• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    Выходзячы з дому, паведамляй блізкім, куды і з кім ты ідзеш. Пакінь адрас, нумар тэлефона, дзе ты будзеш.
    9
    1.	Разгледзь малюнкі. Знайдзі ў тэксце подпіс да іх. 2. Успомні, як трэба весці сябе, калі ты застаўся адзін дома.
    
    Адзін дома.
    Калі ты дома адзін, то:
    не губляйся, калі пачуеш, што нехта спрабуе адчыніць дзверы, а гучна запытай: «Хто там?»
    Калі незнаёмыя людзі працягваюць адчыняць дзверы, выклікай па тэлефоне «02» міліцыю (дакладна паведамі адрас). Затым з балкона або акна заві суседзяў, прахожых на дапамогу.
    На тэлефонныя званкі з пытаннямі, ці ёсць дома бацькі, калі яны вернуцца з работы, адказвай, што
    яны зараз заняты хатнімі справамі ці хутка вернуцца.
    Будзь заўсёды ўважлівым і асцярожным.
    СШД. Што гэта такое?
    Назва хваробы — СНІД — расшыфроўваецца як сіндром набытага імумадэфіцыту. Гэта значыць, што гэта хвароба набываецца самім чалавекам. СНІД пашкоджвае імунную сістэму чалавека, якая абараняе яго арганізм ад інфекцый і хвароб. На чалавека, які захварэў СНІДам, навальваецца шэраг розных хвароб, ад якіх ён і памірае.
    СНІД выклікаецца вірусам, які называецца ВІЧ (вірус імунадэфіцыту чалавека).
    Вірус перадаецца праз: кроў заражанага чалавека; палавым шляхам; ад маці дзіцяці ў час цяжарнасці; пры карыстанні рознымі людзьмі адным лязом для галення, манікюрным прыборам.
    Быць ВІЧ-інфіцыраваным яшчэ не значыць хварэць СНІДам. Чалавек можа насіць у сабе вірус на працягу 10—12 гадоў, перш чым у яго ўзнікнуць прыметы СНІДу. Але ўвесь гэты час ён будзе носьбітам віруса і можа перадаваць яго іншым людзям.
    У СНІДу бываюць самыя розныя прыметы. Гэта працяглы кашаль, стамляльнасць, расстройства страўніка, пастаянныя інфекцыі. Але менавіта мноства прымет часта не дазваляе своечасова паставіць дыягназ. Гэта магчыма тады, калі чалавек зробіць спецыяльны аналіз крыві.
    Правілы асабістай гігіены.
    Існуе шэраг хвароб, у тым ліку і СНІД, якія перадаюцца палавым шляхам. Каб пазбегнуць заражэння гэтымі хваробамі, трэба:
    старанна выконваць правілы асабістай гігіены; не дапускаць пападання чужой крыві на твае ранкі, парэзы;
    штодзённа мыцца пад душам;
    штодзённа раніцай і ўвечары мыць палавыя органы цёплай вадой з мылам;
    мыцца толькі ў чыстай ванне. У лазні, перад тым, як сесці на лаўку, неабходна абліць яе гарачай вадой;
    карыстацца толькі сваімі мачалкай, мылам, ручніком;
    спаць толькі на сваім ложку на чыстай бялізне;
    не садзіцца на унітаз у агульнадаступным туаt леце;
    мыць рукі пасля наведвання туалета; не чапаць рукамі свае палавыя органы; штодзённа мяняць споднюю бялізну, і перш за ўсё трусы.
    Памятай! He існуе лякарстваў і вакцын ад СНІДу. СНІД пакуль невылечны!
    1. Што ты даведаўся пра СНІД?
    2.	Як перадаецца вірус?
    3.	Назаві прыметы СНІДу.
    4.	Як можна пазбегнуць заражэння СНІДам?
    5.	Ці можна вылечыць СНІД?
    6.	Запішы ў слоўнік: СНІД (сіндром набытага імунадэфіцыту), ВІЧ (вірус імунадэфіцыту чалавека).
    Нябачны свет чалавека.
    Ці можна выхаваць уважлівасць? У якім выглядзе захоўваюцца ўражанні на «складзе» нашай па» ці?
    Навошта завязваюць вузельчык на памяць?
    Ці можна бачыць сваю руку з закрытымі вачамі?
    Чаму ніхто не скардзіцца на свой розум, але ўсе незадаволены сваёй памяццю?
    Як нараджаюцца казкі?
    Чым меланхолік адрозніваецца ад халерыка, а сангвінік ад флегттыка?
    Чаму раны на пераможцах загойваюцца хутчэй, чым на пераможаных?
    Што такое стрэс?
    Ці трэба пазбаўляцца ад стрэг.?
