Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
Аказваецца, ёсць такое інфекцыйнае захворванне, якое называецца «хвароба кашэчай драпіны». Захварэць ёю можна, калі кошка, а часцей кацянё падрапае чалавеку скуру ці ўкусіць яго. Пры гэтым мікробы пападаюць на скуру ці праз слізістыя абалонкі ў арганізм. Самі кошкі застаюцца здаровымі. А ў абдрапанага падымаецца тэмпература, запаляецца і баліць ранка, можа быць высыпка.
Аказваецца, ёсць і такая інфекцыя, якая любіць жыць у халадзільніку. Гэтыя бактэрыі цудоўна размнажаюцца пры тэмпературы -5 °C. Вось чаму салата з агародніны, малако, тварэг могуць паднесці сюрпрыз у выглядзе кішэчнага сапсавання і гарачкі.
Т~І Існуе інфекцыя, якая перадаецца нам птупі^,4 камі, асабліва галубамі, якія жывуць у га радах. Хвароба называецца арнітоз. Узбуджальнікаў гэтай хваробы мы ўдыхаем, а потым настойліва лечым падобную на запаленне лёгкіх хваробу.
1. Ці патрэбны нам прышчэпкі?
2. Што такое антыбіётыкі? 3 чаго іх атрымліваюць?
3. Якую карысць прыносяць антыбіётыкі? Чым яны небяспечныя?
4. Назаві асноўныя правілы ўжывання антыбіётыкаў.
5. Запішы ў слоўнік: вакцына, антыбіётыкі.
1. Падрыхтуй паведамленне аб прышчэпках або антыбіётыках (на выбар).
2. Прачытай дадатковы матэрыял.
3. Падрыхтуй паведамленне аб якой-небудзь інфекцыйнай хваробе.
1. Якімі шляхамі часцей за ўсё перадаюцца інфекцыйныя хваробы?
2. Што ёсць агульнае ў інфекцыйных хвароб?
3. Чаму некаторыя інфекцыйныя захворванні называюцца «дзіцячымі»?
4. Як можна пазбегнуць інфекцыйных хвароб?
Алергія.
Ненармальная рэакцыя на нармальныя раздражняльнікі.
Вакол нас растуць дрэвы, кусты, травы. Насякомыя, птушкі, рыбы, іншыя жывёлы жывуць побач з намі. Безліч пылу пераносіцца паветрам. Мы ядзім разнастайную ежу, носім адзенне з натуральных і штучных тканін. I ўсё гэта мноства, з якім мы сутыкаемся, у болыпасці людзей не выклікае ніякіх непрыемных адчуванняў.
На жаль, у некаторых людзей ад таго, што яны ўдыхнулі, з’елі або да чаго дакрануліся, можа пачацца сур’ёзнае недамаганне — алергія.
Алергія — гэта павышаная рэакцыя арганізма на пэўны раздражняльнік. Сапраўды, усе п’юць малако, ім нават лечаць некаторыя захворванні, але ёсць людзі, для якіх глыток малака — штуршок да вельмі цяжкага стану.
Mae рацыю прыказка: «Што для аднаго мяса, тое для другога — яд». Алергік валодае павышанай адчувальнасцю да якога-небудзь рэчыва — алергена. Калі алерген нейкім чынам пападзе ў арганізм, то ў арганізме ўзнікаюць непаладкі.
Алергію могуць выклікаць харчовыя прадукты, лякарствы, мікробы, пыл, пылок квітнеючых раслін, іншыя рэчывы. Лечыць усе віды алергіі ўрачалерголаг.
Сянная ліхаманка.
Адзін англійскі ўрач, апісваючы ў 1812 годзе хваробу, якая з’яўляецца ў час сенакосу, назваў яе «сянной ліхаманкай». Гэта назва
захавалася да нашых дзён.
11 Чалавек і свет
161
Пры гэтым захворванні чырванеюць і запаляюцца вочы, яны ўвесь час слязяцца і свярбяць. Паяўляецца моцны насмарк або ўвесь час закладзены нос. У насаглотцы адчуваецца свярбенне, хворы чыхае.
Сянная ліхаманка пачынаецца вясной і летам, калі ў паветры лятае пылок квітнеючых траў і дрэў. Можа яна ўзнікнуць і ў пачатку восені, калі спеюць злакі і споры грыбоў. Як толькі чалавек-алергік удыхне пылок або споры — ён захворвае.
