• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    Калі ж пешаходы становяцца вінаватымі ў дарожных здарэннях?
    Часцей за ўсё, калі:
    пераходзяць праезную частку ў неўстаноўленым месцы;
    пераходзяць вуліцу перад транспартам, які хутка набліжаецца;
    пераходзяць вуліцу пры сігнале святлафора або жэсце рэгуліроўшчыка, якія забараняюць пераход;
    ходзяць па праезнай частцы дарогі пры наяўнасці тратуара;
    нечакана выходзяць з-за машыны, якая стаіць; уваходзяць і выходзяць з транспарту ў час руху.
    1.	Якія правілы руху пешаходаў ты павінен выконваць?
    2.	Якія групы знакаў табе вядомы? Назаві.
    3.	Раскажы, як трэба пераходзіць вуліцу ў час дажджу, снегападу, галалёду, туману.
    4.	Назаві асноўныя прычыны дарожна-транспартнага траўматызму.
    < 11. Абмяркуй з бацькамі, калі могуць узнікнуць дауНі|' рожна-транспартныя здарэнні па віне вадзіцеля.
    2.	Падумай, ці выконваеш ты правілы дарожнага руху пры пераходзе вуліц, калі ідзеш у кінатэатр, у магазін, бываеш на прагулцы.
    9
    Асновы радыяцыйнай бяспекі.
    Успомні правілы радыяцыйнай гігіены. Ці выконваеш іх ты? Як?
    Асноўныя крыніцы апраменьвання.
    Усе крыніцы апраменьвання дзеляцца на натуральныя і штучныя.
    Натуральную радыяцыю ўтвараюць прамяні, якія падаюць на Зямлю з космасу (касмічная радыяцыя) і радыеактыўныя элементы, якія змяшчаюцца ў зямных пародах, будматэрыялах, ежы (зямная радыяцыя).
    Зямля днём і ноччу, летам і зімой бесперапынна «бамбардзіруецца» касмічнымі прамянямі. Гэта выпраменьванне пастаяннае і залежыць толькі ад вышыні мясцовасці. Яно невялікае і для людзей практычна няшкоднае. Гэты фон не зменіцца ў бліжэйшыя тысячы гадоў.
    Прыродныя матэрыялы — гліна, пясок, дрэва таксама ўтрымліваюць радыенукліды. Гэта і ёсць зямная радыяцыя.
    Штучныя крыніцы радыяцыі з’явіліся параўнальна нядаўна. Сярод іх вядучае месца адводзіцца ядзерным выбухам.
    Атамная энергетыка трывожыць людзей аварыямі. Самая буйная з іх — аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі, якая адбылася 26 красавіка 1986 года.
    Некаторую дозу апраменьвання чалавек можа атрымаць у выніку медыцынскага абследавання, лячэння хвароб. Цяпер у медыцыне шырока выкарыстоўваюцца рэнтгенаўскія апараты і іншыя прыборы, якія з’яўляюцца крыніцамі радыеактыўнага апраменьвання.
    Сярод іншых штучных крыніц апраменьвання
    трэба назваць цеплавыя электрастанцыі, курэнне, прагляд тэлеперадач, работу з камп’ютэрам.
    
    Калі глядзіш тэлевізар, адлегласць да экрана павінна быць не менш за 3 м.
    Дзецям твайго ўзросту не рэкамендуецца гуляць на камп’ютэры.
    He варта знаходзіцца збоку ад тэлевізара або камп’ютэра — там найбольшае выпраменьванне.
    Калі чалавек апынуўся на забруджанай мясцовасці, на яго дзейнічае радыяцыя знешне, ад радыенуклідаў, якія выпалі на зямлю. Гэта будзе знешняе апраменьванне.
    Радыенукліды могуць трапляць у арганізм з вадой, ежай, пылам (унутранае апраменьванне). Асабліва небяспечна радыеактыўнасць у ежы.
    1.	Назаві натуральныя крыніцы апраменьвання.
    2.	Якія ты ведаеш штучныя крыніцы апраменьвання?
    3.	Як адбываецца ўнутранае апраменьванне чалавека?
    4.	Як можна паменшыць паступленне радыенуклідаў у арганізм?
    5.	Якія правілы гігіены ты выконваеш?
    А II. Паразважай, што трэба рабіць, каб зменшыць паІкі' ступленне радыеактыўных рэчываў у арганізм.
    У класе трэба ... . У кватэры ... . Уваходзячы ў кватэру .... Верхняе адзенне трэба .... Абутак .... Мяккую мэблю, дыван трэба .... Калі гуляеш на вуліцы, працуеіп на агародзе ... . Для абароны прадуктаў пры перавозцы неабходна ... . Садавіну, агародніну неабходна ... .
    2.	Абмяркуй з бацькамі, як у тваёй сям’і выконваюць правілы радыяцыйнай гігіены.
    Гігіена харчавання.
    Як знізіць паступленне радыенуклідаў у арганізм? Як іх вывесці з арганізма, калі яны паступілі?