    1. Да пачатку ўрокаў наведай школьную спартыўную залу, сталовую, бібліятэку (на выбар). Уважліва разгледзь мэблю, абсталяванне гэтых памяшканняў. На ўроку адкажы на пытанні настаўніка. Чый адказ быў болып падрабязным і дакладным?
    2.	Паглядзі на малюнак. Што ты ўбачыў?
    3.	Знайдзі на ніжнім малюнку ўсіх удзельнікаў маскараду.
    4.	Зрабі ацэнку сваёй уважлівасці і назіральнасці.
    Выканай дома адно з заданняў: 1. Прыдумай невялікую казку. 2. Прыдумай фантастычнае апавяданне.
    3.	Намалюй малюнак аб інша-
    планецянах.
    Увага.
    У цябе ёсць розныя органы пачуццяў: вочы, вушы, скура, язык, нос. Чым болей чалавек назірае, тым болып багатым, яркім і цудоўным паўстае
    перад ім свет. Таму нам і патрэбен своеасаблівы «компас», які б вызначыў, што і як назіраць. Ролю такога компаса выконвае ўвага.
    Увага — гэта ўменне сканцэнтравацца на адным ці некалькіх прадметах, з’явах. Напрыклад, на стале на талерцы ляжыць садавіна. А ты ўважліва разглядаеш грушу. Якая яна спелая, з чырвоным бачком, вялікая, напэўна, салодкая! Так і хочацца з’есці. Значыць, тваю ўвагу прыцягнула менавіта груша. Ці такі выпадак. Летні вечар. Ты любуешся цудоўным захадам сонца. I наўрад ці заўважаеш іншае — мычанне каровы ці голас маці, якая кліча цябе дамоў. Значыць, ты звярнуў увагу на прыродную з’яву — захад сонца.
    Калі папрасіць некалькі чалавек расказаць аб адным і тым жа, то кожны гэта зробіць па-свойму. Ты ўпэўніўся ў гэтым, калі выконваў заданні. Але гэта яшчэ не азначае, што адзін чалавек уважлівы, а ў іншых увага адсутнічае. Ёсць болып уважлівыя і менш уважлівыя людзі.
    1.	Ці можна выхаваць уважлівасць і назіральнасць у кожнага чалавека?
    2.	Абмяркуйце з аднакласнікамі сітуацыі.
    Сітуацыя 1. Вы прыйшлі ў цырк. Косця любіць клоунаў. Пеця захапляецца гімнастыкай. Што прыцягне ўвагу ў цырку кожнага з іх?
    Сітуацыя 2. Саша так захоплены работай над мадэллю самалёта, што не заўважае, што робіцца вакол яго. Ці можна сцвярджаць, што ён не ўважлівы?
    Сітуацыя 3. Табе да ўрока пазакласнага чытання неабходна прачытаць кнігу. Першыя старонкі зусім не цікавыя. Што трэба зрабіць, каб дачытаць гэту кнігу да канца?
    9
    1.	Знайдзі правільны адказ да кожнай сітуацыі: кожны ўбачыць тое, што бліжэй да яго інтарэсаў; спадарожнікам увагі можа быць намаганне; засяродзіць увагу дапамагае захапленне.
    2.	Што новае ты даведаўся аб увазе?
    3.	Запішы ў слоўнік: увага.
    Знайдзі цікавую справу, пачні выконваць яе, пераадолей першыя цяжкасці, а далей занятак захопіць і цябе, і тваю ўвагу.
    Уяўленне.
    Падарожнічаць па зямным шары, не выходзячы з пакоя, пераносіцца ў іншыя сусветы, быць «сведкай» падзей, якія прайшлі або якія будуць, дазваляе наша ўяўленне. Уяўленне чалавека нараджае паэтычныя казкі і дасканалыя машыны.
    Каля 170 гадоў таму нікому не вядомы дзевятнаццацігадовы студэнт Пётр Яршоў напісаў казку «Канёк-Гарбунок». Пра такую любоў чытачоў да фантастычнага героя не мог і марыць аўтар. Многія пакаленні дзяцей з таго часу з захапленнем знаёміліся з разумным Каньком. Ніхто, зразумела, не верыць у існаванне Канька-Гарбунка, што, аднак, ніколі не перашкаджае людзям любіць яго. Значыць, чалавек можа ўявіць сабе не толькі тое, што ёсць на самай справе, але і тое, чаго ніколі не было і не магло быць. Вось наколькі багатае чалавечае ўяўленне.
    Гэта ўсё так, але адкуль жа ўзяўся Канёк-Гарбунок, што дапамагло Яршову з такой дакладнасцю апісаць гэту фантастычную істоту? Перш чым Канёк-Гарбунок папаў у кнігу, яго вобраз ужо быў створаны ў галаве аўтара.
