Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
Колькасць лекавых раслін не паддаецца апісан-
12 Чалавек і свет
177
ню. Гэта і глог, і хвошч палявы, і цукора, і валяр’ян, адоніс, багун. Гэта зверабой і крываўнік, крушына і ландыш, барвенак і лебяда, дзьмухавец і стрэлкі.
Лекавыя расліны нельга збіраць абапал шашы, на абочынах дарог. У гэтых месцах расліны назапашваюць у сваіх органах розныя шкодныя рэчывы.
Расліны выкарыстоўваюць у сушаным ці свежым выглядзе. Лекавыя ўласцівасці ў розных раслін маюць розныя органы: лісты, карані, кветкі, плады. Карані капаюць увосень. Лісты збіраюць да цвіцення раслін, плады — у перыяд плоданашэння. 3 назапашаных раслін робяць адвары, настоі, заварваюць лекавы чай.
На фабрыках з гэтых раслін робяць лякарствы — таблеткі, каплі, парашкі. Для таго каб зберагчы лекавыя расліны ў дзікай прыродзе, людзі навучыліся вырошчваць іх на спецыяльных плантацыях.
Аптэка на кухні.
"I 1. Абмяркуй разам з бацькамі, якімі лекавымі ўласціНв р васцямі валодаюць: часнок, цыбуля, грэцкія крупы, морква, капуста, буракі, журавіны, чарніцы, маліны. 2. Якія лекавыя расліны ты ведаеш?
3. Якія расліны выкарыстоўвала мама, калі ў цябе быў кашаль; насмарк; балеў страўнік?
Медыцына Старажытнага Егіпта.
Больш чым 4 тысячы гадоў таму егіпецкія жрацы дапамагалі хворым, выклікаючы на дапамогу сваіх багоў, моц зорак і планет.
Выкарыстоўвалі амулеты з бірузы, яшмы, дрэва, пацучыных лапак, вачэй чорнай курыцы, якія насілі на грудзях.
Але егіпцяне ўмелі і лячыць болып як 250 хвароб. Яны ўмелі аблягчаць болі пры рэўматызме, экземе, хваробах вачэй. Жрацы выкарыстоўвалі некалькі сотняў лекавых раслін. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца і па сённяшні дзень, напрыклад палын, ільняное насенне.
Лякарствы Старажытнага Кітая.
Звыш трох тысяч гадоў таму легендарны правіцель Старажытнага Кітая Чэнь Ну склаў першы зборнік лекавых раслін, у які ўвай-
шло апісанне камфары, рэвеню і, безумоўна, любімага і паважанага на Усходзе і па сённяшні дзень «кораня жыцця» — жэньшэню.
Старажытныя кітайцы ўмелі знаходзіць на целе чалавека кропкі, уздзеяннем на якія можна было вылечваць многія хваробы. Зараз іголкаўколванне выкарыстоўваецца ў медыцыне.
й
Хірургія сыноў Сонца.
Сынамі Сонца называлі сябе старажытныя індзейцы-інкі, царства якіх знаходзілася ў Паўднёвай Амерыцы. Вось адзін з прыкладаў іх лячэння. Для таго каб захаваць зубы здаровымі да канца жыцця, індзейцы пераносілі нясцерпныя пакуты. Да дзяснаў прыкладваўся распалены на агні кавалачак кораня, у якім сок літаральна кіпеў. Дзясна аказвалася апаленай, але затое зубы ўжо ніколі не балелі. На жаль страчаны веды пра тое, корань якой расліны выкарыстоўваўся.
1. Што ты даведаўся аб медыцыне мінулага?
2. Што цябе найболып цікавіць у сучаснай медыцыне?
3. Як ты ўяўляеш сабе медыцыну ў будучым?
Складзі вуснае паведамленне на адну з тэм: «Медыцыz] ■ Г на ў мінулым», «Прафесія— урач», «Што можа зрабіць медыцына будучага».
Дзеці-інваліды.
Дзеці-інваліды — гэта дзеці з якімі-небудзь фізічнымі або псіхічнымі недахопамі.
Многія з прыроджаных недахопаў нязначныя і лёгка выпраўляюцца. Напрыклад, у нованароджанага можа быць лішні палец на назе або руцэ або няправільнай формы вуха. Урачы навучыліся выпраўляць такія недахопы хірургічным шляхам.
На жаль, некаторыя прыроджаныя недахопы не так лёгка выправіць, яны перашкаджаюць дзіцяці жыць паўнацэнным жыццём, робяць яго інвалідам.
