Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
Людзям, у якіх шчытападобная залоза выпрацоўвае мала гармонаў, не хапае энергіі, іх мышцы становяцца друзлымі.
Калі ж гармонаў, наадварот, многа — чалавек пачынае худзець, яго сэрца б’ецца часцей, чым у здаровага чалавека. Звычайна ў такіх выпадках
на шыі хворага відаць выпукласць — павялічаная залоза. Такое павелічэнне называецца валляком.
Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у некаторых людзей адбылося паражэнне шчытападобнай залозы радыеактыўным ёдам. Гэта прывяло да парушэння яе функцыі. Захворванне трэба лячыць. Чым раней выяўлена хвароба, тым лягчэй з ёю справіцца. Таму рэгулярна наведвай урача, які называецца эндакрынолагам.
Менавіта эндакрынолаг вызначыць стан тваёй шчытападобнай залозы.
Дыябет.
Ты ўжо ведаеш, што падстраўнікавая залоза выдзяляе інсулін, які рэгулюе колькасць цукру ў крыві. Калі клеткі, якія выдзяляюць
інсулін, не спраўляюцца са сваёй работай, то ў крыві павышаецца колькасць цукру. Узнікае хвароба — дыябет.
У чалавека з’яўляецца смага, і ён выпівае вялікую колькасць вады. Змяняецца дыханне, парушаецца дзейнасць сэрца і работа сасудаў. Хворы можа страціць прытомнасць. Калі не знізіць узровень цукру ў крыві, можа наступіць смерць.
+ Калі дзіця, якое хварэе дыябетам, адчувае сябе дрэнна, вызаві хуткую дапамогу. Яно не павінна адно ісці дадому, да ўрача. Дапамажы яму дайсці.
1. Пералічы залозы ўнутранай сакрэцыі. Назвы запішы ў сшытак.
2. Раскажы аб рабоце шчытападобнай залозы.
3. Калі ўзнікае дыябет? Якія прыметы гэтага захворвання?
Як я з’явіўся на свет.
Якога я полу?
Адкуль бяруцца дзеці?
На што падобны зародак?
Які рост і маса у нованароджаных?
Колькі дзяцей можа нарадзіцца адразу ў адной маці?
Ці мог у мяне быць іншы mama?
3 дапамогай бацькоў пастарайся падрыхтаваць расказ аб сабе.
Я нарадзіўся (дата, месяц, год, час) .... Мая маса была ... . Я аказаўся (дзяўчынкай, хлопчыкам) ... . Рост у мяне быў .... Мяне назвалі .... Hoc у мяне .... Вочы ў мяне ... . Маё першае слова ... . Цяпер мой рост ..., маса ... . Валасы і бровы (колер, прамыя, кучаравыя, доўгія, кароткія) ... . Я падобны на маму ..., тату ...» бабулю ..., дзядулю .... Самы цікавы выпадак у маім жыцці— гэта ..., маё самае вялікае жаданне ... .
Можаш запісаць свой расказ у сшытак, праілюстраваць яго малюнкамі ці фатаграфіямі.
Разгледзь малюнкі (гл. с. 113). Што думаюць дзеці аб тым, як яны з’явіліся на свет? А як лічыш ты?
Адкуль я ў цябе з’явіўся?
— Тата! Я даўно хацеў цябе запытаць: адкуль я ўзяўся?
— Ну-ну... Мы цябе ў краме купілі.
— Нам цябе бусел прынёс!!!
— Нешта я не бачыў, каб у крамах прадавалі дзяцей.
— He! Мяне не бусел прынёс. Мяне знайшлі ў капусце!
Ты, напэўна, часта задумваешся над пытаннем: «А як я з’явіўся на свет?» I ў гэтым сур’ёзным пытанні ты хочаш даведацца праўду. А праўда ў тым, што кожнае дзіця нараджаецца.
Нараджэнне дзіцяці — гэта самы дзівосны цуд на зямлі, значна больш дзіўны, чым самы разумны камп’ютэр ці касмічны карабель.
Гэты цуд адбываецца ў жыцці кожнага чалавека ўсяго адзін раз.
8 Чалавек і свет
113
Тайна мужчыны і жанчыны.
Як ты думаеш, чым адрозніваецца мужчына ад жанчыны? Мужчына часцей за ўсё вышэй жанчыны, у яго шырокія плечы і вузкія бёдры. Могуць расці вусы або барада. I голас у мужчыны нізкі і грубы. А жанчыны звычайна тонкія ў касці, абрысы постаці ў іх плаўныя. Грудзі ў жанчыны выпуклыя, высокія. Бёдры ў жанчыны шырэйшыя, чым у мужчыны, таму што яна ў жываце выношвае дзіця. I ходзяць яны па-рознаму: мужчыны рэзка, размашыста, жанчыны — плаўна.
