• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    Вось тады можна сказаць: «У здаровых гаспадароў — здаровы дом». Або так: «У здаровым доме — здаровыя гаспадары». Як табе болып падабаецца?
    Эканоміка сям’і.
    Ты ўжо шмат што ведаеш пра сямейную эканоміку. Ты ведаеш, з чаго складаецца сямейны БЮДЖЭТ, што такое ДАХОДЫ, РАСХОДЫ, для чаго патрэбны і як выкарыстоўваецца РЭЗЕРВ. Цяпер мы пагаворым пра тваё месца ў эканоміцы сям’і.
    Маёмасць сям’і.
    Слова «МАЁМАСЦЬ» мае прамое дачыненне да слова «мець». Значыць, маёмасць сям’і — гэта тое, што яна мае: свой жылы дом (кватэру), дом на дачным участку, насаджэнні на ім (дрэвы, кусты), прадметы хатняй гаспадаркі і г. д. Да маёмасці адносяцца таксама грошы і каштоўныя паперы (акцыі, аблігацыі), што ёсць у сям’і. Калі сям’я займаецца прадпрымальніцтвам (успомні, хто такі прадпрымальнік), то ёй можа належаць (поўнасцю або часткова) само прадпрыемства, яго даходы.
    Сям’я твайго аднакласніка жыве ў дзяржаўнай кватэры. Ці можна лічыць гэту кватэру маёмасцю сям’і?
    Разам з бацькамі падумай, ці з’яўляюцца маёмасН В Г цю сям’і твой веласіпед; лазня, пабудаваная на дачным участку; дзіцячая каляска для нованароджанага; зямля, на якой сям’я пабудавала дачны дом і вырошчвае ўраджай; латарэйныя білеты, набытыя старэйшай сястрой; паветра вакол уласнага дома; участак ракі каля дачы.
    Твая доля ў сямейнай маёмасці.
    Ты, напэўна, раней не задумваўся над гэтым пытаннем. Ёсць дома, напрыклад, тэлевізар, халадзільнік, пральная машына, газавая пліта, кніжная шафа. I што з таго? Імі карыстаюцца ўсе члены
    тваёй сям’і. Але, аказваецца, што па закону ў сямейнай маёмасці ёсць ДОЛЯ КОЖНАГА ЧЛЕНА СЯМ’І: татава, маміна, твая, твайго брата або сястры. Калі вы жывяце ва ўласным доме (прыватызаванай кватэры), то частка гэтага дома (кватэры) з’яўляецца тваёй. Ніхто не мае права пазбавіць цябе гэтай часткі. Праўда, пакуль ты не падрос (да 18 гадоў), усе пытанні аб тым, як карыстацца сямейнай маёмасцю, вырашаюць твае бацькі (у дзяцей без бацькоў гэта робяць апекуны: тыя, хто клапоціцца аб гэтых дзецях). Бацькі могуць прадаць швейную машыну, аўтамабіль, не пытаючы ў цябе дазволу. Але бывае ў дзіцяці такая маёмасць, якая належыць толькі яму. Напрыклад, калі дзядуля з бабуляй падарылі табе свой дом (аформілі пры гэтым усе патрэбныя дакументы) або пакінулі гэты дом табе ў спадчыну, то ён належыць толькі табе і нікому іншаму. Табе можа належаць і грашовы ўклад у банку, аформлены на тваё імя (яго мог зрабіць хто-небудзь з тваіх родных або дарослых сяброў).
    Твая частка ёсць і ў сямейных даходах — грошах, якія зарабляюць члены сям’і. Да гэтай часткі адносіцца і дапамога, якую выплачвае дзяржава на дзяцей.
    Нарэшце, табе вядома, што школьнік можа і сам зарабляць грошы, уносіць свой грашовы або працоўны ўклад у даходы сям’і.
    Твае правы на маёмасць абараняюць законы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку самы важны для цябе: Закон «Аб правах дзіцяці».
    Твае даходы і расходы.
    Ты ўжо зразумеў, калі ў цябе ёсць доля ў сямейнай маёмасці, у даходах сям’і, значыць, могуць і павінны быць расходы на задавальненне тваіх патрэбнасцей. ПАТРЭБНАСЦІ — гэта тое, што трэба чалавеку для яго жыцця і дзейнасці.
    Якія патрэбнасці ёсць у цябе?
    Табе патрэбны жыллё, ежа, адзенне. Ты не можаш абысціся без школьных прылад, кніг, настольных гульняў. Здараецца, што ты хварэеш. Тады табе патрэбны лекі. Ты займаешся музыкай або фігурным катаннем... Ці мала яшчэ якія патрэбнасці могуць у цябе з’явіцца? Каб задаволіць гэтыя патрэбнасці, неабходны расходы з сямейнага бюджэту.
