Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
набыццё мэблі, кніг, прыбораў
утрыманне і рамонт школьных памяшканняў, стадыёна
РАСХОДЫ ШКОЛЫ—*плата за ацяпленне, вода\ забеспячэнне,электраэнер\\ гію, тэлефон
\ ваработная плата настаўні\ каў і іншых школьных ракботнікаў
кошт харчавання вучняў
Прышкольны ўчастак.
3 ім ты азнаёмішся ў час экскурсіі. Пастарайся быць уважлівым, задаць загадчыку прышкольнага вучэбна-доследнага ўчастка наступныя пытанні:
1. Якая велічыня вучэбна-доследнага ўчастка?
2. Што вырошчваюць на прышкольным участку?
3. Хто працуе на вучэбна-доследным участку?
4. 3 чаго складаюцца расходы школы на ўтрыманне
вучэбна-доследнага ўчастка?
5. Як выкарыстоўваецца прадукцыя прышкольнага ўчастка?
6. Які даход дае школе вучэбна-доследны ўчастак?
Пасля экскурсіі складзі пісьмовую справаздачу на тэму «Эканоміка прышкольнага ўчастка».
а Уяві, што ў школьнай цяпліцы табе адвялі градку — НТ? 1 квадратны метр зямлі. Ты вырошчваеш на гэтым участку радыску. Вядома, што насенне радыскі высяваецца на адлегласці 5 см. Які найбольшы даход можа атрымаць школа з тваёй градкі, калі ты вырасціш два ўраджаі радыскі? Пра цэны за пучок радыскі (15— 20 штук у пучку) у вашай мясцовасці спытай у бацькоў.
Колькі каштуе абед?
Давайце зробім экскурсію ў школьную сталовую. Бо і тут ёсць таксама свая эканоміка. Звычайна ты не задумваешся, з чаго складаецца цана абеду. А цяпер табе трэба разабрацца ў гэтым. Вядома, пра ўсё можна даведацца ад работнікаў сталовай у час экскурсіі. Але мы з табой зробім інакш: загадзя падрыхтуемся да гутаркі з імі, пастараемся прадумаць для іх пытанні.
Што трэба для таго, каб прыгатаваць абед? Ты назавеш перш за ўсё прадукты: бульба, капуста, буракі, мяса, хлеб або нешта іншае. Гэтыя прадукты неабходна купіць. Значыць, у расходы сталовай перш за ўсё ўваходзяць грошы на набыццё прадуктаў. Некаторыя з прадуктаў свае: яны вырашчаны на прышкольным участку, за іх плаціць грошы не трэба. Такім чынам, можна лічыць гэтыя прадукты даходам для сталовай.
Частку прадуктаў трэба прывезці ў сталовую. Адходы ж трэба вывезці.
Для гэтага патрэбны транспарт, а яго паслугі неабходна аплаціць. Гэта транспартныя расходы сталовай.
Для прыгатавання абеду патрэбны вада і электраэнергія. Школа плаціць за іх канкрэтныя грашовыя сумы.
Усе работнікі сталовай атрымліваюць за сваю працу заработную плату. На яе кожны месяц выдаткоўваюцца пэўныя сумы грошай.
Каб школьны абед не каштаваў занадта дорага, мясцовыя ўлады выдаюць грашовыя датацыі (даплаты).
Нарэшце, у суму даходаў сталовай уваходзяць і тыя грошы, якія дзеці (або іх бацькі) плацяць за абед.
Вось цяпер у цябе ёсць магчымасць задаць загадчыку сталовай наступныя пытанні:
1. Якія прадукты і па якіх цэнах набывае сталовая? 2. Якія прадукты вырашчаны на прышкольным участку? Наколькі іх выкарыстанне робіць таннейшым харчаванне для школьнікаў?
3. Колькі складаюць транспартныя расходы, расходы на ваду і электраэнергію?
4. Якія датацыі атрымлівае сталовая?
5. Хто (якія спецыялісты) працуюць у сталовай? Колькі складае іх заробак?
6. Як у сталовай падлічваюць, колькі каштуе абед на аднаго вучня?
Спадзяёмся, што пасля экскурсіі ты сам зможаш адказаць на ўсе гэтыя пытанні.
Эканоміка школьнай майстэрні.