Аднак нават дзеці з такімі фізічнымі недахопамі, якія нельга вылечыць, імкнуцца зрабіць сваё жыццё цікавым. Тыя з іх, хто не можа хадзіць, вучацца перамяшчацца ў інвалідных калясках. Аднойчы я бачыў хлопчыка, які не мог рухаць рукамі. Ведаеш, як ён змог пераадолець гэты недахоп? Ён навучыўся так валодаць пальцамі ног, што яны замянілі яму нядзеючыя рукі. Гэты хлопчык мог нагамі браць і ўтрымліваць лыжку, відэлец, умеў пісаць і маляваць, трымаючы аловак пальцамі адной нагі, а другой прытрымліваў паперу.
Адзін з цяжкіх фізічных недахопаў — глухата. Дзяцей, якія нічога не чуюць, нельга навучыць размаўляць. Яны вучацца ў спецыяльных школах. Замест звычайнай мовы нярэдка глуханямыя дзеці аддаюць перавагу зносінам з іншымі людзьмі з дапамогай пальцавай азбукі. Акрамя таго, многія глухія людзі могуць зразумець мову, назіраючы за рухамі губ чалавека, які да іх звяртаецца.
Але, бадай што, самы сур’ёзны і незаменны недахоп — гэта калі ў дзіцяці недаразвіты ад нараджэння або пашкоджаны ў выніку хваробы мозг. Многія дзеці з разумовымі недахопамі не ўмеюць
гаварыць і не разумеюць звернутых да іх слоў.
Дзіця-інвалід не вінавата ў тым, што нарадзілася з фізічным або разумовым недахопам, а таму ўсе мы, здаровыя людзі, павінны дапамагчы такому дзіцяці стаць хоць крышачку шчаслівейшым. Нельга смяяцца над дзецьмі, якія з цяжкасцю разумеюць мову, якім недасягальна многае з таго, што лёгка і проста для цябе. Замест гэтага трэба выявіць, якімі прыроднымі здольнасцямі адорана гэта дзіця і як ты можаш яму дапамагчы.
Многія дзеці-інваліды жывуць дома, з мамай і татам. Іншыя — у спецыяльных школах-інтэрнатах.
Калі сустрэнеш дзіця-інваліда, памятай, што да яго ты павінен адносіцца з асаблівай увагай і дабрынёй. Гэтыя дзеці любяць, калі да іх праяўляюць сімпатыю. А хіба ты гэтага не любіш? Р. Ротэнберг.
Папярэджванне няшчасных выпадкаў.
У нашым жыцці могуць узнікаць непрадбачаныя небяспечныя сітуацыі. Іх можна падзяліць на дзве групы. Да першай групы адносяцца прыродныя стыхійныя няшчасці: землетрасенні, ураганы, паводкі, затапленні, вывяржэнні вулканаў і г. д. Некаторыя з іх могуць быць выкліканы няправільнымі дзеяннямі чалавека. Так, напрыклад, выбухі пры будаўніцтве, пры пракладцы дарог, пры падземных выпрабаваннях ядзерных бомбаў могуць выклікаць землетрасенні. Пустоты, якія пакінулі ў шахтах у час здабывання карысных выкапняў, могуць прывесці да абвалаў. У Беларусі няма вулканаў, гор, акіянаў, мораў, таму нас не палохаюць жудасныя землетрасенні і цунамі. А вось паводкі, затапленні, ураганы бываюць і ў нас.
Другую групу складаюць буйныя катастрофы і аварыі на фабрыках, заводах, электрастанцыях, чыгунках, на шашы і пры перавозцы грузаў і пасажыраў паветраным і водным транспартам.
1. Якія прыродныя стыхійныя бедствы могуць адбыцца ў Беларусі?
2. Якая катастрофа адбылася ў Чарнобылі? Што табе вядома аб выніках гэтай аварыі?
3. Што ты ведаеш пра іншыя аварыі, катастрофы на заводах, фабрыках?
?
Апавяшчэнне насельніцтва.
У выпадку пагрозы стыхійнага бедства, катастрофы, нападзення насельніцтва апавяшчаецца аб небяспецы.
Сігналы аб’яўляюць па радыё, тэлебачанні, паўтараюць сірэнамі, гудкамі. 3 моманту падачы сігналу да магчымага нападзення можа аказацца ўсяго некалькі мінут. Таму дзейнічаць трэба хутка.
Калі пачуеш сігнал трывогі, дзейнічай хутка, але без панікі.
Калі сігнал застаў цябе дома, неадкладна выключы ўсе электрапрыборы, газ, святло, патушы печ, калі яна паліцца, апраніся, вазьмі з сабой неабходную вопратку, індывідуальныя сродкі абароны, невялікі запас вады, прадуктаў, хатнюю аптэчку і накіроўвайся ў сховішча ці ўкрыццё.
