Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
У старадаўніх медыцынскіх кнігах сустракаецца легенда пра халеру. Халера ў вобразе жанчыны абяцала знішчыць у адным горадзе толькі тысячу людзей. Памерла аж дзесяць тысяч. Яе папракалі ў тым, што яна не стрымала свайго слова. На гэта халера адказала: «Я ўмярцвіла толькі тысячу людзей. Астатнія 9 тысяч памерлі не ад мяне, ад страху ».
Выдатны ўрач і вучоны XI стагоддзя Авіцэна правёў такі дослед. Двух баранчыкаў ён карміў аднолькава. Каля аднаго ў суседняй клетцы змясцілі воўка. Гэты баранчык ад страху худзеў і хварэў, а другі заставаўся здаровым.
?
1. Што выклікаюць у чалавека розныя пачуцці?
2. Прачытай назвы пачуццяў: смутак, захапленне, радасць, гнеў, няшчасце, страх, жах, здзіўленне, каханне, дружба, крыўда. Назаві спачатку дадатныя пачуцці, потым — адмоўныя.
3. Як уздзейнічаюць на чалавека дадатныя пачуцці? А адмоўныя?
4. Вядома, што раны на пераможцах загойваюцца хутчэй, чым на пераможаных. Як ты думаеш, чаму?
5. Ці можна палепшыць дрэнны настрой? Як?
Гэты «жудасны» стрэс.
Слова «стрэс» прыйшло да нас з англійскай мовы і ў перакладзе азначае «націск, ціск, напружанне».
3 даўніх часоў чалавек рэагуе на небяспеку, іпто ўсім зразумела. У звычайных умовах у адказ на стрэс у чалавека ўзнікае пачуццё трывогі, збянтэжанасці, падрыхтоўкі да атакі або абароны. Арганізм прыводзіцца ў стан вышэйшай гатоўнасці. Сэрца пачынае біцца часцей, павышаецца крывяны ціск, напружваюцца мышцы. Наднырачнікі выкідваюць у кроў вялікую колькасць адрэналіну. Вы падрыхтаваны да абароны. Першабытны чалавек тут жа рэалізаваў бы гэту баявую гатоўнасць: кінуўся б бегчы з усіх ног ад драпежніка або ўступіў бы ў бой з тым, хто яго абразіў. Мы не заўсёды маем магчымасць узяць з яго прыклад. I калі дзіця сістэматычна пападае ў стрэсавыя сітуацыі: церпіць абразы з боку дарослых і равеснікаў, знявагі з боку бацькоў, сутыкаецца з хамствам у транспарце, грубасцю ў магазіне, адчувае няўпэўненасць у сваіх сілах у працэсе вучобы, то адрэналін будзе амаль увесь час трымаць гэтага чалавека ў стане баявой гатоўнасці. Пачашчэнне пульсу, дыхання, мышачная гатоўнасць да дзеянняў у рэшце рэшт прыводзяць да розных захворванняў.
ЦІ можна пазбегнуць непрыемных вынікаў стрэсу? Прасцей за ўсё было б нахаміць ці нагрубіць у адказ або заляпіць аплявуху сябру, укусіць брата... Але ў такім выпадку ўвесь свет ператварыўся б у клубок чалавекападобных істот, якія без канца тузаюцца і лупцуюць адзін другога. He, трэба шукаць іншы выхад.
Можна паспрабаваць пераключыцца з думак крыўдных і раздражняльных на прыемна хвалюючыя: аб хуткім свяце, прыемнай сустрэчы, цікавай кнізе... I абавязкова трэба страціць лішні адрэналін. Ён заўсёды патрабуе рухальнай актыўнасці. Часам дастаткова пабегаць з сабакам па двары або пакапацца на агародзе. У гэтых выпадках, безумоўна, заўсёды выратоўваюць заняткі спортам.
1. Што такое стрэс?
2. Што можа стаць прычынай стрэсу ў дзяцей? Прадоўжы. Бойка, сварка, кантрольная работа, хвароба,
пераезд, ... .
3. Абмяркуйце сітуацыі.
Сітуацыя 1. Пеця і Ваня паспрачаліся. Пеця ўзлаваўся на сябра за тое, што той выхапіў у яго мяч і пабег гуляць з ініпымі дзецьмі. Пеця дагнаў Ваню...
Што магло адбыцца далей? Як мог дзейнічаць Пеця? Ваня?
Што здарыцца, калі паміж імі адбудзецца сварка або бойка? Як бы ты вырашыў гэты канфлікт?
