Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
Часам ты з кім-небудзь сварышся, крыўдзішся на яго. Іншы раз для гэтага ёсць прычыны, часам — не. Але старайся не дазваляць сабе ненавідзець чалавека, які жыве побач з табой. Лепш паспрабуй зразумець яго, пастарайся быць цярплівым да яго недахопаў.
1. 3 даўніх часоў (а было гэта больш за 2300 гадоў таму) дайшла да нас такая гісторыя. У горадзе Эфесе жыў чалавек па імені Герастрат. Вельмі яму хацелася праславіцца. Героем ён не быў, на подзвігі таксама не быў здатны. Але думка зрабіць нешта такое, каб людзі помнілі яго, не давала спакою Герастрату. I ён прыдумаў: узяў і спаліў храм неапісальнага хараства, які людзі лічылі адным з сямі цудаў свету.
Напэўна, і сярод тваіх знаёмых сустракаюцца дзеці, якія хочуць праславіцца падобным чынам (некага пабіць, што-небудзь зламаць, разбурыць). Як ты думаеш, ці трэба іх ненавідзець за такое імкненне? Або, можа, трэба пашкадаваць іх за глупства і дапамагчы ім стаць лепей і разумней?
2. Як ты разумееш прыказкі і выказванні вядомых людзей?
He чалавека ненавіджу, а яго недахопы.
3 людзьмі жыві ў міры, а з недахопамі змагайся. Пастарайся палюбіць таго, каго ты не любіў, хто пакрыўдзіў цябе. I калі гэта ўдасца табе зрабіць, то табе адразу ж зробіцца вельмі добра і радасна на душы. Як святло ярчэй свеціць пасля цемры, так і на душы бывае асабліва добра, калі замест злосці і прыкрасці адчуеш любоў да таго, каго не любіў і хто пакрыўдзіў цябе. Л. М. Талстой
Любіць — значыць рабіць добрае. Л. М. Талстой Той, хто любіць па-сапраўднаму нейкага другога чалавека, любіць увесь свет. Эрых Фром
Хто не адказвае гневам на гнеў, ратуе абаіх — і сябе і другога.
Праўда і Хлусня.
— Ці варта пра гэта гаварыць? — спытаеш ты.— Мы ж усе добра ведаем: ХЛУСНЯ — гэта вельмі дрэнна, а ПРАЎДА — вельмі добра. Хлусаў не любяць, а сумленных і праўдзівых паважаюць. Пра што ж тут яшчэ гаварыць?
1. Ты праўдзівы, сумленны чалавек?
2. Ты ніколі ў жыцці нікога не падмануў, ні на кропельку не схлусіў, хаця б раз у жыцці не схітраваў? Напрыклад, не падмануў (крышачку!) маму, настаўніцу?
Калі на першае пытанне ты цвёрда адказаў «так», а на другія таксама ўпэўнена «не», то дазволь табе не паверыць. Напрыклад, ты атрымаў тройку за кантрольную па матэматыцы, а мама і тата былі ўпэўненыя, што ты атрымаеш не ніжэй чацвёркі. Табе не хочацца засмучаць бацькоў, і, прыйшоўшы дадому, ты гаворыш: «Здаецца, мне будзе чатыры за кантрольную. Я, калі пісаў, вельмі стараўся!»
Схлусіў ты ці не? Вядома ж, схлусіў! Але ж табе так хацелася атрымаць чацвёрку, не засмуціць маму з татам...
Ну дык як: ці заўсёды ты праўдзівы і сумленны? Ты маўчыш, значыць, згодны, што не заўсёды. Бачыш, не так про-
ста быць праўдзівым і сумленным. Ну а цяпер давай успомнім пра тое, што ў кожным з нас сядзіць два чалавекі. Памятаеш? Адзін шэпча: «Скажы няпраўду. Гэта будзе прыемна і бацькам і табе». А другі (успомні Чалавека, які папракаў Федзю) гаворыць: «Хлусіць нядобра! Ты ж не справіўся з кантрольнай работай! Прызнайся, і бацькі зразумеюць цябе і прабачаць».
Ці заўсёды мы з табой прыслухоўваемся да голасу таго чалавека, які раіць гаварыць ПРАЎДУ? Згадзіся: далёка не заўсёды. А як трэба? Як бы цяжка ні было, лепш за ўсё гаварыць праўду.
Ты ўжо згадзіўся з гэтым? Але не спяшайся рабіць канчатковыя вывады. Паспрабуй ацаніць наступныя сітуацыі.
Два выпадкі.
