Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
Падарожны паглядзеў на калодзеж, глянуў на дзеда з унукам, сцегануў пугай і хутчэй паехаў далей.
— Што гэта за чалавек? — спытаў унук дзеда.
— Гэта не чалавек,— адказаў дзед.
Апаўдні праязджаў паблізу дзедавай хаты іншы гаспадар. Ён дастаў з-пад саломы вядро, прывязаў да вяроўкі, набраў вады, напіўся сам, даў напіцца дзеду і ўнуку, выліў ваду ў сухі пясок, схаваў вядро зноў пад салому і паехаў.
— Што гэта за чалавек? — спытаў дзеда ўнук.
— I гэта яшчэ не чалавек,— адказаў дзед.
Вечарам прыпыніўся каля дзедавай хаты трэці падарожны. Ён дастаў з-пад саломы вядро, прывязаў да вяроўкі, набраў вады, напіўся, падзякаваў і паехаў, а вядро пакінуў прывязаным ля калодзежа.
— А гэта што за чалавек? — спытаў унук.
— Звычайны,— адказаў дзед. В. А. Сухамлінскі.
Цяпер пагаворым пра тое, аб чым мы даведаліся з гэтых апавяданняў. «Самы скупы ў свеце дзед» з першага апавядання такі скнара, што яму нават шкада паказаць людзям свой вінаград. Ён зрабіў высачэзны плот: толькі б ніхто нічога не ўбачыў і, галоўнае, нічога не папрасіў! А «звычайны чалавек» з другога апавядання аддаў людзям сваё вядро: карыстайцеся на здароўе! Менавіта такіх людзей называюць шчодрымі. I справа не толькі ў тым, багаты чалавек або бедны. I сярод багатых, і сярод бедных сустракаюцца як шчодрыя, так і скупыя людзі. Скупому шкада падзяліцца з іншымі нават крышкай свайго багацця. Шчодры можа ад-
даць апошнюю кашулю і апошні кавалак хлеба, калі гэта трэба для людзей.
Але не блытай скупасць з БЕРАЖЛІВАСЦЮ, а шчодрасць з МАРНАТРАЎНАСЦЮ. Беражліва адносіцца да сваёй гаспадаркі, да дзяржаўнай маёмасці — гэта добрая якасць. Важна не скнарнічаць, калі людзі маюць патрэбу ў тваёй дапамозе. Але ж і марнатраўцаў, як і скупых, ніхто не паважае. Памятаеш парася Хачу, з якім ты пазнаёміўся ў трэцім класе? He забыў, як ён траціў грошы, якія яму дала мама? Вось гэта і ёсць марнатраўства.
Пастарайся і зараз, і калі падрасцеш, быць шчодрым, але не марнатраўным, БЕРАЖЛІВЫМ, але не скупым.
Зладзейства.
Злодзеяў не любяць у народзе з даўніх часоў. Можа, ты чуў, як людзі жартам называюць злодзеем вераб’я. Па-руску воробей — вора — бей. Ты чуеш, як гэта гучыць: «вора бей!». А па-беларуску вор — злодзей. Так, гэта невялічкая птушка часам нагадвае зладзюжку. Успомні: кінуў ты галубам або курам жменьку зерня або хлебных крошак. Пакуль вялікія непаваротлівыя птушкі разгледзяць, дзе што, ні адтуль, ні адсюль прыляцеў верабей, за ім другі, і з-пад самага носа ў галубоў здзяўблі зярняткі... Але на вераб’я мы не вельмі крыўдзімся. Ён жа не ведае, што такое злодзей, проста яму есці хочацца. Ды і мы ўсур’ёз не можам так назваць гэту рухавую спрытную птушку.
Іншая справа ў людзей. Злодзей добра ведае, што ўзяў чужое, што яму яно не належыць. Часам узяў тое, што здабыта вельмі цяжкай працай. Іншы раз ён крадзе ў чалавека кашалёк з апошнімі грашыма, а таму няма за што купіць нават ежу... Вось чаму ў народзе гавораць: «Раз украў — навек зняславіўся».
Непрыемнасць.
У дзверы пазванілі.
— Хто там? — спытаў я.
— Адчыніце, калі ласка,— гэта быў голас майго суседа і малодшага сябра. Напэўна, яму трэба са мной пагаварыць.
— Сёння ў мяне здарылася непрыемнасць. Захварэў мой сябар, і я пайшоў яго наведаць. Тата прывёз яму прыгожыя гумкі. Зусім выпадкова я ўзяў адну гумку сабе.— Мой субяседнік паглядзеў мне ў вочы і ўдакладніў: — He выпадкова, a знарок. Я нават не ведаю, як гэта здарылася. Я рашыў, што ў яго іх шмат, а ў мяне няма ніводнай. Як вы думаеце, я вельмі дрэнна зрабіў?
— А раней ты браў чужыя рэчы?
