• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    Па-трэцяе, гэтыя людзі не вохкаюць і ахкаюць з прычыны бяды, якая здарылася з кім-небудзь, a дзейнічаюць: дапамагаюць людзям усім, чым могуць.
    На палях баёў і ў ваенных шпіталях раненым дапамагаюць сёстры міласэрнасці. Яны ведаюць, што і самі могуць пазбавіцца жыцця, але, нягледзячы на гэта, думаюць пра тое, каб хутчэй перавязаць
    раненага, вынесці яго з поля бою, аблягчыць пакуты і лекамі, і ветлымі словамі.
    У час стыхійных бедстваў і катастроф міласэрныя людзі першымі прыходзяць на дапамогу пацярпелым. Гэта яны дапамагаюць выцягваць людзей з-пад руін дамоў, разбураных землетрасеннем. Яны аддаюць свае грошы на тое, каб накарміць галодных, вылечыць хворых, падтрымаць слабых.
    Як ты думаеш, чаму яны ўсё гэта робяць? У выніку іх жыццё робіцца нялёгкім: да іх ідуць людзі са сваімі нягодамі і хваробамі, у іх з’яўляецца шмат клопатаў. Яны больш за іншых бачаць гора, жабрацтва, хвароб, ран, смярцей...
    Нехта, магчыма, падумаў: яны хочуць праславіцца. Але пра гэтых людзей не часта пішуць у газетах, паказваюць іх з экранаў тэлевізараў, гавораць пра іх па радыё.
    Некаторыя могуць сказаць: міласэрныя людзі хочуць атрымаць плату за сваю дапамогу іншым. А вось на гэта можа быць два адказы: не і так. Мы ўжо гаварылі, што міласэрныя людзі часам аддаюць на добрыя справы свае ўласныя грошы, трацяць свае сілы, здароўе, час. Таму мы гаворым «не», гэтыя людзі дзейнічаюць не за плату. Але мы гаворым «так», калі пад платай разумеем добрыя пачуцці і словы, якія яны атрымліваюць ад тых, каму дапамаглі, каго выратавалі. I ўсё ж правільны адказ заключаецца ў іншым: у іх чулае сэрца і яны вельмі любяць людзей.
    Выберы адказы.
    1.	Ці падабаюцца табе міласэрныя людзі? (Так, не ведаю, не.)
    2.	Ці аказвалі табе або каму-небудзь з тваіх родных дапамогу міласэрныя людзі? (Так, не ведаю, не.)
    3.	Ці заўсёды ты разумееш і адчуваеш, што некаму
    побач бывае балюча (чалавеку, птушцы, сабаку...)? (Так, не ведаю, не.)
    4.	Тата даў табе грошы на марожанае. А твой сябар гаворыць, што ён сёння нічога не еў. Ці прапануеш ты яму свае грошы, каб ён змог купіць што-небудзь паесці? (Так, не ведаю, не.)
    5.	Ці можаш ты прывесці прыклад, калі сам, без падказкі, дапамог незнаёмаму чалавеку? (Так, не ведаю, не.)
    Вельмі добра, калі, адказваючы на гэтыя пытанні, ты пяць разоў прамовіў «так». У такім выпадку ты, верагодней за ўсё, чалавек з чулым, мяккім сэрцам. Але на ўсякі выпадак правер сябе. Як ты думаеш, ці згадзіліся б з гэтымі тваімі адказамі аднакласнікі? Твае бацькі?
    He выключана, што ты рэдка адказваў «так» на пастаўленыя пытанні. Але гэта яшчэ не значыць, што ты неміласэрны. Проста ты яшчэ не ведаеш, на што ты здатны, ты не праверыў, не выпрабаваў сябе. Парайся з дарослымі, як выпрабаваць сябе.
    Тваё маральнае здароўе.
    Для таго каб па-сапраўднаму быць здаровым, мала мець моцныя мускулы і нервы, здаровыя лёгкія і страўнік. Па-сапраўднаму здаровы толькі той чалавек, які сам сябе паважае і якога паважаюць і любяць іншыя людзі. За што? За яго цудоўныя чалавечыя якасці: дабрыню, міласэрнасць, сумленнасць і праўдзівасць, за яго ўменне суперажываць і прыходзіць на дапамогу ў патрэбны момант. Такога чалавека называюць маральна здаровым.
    Ты ведаеш, што звычайнае (фізічнае) здароўе на працягу ўсяго жыцця трэба берагчы і ўмацоўваць. Гэта датычыць і твайго маральнага здароўя. А галоўны памочнік у гэтым — самавыхаванне.
    Мая сям’я.
    Пад дахам твайго дома.
