• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    Любому вучню знаёмы гэты від увагі. Вось вельмі просты прыклад. Калі звініць званок на перапынак, то ніхто ў класе не здольны ўжо ўважліва ні чытаць, ні пісаць, ні слухаць тлумачэнні настаўніка. Уся ўвага вучняў пераключаецца на тое, што там, за дзвярамі класа.
    Скажы, а ці добра было б, калі б чалавек вало-
    даў толькі такой увагай? Напэўна, не вельмі. Тады шмат што залежала б ад выпадку. Нехта прыходзіў бы ў школу з нявывучанымі ўрокамі, таму што дома ён аддаў усю ўвагу цікавай гульні. А хтонебудзь зусім не мог бы чытаць кнігу з-за гучнай музыкі, што даносілася з суседняй кватэры. Думаецца, ты сам прапануеш яшчэ падобныя прыклады.
    На шчасце, у нас ёсць і спецыяльныя «рычагі» кіравання ўвагай. Гэта нашы думка і воля. Так, часам нешта перашкаджае вучыць урокі, адцягвае ўвагу ад чытання, рашэння задачы. Але тут жа ў цябе з’яўляецца думка: «Мне гэта абавязкова трэба прачытаць (рашыць, вывучыць)». I калі ты вельмі хочаш гэтага, то прымусіш сябе рабіць тое, што трэба.
    Спачатку гэта цяжка, але калі ты настойлівы чалавек, калі ты паставіў перад сабой такую мэту, то з кожным разам табе ўсё лягчэй будзе арганізаваць сваю ўвагу, нацэліць яе на патрэбную справу.
    Вучыся кіраваць сваёй увагай!
    Гэта не проста карысна. Справа ў тым, што праз некаторы час ты заўважыш: многае, што ты лічыў нецікавым, акажацца цікавым для цябе. Табе не захочацца адрывацца ад рашэння цяжкай задачы, ад выканання складанага практыкавання.
    На гэтай старонцы ты, вядома, заўважыў
    малюнак, пра які мы яшчэ пакуль нічога не сказалі. Пачакай, не перагортвай старонку, каб яшчэ раз глянуць на яго. Ты гэта зробіш пасля таго, як паспрабуеш адказаць на пытанні:
    1.	Якія лічбы ты бачыў на гэтым малюнку?
    2.	Якія фігуры намаляваныя на ім?
    3.	Колькі там усяго лічбаў?
    4.	Якія гэта лічбы і ў якіх фігурах размешчаны?
    ?
    А цяпер, пасля таго, як ты адказаў на пытанні, перагарні старонку і правер сябе. Ты даведаеіпся, ці многа прадметаў адначасова можа ахапіць твая ўвага, або, другімі словамі, ці вялікі яе АБ’ЁМ. Калі ты змог назваць чатыры лічбы і тры фігуры, значыць, аб’ём увагі ў цябе роўны 7, калі шэсць або пяць прадметаў, то ён роўны 6 або 5. Чым болыпы аб’ём увагі, тым лепш.
    ЦІ ўмееш ты размяркоўваць увагу? Іншы раз чалавеку даводзіцца рабіць некалькі спраў адначасова. Напрыклад, калі ты пішаш дыктоўку, то не толькі запісваеш словы і сказы, але і правяраеш, ці правільна ты напісаў. Гэта значыць, што твая ўвага размеркавана паміж гэтымі дзвюма работамі. Добра, калі ты ўмееш размяркоўваць увагу. Давай паглядзім, як гэта ў цябе атрымліваецца. Зручней за ўсё гэта зрабіць з суседам па парце. Спачатку ты выконваеш заданне, а сусед назірае, як ты гэта робіш, потым вы мяняецеся ролямі.
    Запішы ў сшытак адну за другой усе лічбы ад 1 да 15 і адначасова называй уголас лікі ад 15 да адзінкі. Пішаш 1, а гаворыш 15, потым 2 — гаворыш 14 і гэтак далей. А сусед па парце падлічвае, колькі разоў ты памыліўся.
    У цябе, у тваіх аднакласнікаў ёсць і іншыя якасці ўвагі. Ты з імі пазнаёмішся пазней.
    9
    Вельмі важна выхоўваць, трэніраваць сваю ўвагу. Настаўнік і школьны псіхолаг падкажуць табе, як гэта рабіць.
    Гэта дзіўная памяць.