Лячэнне пачынаецца з таго, што пры дапамозе алергічных наскурных проб выяўляюць алерген. Затым уколамі ўводзяць мікрадозы пылку-алергена. Арганізм як бы прывучаецца «не звяртаць yeari» на раздражняльнае яго рэчыва. Як правіла, адчувальнасць зніжаецца, сімптомы хваробы праяўляюцца мякчэй і радзей. Калі арганізм не ўдаецца «прывучыць» да алергена, хворыя вымушаны прымаць спецыяльныя лякарствы.
Калі ежа і лякарствы — яд.
Ш Практычна любая ежа можа выклікаць алергічную рэакцыю. Але найболып распаўсюджанымі алергенамі з’яўляюцца малако, яйкі, рыба, шакалад, арэхі, клубніцы, апельсіны. Калі ў арганізм пападае ежа-алерген, пачынае свярбець скура, яна пакрываецца высыпкай, могуць ацякаць павекі і губы. Нярэдка з’яўляецца задышка, галаўны боль. Часам не ўдаецца пазбегнуць ірвоты.
Каб паспяхова змагацца супраць харчовай алергіі, неабходна дакладна вызначыць, які прадукт з’яўляецца алергенам. Як толькі ён знойдзены, неабходна выключыць яго са свайго рацыёну.
Лекавая алергія падобна на харчовую. Нельга
ўжываць лякарствы, якія «не пераносіць» арганізм. Калі чалавек звяртаецца да ўрача, неабходна паведаміць яму пра тыя лякарствы, якія не ўспрымае арганізм.
На выпадак страты прытомнасці, іншых непрадбачаных абставін пажадана мець у кішэні адзення, дзённіку спіс лякарстваў-алергенаў.
1.
2.
3.
Як ты разумееш, што такое алергія?
Што можа вызваць алергію?
Запішы ў слоўнік: алергія, алерген, сянная ліхаман
ка.
Калі пачаўся прыступ алергіі, кую дапамогу па тэлефоне 03. кідаць хворага аднаго.
вызывай хутНе варта па-
1. Якія прыметы алергіі ты можаш назваць?
2. Што патрэбна рабіць пры выявах алергіі?
3. Ці бывае ў цябе алсргія?
Падрыхтуй вуснае павсдамленне на тэму «Алергія».
Педыкулёз.
Зараз размова пойдзе пра непрыемнае. Ведаеш, хто хаваецца за прыгожым словам «педыкулёз»? За ім хаваюцца агідныя дробныя насякомыя. Шустрыя, вёрткія, якія невядома адкуль прабіраюцца на нашы галовы і вельмі хутка там размнажаюцца. Гэтыя насякомыя — вошы.
Жывяцца вошы крывёю. Таму яны проста згрызаюць скуру свайго гаспадара. Скура ўвесь час свярбіць, чалавек раздзірае галаву да балячак. Яшчэ адна непрыемнасць — гніды. Так называюцца яйкі вошай. Адкладвае іх самка з надзвычайнай хуткасцю і, каб яны не абсыпаліся, прыклейвае кожнае яйка да валаска вельмі трывалым клеем.
9
3 боку здаецца, што на валасах мноства белаватых макавых зярнятак. А самі валасы становяцца ломкімі. Вошы могуць быць пераносчыкамі небяспечнай хваробы — тыфу.
Ад вошай можна пазбавіцца старанным мыццём валасоў, вычэсваннем іх густой расчоскай. Але з гнідамі змагацца больш складана. Нярэдка вымушаны апрацоўваць галаву спецыяльнымі сродкамі некалькі разоў. Калі ўцалее хоць адна жывая гніда, то хутка на галаве зноў з’явяцца вошы.
Каб не заразіцца педыкулёзам, выконвай наступнае: расчэсвай валасы толькі сваёй расчоскай;
не адзявай чужыя шапкі, хусткі, абручы, павязкі;
у аўтобусах з мяккімі высокімі сядзеннямі старайся не класці галаву на падгалоўнік;
у цягніках карыстайся бялізнай, не спі на голых матрацах і падушках;
мый валасы не радзей як 1—2 разы на тыдзень.
1. Што ты даведаўся пра вошай?
2. Як можна пазбавіцца ад вошай і гнід?
3. Якія меры засцярогі дапамогуць пазбегнуць педыкулёзу?
4. Запішы ў слоўнік: педыкулёз, вошы, гніды.