    Дамоў на свеце шмат. Але ёсць сярод іх адзіны, які ты ведаеш і шануеш больш за ўсё на свеце: БАЦЬКОЎСКІ ДОМ. Тут ты жывеш. Тут табе знаёмае ўсё-ўсё: кожная прыступка, кожная шчылінка на столі, скрып кожнай дошкі ў падлозе. Тут ты вучыўся хадзіць, тут зрабіў свае першыя малюнкі, тут... Згадзіся, пра тваё жыццё ў гэтым доме можна было б напісаць цэлую гісторыю або зняць кінафільм (магчыма, ты гэта калі-небудзь зробіш). А галоўнае — у гэтым доме жывуць самыя родныя і блізкія табе людзі. Гэта твае мама і тата, магчыма, браты і сёстры. Зрэшты, ты і сам добра ведаеш, з каго складаецца твая сям’я. Усе гэтыя людзі сабраліся ў адным доме, пад адным дахам невыпадкова. Вельмі многае іх аб’ядноўвае. Гэта любоў адзін да аднаго, пачуццё роднасці; сумеснае вядзенне гаспадаркі; жаданне і ўменне аказаць дапамогу адзін аднаму; агульны клопат пра здароўе кожнага ў доме... Спадзяёмся, ты сам працягнеш пералік таго, што аб’ядноўвае членаў сям’і. Дададзім толькі адно: СЯМ’Я — ГЭТА АДНА 3 ГАЛОЎНЫХ ДАРОГ ЧАЛАВЕКА ДА ШЧАСЦЯ. Многа вякоў таму аб гэтым пісаў легендарны старажытны грэчаскі паэт Гамер:
    Невыказнае там пасяляецца шчасце, Дзе жывуць аднадумна, захоўваюць лад і парадак
    Муж і жонка, дабрамысным усім людзям на радасць, А нядобрым
    На зайздрасць і гора, сабе на вялікую славу.
    Машына часу.
    Ці даўно ты трымаў у руках сямейны альбом? Вазьмі яго ў рукі.
    — Хвіліначку,— скажаш ты,— а прычым тут слова «машына»? Ці ж альбом — машына? Hi рухавіка ў яго, ні колаў. Проста старонкі з фатаграфіямі.
    Калі ты так падумаеш і скажаш, то памылішся. Машына дазваляе чалавеку падарожнічаць у прасторы. А вось альбом можа адправіць падарожнічаць у часе. 3 яго дапамогай можна зазірнуць ў мінулае тваёй сям’і.
    Адна фатаграфія, другая, трэцяя. Усё знаёмае. Мама і тата, ты, калі быў зусім маленькі. Бабуля і дзядуля... Стой, а вось гэта хто? I яшчэ, і яшчэ нехта незнаёмы. Пакліч маму або тату, калі яны свабодныя, і папрасі дапамагчы табе падарожнічаць у часе.
    Ты даведаешся, хто былі твае прадзед і прабабка (а магчыма, і прапрабабкі, прапрадзедкі), як іх звалі, якімі яны былі людзьмі, як яны жылі. I працягнецца нябачны ланцужок у мінулае: ты даведаешся пра сваіх продкаў, пра сваю РАДАСЛОУНУЮ. Праўда, альбом не дазволіць табе зазірнуць вельмі далёка; бо першыя фатаграфіі з’явіліся каля 150 гадоў таму. Але, аказваецца.
    ёсць іншыя спосабы падарожжа ў мінулае, напрыклад вывучэнне старых дакументаў. Ёсць спецыяльныя ўстановы — архівы, дзе такія дакументы захоўваюцца. У іх можна знайсці звесткі і пра больш далёкіх сваіх продкаў.
    У многіх сем’ях стараюцца сабраць як мага больш звестак пра радаслоўную сям’і. А як ты думаеш, навошта гэта трэба?
    Перш за ўсё гэта трэба, каб ведаць, якімі былі твае продкі. Яны ж пакаленне за пакаленнем перадавалі адзін аднаму свае веды, свой вопыт, выхоўвалі ў дзецях самыя лепшыя, самыя важныя для чалавека якасці, і гэтыя якасці перайшлі да цябе. А значыць, трэба быць удзячным сваім продкам за тое, што ты — добры і разумны чалавек.
    А яшчэ гэта трэба, каб ведаць: ты не адзінокі ў гэтым свеце. У цябе было шмат продкаў, а калінебудзь будзе шмат патомкаў. I не перарвецца нітачка рода твайго, твая радаслоўная. А які-небудзь школьнік праз 100 або 200 гадоў скажа ўголас тваё імя ў шэрагу іншых імён, знаёмячыся са сваёй радаслоўнай.