    Звярні ўвагу на адну дзіўную асаблівасць патрэбнасцей: яны пастаянна растуць. Чалавеку можа захацецца пакаштаваць рэдкія заморскія плады, набыць уласны камп’ютэр або відэамагнітафон, адправіцца ў падарожжа на цеплаходзе... Думаем, што гэты пералік ты і сам лёгка працягнеш.
    Але ці можна сваім патрэбнасцям дазволіць расці неабмежавана? Сямейны ж бюджэт — гэта не казачная Залатая Антылопа. Ці не атрымаецца так, як з парасём Хачу? Так, трэба разумна ставіцца да сваіх патрэбнасцей.
    Парайся з татам і мамай, яны падкажуць табе, якія з тваіх патрэбнасцей разумныя.
    а Разам з бацькамі складзі спіс таго, што табе неабходна: адзенне, абутак, вучэбныя прылады, расходы на харчаванне ў школе на працягу вучэбнага года. Колькі грошай з сямейнага бюджэту давядзецца на гэта патраціць?
    Тваё адзенне. Ты і мода.
    Прачытай тэксты.
    Прынцэса Ізольда жыве на далёкім халодным востраве. Яна рыхтуецца да вяселля з прынцам Сагірам з гарачай паўднёвай краіны. «У дзень майго вяселля,— думае яна,— я надзену ўбор такі ж, як мая мілая радзіма: белую сукенку — як снег, шэры плашч — як мора, на галаву ўбранне з тонкіх стрэлак — як узоры марозу, і каб зіхацелі яны, іскрыліся, як сняжынкі пры месячным святле!» Н. Д. Целяшоў.
    Прыехаў да царэўны Ружы сватацца нямецкі рыцар Ліхдзей. Паглядзела царэўна на яго і жахнулася: доўгі, худы, танклявы, як трэска, ногі быццам з палак павыструганы, абцягнутыя вузкімі штанамі з гузікамі і абутыя ў брудныя боты з бліскучымі спражкамі; надзета на яго неіпта такое куртатае, зверху пакрытае ці то хусткай, ці то абрэзкам нейкім; вакол шыі пушчаны белыя кругі, адзін на адзін паложаныя, як бліны, з краёў зморшчаныя... Беларуская легенда.
    Бачыш: у абодвух тэкстах апісанне адзення. Але ў першым выпадку табе было прыемна ўявіць сабе ўбор Ізольды, убачыць у думках саму прынцэсу. А ў другім выпадку? Ізольда прыгожая, а Ліхдзей? Ліхдзей не толькі не прыгожы, ён проста агідны. Вось што можа зрабіць адзенне з чалавекам. Значыць, трэба сур’ёзна ставіцца да свайго адзення, клапаціцца пра тое, як ты выглядаеш, якім цябе бачаць у гэтым адзенні іншыя людзі.
    Як дабіцца, каб і для цябе і для людзей вакол тваё адзенне было і прыемным і прыгожым?
    9
    Як чалавек вучыўся адзявацца.
    Ты помніш, што адным з першых відаў адзення чалавека былі скуры забітых на паляванні звяроў. Таму разнастайнасці ў адзенні было няшмат. Холадна — загарнуўся ў скуру, горача — скінуў яе з сябе. Словам, як у навакольнай прыродзе — адзенне па сезону.
    Летам шэры, зімой белы — гэта пра зайца.
    Летам апранаецца, зімой распранаецца,— а гэта ўжо пра ліставое дрэва.
    Толькі скура не заўсёды і не ва ўсім зручная. Але вось уяві: захутаўся ты ў коўдру (скуры ў цябе, напэўна, не знойдзецца) і пайшоў гуляць у футбол. Што з гэтага атрымаецца?
    Значыць, адзенне павінна быць ЗРУЧНЫМ. Таму, калі людзі навучыліся вырабляць ніткі і тканіны, яны пачалі шыць такое адзенне, якое было зручным для розных выпадкаў у жыцці: для работы ў полі — адно, для палявання — другое, для хатніх спраў — трэцяе. З’явілася і адзенне, якое залежала ад полу і ўзросту чалавека: для мужчын, жанчын, дзяцей.
    Але і гэтага аказалася недастаткова. Для адпачынку, для святаў таксама спатрэбілася людзям спецыяльнае адзенне. Бо падчас свята так хочацца, каб усе бачылі, які ты прыгожы. А яшчэ, калі ў людзей з’явілася шмат розных прафесій, пастараліся і для іх шыць такое адзенне, каб кожны адразу бачыў: вось гэта — ваенны, гэта — суддзя, гэта — пажарнік, вось ідзе матрос, а вось перад намі чыгуначнік. Сваё адзенне (форму) мелі гімназісты, студэнты.