Школьныя майстэрні заўсёды вабяць да сябе дзяцей, бо тут яны шмат што могуць рабіць сваімі рукамі. Хлопчыкі вучацца пілаваць і стругаць, працаваць малатком, напільнікам і многімі іншымі інструментамі. А дзяўчынкі асвойваюць у майстэр-
ні прыёмы кройкі і шыцця, авалодваюць кулінарнымі навыкамі. Ужо ў пятым класе дзверы майстэрняў расчыняцца перад табой. А цяпер цябе чакае першае знаёмства з майстэрнямі, з іх эканомікай. Экскурсаводам для цябе і тваіх аднакласнікаў будзе настаўнік працы. He забывай: у майстэрнях трэба захоўваць тыя правілы паводзін, пра якія ён вам раскажа.
Твая галоўная задача ў час экскурсіі даведацца:
1. Хто працуе і хто навучаецца ў школьных майстэрнях?
2. Якім відам працы навучаюць у іх?
3. Што вырабляюць у школьных майстэрнях?
4. Якія матэрыялы, машыны, станкі, інструменты для гэтага выкарыстоўваюцца?
5. Адкуль майстэрні бяруць грошы на набыццё матэрыялаў, станкоў, інструментаў?
6. Якія яшчэ расходы ёсць у школьных майстэрнях? 7. Ці вырабляюць майстэрні прадукцыю на продаж? Які даход гэта прыносіць школе?
Сустрэча з дырэктарам школы.
Цябе і тваіх аднакласнікаў чакае сустрэча з дырэктарам. Гэта галоўны чалавек у школе, які адказвае не толькі за арганізацыю вучэбнага працэсу, але і за яе эканоміку. Эканоміка школы прадугледжвае, што ў вучняў і педагогаў ёсць усё неабходнае для таго, каб вучыцца, працаваць, адпачываць. Гэта значыць, што школьныя будынкі знаходзяцца ў добрым стане, у класах і іншых памяшканнях светла, цёпла, утульна, у школьнай бібліятэцы ёсць усе неабходныя падручнікі і кнігі, у спартыўнай зале... Мы перапынім гэты пералік.
Падрыхтуй разам з аднакласнікамі свае пы-
танні ГАЛОЎНАМУ ЭКАНАМІСТУ ШКОЛЫ. Пра што можна пытацца? Пра даходы і расходы; пра тое, якія цяжкасці сустракаюцца ў кіраванні школьнай гаспадаркай; пра тое, чым могуць дапамагчы вучні (а значыць, і ты) роднай школе.
Твае дзелавыя адносіны.
Калі ты знаёміўся з гаспадаркай школы, з яе эканомікай, ты сустрэўся з вельмі важным відам адносін паміж людзьмі — ДЗЕЛАВЫМІ АДНОСІНАМІ. Пры звычайных зносінах шмат што залежыць ад таго, спадабаецца або не спадабаецца табе чалавек, прыемна табе з ім мець зносіны або не. Дзелавыя адносіны складаюцца крыху інакш. Галоўнае ў іх у тым, хто якой справай займаецца, як ён спраўляецца са сваёй работай. Самая важная дзелавая якасць — адказнасць. Адказным чалавекам павінен быць дырэктар школы. Адказнымі павінны быць і настаўнікі, і вучні. Бо кожны невывучаны ўрок — гэта нязробленая работа. I ацэньваць адзін аднаго ў дзелавых адносінах перш за ўсё трэба па выніках працы.
ЧАЛАВЕК I ЯГО ЗДАРОЎЕ
Залозы ўнутранай сакрэцыі.
Гіпофіз
рачнікі
Яечкі
Шчытападобная залоза
Што такое гармоны?
Ад якіх залоз залежыць наш рост?
Чаму леў і сабака спалохаліся кошкі?
Ці можна даведацца, колькі пеў-
надныНЯЎ * колькі курэй сярод куранят,
Падстраўнікавая залоза
Яечнікі
якія толькі што вылупіліся?
Якія залозы пераўтвараюць дзяўчынку ў жанчыну, а хлопчыка — у мужчыну?
Валляк — гэта хвароба?
Чым небяспечны, дыябет?
Маленькія залозы вялікага значэння.
Уяві сабе сваркі і бойкі пеўняў. Лютасць, раз’юшанасць, жаданне запалохаць ворага, гатоўнасць адбіваць атаку.
А ўспомні свае перажыванні, калі ты ў натоўпе балельшчыкаў сочыш за гульнёй любімай каманды. Колькі ўзбуджэння, эмоцый, перажыванняў. I якія яны розныя ў розных людзей — то выкрыкі ўхвалення ці злосці, то абурэнне ці захапленне.
Можна прывесці нямала дзеянняў жывёл і чалавека, праяўленне якіх немагчыма без гармонаў. Іх выдзяляюць залозы ўнутранай сакрэцыі.