Палавая прыналежнасць чалавека вызначаецца яго палавымі прыметамі, якія апісаны вышэй, і палавымі органамі.
I ў мужчын, і ў жанчын ёсць аднолькавыя органы: страўнік, ныркі, лёгкія, мозг, сэрца і іншыя. Але ёсць органы, якія мае толькі мужчына, і такія, якія мае толькі жанчына. Яны назы-
ваюцца палавымі органамі.
Па вонкавых пала-
вых органах вызначаюць пол гэта ці жанчына.
чалавека — мужчына
адрозніваецца ад жан-
Раскажы, чыны.
чым мужчына
Развіццё дзіцяці да нараджэння.
Пачатак новага жыцця — зачацце. Яно адбываецца, калі мужчынская палавая клетка, якая ўтвараецца ў палавых залозах мужчыны, пранікае ў жаночую.
Пасля зліцця мужчынскай і жаночай палавых клетак пачынаецца ў жываце маці развіццё чалавека.
Спачатку гэта — зародак.
На малюнку ты бачыш у многа разоў павялічаны зародак чалавека. Ён падобны на апалоніка. Ножкі яго падобны на хвосцікі, ручкі — на плаўнічкі.
На ніжнім малюнку ты бачыш, як мяняецца рука, з часам ператвараючыся з «плаўнічка» ў звычайную далонь з пальцамі.
У першы тыдзень зародак мае велічыню не болып шпількавай галоўкі, у восем тыдняў ён ужо памерам з фасоліну, а ў два з паловай месяцы — з курынае яйка. Зародак расце і змяняецца так хутка, што к канцу трох месяцаў набывае ўсе рысы
чалавека. Яго галава, шыя, грудзі, жывот, рукі, пальцы, нават пазногці становяцца такімі, якімі яны будуць у нованароджанага дзіцяці. На чацвёртым месяцы маці пачынае адчуваць, як варушыцца плод. У яго ўжо ёсць скура і валасы. Ён можа адкрываць вочы, пачухвацца і нават ссаць палец.
Плод плавае ў вадкасці ў празрыстым тонкім мяшочку, як у скафандры. Да нараджэння ён звязаны з маці цераз пупочны канацік. Дзякуючы яму плод забяспечаны ўсім неабходным для росту і развіцця.
3 моманту зачацця да з’яўлення на свет дзіцяці праходзіць 9 месяцаў. Гэты час называецца цяжарнасцю.
Потым на свет з’яўляецца дзіця часцей за ўсё масай ад 3 да 4 кг і ростам ад 50 да 55 сантыметраў.
Дзіця нарадзілася.
Як толькі дзіця народзіцца, урач заціскае пупочны канацік каля жывата дзіцяці, перавязвае яго і пераразае. Дзіцяці болып не патрэбна быць звязаным з маці. Цяпер ён будзе дыхаць сваімі лёгкімі, а карміць яго будзе маці грудным малаком або малочнай сумессю з бутэлечкі.
Праз некалькі дзён пупочная ранка падсыхае. Потым на яе месцы застанецца кругленькі шрам — пупок.
1. Што ты даведаўся аб адрозненні мужчыны ад жанЯ а|Ч ЧЫНЫ?
2. Што ты можаш расказаць аб развіцці дзіцяці да нараджэння?
3. Запішы ў слоўнік: пол, палавыя органы, цяжарнасць, зародак, плод, пупавіна.
Цяжарнай жанчыне цяжка насіць у сабе маленькага чалавечка. Будучая маці ўвесь час хвалюецца: як ён там? Яна баіцца штуршкоў, ходзіць асцярожна, каб не аступіцца. Да такіх жанчын трэба быць вельмі ўважлівымі. У транспарце ім трэба ўступаць месца. I ў магазінах цяжарных жанчын варта прапускаць уперад. Ад працяглага стаяння ў іх стамляюцца ногі і спіна.
А для таго каб дзіця нарадзілася здаровым, яго мама павінна заўсёды адчуваць сябе добра.
Колькі дзяцей можа нарадзіцца адразу ў адной маці? У Кнізе рэкордаў Гінэса гаворыцца аб адной бразільскай сям’і, дзе аднойчы нарадзілася 10 дзяцей. Дзеці нарадзіліся маленькімі, слабенькімі і не выжылі. Але ёсць сем’і, дзе вырасла 6 дзяцей, якія нарадзіліся адначасова.
Ці мог у мяне быць іншы тата?