— He. Ніколі не браў.
Я падумаў: у жыцці кожнага чалавека бывае так, што ён упершыню павінен адважыцца на ўчынак: або добры, або дрэнны. Потым ён свой учынак паўтарае: раз, другі, трэці. I так паступова з яго вырастае добры або дрэнны чалавек.
А хлопчыку я сказаў так:
— Нічога страшнага не здарылася. У шмат якіх хлопчыкаў і дзяўчынак такое бывае. Галоўнае, каб ты не паўтараў гэтага. Пайдзі да свайго знаёмага і аддай гумку. Скажы, што ўзяў незнарок. А сам запомні: у жыцці ёсць некаторыя рэчы, якія рабіць
нельга. Красці. Падглядаць у вокны і шчыліны дзвярэй. Чытаць чужыя пісьмы... Вядома, усё гэта можна паспрабаваць зрабіць. Але я табе не раю гэтага: кожны раз табе будзе сорамна і кепска на душы. Як сёння.
Пасля гэтага мы рассталіся. Па С. Далецкаму.
1. Растлумач сэнс наступных прымавак: Калі хочаш прапасці — пачні красці.
У лесе крадзеш — поле бачыць, у полі крадзеш — лес бачыць.
2. Як ты думаеш, пра людзей з якімі недахопамі гавораць: «Чыста ходзіць ды не чыста жыве»?
3. Ці даводзілася табе чуць пра выпадкі, калі злодзей прыносіць украдзенае да каго-небудзь дамоў і просіць на нейкі час схаваць гэту рэч. Як бы ты назваў чалавека, які такую просьбу выканае? А што б ты зрабіў на месцы гэтага чалавека?
Давер’е і недавер’е.
Кожны чалавек каму-небудзь нешта давярае. Што і каму можна даверыць? Вось у гэтым мы паспрабуем з табой разабрацца.
Веласіпед.
У Мішы новенькі веласіпед. Прыгожы, лёгкі, зручны. Націснуў на педалі — і ты ўжо абагнаў іншых дзяцей-веласіпедыстаў. Неяк едзе Міша, a насустрач яму Пеця-аднакласнік.
— Дай пакатацца!
— Добра, садзіся. Я пакуль схаджу ў магазін. Мама прасіла хлеба купіць. Толькі на вуліцу не выязджай, там многа машын. Мне па вуліцы катацца не дазваляюць.
— He бойся, не выеду!
Пайшоў Міша. А Пеця круг-другі па двары праехаў і ... сам не заўважыў, як выехаў за вароты. Імчыць па асфальце. Цудоўна!
Але на павароце не разлічыў, не звярнуў увагі на сігнал святлафора, і вадзіцель машыны зачапіў веласіпедыста. У выніку Пеця ляжыць у бальніцы з паламанай нагой, а ў Мішы на балконе ляжаць пагнутыя дэталі веласіпеда.
А нам з табой трэба зрабіць вывады. I дапамогуць у гэтым адказы на наступныя пытанні:
?
1. Ці можна давяраць што-небудзь чалавеку, калі ты не ўпэўнены, што гэта бяспечна для яго жыцця і здароўя? Дарэчы, у выпадку, пра які мы расказалі, не пацярпелі іншыя людзі: вадзіцель, пешаходы.
2. Ці можна давяраць што-небудзь чалавеку, які не ўмее трымаць дадзенае ім слова?
3. Ці можна давяраць чалавеку якую-небудзь справу, калі ён дрэнна ўмее яе рабіць?
Спадзяёмся, што ты зрабіў правільныя вывады.
А цяпер уяві сябе на месцы Мішыных бацькоў. Як ты думаеш, ці ва ўсім яны могуць яму давяраць? Чаму?
Сакрэт.
Быў у Светы сакрэт. Hi з кім яна гэтым сакрэтам не дзялілася. Толькі са сваёй самай любімай сяброўкай Ленай. Сядзелі неяк дзяўчынкі ў двары на лавачцы, размаўлялі. I падумала Света: вельмі нецікава жыць, калі толькі сама ведаеш сакрэт. Шмат цікавей, калі ёсць з кім пашаптацца, пагаварыць пра яго. Вось і расказала сакрэт Лене. Той гэта спадабалася: ніхто ж не ведае, а вось яна даведалася! Свеце яна, вядома, паабяцала: «Нікому і ніколі не раскажу!»
Прайшоў дзень, другі. А на трэці дзень не хапіла
Лене цярплівасці. «Раскажу я сакрэт сваёй сяброўцы Тані. Вядома ж вазьму слова, каб ніхто не даведаўся»,— вырашыла яна. Ну а далей панеслася: Таня — Каці, Каця — Жэні, Жэня — Веры... Так і не стала сакрэту. А ў Светы не стала сяброўкі Лены. Якая ж гэта сяброўка, калі няма давер’я да яе?