    Вось некаторыя парады:
    пі морсы, сокі (пажадана з мякаццю), кампоты, настоі рамонку, мяты, шыпшыны, зялёнага чаю.
    Ужывай у ежу болып такіх прадуктаў: проса, грэчка, ячныя і аўсяныя крупы, капуста, буракі, морква, чарнасліў.
    Ужывай у ежу яблыкі, персікі, агрэст, журавіны, абрыкосы, сліву, чорныя парэчкі, вішню, чарэшню, дыню, апельсіны, лімоны, зефір, мармелад.
    He рэкамендуецца ўжываць мясныя і рыбныя булёны.
    Мяса пажадана вымочваць на працягу 2—4 гадзін у растворы кухоннай солі.
    Рыбу прэсных вадаёмаў старанна ачышчай ад лускі, вантробаў і жабраў.
    Бульбу і караняплоды мый два разы: перад тым, як абіраць лупіны, і пасля. 3 капусты абразай 2—3 лісты.
    Старанна мый садавіну і агародніну перад ужываннем.
    Ужываць малако ў забруджанай мясцовасці не рэкамендуецца. У вяршках і смятане ўтрымліваецца менш радыенуклідаў, чым у малацэ.
    Абагачай свой арганізм вітамінамі.
    1.	Што новае ты даведаўся аб гігіене харчавання?
    2.	Як у тваёй сям’і выконваюць пералічаныя рэка-
    • мендацыі?
    А Складзі кароткі расказ па плану:
    qjp 1. Як паменшыць знешняе ўздзеянне радыяцыі?
    2.	Як паменшыць унутранае ўздзеянне радыяцыі?
    3.	Як падмацаваць арганізм?
    Увага! Знак радыяцыйнай небяспекі!
    9
    Разгледзь малюнак. Што абазначае гэты знак? Дзе ты яго бачыў?
    Калі ты бачыш знак радыяцыйнай небяспекі на незнаёмых прад-
    A
    метах, якія знаходзяцца без догляду, не чапай іх.
    а тэрмінова паведамі ў міліцыю, бацькам, настаў-
    нікам або дарослым.
    Знакі радыяцыйнай небяспекі пастаўлены ў забруджанай радыенуклідамі зоне. He збірай там грыбы і ягады. I наогул не пажадана хадзіць у забруджаны радыенуклідамі лес.
    1.	Што ты даведаўся пра натуральныя і штучныя крыніцы радыяцыі?
    2.	Што такое знешняе і ўнутранае апраменьванне?
    3.	Якія новыя правілы радыяцыйнай гігіены ты засвоіў?
    4.	Аб чым табе раскажа знак «Радыяцыйная небяспека»?
    5.	Запішы ў слоўнік: натуральныя і штучныя крыніцы радыяцыі, унутранае і знешняе апраменьванне, радыенукліды.
    Разам з дарослымі намалюй плакат на тэму «Радыяцыя — гэта небяспечна!».
    Літаратура да раздзела «Чалавек і яго здароўе».
    Детская энцнклопедня. Т. 7. Человек. М., 1975.
    Детская энцнклопедня. Я познаю мнр. М.: Меднцнна. 1995.
    Дмнтрнева Н. Я., Товпннец Н. П. Естествознанне. М., 1993.
    Зверев Н. Д. Кннга для чтення по анатомнн, фнзнологнн н гнгнене человека. М., 1971.
    Ротенберг Р. Растн здоровым. М., 1992.
    ЗМЕСТ.