1. Якія небяспечныя сітуацыі могуць узнікнуць у Беларусі?
2. Як трэба сябе паводзіць у выпадку стыхійных бедстваў?
3. Раскажы пра свае дзеянні пры сігнале трывогі.
4. Запішы ў слоўнік: сігнал трывогі.
Індывідуальныя сродкі абароны.
Для абароны органаў дыхання, вачэй і твару ад атрутных і радыеактыўных рэчываў выкарыстоўваюцца процівагазы.
Процівагаз складаецца з процівагазавай каробкі, вонкавай часткі і сумкі. У каробцы ачышчаецца вонкавае заражанае паветра. Вонкавая частка падводзіць ачышчанае паветра да органаў дыхання, а таксама ахоўвае вочы і скуру твару. Яна складаецца з гумавай маскі з акулярамі, клапаннай каробкі і трубкі, праз якую ачышчанае паветра паступае пад маску.
Процівагаз носяць у розных становішчах — у «паходным», «напагатове», у «баявым».
Па сігналу трывогі процівагаз пераводзяць у становішча «напагатове». Для гэтага сумку прасоўваюць наперад, адкрываюць клапан, вымаюць і абводзяць шнур вакол таліі і прывязваюць яго канец да папярэдняга паўкольца.
Па сігналах, якія папярэджваюць аб радыеактыўным, хімічным ці іншым заражэнні, процівагаз неадкладна пераводзяць у «баявое» становішча.
Процівагаз патрэбна надзяваць у наступнай паслядоўнасці:
зняць галаўны ўбор;
выняць маску з сумкі і ўзяць абедзвюма рукамі за вісочныя і патылічныя тасёмкі так, каб вялікія пальцы рук былі звернуты ўнутр;
затрымаць дыханне і закрыць вочы;
прылажыць ніжнюю частку маскі да падбародка, нацягнуць яе на твар, а бакавыя тасёмкі завесці за вушы. Канцы маскі павінны шчыльна прылягаць да твару;
зрабіць рэзкі ўдых, адкрыць вочы і надзець галаўны ўбор.
Для аховы ад радыеактыўных рэчываў можна выкарыстоўваць рэспіратары.
Ватна-марлевую павязку лёгка зрабіць самому. Для гэтага трэба ўзяць кавалак марлі даўжынёй 100 см і шырынёй 50 см. На сярэдзіну марлі трэба палажыць пласт ваты таўшчынёй 1—2 см, даўжы-
нёй 30 см і шырынёй 20 см. Свабодныя канцы па даўжыні марлі трэба загнуць з абодвух бакоў на пласт ваты, а канцы разрэзаць на 30—35 см.
Павязкай трэба добра закрываць рот і нос. Ніжнія канцы завязваюцца на цемені, верхнія — на патыліцы.
Для аховы ад заражэння радыеактыўным пылам можна выкарыстоўваць звычайнае адзенне: паліто, плашч, камбінезон, штаны, капюшон.
1. Назаві састаўныя часткі процівагаза.
2. Падрыхтуй процівагаз да карыстання.
3. Падгані маску да твару і правер, ці не прапускае яна паветра.
4. Надзень процівагаз за 25—30 секунд.
5. Знаходзься ў процівагазе да 10 мінут.
6. Здымі процівагаз.
7. У якіх выпадках неабходна карыстацца процівагазам?
8. Якія сродкі індывідуальнай абароны ты яшчэ ведаеш? Для чаго яны патрэбны?
9. Запішы ў слоўнік: індывідуальныя сродкі абароны, процівагаз, рэспіратар.
Зрабі ватна-марлевую павязку.
II. Якія стыхійныя бедствы могуць узнікнуць у тваёй мясцовасці?
* 2. Назаві свае дзеянні пры ўзнікненні сігналу трывогі.
Пры ўзнікненні аварый, катастроф, стыхійных бедстваў можна атрымаць раненні, крывацёкі, пераломы. Трэба ведаць, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку, як аказваць першую дапамогу сабе ці пацярпеўшым.
Крывацёк.
Дзіця, якое страціла многа крыві, будзе знаходзіцца ў стане шоку. Яго твар і губы пабляднеюць, а скура стане навобмацак халаднаватай і ліпкай. Могуць праняць дрыжыкі. Пульс учасціцца і стане слабейшым. Дзіця можа адчуваць страх і неспакой. Можа з’явіцца смага. Магчыма страта прытомнасці.