Спадзяёмся, што ты — добры сябра, якому можна даверыць любы сакрэт.
А цяпер апавяданне пра давер’е і недавер’е. Гаворка ідзе пра давер’е да хлопчыкаў — Лёшы і Андрэя. Андрэй са сваім дзядулем яшчэ да ўсходу сонца пайшлі на рыбалку. Іх лодка плыве па возеры. Вакол туман...
У тумане.
...Нябачныя вёслы стукаюць за плячамі. Хлопчык паварочваецца, углядаецца. 3 туману нечакана для яго з’яўляецца маленькая лодка з цёмнай фігурай чалавека на вёслах; бачны яго плечы, нахіленая галава, барада, погляд скоса. Напэўна, думае, што яны з дзядулем ужо злавілі рыбу, а ён не злавіў. Чалавек жыве праз вуліцу ад іх з дзедам.
— Вось,— гаворыць ён дзеду,— Лёшка зноў з маёй снасці рыбу цягае.
Лёшка — сябар хлопчыка. Учора Лёшкін бацька паслаў сына паглядзець снасці, і раней бацькоўскага Лёшка праверыў абедзве, пастаўленыя суседам.
— Такі хлопец паскудны...— рыпучы, злы голас,— ніякага ўпынку на яго няма...
Сэрца ў хлопчыка моцна б’ецца, ён падымае галаву:
— He, няпраўда. Лёшка ў вас нічога не ўзяў. Ён
4 Чалавек і свет
49
толькі паглядзеў, злавілася рыба ці не. У снасці ніводнай не было.
— А ты адкуль ведаеш?
— Мы з ім разам ездзілі.
— А! Вось ты які! Паглядзіш — людзі адукаваныя, маскоўскія, а чужую рыбу...
— Мы, праўда...
— Вось што, грамадзянін,— уступае дзед.— Унук вам праўду гаворыць.
— Ды я ж бачу, хлапчукі ездзяць, глядзяць чужыя снасці, выцягваюць рыбу і вараць юшку.
— Мы зараз гаварыць пра гэта не будзем. Вы ж чулі: хлопчык шчыра вам сказаў пра сябра. Сяброўства трэба паважаць.
— Значыць, калі сябар, дык кепскае ўтойваць?
— He, калі сябар, дык не маўчаць, а бараніць. Давай, Андрэйка, грабі.
He верыць яму дзядзька. Няхай! Хлопчык хапае вёслы, адно зрываецца...
Нарэшце вясло ўстаўлена, і яны плывуць...
— Дзядуля, мы, праўда, з Лёіпкам нічога не чапалі.
— А як жа,— гаворыць дзед,— вядома, праўда. Навошта нам з табой хітраваць?
Радасна робіцца на душы хлопчыка. «Мы ж з дзедам ведаем!» — думае Андрэй. Па Н. Емяльяна вай.
Згадзіся, чалавеку вельмі дрэнна, калі яму не давяраюць. I вельмі прыемна, калі ў табе ўпэўнены! Калі чалавек адчувае, што яму давяраюць, на яго спадзяюцца, ён робіцца дужэй. Ты ж заўважаў: калі дарослыя і аднакласнікі вераць у сілы і магчымасці слабага вучня, ён пачынае лепей вучыцца.
ДАВЕР’Е — ГЭТА ПАВАГА ДА ЧАЛАВЕКА, ГЭТА ШЛЯХ ДА СЯБРОЎСТВА.
“11. Паспрабуй разабрацца, ці маюць адносіны да размо" вы аб давер’і наступныя прымаўкі.
— Дрэннае ў чалавеку адразу бачна, а добрае трэба ўбачыць.
Менш жмурышся — больш бачыш.
He з кожным за руку вітайся, у людзей распытайся. He ўзяў за руку — не кажы «злодзей».
2. Напішы расказ «Чалавек, якому я давяраю».
Мі л асэрнасць.
Гэта слова нарадзілася са спалучэння двух іншых: «МІЛАЕ» і «СЭРЦА». Гучыць вельмі прыгожа, ці не так? Мілае сэрца. У каго ж яно бывае? Чым адрозніваюцца міласэрныя людзі ад іншых людзей?
Перш за ўсё, гэта добрыя людзі. Яны не толькі ніколі не пакрыўдзяць чалавека і жывёлу, але і дапамогуць тым, хто мае патрэбу ў іх дапамозе.
Па-другое, гэтыя людзі ўмеюць спачуваць, суперажываць іншым. Помніш, у мінулым годзе, калі мы гаварылі пра пачуцці людзей, мы звярнулі асаблівую ўвагу на гэта цудоўнае ўменне суперажываць: адчуваць боль і радасць другога, яго страх, адзіноту. Ты помніш дзяўчынку, якая прыгрэла забытае перапужанае кацяня, і хлопчыка, які сваёй усмешкай адгукнуўся на сумны погляд адзінокага чалавека?