...На прыпынку ў трамвай увайшоў мужчына. Усе заўважылі, што ў яго няма нагі. Пратэз. Гэта заўважыла і жанчына, што сядзела на пярэднім сядзенні. Яна хуценька ўстала са свайго месца і голасна, на ўвесь вагон, сказала: «Сядайце, калі ласка! Вам жа цяжка стаяць». Усім, і больш за ўсіх таму мужчыну, зрабілася няёмка, хоць жанчына як быццам паводзіла сябе правільна.
...У школе быў ранішнік. Галі пашылі новую сукенку. Сяброўкі абкружылі яе, разглядваюць, хваляць. Звычайная размова дзяўчынак. Раптам, ні адсюль, ні адтуль, прыбягае Таня, бачыць новую сукенку Галі і з усмешкай гаворыць: «А ў нас з такой тканіны фіранкі пашытыя». Павярнулася Галя і са слязьмі пайшла з ранішніка. Па А. Б. Безбародаву, A. В. Лельеўр.
1. Ці правільна зрабіла жанчына, прапанаваўшы месца інваліду?
* 2. Як ты думаеш, ці трэба было ўголас гаварыць пра
тое, што гэтаму мужчыну цяжка стаяць (інакш кажучы, што ён аднаногі)?
3. Як бы ты паводзіў сябе ў гэтым выпадку?
4. Як ты думаеш, чаму сапсаваўся настрой у Галі пасля Таніных слоў аб фіранках?
5. Ёсць такая нямецкая прымаўка: «Гавары пра тое, што ты ведаеш, але не гавары ўсяго, што ты ведаеш». Якім чынам гэта прымаўка суадносіцца з выпадкамі, пра якія ты прачытаў?
6. Уяві сабе, што ты пачуў размову дарослых аб невылечнай хваробе аднаго з бліжэйшых сяброў вашай сям’і. Што ты будзеш рабіць? Выберы адзін з наступных адказаў:
— Пайду і раскажу яму ўсю праўду, бо хлусіць нельга.
— Нічога яму не скажу. Няхай дарослыя рашаюць: гаварыць яму праўду або няпраўду.
— Скажу яму, што чуў, быццам урачы ўпэўнены ў яго хуткай папраўцы. Гэта дапаможа яму захаваць надзею.
I ўсё ж нам трэба пагаварыць аб хлусні. Чаму дзеці часам гавораць няпраўду? Пісьменнік С. Далецкі тлумачыць гэта так: «Іншы раз табе хочацца расказаць пра тое, чаго ты сам не бачыў, не чуў, не ведаеш. Прыемна, калі цябе ўважліва слухаюць і здзіўляюцца. А ты гаворыш, што ўчора бачыў сабаку з ... трыма вачамі. Табе вельмі хочацца бачыць такое, чаго не бачыў ніхто — ні мама, ні тата, ні твае сябры. На самай справе гэтага не было. Як быць? Раптам табе скажуць: «Ты схлусіў!», і табе будзе сорамна... Напэўна, прасцей за ўсё, калі табе вельмі хочацца каго-небудзь здзівіць, сказаць інакш: «Адзін хлопчык бачыў сабаку з трыма вачамі». Разумныя людзі зразумеюць, што хлоп-
чык — фантазёр. Пройдуць гады, і гэты хлопчык пачне бачыць сабак з двума вачамі. А магчыма, і з чатырма. Хто ведае?..»
Бывае, што ты баішся сказаць праўду. Напрыклад, ты вытварыў нешта дрэннае. Або здарылася непрыемнасць: ты разбіў кубак, згубіў грошы. Ты асцерагаешся, што дарослыя падумаюць: «Вось які неасцярожны або няўважлівы хлопчык». Але зразумей сам: што горш? Зрабіць што-небудзь дрэннае або ўтаіць гэта? Але ж ты не хацеў так рабіць, ты не чакаў, што ўсё так няўдала закончыцца. У такім выпадку паспрабуй сказаць уголас: «Я зрабіў дрэнны ўчынак. Я не хацеў. Але так ужо выйшла. Я пастараюся болып не рабіць гэтага!» Калі ты сам сабе сказаў гэтыя словы, табе будзе лягчэй іх сказаць уголас дарослым або таварышам.
Часам бывае так, што твой язык не параіўся з галавой і раптам, нечакана для цябе самога, сказаў няпраўду. Схлусіў! Чаму гэта здарылася? Ты ж не лгун! Але трагедыі тут няма. Проста ты яшчэ недастаткова стойкі чалавек. Будзеш старацца — будзеш рабіцца мацней.
Але ў той момант, калі ты зразумеў, што сказаў няпраўду, выпраўляй справу як мага хутчэй. Шчыра і мужна скажы: «Я сказаў няпраўду! Пастараюся гэтага больш не рабіць».