    I сапраўды, яна вельмі дзіўная. Вучыў-вучыў верш. Здаецца, добра вывучыў. Падняў на ўроку руку, каб цябе спыталі. Пачаў расказваць і ... збіўся. Яшчэ раз паспрабаваў — зноў няўдача. Вучань часам нават злуе: «Дрэнная ў мяне памяць!» Але бывае і так: нічога спецыяльна не вучыў, проста па радыё пачуў загадку:
    Яна ад сонейка ўзнікае
    I ад яго ж сама ўцякае,
    За намі сховішча шукае: Каму пад вусы пазаб’ецца,
    Вось захавалася за вушы, А вось яна пад капялюшам. Бяжыць ад сонца Поўны дзень. Дзе сонца свет, Там ёсць і ... . У. Левін.
    Дзе пад насамі апынецца.
    Пачуў і запомніў. У клас прыйшоў, сябрам загадаў. I нават не задумаўся, ці добрая ў цябе памяць.
    А што ж такое ПАМЯЦЬ? Гэта перш за ўсё здольнасць ЗАПОМНІЦЬ тое, што ўбачыў, пачуў, прачытаў. Нешта падобнае на запіс гуку на магнітафоннай стужцы. Толькі замест стужкі — мозг чалавека. Але запомніць што-небудзь — мала. Трэба яшчэ і захаваць. Іншы раз на вельмі кароткі прамежак часу (напрыклад, нумар тэлефона, які цябе папрасілі перадаць тату). Часам на некалькі дзён, а часам і на ўсё жыццё. Табліцу множання павінен помніць кожны чалавек: і школьнік, і дзядуляпенсіянер.
    Але і гэтага мала. Трэба яшчэ ў патрэбны момант вылавіць з памяці тое, што запомніў, гэта значыць — УЗНАВІЦЬ: расказаць правіла або верш, апісаць сябрам прыгоды, што адбыліся на канікулах; не гледзячы на карціну, перадаць словамі, што на ёй адлюстравана.
    А часам трэба проста ПАЗНАЦЬ. Пазнаць вераб’я, за якім раней назіраў, у чародцы іншых шэрых верабейчыкаў. Пазнаць твар чалавека, якога не бачыў некалькі гадоў. Бачыш, колькі задач у памяці: запомніць, захаваць, узнавіць, пазнаць!
    Вядома, памяць бывае добрай ад прыроды, а ў некаторых людзей нават надзвычайнай. Славуты рускі шахматыст А. Алёхін помніў усе партыі, якія правялі пры яго жыцці лепшыя шахматысты за апошнія 15—20 гадоў. Кампазітар Моцарт запамінаў найскладанейшыя музычныя творы пасля аднаго праслухоўвання. Вучоныя на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў назіралі за чалавекам, у якога была дзівосная памяць. Аднойчы яму прачыталі спіс са 100 слоў, а праз дваццаць гадоў ён беспамылкова ўзнавіў увесь гэты спіс. Лёгка і надоўга ён запамінаў разнастайныя лікі, словы замежнай мовы і шмат што іншае.
    ?
    Ну а калі няма ад прыроды такой выдатнай памяці? У гэтым выпадку кожны можа дапамагчы сабе сам. Справа ў тым, што памяць можна развіць, палепшыць, трэніруючы яе.
    Але спачатку паспрабуем разабрацца, якая ў цябе памяць. Для гэтага трэба выканаць некалькі заданняў.
    1.	Падзяліцеся на некалькі каманд для правядзення гульні «Расці, ланцужок!». Кожная каманда садзіцца ў круг. Хто-небудзь называе любы прадмет з тых, што ёсць у класным памяшканні (напрыклад, стул), другі з каманды паўтарае гэта слова і дадае сваё (стул — акно). Наступны ўдзельнік гульні паўтарае папярэднія словы і дадае да іх новае. Той, хто забыў якое-небудзь слова з ланцужка, выбывае з гульні. Той, хто запомніў самы доўгі ланцужок слоў, будзе пераможцам.
    2.	Перад табой дзесяць слоў: лес, кола, певень, праца, месяц, тэлевізар, лекі, лесвіца, гудок, дождж. Па камандзе настаўніка паглядзі на гэтыя словы на працягу 30 секунд.
    Загарні падручнік і запішы ў сшытку тыя словы, якія запомніў. Чым больш слоў ты запісаў, захоўваючы іх паслядоўнасць, тым лепшая ў цябе памяць.
    3.	Гэта заданне падобнае на папярэдняе. Але цяпер 10 слоў (іншых, але таксама не звязаных адно з другім) павольна прадыктуе табе настаўнік. Калі ты болып паспяхова выканаў папярэдняе заданне, значыць, у цябе лепш развітая ЗРОКАВАЯ ПАМЯЦЬ, ты лепей запамінаеш тое, што ўбачыў вачамі. Ну а калі ты болып слоў запомніў і запісаў пасля таго, як іх прачытаў уголас настаўнік, то ў цябе лепш развітая СЛЫХАВАЯ ПАМЯЦЬ.