    Здольнасць да стварэння новых вобразаў і называецца ўяўленнем.
    
    
    Прачытай. Дапоўні.
    Творчае ўяўленне дапамагло вучоным сканструяваць самалёты, ....
    Казачнікі з дапамогай уяўлення прыдумалі Бабу Ягу, ... .
    Пісьменнікі прыдумалі фантастычныя істоты: людзей, якіх нельга ўбачыць; чалавечкаў з дрэва, якія ўмеюць гаварыць; Карлсана, які жыве на даху; ... .
    Вучыся марыць.
    «А хіба гэтаму трэба вучыцца?» — разгублена запытаюць некаторыя з вас. Мары нярэдка нараджаюцца амаль незаўважна, і ўжо пэў-
    на, што няма чалавека, які б ніколі ні аб чым не марыў.
    Мара — асобы від уяўлення, накіраванага ў будучае. Мары нараджаюцца па-рознаму.
    Некалі раней чалавек марыў лятаць, як птушка.
    9 Чалавек і свет
    129
    Хлопчык, які захапіўся авіямадэлізмам, марыць будаваць сапраўдныя самалёты. Дзяўчынка, якая шые сукенкі лялькам, марыць стаць мадэльерам або манекеншчыцай. Бывае і так, што мары аб прафесіі звязаны са знешнімі ўражаннямі. Калі чалавек паляцеў у космас, дзесяткі тысяч дзяцей марылі стаць касманаўтамі. Яны ўяўлялі сябе ў скафандры, лунаючы ў бязважкасці ўнутры касмічнага карабля. Але расце чалавек, пашыраецца кола яго інтарэсаў, мяняюцца і яго мары. He трэба спадзявацца на тое, што ўсе мары здзяйсняюцца. Само па сабе нічога не робіцца. Дзеля таго, каб мара здзейснілася, неабходна многа працаваць.
    Моцны характар дапамагае выходзіць пераможцам з самых неспрыяльных сітуацый. Кволы, хваравіты хлопчык Сувораў марыў стаць загартаваным воінам і вялікім палкаводцам і стаў ім. Страціўшы ногі на вайне, лётчык Марэсьеў марыў зноў сесці за штурвал самалёта і стаў лятаць.
    1.	Аб чым марыш ты? Раскажы.
    2.	Ці можна развіваць увагу і назіральнасць? Як?
    3.	Што такое ўяўленне?
    Складзі адно з вусных паведамленняў: «Увага», «Уяўленне».
    Памяць. Што гэта такое?
    1.	Ацані, ці мэтазгодна надоўга запамінаць: табліцу множання; колер сукенкі настаўніцы; правіла правапісу ненаціскных галосных; нумар тралейбуса, на якім ты ехаў у школу; назвы ўсіх кінафільмаў у праграме тэлебачання на тыдзень; колькі варон сядзела ў мінулы чацвер на плоце.
    2.	Прачытай лічбы: 9, 1, 3, 6, 7, 8, 5, 2, 4. Заплюшчы вочы, паўтары іх. Колькі лічбаў па парадку ты назваў?
    3. На працягу 10 секунд разглядвай малюнак. Загарні кнігу і на лісце паперы начарці па памяці геаметрычныя фігуры. Параўнай іх. Колькі фігур ты запомніў?
    Некалі лічылася, што прадказаць будучае могуць толькі чарадзеі. На самай справе ўсе мы штодзённа займаемся даволі дакладнымі прадказаннямі. Вось ты збіраешся ў школу і бярэш з сабой ручку. Навошта? Ты прадбачыш сітуацыю, дзе яна табе абавязкова спатрэбіцца. Ты накіроўваешся за горад і на вакзале купляеш білет не толькі туды, але і назад. Зноў угадаў. Вечарам ты абавязкова будзеш вяртацца дадому.
    Так мы лёгка пераконваемся, што чалавек увесь час жыве не толькі ў цяперашнім, але і ў мінулым, і ў будучым. I ўсё гэта дзякуючы таму, што ў чала-
    века ёсць памяць — здольнасць захоўваць і ўзнаўляць атрыманую інфармацыю.
    Нашу памяць можна параўнаць з камерай захавання, але без рэчаў. Разгледзь малюнак. Уяві сабе, якія высокія горы нават самых маленькіх кошыкаў спатрэбяцца, каб умясціць усё, што ведае чалавек, усе падзеі, якія ён перажыў за сваё жыццё, усе прачытаныя кнігі, усе кінафільмы. А колькі ў кожнага чалавека знаёмых людзей. Вялікі палкаводзец Аляксандр Македонскі памятаў, напрыклад, імёны ўсіх сваіх салдат усёй сваёй трыццацітысячнай арміі!