    Чалавек і грамадства
    Я. Я і мая сям’я	4
    Пазнай самога сябе 		  .	—
    Што такое розум?	5
    Пра тваю ўвагу 	9
    Вучыся кіраваць сваёй увагай!	12
    Гэта дзіўная памяць	14
    Разумовае здароўе чалавека	18
    Зрабі сябе сам	19
    Шлях у Акадэмію мастацтваў	20
    Падарожнік Ян (Іван) Чэрскі	21
    Лётчык Аляксей Марэсьеў	23
    Ці ўсім даступна самавыхаванне? ... 24
    Як Федзя адчуў у сабе Чалавека .... 26
    Дабро і зло	28
    Самая прыгожая мама	—
    Прытча пра Дабро і Зло	30
    Корань зла	32
    Любоў і Нянавісць	—
    Праўда і Хлусня .•	36
    Два выпадкі	.	. 37
    Шчодрасць і Скупасць 		40
    Самы скупы ў свеце дзед	—
    Звычайны чалавек	42
    Зладзейства,	44
    Непрыемнасць	45
    Давер’е і недавер’е	46
    Веласіпед	—
    Сакрэт	48
    У тумане	49
    Міласэрнасць	51
    Тваё маральнае здароўе	.53
    Мая сям’я’ . 		54
    Пад дахам твайго дома	—
    Машына часу	55
    Здароўя табе, сям’я!	57
    Мой дом	61
    Для чаго патрэбны рэчы ў доме? . . . . —
    Сяброўства рэчаў 	 62
    Беражы здароўе рэчаў	64
    Утульнасць у доме	65
    Беражы здароўе свайго дома	67
    Зканоміка сям’і	68
    Маёмасць сям’і	—
    Твая доля ў сямейнай маёмасці	....	—
    Твае даходы і расходы	70
    Тваё адзенне. Ты і мода	71
    Як чалавек вучыўся адзявацца	.	.	.	.	72
    Ты і мода	74
    Беларускае нацыянальнае адзенне	.	.	.	75
    Мода і здароўе чалавека	78
    . Азбука кулінарыі	79
    Гатуем бульбу ў малацэ	80
    Я і людзі вакол	83
    Без чаго чалавек жыць не можа?	—
    Ці ёсць зносіныў свеце жывёл?	....	84
    3 кім мае зносіны чалавек?	85
    Слова пра слова	86
    1+ 1=двое	88
    Сустрэча 	 —
    «Я» і «Мы» жывуць разам	90
    Дзіцячыя арганізацыі і аб’яднанні	...	93
    Ты і калектыў	95
    • Эканоміка ў школе	97
    Расходы школы	99
    Прышкольны ўчастак	100
    Колькі каштуе абед?	101
    Эканоміка школьнай майстэрні	.	.	.	.103
    Сустрэча з дырэктарам школы	104
    Твае дзелавыя адносіны	105
    Чалавек і яго здароўе
    Залозы ўнутранай сакрэцыі	107
    Маленькія залозы вялікага значэння ... —
    Гіпофіз	108
    Наднырачнікі	—
    Падстраўнікавая залоза	109
    Палавыя залозы	—
    Шчытападобная залоза	110
    Дыябет	,	. . .111
    Як я з’явіўся на свет	112
    Адкуль я ў цябе з’явіўся?	113
    Тайна мужчыны і жанчыны	114
    Развіццё дзіцяці да нараджэння	.... —
    Дзіця нарадзілася	116
    Ці мог у мяне быць іншы тата?	.	.	.	.118
    Спадчыннасць	—
    Беражы сваё жыццё	119
    Увага! Небяспека!	120
    Адзін дома	122
    СШД. Што гэта такое? 	123
    Правілы асабістай гігіены	124
    . Нябачны свет чалавека	125
    Увага	126
    Уяўленне	128
    Вучыся марыць	129
    Памяць. Што гэта такое?	130
    Якой бывае памяць	133
    Некаторыя звесткі пра зрокавую	памяць	—
    Вузельчык на памяць	135
    Здольнасці 	137
    Тэмперамент	138
    Пачуцці	141
    Смутак і страх падрываюць здароўе	.	.	.142
    Гэты «жудасны» стрэс	143
    Умей спраўляцца са стрэсам	146
    Інфекцыйныя хваробы	148
    Божая кара або ведзьмін праклён	.	.	.	.149
    Інфекцыя — значыць заражэнне	.... —
    Халера	150
    Дыфтэрыя	151
    Адзёр	152
    Свінка	153
    Ветраная воспа	154
    Прышчэпкі ад хвароб	155
    Антыбіётыкі	156
    Воспапрышчэпліванне ў Расіі	157
    Хто першы ўбачыў «у твар» мікробаў?	.	. 158
    Алергія	161
    Ненармальная рэакцыя на нармальныя раз-
    дражняльнікі	161
    Сянная ліхаманка 	 —
    Калі ежа і лякарствы — яд	162
    Педыкулёз	163
    «Шкодныя кватаранты»	165
    Шкодныя звычкі і іх папярэджанне	.	.	.	.167
    Самы прывычны яд	—
    Дым, які шкодзіць здароўю	169
    Медыцына: мінулае, сёння, будучыня	.	.	.	.172
    Зараджэнне медыцыны	173
    Медыцына сёння	174
    Медыцына будучыні	175
    Аптэка ў лесе	176
    Медыцына Старажытнага Егіпта	.... —
    Лякарствы Старажытнага Кітая	.	.	.	.179
    Хірургія сыноў Сонца	180
    Дзеці-інваліды	181
    Папярэджванне няшчасных выпадкаў	.... 182
    Апавяшчэнне насельніцтва	183
    Індывідуальныя сродкі абароны	.	.	.	.184
    Крывацёк	187
    Пераломы і пашкоджанні касцей	.	.	.	.188
    Сродкі першай дапамогі	—
    Правілы пажарнай бяспекі	189
    Каб не здарылася бяда	191
    Апёкі без агню	—
    Апёкі ротавай поласці і горла	—
    Траўма вачэй	—
    Удар электрычным токам	192
    Ці могуць «ударыць» сонца і цяпло?	.	.	.193
    Правілы дарожнага руху	194
    Дарожныя знакі	—
    Як рухацца групай	198
    За рулём веласіпеда	199
    Прычыны дарожна-транспартных здарэнняў	200
    Асновы радыяцыйнай бяспекі	201