    Прымі да ўвагі: каб лепш запамінаць, трэба карыстацца і слыхавой і зрокавай памяццю. Іх трэба развіваць, трэніраваць.
    Вучымся запамінаць.
    Трэніруй розныя віды памяці. Пры падрыхтоўцы ўрокаў чаргуй спосабы работы. Сёння, напрыклад, ты рыхтуеш усе заданні моўчкі. На другі дзень папрасі аднакласніка прачытаць услых тэкст задання, а сам пастарайся запомніць яго. Паслязаўтра чытай сам і прагаворвай прачытанае ўголас.
    Заўсёды старайся знайсці ў матэрыяле ўрока галоўнае, што абавязкова трэба запомніць. Калі запомніш галоўнае, то потым лягчэй будзе ўспомніць і асобныя дэталі.
    Памятай: лепш за ўсё запамінаецца тое, над чым чалавек болып папрацаваў. А што гэта значыць «папрацаваў»? Гэта значыць не проста пяць або сем разоў прачытаў і паспрабаваў паўтарыць. Папрацаваць — значыць прыдумаць пытанні да тэксту і адказаць на іх сваімі словамі. Гэта значыць растлумачыць рашэнне задачы так, каб яна любому зрабілася зразумелай.
    Вельмі дзейсны спосаб запамінання — пастарацца ў думках намаляваць карціну таго, што ты вывучаеш, самому паспрабаваць перажыць тое, што адчувалі іншыя людзі ў апісаных падзеях.
    Паспрабуй такім чынам запомніць вось такі верш:
    Якія добрыя алоўкі
    Мне ўчора тата падарыў — Сабраны з колераў вясёлкі I красак летняе зары.
    I вось малюю я сцяжынку, Зімовы сад і новы дом, Малюю белую сняжынку, Што кружыць за маім акном. Я намалюю нашу вёску, Як статак гоняць на спакой, I кучаравыя бярозкі Над ціхай нашаю ракой. Вера Вярба
    2 Чалавек і свет
    17
    Старайся пачынаць падрыхтоўку дамашняга задання з болып цяжкіх для цябе прадметаў. Бо калі будзеш рабіць наадварот, то цяжкія ўрокі ты будзеш выконваць ужо стомленым, і памяці тваёй давядзецца нялёгка.
    Ёсць яшчэ шмат спосабаў аказання дапамогі сваёй памяці. Пра іх ты даведаешся з кніг, ад настаўнікаў.
    Разумовае здароўе чалавека.
    Гэты раздзел мы пачалі з размовы пра пазнанне чалавекам самога сябе. Сапраўды, чалавеку вельмі важна ведаць, які ў яго розум, якія асаблівасці памяці і ўвагі. Чым лепш яны развітыя, тым лягчэй чалавеку жывецца. Яму цікава і радасна працаваць, вучыцца. У яго добрае самаадчуванне яшчэ і таму, што ён ведае, як клапаціцца пра сваё РАЗУМОВАЕ ЗДАРОЎЕ. Клапаціцца — гэта значыць не ленавацца думаць, разважаць, старацца быць уважлівым, вучыцца запамінаць.
    ТАКІМ ЧЫНАМ, БУДЗЬ ЗДАРОВЫ! Няхай табе дапамогуць у гэтым думкі мудрых людзей:
    Чалавечы розум жывіцца ўменнем і мысленнем. Цыцэрон
    Уся наша вартасць змяшчаецца ў мыслі. Б. Паскаль
    На тое чалавек нарадзіўся, каб жыць сваім розумам. Л. М. Талстой
    Розум, несумненна, першая ўмова для шчасця.
    Сафокл
    Вучыцца, не думаючы,— гэта дарэмная праца. Канфуцый
    Памяць — гэта скарбніца і захавальніца ўсіх рэчаў. Цыцэрон
    Зрабі сябе сам.
    Слова «ВЫХАВАННЕ» знаёмае табе з ранняга дзяцінства. Ну хто ж не ведае, што бацькі выхоўваюць дзяцей у сям’і, выхавальнікі — у дзіцячым садзе, настаўнікі — у школе, проста дарослыя — на вуліцы, у грамадскіх месцах? I згадзіся, табе, тваім сябрам і сяброўкам гэта ўсё даволі-такі надакучыла: колькі ж можна чалавека выхоўваць?!
    I калі ты сказаў сабе слова «НАДАКУЧЫЛА», значыць, ты незадаволены, а калі чалавек незадаволены, ён шукае шляхі рашэння задачы, што паўстала перад ім. Якой задачы? Менавіта той, пра якую ідзе гаворка: што рабіць, каб цябе кінулі выхоўваць? Паспрабуем разам знайсці адказ на гэта пытанне.