Вошы — бяскрылыя насякомыя і, можна сказаць, бязвокія: малюсенькія вочкі толькі адрозніваюць свет ад цемры. Ногі кароткія, моцныя: вош учэпіста трымаецца імі за валасы чалавека. Рот яе — калючая іголка, якая знаходзіцца ў «мяккай трубачцы», дзейнічае як насос, калі насякомае ссе кроў. Жывуць вошы толькі на людзях і малпах. Яны селяцца не толькі ў валасах на галаве, але і ў складках ніжняй бялізны і адзення. Вош за два
месяцы свайго нядоўгага жыцця адкладвае каля 300 яек (гнід). Праз 3 тыдні гніда вырастае ў дарослую вош. Галоўнае пачуццё ў вошай — нюх. He ўсе людзі аднолькава прывабныя для вошай. Вошы выбіраюць тых людзей, чый пах ім, відавочна, больш прыемны. Паводле I. Акімушкіна.
« Шкодныя кватаранты ».
Калі мы не звяртаем увагі на чысціню сваіх рук і прадуктаў на нашым стале, мы можам з’есці не толькі мікробаў, але і яйкі глістоў. Да 65 відаў іх могуць жыць у арганізме чалавека, спажываючы кроў і ўсё тое, што ёсць у кішэчніку. Гэтыя чар-
вякі жывуць за кошт другога арганізма, таму іх называюць паразітамі. Размова ідзе пра глістоў.
Хваравіты стан чалавека пры заражэнні глістамі тлумачыцца тым, што выдзяленні глістоў атручваюць арганізм чалавека.
Пакутуюць нервовая сістэма, страўнік, кішэчнік. Можа развіцца малакроўе. Клубочкі глістоў могуць закупорыць кііпэчнік, і тады ў чалавека з’яўляецца моцны боль. Некаторыя глісты могуць папасці ў дыхальныя шляхі і вызваць кашаль, задышку. Чалавеку, які заразіўся глістамі, бывае моташна. У яго адсутнічае апетыт, ён дрэнна спіць, худзее. Бывае сверб, высыпка. А «няпрошаныя кватаранты» могуць пасяляцца: хто ў кішэчніку, хто ў лёгкіх, хто ў мышцах — дзе хто прызвычаіўся. I могуць быць вельмі рознымі па памерах: адны — 3—4 мм, другія — да 7 м.
Пазбавіцца ад глістоў рэдка ўдаецца лёгка і хутка. А некаторыя з іх нават могуць прывесці да інваліднасці.
Таму тваім дэвізам павінны быць словы: «Чысціня—залог здароўя».
1. Чаму глістоў называюць паразітамі? Якую шкоду яны прыносяць арганізму?
2. Што трэба рабіць, каб папярэдзіць з’яўленне глістоў у арганізме?
3. Запішы ў слоўнік: паразіты., глісты.
Што ты даведаўся пра паразітаў? Чым шкодныя вошы?
Падрыхтуй вуснае паведамленне пра вошай, глістоў.
Шкодныя звычкі і іх папярэджанне.
Калі мы гаворым аб шкодных звычках, мы перш за ўсё маем на ўвазе ўжыванне алкагольных напіткаў і курэнне. Аднак ёсць яшчэ рэчывы, якія здольны аказаць на мозг чалавека шкоднае наркатычнае дзеянне. Гэта, перш за ўсё, сродкі бытавой хіміі — ацэтон, бензін, некаторыя віды клею. Дзецям ні ў якім разе нельга без дазволу і ў час адсутнасці дарослых (бацькоў) карыстацца растваральнікамі: ацэтонам, бензінам. Гэтыя рэчывы не толькі выбуховаі пажаранебяспечныя. Пры рабоце з імі пачынае кружыцца і балець галава, можа быць моташна. У некаторых людзей бываюць прыступы ўдушша, страта прытомнасці.
Некаторыя лякарствы таксама могуць аказваць наркатычнае дзеянне. Памятай! Толькі ўрач, які цябе лечыць, ведае, якое лякарства і ў якой дозе табе патрэбна. Дзецям ні ў якім разе нельга самім прымаць лякарствы.
Самы прывычны яд.
Алкаголь шкодны для ўсіх. Этылавы спірт, які прысутнічае ў гарэлцы, віне, піве, хутка ўсмоктваецца слізістай абалонкай страўніка і кішэчніка. Ужо праз 5—10 мінут спірт паступае ў кроў. Вельмі моцна ўплывае алкаголь на нервовую сістэму, менавіта на кару галаўнога мозга. Гэта праяўляецца праз стан ап’янення, яскравай прыметай якога з’яўляецца «алкагольнае ўзбуджэнне». У гэтым стане чалавек вясёлы, дабрадушны, любіць паразмаўляць. Менавіта гэта прываблівае людзей, якія любяць выпіць.
Пры больш глыбокім ап’яненні чалавек хоча спаць, мова яго блытаецца, рухі не каардынуюцца.