Сітуацыя 2. Дзеці гулялі на школьным двары. У Лены была скакалка, і яна якраз збіралася аддаць яе Тамары, як раптам двое старэйшых хлопцаў забралі ў яе скакалку. Потым яны пачалі дражніць яе. Лена заплакала...
Што магла сказаць Лена Тамары? Што б ты ёй сказаў? Як можна ўладзіць гэту праблему?
Сітуацыя 3. Дзеці каталіся на веласіпедах у парку. Разам з імі быў сабачка. Пачало змяркацца, але дзеці не разыходзіліся. Раптам сабачка забрахаў і кінуўся ў кусты. Дзеці пабеглі за ім. Было цёмна і воблачна. Ніна спалохалася. У яе пахаладзелі рукі. Косця зачапіўся за нешта. У яго моцна застукала сэрца. У Веры падкасіліся ад страху ногі. Усім хацелася хутчэй выбегчы з парку.
Прыдумай заканчэнне гэтай гісторыі. Якую памылку дапусцілі дзеці?
Назаві прыметы страху ў дзяцей. Падумай, як трэба было правільна паступіць у гэтым выпадку.
1. Разгледзь малюнак. Як ты сябе адчуваеш пры стрэсе?
2. Ці можна змагацца са стрэсам?
10 Чалавек і свет
145
Пры стрэсе мы адчуваем: цяжар у страўніку; недамаганне; напружанне мышцаў; пачашчанае сэрцабіццё; прыліў крыві да твару.
Умей спраўляцца са стрэсам.
Глыбокае дыханне.
Ляж у зручнай позе.
Палажы рукі на жывот і глыбока ўдыхні (калі ты робіш глыбокі ўдых, ты бачыш і адчуваеш, як твой жывот падымаецца).
Зрабі глыбокі ўдых, затрымай дыханне, далічы да трох. Павольна выпусці паветра праз рот. Ты ўбачыш, што жывот апусціўся. Зрабі так 3 разы.
Расслабленне мышцаў.
Сядзь або ляж у зручнай позе.
Кісці рук
Падумай
Напружся
Расслабся
Пачнём з кісцей рук. Думай толькі аб сваіх руках.
Моцна сцісні пальцы ў кулак і напруж мышцы. Далічы да трох.
Расцісні кулак і расслаб кісці рук.
Рукі
Падумай Напружся
Расслабся
Цяпер думай толькі аб сваіх руках. Выцягні рукі ўперад. Уяві сабе, што
ты моцна адштурхваешся ад
сцяны.
Напруж мышцы. Далічы да Расслаб мышцы рук.
трох.
Ногі
Падумай Напружся
Расслабся
Падумай
Напружся
Расслабся
Зараз думай пра свае ногі.
Напруж мышцы ног, прыціскаючы іх адна да другой як можна мацней. Далічы да трох. Расслаб мышцы.
Твар
Зараз думай пра свой твар.
Зажмур вочы. Зморшчы лоб, нос і напруж мышцы. Далічы да трох. Расслаб мышцы твару.
Так ты можаш рабіць з любымі мышцамі цела.
I ты адчуеш сябе адпачыўшым і расслабленым. Пераканайся ў гэтым сам.
У чалавека ў хвіліны небяспекі знаходзяцца неймаверныя сілы. Аднойчы жанчына ўбачыла, што на яе дзіця нясецца карова. Маці кінулася наперарэз і з такой сілай стукнула карову ў бок, што тая пакацілася на зямлю, задраўшы капыты.
Адна жанчына, збіраючы ў лесе маліну, пачула ззаду трэск ламачча і мядзведжае бурчанне. Ад страху яна, як вавёрка, узляцела на самую высокую вершаліну сасны, на якой не было ні аднаго сучка. Здымалі яе потым з дапамогай самай доўгай лесвіцы.
?
1. Што ты даведаўся аб пачуццях?
2. Як пачуцці ўплываюць на здароўе чалавека?
3. Ці можна змагацца з дрэнным настроем? Як? Пры-
вядзі прыклады.
4. Як ты разумееш, што такое стрэс?
5. Што ты робіш, каб пазбегнуць стрэсу або пазбавіцца ад яго вынікаў?
6. Запішы ў слоўнік: пачуцці, эмоцыі, стрэс.
7. Прачытай прыказкі.
Нуда — горш за хваробу.
Ад злосці баляць косці.
Злосць — невялікі памочнік у працы.
Баязліўцу адзін пень за тры ваўкі здаўся.
Лёгка пасварыцца — цяжка памірыцца.
Як ты іх разумееш? У якіх прыказках ідзе гаворка аб адмоўных эмоцыях?
1. Падрыхтуй вуснае паведамленне на адну з тэм: «Пачуцці», «Стрэс».
