сама загіне.
    9
    Нішто так не цэніцца народам, як дабрыня. Цыцэрон Ва ўнутраным свеце чалавека дабрыня — гэта сонца. В. Гюго
    2.	Для дапытлівых. Вазьмі слоўнік і выпішы ў два слупкі словы, роднасныя словам «дабро» і «зло». Але перш чым ты разгорнеш слоўнік, адкажы на пытанне: якіх слоў, на тваю думку, будзе болей — роднасных да першага слова або да другога? Чаму?
    А цяпер, калі ты выпісаў патрэбныя словы, правер, ці так атрымалася, як ты меркаваў. Чаму?
    Корань зла.
    Для таго каб не рабіць злыя справы, трэба ўтрымлівацца не толькі ад саміх спраў, але і ад злых размоў. А каб утрымацца ад злых спраў і размоў, трэба навучыцца ўтрымліваць сябе ад злых думак. Калі ты сам-насам і да цябе прыйшлі нядобрыя думкі (ты ганіш каго-небудзь, злуешся на каго), успомні, што дрэнна так думаць, спыніся і пастарайся думаць пра што-небудзь іншае. Толькі тады ты зможаш утрымацца ад злых спраў, калі навучышся ўстрымлівацца ад злых думак.
    Корань злых спраў у дрэнных думках. Л. М. Талстой.
    Любоў і Нянавісць.
    Паспрабуй адгадаць загадку: «Што не купіш ні за якія грошы, не здабудзеш ніякай сілай?» Напэўна, ты ўжо здагадаўся, ды і загаловак табе падказвае: размова ідзе пра любоў.
    ЛЮБОЎ — адно з самых моцных і самых важных чалавечых пачуццяў. Каго і што любяць люДзі?
    Любяць жыццё. Любяць маму і тату, сваіх братоў і сясцёр, іншых родных і блізкіх людзей.
    9
    Любяць свой родны дом, свой край, Радзіму.
    Любяць... Працягвай, калі ласка, гэты пералік. А пасля гэтага выканай наступныя заданні.
    1.	Ці правільныя, на твой погляд, гэтыя выказванні? Хто сам не любіць нікога, таго, здаецца мне, таксама ніхто не любіць. Дэмакрыт.
    He існавала бы любоў, тады і свет не мог бы існаваць. Лопэ дэ Вега
    Калі чалавек сам сябе не любіць, тады ён нікога не можа любіць. A. М. Талстой
    Нельга любіць ні таго, каго баішся, ні таго, хто цябе баіцца. Цыцэрон
    Любоў мацнейшая за страх смерці. В. Шэкспір
    2.	Ці можаш ты прывесці прыклады, якія пацвярджаюць правільнасць выказванняў, выбраных табой? Гэта могуць быць прыклады з жыцця, з прачытаных табой кніжак. Прывядзі іх.
    3.	Любоў прыносіць чалавеку радасць, шчасце. А ці ведаеш ты які-небудзь выпадак, калі дзеля любві чалавек пераадольваў перашкоды, ішоў насустрач небяспецы, здзяйсняў подзвігі?
    4.	Людзі любяць дабро і добрых людзей. А ці можна палюбіць зло? Злога чалавека?
    Цяпер пагаворым пра НЯНАВІСЦЬ. Як ты думаеш, якое гэта пачуццё? Давай разважаць разам. Каго перш за ўсё ненавідзяць людзі? Ну, вядома ж, сваіх ворагаў. Вораг — непрыемная асоба, ён выклікае да сябе адмоўныя адносіны, яго не любяць і нярэдка жадаюць яму зла, парой адмаўляюць яму ў дапамозе. Гавораць так: хто любіць дабро, той ненавідзіць зло і змагаецца з ім усюды і заўсёды.
    Некалі людзі гаварылі: «Вока за вока, зуб за зуб». Пра тое і прымаўка: «Як гукнеш, так і адгукнецца». Што гэта значыць? Калі цябе пакрыўдзілі, зрабі крыўдзіцелю тое ж. Калі цябе нехта ненавідзіць, ненавідзь і ты яго. А ці добра гэта? Давай
    на хвілінку ўявім сабе казачную краіну, у якой усе ненавідзяць адзін аднаго.
    У гэтай краіне, напэўна, ніхто б не вучыўся. Бо кожны вучань ненавідзеў бы сваіх аднакласнікаў і настаўнікаў, а настаўнікі — сваіх вучняў. У такой краіне было б многа хворых людзей. Па-першае, таму, што ад злосці ў арганізме выдзяляюцца шкодныя для здароўя рэчывы, а па-другое, урачы, якія ненавідзяць хворых, не лячылі б іх.
    На вуліцах было б проста страшна. Уявіце, што можа быць, калі вадзіцелі ненавідзяць пешаходаў, а пешаходы — вадзіцеляў. Далей, калі захочаш, ты можаш сам прывесці падобныя прыклады. Але і Ta­ro, што мы ўявілі, ужо дастаткова. Шчасце, што такіх краін не існуе і не можа існаваць.
    Ненавідзець трэба зло і тыя прычыны, у выніку якіх яно з’яўляецца. А якія ж гэта прычыны? Як іх устараніць?
    Як ты думаеш: ваўкі — сябры або ворагі чалавека? Ворагі? Здаецца, так. Яны нападаюць на статкі, нішчаць авечак і другую свойскую жывёлу. А ў галодны зімні час могуць напасці і на чалавека. Значыць, трэба з імі змагацца? Нейкі час так і думалі. Паляўнічыя бязлітасна знішчалі ваўкоў. Іх ужо зусім мала засталося. I тады выявілася, што сярод лясных звяроў многа хворых, слабых. У чым жа справа? Аказваецца, ваўкі ў першую чаргу нападалі на хворых і слабых жывёл, і ад іх хваробы не перадаваліся іншым. Калі спынілі масавыя знішчэнні ваўкоў, зніклі масавыя хваробы іншых звяроў. Значыць, перш чым каго-небудзь узненавідзець, пачаць адказваць яму злом на зло, трэба грунтоўна абдумаць: што ж з гэтага атрымаецца.
    У некаторых народаў быў старажытны звычай: калі нехта з чужога рода забіў твайго сваяка, трэба 34
    адказаць забойствам на забойства. Год за годам забівалі адзін аднаго мужчыны з варожых родаў. Смерць забірала адно за другім дзесяткі, сотні жыццяў. I так працягвалася да той пары, пакуль нехта з маладых членаў гэтых родаў не задумаўся: а за што ж мы так бязлітасна забіваем адзін аднаго? I нарэшце, яны знайшлі ў сабе мужнасць заключыць мір, супыніць узаемнае знішчэнне.