Залоз унутранай сакрэцыі налічваецца каля дзесяці. Усе разам узятыя яны важаць каля 100 г. Іх нярэдка называюць маленькімі залозамі вялікага значэння. Усякае парушэнне іх работы прыводзіць да хваробы.
Гіпофіз.
Хтосьці з вас, напэўна, чытаў кнігу аб дзіўным падарожжы Гулівера ў краіну ліліпутаў. He менш захапляе цікавае апавяданне аб тым, як Гулівер апынуўся сярод гігантаў.
ЦІ ёсць рэальная аснова гэтай фантазіі? Чаму адзін чалавек вельмі высокі, а другі — нізкага росту?
А справа ў тым, што ўнутры чэрапа размешчана невялікая залоза, якая па размеру не большая за напарстак.
Гэта гіпофіз — галоўная залоза нашага арганізма. Яна, як сапраўдны дырыжор, кіруе зладжанай дзейнасцю ўсіх іншых залоз. Гіпофіз выдзяляе гармон, ад якога залежыць будучы рост дзіцяці. Калі гармону недастаткова — дзіця перастае расці і можа нават стаць карлікам. Калі гармону занадта многа — можа вырасці ў гіганта.
Наднырачнікі.
У заапарку ў адной клетцы дружна жылі малады леў і сабака. Аднойчы да іх выпадкова трапіла кошка. Сабака і леў загналі яе ў вугал. Звар’яцелая ад страху кошка раз’юшана шыпела, поўсць яе стала дыбам, яна адмахвалася лапамі і нават кідалася на сваіх ворагаў. Лютасць яе была настолькі вялікай, што леў і сабака не адважыліся падысці бліжэй як на 3—4 крокі, а потым і зусім разгубіліся. Кошка ўцякла. Няцяжка ўявіць сабе, у якім напружанні быў арганізм кошкі ў той момант. У хвіліны небяспекі, напружання залозы — наднырачнікі — выдзяляюць гармон трывогі, страху, гневу, жаху — адрэналін, які і дапамог кошцы выратаваць жыццё. Адрэналін таксама прымушае біцца
мацней сэрца пры выкананні цяжкай работы, занятках спортам. Наднырачнікі дапамагаюць мышцам пераадолець стому, рэгулююць колькасць вады і солі ў нашым арганізме. Наднырачнікі ляжаць на нырках — па аднаму на кожнай.
Падстраўнікавая залоза.
Падстраўнікавая залоза знаходзіцца ніжэй страўніка. Яна выдзяляе падстраўнікавы сок — бясколерную вадкасць, якая дапамагае ператраўляць ежу. Акрамя таго, падстраўнікавая залоза выдзяляе інсулін — гармон, які рэгулюе колькасць цукру ў крыві.
Палавыя залозы.
Калі ты хочаш даведацца, колькі пеўняў і колькі курэй сярод куранят, якія толькі што вылупіліся ў інкубатары, то табе прыйдзецца некалькі пачакаць. Нават спецыялісты не змогуць адказаць адразу на гэта пытанне, таму што спачатку кураняты
9
нічым не адрозніваюцца адзін ад другога. Але пройдзе 4—5 тыдняў, і ты заўважыш, што не ўсе яны аднолькавыя. У некаторых грабеньчык паступова набывае ружовы колер і хутка расце. Яны пачынаюць біцца, спрабуюць кукарэкаць. У іх вырастае пышны хвост. I ты здагадваешся, што гэта пеўнікі. Усё гэта вынік дзейнасці палавых залозаў.
Дзяўчынкі ад хлопчыкаў адрозніваюцца ўжо пры нараджэнні. Палавыя залозы ў чалавека пачынаюць дзейнічаць у 11—13 гадоў. У гэты час у хлопчыкаў змяняецца голас, на твары пачынаюць расці валасы. Мяняецца постаць у дзяўчынак. Паступова хлопчыкі становяцца мужчынамі, дзяўчынкі — жанчынамі.
1. Што ты даведаўся аб залозах унутранай сакрэцыі?
2. Назаві залозы ўнутранай сакрэцыі. Пакажы іх на малюнку (гл. с. 107).
3. Раскажы пра адну з залоз.
Шчытападобная залоза.
Гэта залоза размешчана на шыі спераду, па абодва бакі дыхальнага горла. Яна вельмі важная для арганізма. Шчытападобная залоза выпрацоўвае гармон, які дапамагае пераўтварэнню ежы ў энергію і сочыць, як хутка і ў якім аб’ёме гэта энергія выкарыстоўваецца. Ад работы шчытападобнай залозы залежыць дзейнасць мышцаў, рост і тэмпература цела.