2. Прыдумай сітуацыю на тэму (па выбару): «Калі я раззлуюся...», «Калі я ў роспачы...», «Калі я спалохаўся’...».
3. Раскажы, як у гэтай сітуацыі можна пазбегнуць стрэсу або яго вынікаў.
Інфекцыйныя хваробы.
Што абазначае слова «інфекцыя»?
Чым адзёр адрозніваецца ад свінкі?
Якая хвароба носіць імя свойскай жывёлы?
Ці можа інфекцыя жыць у халадзільніку?
Дзякуючы якому вынаходству чалавек убачыў нябачны свет мікробаў?
Што такое антыбіётыкі?
Як царыца Кацярына прышчэплівала воспу?
1. Разам з бацькамі ўспомні, якімі дзіцячымі інфекцыйнымі хваробамі ты хварэў.
2. Што ты запомніў аб кожнай з хвароб? Паспрабуй назваць прыметы хваробы. Чым цябе лячылі?
3. Што ты ведаеш пра грып?
4. Як можна папярэдзіць захворванне грыпам?
5. Раскажы, як лячыць грып.
Божая кара або ведзьмін праклён.
Аб існаванні грозных заразных хвароб, якімі хварэлі адначасова тысячы людзей, было вядома спрадвеку. Невядомымі і таямнічымі шляхамі яны перадаюцца ад аднаго чалавека другому, шырацца па ўсёй краіне, распаўсюджваюцца нават праз моры. У свяшчэннай кнізе, Бібліі, упамінаецца аб «карах егіпецкіх». У старадаўніх папірусах апісваюцца хваробы, у якіх лёгка пазнаць воспу і праказу. У тыя далёкія часы гарады не былі перанаселены і знаходзіліся на вялікай адлегласці адзін ад другога, таму эпідэміі не цягнулі за сабою тысячы смерцяў.
У сярэдневякоўі Еўропа забылася пра такія простыя сродкі гігіены, як вада і мыла. У акружаных крапаснымі сценамі гарадах панавала жудасная скучанасць. He дзіва, што эпідэміі страшэнных хвароб хвалямі пракочваліся па Еўропе, адбіраючы незлічоную колькасць жыццяў.
Эпідэмія чумы, якая ўзнікла 650 гадоў назад, вынесла за сабой каля 50 мільёнаў чалавечых ахвяр. Людзі тады не ведалі аб існаванні бактэрый, вірусаў. Яшчэ не быў вынайдзены мікраскоп. Недасведчаным людзям заставалася адно тлумачэнне: хвароба — гэта або божая кара, або насланні ведзьмы.
Інфекцыя — значыць заражэнне.
Чаму некаторыя хваробы мы называем інфекцыйнымі? Чым адрозніваюцца яны ад неінфекцыйных? I што ёсць агульнае паміж такімі рознымі, такімі не падобнымі адно на другое інфекцыйнымі захворваннямі, як слупняк і дызентэрыя, адзёр і
праказа, ветраная воспа і вірусны гепатыт?
А агульнае ёсць. Прычына кожнага інфекцыйнага захворвання —узбуджальнік, нябачныя для вока бактэрыі або вірусы. Іх вельмі многа.
Наступная характэрная прымета для ўсіх інфекцый — гэта так званы скрыты, інкубацыйны перыяд. Чалавек ужо заражаны, але знешне гэта яшчэ не праяўляецца. Бывае, што скрытая хвароба «сядзіць» у арганізме чалавека 1—2 дні, а бывае, што месяц або год. Потым хвароба пачынае праяўляцца павышанай тэмпературай, высыпкай, болямі, сапсаваннем стрававання.
Чалавек, які аднойчы перанёс інфекцыйнае захворванне, становіцца, як правіла, неўспрымальным да яго. Гэта неўспрымальнасць да інфекцыі называецца імунітэтам. Менавіта дзякуючы імунітэту, стала магчымым папярэджанне многіх інфекцый з дапамогай прышчэпак.
1. Што ты даведаўся аб інфекцыйных захворваннях? 2. Як ты разумееш значэнне слоў: «эпідэмія», «інкубацыйны перыяд», «імунітэт»? Запішы іх у слоўнік.
3. Назаві асноўныя прыметы інфекцыйных захворванняў.
1. Прачытай адзін з расказаў аб інфекцыйных захворваннях.
2. Падрыхтуй кароткае паведамленне аб адной з інфекцыйных хвароб.
Халера.
Халера — адно з самых небяспечных інфекцыйных захворванняў. Выклікае халеру вібрыён. Перадаецца халера ад чалавека чалавеку праз ваду, брудныя рукі, прадукты харчавання.