    У народзе захавалася традыцыя павагі да продкаў. Таму ў памінальныя дні людзі прыходзяць на магілы сваіх продкаў, каб ушанаваць іх памяць.
    3 дапамогай дарослых членаў сям’і падрыхтуй расказ '[ ■ f на адну з тэм: «Мая радаслоўная», «Чым славіліся мае продкі», «Па старонках сямейнага альбома».
    Здароўя табе, сям’я!
    Адно з самых прыемных пажаданняў чалавеку — пажаданне здароўя. Нездарма беларусы гавораць: «Здароўе мілейшае за грошы». А што значыць «ЗДАРОВАЯ СЯМ'Я»? Давай звернемся да
    таго, што гадамі, вякамі збірала і назапашвала для нас народная памяць. Легенды і паданні, песні, прымаўкі і прыказкі, расказы старых людзей даносяць да нас мудрасць беларускага народа, яго галоўныя каштоўнасці і традыцыі. I сярод іх важнейшая каштоўнасць — сям’я.
    Сям’я — гэта, перш за ўсё, бацька, маці і дзеці. У здаровай сям’і ўсе любяць адзін аднаго. Гэта выяўляецца нават у добрым ласкавым звароце адных членаў сям’і да другіх:
    — Мамачка-галубка! — Просіць ён так міла.— Можа б ты на рэчку Пагуляць пусціла? Я. Колас
    Але любоў — гэта не толькі пяшчотныя добрыя словы. Гэта клопат пра кожнага ў сям’і, уменне дапамагчы, падтрымаць, а калі трэба, то і выратаваць родных цаной уласнага жыцця. Пра гэта табе паведае старадаўняе паданне пра жыхара вёскі Баб’я Гара, што знаходзіцца на краю Белавежскай пушчы. Называецца яно «Баб’ягорац і Mapa». Ma­pa — гэта злы дух, які прыносіць людзям страшэнныя хваробы, мор. Дык вось, прыйшла аднойчы Мара ў вёску, пастукалася ў адзін дом, у другі. А Баб’ягорац сядзеў у той позні час на ганачку. Убачыў ён, што стукае Мара ў акно яго дома, схапіў яе за касцяную руку і гаворыць:
    — Дзеці і жонка заснулі, даволі барабаніць!
    — Ах, дык ты асмеліўся мяне за рукі хапаць! — раззлавалася Мара. Перш чым змарыць Баб’ягорца, ускочыла яна яму на плечы і прымусіла насіць сябе па сёлах ды гарадах. I ўсюды Мара сеяла хваробы і смерць. Хадзілі яны, хадзілі ды і зноў у яго родныя мясціны прыпляліся. Вунь на
    другім беразе ракі яго роднае сяло. Паўсталі перад вачамі Баб’ягорца родныя дзеткі-малалеткі, старыя бацька і маці, любімая жонка. Выбраў ён у рэчцы месца паглыбей ды і пайшоў уброд. Моцна-моцна ўхапіў ён Мару за кастлявыя ногі і крок за крокам апускаўся ў ваду ўсё глыбей. Вось ужо і зусім пад вадой знік. Вырвалася перапужаная Мара і збегла далёка, у іншыя краі. А Баб’ягорац, які не пашкадаваў свайго жыцця, каб выратаваць ад смерці дзяцей, бацьку, маці, жонку, так і застаўся на дне ракі.
    Здароўе сям’і — гэта абавязковая павага, пашана да старэйшых: «Бацькоў любі, старых паважай». Бо яны шмат зрабілі, каб твая сям’я была шчаслівай, яны і зараз
    «Дзе
    стараюцца гэта рабіць.
    Нездарма гавораць:
    стары куст, там двор не пуст», «Маладыя ад ста-
    рых вучацца».
    Ёсць адна важная асаблівасць беларускай сям’і: усіх дзяцей у ёй любілі аднолькава («А ў нашым садзе ўсе кветкі роўныя», «Сыночкі і дочкі — усе роўныя дзеткі»).
    У старадаўнасці беларускія сем’і бывалі даволі вялікімі. Яны ўключалі ў сябе не толькі асноўную сям’ю (бацькі і дзеці), але і сем’і старэйшых сыноў і дачок. У такой вялікай сям’і ўзнікала патрэба
    ў тым, каб нехта (часцей за ўсё бацька) быў галоўным гаспадаром у доме. Дарадчыцай і памочніцай бацькі ва ўсіх справах сям’і была маці. I ўсе ведалі, што дабрабыт, мір і лад у сям’і залежаць ад бацькі і маці.
    Гаспадар — галава ў хаце.
    Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні — хата.
    Без роднай мамачкі заклююць галачкі.