    Разнастайнасць адзення павялічвалася яшчэ і па другой прычыне. Знатным і багатым людзям хацелася дабіцца таго, каб іх адзенне, адзенне іх слуг было прыгажэйшае і багацейшае, чым у іншых. Для гэтага даводзілася прыдумваць новыя віды (мадэлі) адзення, галаўных убораў, абутку. З’явілася мода. Адзенне цяпер ствараў не толькі кравец (спецыяліст па пашыву), а яшчэ і мастакі, мадэльеры. Яны выкарыстоўвалі ўсё, што магчыма, каб адзенне спадабалася тым, хто яго будзе насіць: мянялі тканіны і іх расфарбоўку; рабілі адзенне рознай даўжыні, шырыні, формы; прыдумвалі разнастайныя разрэзы, выразы, вытачкі; падбіралі ўсялякія засцежкі, аплікі, гузікі...
    Людзей, якія заўсёды стараліся адзявацца модна, пачалі называць моднікамі і модніцамі.
    Паспяваць за зменай моды было нялёгка, а яна мянялася вельмі часта. Акрамя таго, гэта патрабавала вялікіх грашовых выдаткаў. Таму людзі розных краін пастаянна клапаціліся пра тое, як, трацячы менш грошай, адзявацца і па сезону, і прыгожа, і зручна, менавіта:
    МОДНА ТОЕ, ШТО КОЖНАМУ 3 НАС БОЛЬШ ЗА ЎСЁ ПАДЫХОДЗІЦЬ.
    9
    Ты і мода.
    Калі ў каго-небудзь з тваіх знаёмых паявілася прыгожая яркая куртка і джынсы з фірменнай наклейкай-ярлычком, і ў іх ён або яна выглядае прыгожа, гэта яшчэ не значыць, што ў гэтым адзенні гэтак жа добра будзеш выглядаць і ты. Бо ў цябе іншыя і рост, і фігура, і форма твару, і колер валасоў. Значыць, трэба навучыцца падбіраць адзенне, якое толькі ты зможаш называць сваім. Пра чалавека, які ўмее гэта рабіць, гавораць, што ў яго ДОБРЫ ГУСТ. Добры густ выхоўваецца ў чалавека на працягу ўсяго жыцця. Але пачынаць трэба з дзяцінства. Таму, займаючыся самавыхаваннем, не забывай пра тое, які ў цябе густ. Давай для пачатку праверым, які ён.
    1.	На вуліцы халаднавата, але ты лічыш сябе чалавекам загартаваным. Ці выйдзеш ты на вуліцу ў летняй сукенцы або ў шортах? (Так, не, не ведаю.)
    2.	Ці адзенеш ты на школьны ранішнік трэніровачны касцюм? (Так, не, не ведаю.)
    3.	Ты збіраешся на пляж. Ці пойдзеш ты праз увесь горад у пляжным касцюме, каб не марудзіць з-за лішніх рэчаў? (Так, не, не ведаю.)
    4.	Ці можна ў тэатральнай зале сядзець у ботах? (Так, не, не ведаю.)
    5.	Ці ўпэўнены (упэўнена) ты, што чалавеку дастаткова прычэсвацца адзін раз у дзень? (Так, не, не ведаю.)
    6.	Чым даражэй адзенне, тым лепей, ці не так? (Так, не, не ведаю.)
    7.	Некаторыя хлопчыкі і дзяўчынкі стараюцца адзявацца так, каб быць падобнымі на дарослых. Ці правільна гэта? (Так, не, не ведаю.)
    Мы спадзяёмся, што на ўсе пытанні ты даў адказ «не». Калі гэта так, то можна лічыць, што ў цябе нядрэнны густ. He засмучайся, калі на частку пытанняў ты адказаў «так» або «не ведаю».
    Разам з настаўнікам і аднакласнікамі вы абмяркуеце, як трэба паступаць правільна.
    Раім табе запомніць наступныя нескладаныя правілы:
    тваё адзенне заўсёды павінна адпавядаць сезону, надвор’ю, часу сутак.
    Для кожнага віду заняткаў карыстайся прызначаным для яго відам адзення.
    He ганіся за модай бяздумна. Калі ўсе хлопчыкі апрануць аднолькавыя модныя касцюмы, а дзяўчынкі — модныя сукенкі, то як сярод іх можна будзе ўбачыць цябе?