Прызнавацца ў сваіх памылках цяжка, але карысна: пасля гэтага і табе, і тым, хто побач з табой, будзе лягчэй, і ў наступны раз твой язык «будзе раіцца з галавой».
Такім чынам, ты ўжо шмат у чым разабраўся, шмат што зразумеў і ведаеш, як выйсці з пэўнага непрыемнага становішча. Цяпер паспрабуй праверыць сябе.
1. Якія з гэтых выказванняў і прыказак ты лічыш правільнымі? Растлумач чаму.
Праўда — гэта перамога сумлення ў чалавеку. М. М. Прышвін
Гавары праўду — праўду і рабі.
He трэба гаварыць усю праўду, але трэба гаварыць толькі праўду. Жуль Рэнар
3-за страху перад людзьмі цяжка гаварыць праўду, з-за страху перад сумленнем — хлусню.
Лепш горкая праўда, чым салодкая хлусня.
He трэба крыўдзіцца на людзей, што ўтаілі ад нас праўду: мы самі ўвесь час утойваем яе ад сябе. Ф. Ла рошфуко
2. Шатландскі паэт Р. Бёрнс так апісаў аднаго чалавека:
Няма ў поглядзе хлусні
I вочы — чысты рай.
Праўдзіва кажуць нам яны —
Уладальнік наш — шахрай.
Ці даводзілася табе сустракацца з такімі людзьмі? Як ты да іх ставішся?
Шчодрасць і Скупасць.
Сёння такія словы, як ШЧОДРАСЦЬ і СКУПАСЦЬ, ужываюць рэдка. Каб зразумець, што яны азначаюць, давай пазнаёмімся з двума апавяданнямі.
Самы скупы ў свеце дзед.
На ўскраіне сяла жыў Скупы. Пасадзіў ён на сваім агародзе вінаград. Праз два гады на кустах з’явіліся першыя гронкі. Наліліся салодкім сокам, зрабіліся буйнымі, празрыстымі.
Ішла аднойчы паблізу вінаграду маці з трохгадовым хлопчыкам. Убачыў хлопчык вінаградныя гронкі і пытаецца:
— Мама, што гэта такое?
— Вінаград.
— А які ён?
— Ён салодкі.
Захацелася дзіцяці вінаграду. Пачала маці прасіць Скупога:
— Дайце, калі ласка, хоць адну гронку дзіцяці, няхай пакаштуе.
Даў Скупы адну ягадку, а погляд яго зрабіўся пахмурным: шкада было.
Пайшла маці з сынам. А Скупы паставіў вакол вінаградніку высокі-высокі плот. Цяпер ён мог быць спакойны. Ніхто не ўбачыць яго вінаграду,
ніхто не папросіць. Але адна лазінка пачала віцца па плоце, узнялася ўвышыню і зацвіла. Завязаліся гронкі на плоце, наліліся салодкім сокам ягады.
Зноў па той жа дарозе ішла маці з дзіцем. Убачыў хлопчык гронкі вінаграду і абрадаваўся:
— Глядзі, мама, вінаград. Чаму ён вырас так высока?
— Ён не хоча, каб яго хавалі ад людзей за плотам.
— Якія прыгожыя ягады! — прамовіў хлопчык. Гэтыя словы пачуў Скупы. Шкада яму зрабілася, што хлопчык убачыў вінаград. Ад злосці і скупасці сэрца яго лопнула. Скупы памёр. Але ніхто ў свеце не даведаўся пра яго смерць, таму што яна была схавана ад людзей высокім плотам.
Прайшоў год. Веснавое сонца абудзіла зямлю, зазелянеў вінаград. Жывым лазінам так хацелася да сонца, так абрыдла ім высокая агароджа, што яны павалілі плот. I людзі ўбачылі незвычайную прыгажосць. Ягады зіхацелі пад яркім сонцам, у кожнай ягадзе адлюстроўвалася неба, сонца, квітнеючая зямля. Людзі прыйшлі на вінаграднік і пачалі працаваць там. А пра Скупога забыліся назаўсёды. В. А. Сухамлінскі.
Звычайны чалавек.
У гарачым, сухім стэпе калодзеж. Каля калодзежа хата. У ёй жывуць дзед з унукам.
У калодзежы на доўгай вяроўцы вядро. Ідуць, едуць людзі — збочваюць да калодзежа, п’юць Bafly, дзякуюць дзеду.
Аднойчы вядро адарвалася і звалілася ў глыбокі калодзеж. He было ў дзеда другога вядра. Няма чым вады дастаць і напіцца.
На другі дзень раніцай пад’язджае да дзедавай хаты мужык на калёсах. Пад саломай у яго вядро.