— Тата, паслухай, а калі я ў мамы з жывата выйшаў, значыць, у мяне мог быць іншы тата?
— Ты што?! He, безумоўна. Гэта таксама Вялікая Таямніца нараджэння: каб быў менавіта ты, трэба было, каб сустрэліся і пакахалі адзін аднаго мы з мамай. А інакш гэта быў бы ўжо не ты, а зусім іншы хлопчык.
Спадчыннасць.
Дзіця можа атрымліваць у спадчыну ад бацькоў рост, колер скуры, вачэй, валасоў, групу крыві і г. д.
Атрымаць у спадчыну можна разумовыя здольнасці, талент. Калі-нікалі, на жаль, можна атрымаць у спадчыну і хваробы.
1. Раскажы аб развіцці дзіцяці да нараджэння.
2. Прачытай, што гаворыць беларускі народ аб сям’і, дзецях. Як ты гэта разумееш?
Адзін сын — не сын, два сыны — паўсына, а толькі тры сыны — сын.
У аднаго бацькі і адной маткі няроўныя бываюць дзеткі.
Багаты Аўдзей — поўна хата дзяцей.
Бацька — рыбак, і дзеткі ў ваду глядзяць.
Удаўся сыночак у бацьку — волас у волас, голас у голас.
У каго дзеці, у таго і шчасце.
Якая матка, такое і дзіцятка.
Які бацька, такое і дзіцятка.
» 3 дапамогай бацькоў падрыхтуй паведамленне аб тым,
як развіваецца дзіця на першым годзе жыцця. Звярні
—1 ўвагу на пытанні:
1. Калі ў дзіцяці з’яўляюцца першыя зубы? Калі дзіця пачынае сядзець? Поўзаць? Хадзіць? Калі дзіця вымаўляе першыя словы? Сказы?
2. Калі ў цябе ёсць маленькая сястрычка або брацік, раскажы пра іх. Як ты турбуешся аб іх здароўі? Чым дапамагаеш маме?
Беражы сваё жыццё.
Падумай, як ты паступіш у наступных сітуацыях:
разам з табой заходзяць у ліфт незнаёмыя дарослыя;
незнаёмыя людзі прапануюць табе наведаць іх кватэру, дачу, паглядзець новыя кінафільмы ці пакатацца на машыне;
сябры тваіх бацькоў, старшакласнікі, сябры брата ці сястры, якіх ты ведаеш, прапануюць табе разам правесці вольны час;
ты адзін дома, а ў кватэру звоняць незнаёмыя людзі.
1. Ці можна запрашаць у госці незнаёмых людзей?
2. Чаму нельга аднаму заходзіць у падвалы, хлявы, на дах, у нежылыя дамы?
3. Абмяркуйце гэтыя сітуацыі ў класе. Колькі варыянтаў паводзін можа быць у кожнай сітуацыі? Якія?
Паразважай з бацькамі, якія яшчэ могуць быць непрадбачаныя сітуацыі. Як трэба сябе весці, калі пападзеш у такія сітуацыі?
Увага! Небяспека!
Як над дзяўчынкамі, так і хлопчыкамі могуць учыняцца насілле, згвалтаванне з боку дарослых. Гэта можа прывесці да спалоху, калецтва, хваробы, іншы раз — да смерці.
Звычайна гвалтаўнік загадзя выбірае ахвяру — дзіця, якое яму падабаецца. Пры гэтым ён праяўляе цярпенне і хітрасць. Такі чалавек ні перад чым не спыняецца, каб спакусіць, прывабіць або груба напасці на выбраных ім дзяўчынку ці хлопчыка. Як правіла, гэта незнаёмы або малазнаёмы мужчына. Сярод іх могуць быць маньякі, забойцы, насільнікі.
Каб пазбегнуць небяспекі, выконвай наступныя правілы.
He заходзь y ліфт з незнаёмымі людзьмі.
He згаджайся на запрашэнне як знаёмых, так і незнаёмых людзей пакатацца на машыне, з’ездзіць на дачу, у лес, на рэчку, калі побач з табой няма бацькоў.
He наведвай без бацькоў чужую кватэру, калі цябе запрашае незнаёмы або малазнаёмы чалавек паглядзець мультфільмы, пагуляць у гульні.
He хадзі адзін без бацькоў у падвалы, хлявы, на дах, у нежылыя дамы.
He запрашай у дом незнаёмых ці малазнаёмых людзей.
Старайся вярнуцца дадому да наступлення цемры. He хадзі па неасветленых вуліцах. Калі табе здаецца, што хтосьці хоча на цябе напасці, бяжы за дапамогай да прахожых ці да дома з запаленым святлом. Крычы.