Чалавек і свет
Падручнік для 4 класа. 1997
Выдавец: Народная асвета
Памер: 208с.
Мінск 1997
Неадкладна выклікай хуткую дапамогу, кліч дарослых на дапамогу.
Паглядзі, ці ёсць у пацярпеўшага раны. Нічога з іх не даставай, кроў можа пайсці яшчэ хутчэй.
Калі з раны цячэ кроў, націсні на яе праз чыстую сурвэтку пальцамі, можна налажыць жгут. Калі накладваеш павязку, яна павінна быць большай, чым рана.
Замацуй павязку настолькі туга, каб спыніць крывацёк. Цісні на рану 15—20 мінут.
Калі павязка намокла ад крыві, не здымай яе, а палажы зверху новую.
Пераломы і пашкоджанні касцей.
Пры пераломах будзе назірацца:
страта рухомасці канечнасці ці пашкоджанага ўчастка;
ацёк, прыпухласць вакол пашкоджанай касці.
Пераламаная рука або нага будуць скрыўлены, магчыма ўвагнуты пасярэдзіне.
Балюча пры дакрананні.
Выклікай хуткую дапамогу, кліч на дапамогу дарослых.
Пацярпеўшаму не дазваляй рухаць пераламанай рукой або нагой.
Для таго каб зрабіць нерухомай пашкоджаную частку цела, паспрабуй накласці ўздоўж яе так званую шыну. Для гэтага выкарыстоўвай што-небудзь цвёрдае. Калі зламана нага, асцярожна, але моцна прывяжы яе да другой нагі. Прывязаць можна шалікамі, хусткамі.
Сродкі першай дапамогі.
Калі побач з табой ёсць дарослы, які можа аказаць пацярпеўшаму першую дапамогу, няхай гэта робіць ён, а не дзіця. Аднак бывае, што нікога з дарослых паблізу няма, і тады вельмі многае залежыць ад таго, ці зможа дзіця зрабіць усё, што ад яго патрабуецца. Таму дзеці павінны ведаць, дзе ў доме знаходзіцца аптэчка са сродкамі першай дапамогі.
Вось што рэкамендуецца мець у кожным доме: стэрыльны перавязачны пакет, бінт, лейкапластыр, вата. Раствор ёду, таблеткі фурацыліну. Цюбік мазі, якая ўтрымлівае антыбіётык. Тэрмометр, піпетка, грэлка, гумавы жгут, спрынцоўка, бытавы інгалятар. Пітная сода.
У хатняй аптэчцы могуць быць таблеткі ад капілю, анальгін, аспірын і іншыя лекі ад болю, настойка валяр’яну, сардэчныя сродкі, а таксама іншыя лякарствы, улічваючы ўзрост і стан здароўя членаў сям’і.
Лякарствы ў хатняй аптэчцы трэба ўтрымліваць у парадку. Кожны флакон ці каробачка павінны мець надпіс з дакладнай назвай лякарства і тэрмінам прыгоднасці. Усе лякарствы лепш за ўсё зберагаюцца ў сухім, халаднаватым і цёмным месцы, недаступным для дзяцей.
Правілы пажарнай бяспекі.
1. Раскажы, што ты ведаеш пра работу пажарных.
2. Для чаго прызначана пажарная машына?
3. Чым яна абсталявана?
4. Для чаго патрэбны розныя прыстасаванні?
5. Чым тушаць пажар пажарнікі?
6. Як ты думаеш, ці небяспечная работа пажарнікаў?
7. Якімі якасцямі трэба валодаць, каб стаць пажарнікам?
8. Пазнаёмся з пажарным шчытом у школе.
9. Што на ім змешчана?
10. Як дзейнічае вогнетушыцель?
11. Якія сродкі тушэння пажару ёсць у тваім доме?
Каб не здарылася бяда.
Апёкі без агню.
Нярэдка бывае, што для таго, каб атрымаць апёк, не патрабуецца ні вогнішча, ні кіпеню, зусім нічога гарачага.
Апёк могуць выклікаць розныя хімічныя рэчывы: моцныя кіслоты, шчолачы.
Каб не было бяды, ніколі не нюхай, не чапай рукамі, не спрабуй на язык невядомыя табе вадкасці, парашкі, пасты.
+ Але, калі адбыўся няшчасны выпадак і дзіця атрымала хімічны апёк, выклікай хуткую да памогу, кліч дарослых.
Апёкі ротавай поласці і горла.
Апёкі ротавай поласці і горла звычайна звязаны з тым, што дзіця выпівае або з’ядае што-небудзь вельмі гарачае, глытае хімічнае рэчыва або ўдыхае празмерна гарачае паветра.
+ Калі дзіця атрымала апёкі ротавай поласці і горла, выклікай хуткую дапамогу, кліч да рослых.
Траўма вачэй.
Бывае такое, што ў вока дзіцяці па неасцярожнасці трапляе небяспечнае хімічнае рэчыва. Яно можа пашкодзіць далікатную тканку вока, вызваць моцны боль.
Трэба неадкладна пачаць прамыванне вока халоднай вадой на працягу 10 мінут. Прамываць трэба так, каб вада не пападала ў другое вока.
Пры траўме вачэй трэба звярнуцца да ўрача.
Удар электрычным токам.
Вакол нас шмат карысных рэчаў: прасы, пыласосы, тэлевізары, халадзільнікі і яшчэ многаемногае іншае. Гэта нашы надзейныя памочнікі. А «кормяцца» яны электрычным токам. Вырваўшыся на свабоду, электрычны ток можа нарабіць бяды. Ён можа «ўчыніць» страшэнны пажар, а можа вельмі моцна «стукнуць» гаспадара.
Пашкоджанні, якія ўзнікаюць ад уздзеяння электрычнага току, называюцца электратраўмамі. Пры электратраўме пакутуе ўвесь арганізм. На месцы ўдару скура можа пачырванець і страціць адчувальнасць, а могуць узнікнуць і глыбокія апёкі. Моцна пакутуе нервовая сістэма. Паколькі пацярпеўшага хватаюць сутаргі, яго бывае цяжка адцягнуць ад крыніцы току. У выніку пашкоджання нервовых клетак развіваюцца цяжкія з’явы: зніжэнне тэмпературы цела, спыненне дыхання, паслабленне работы сэрца, параліч. Стан можа быць крытычным. Пры болып лёгкіх паражэннях токам можа быць страта прытомнасці, галавакружэнне, агульная слабасць.
Каб пазбегнуць электратраўм, не чапай аголеныя правады, не карыстайся няспраўнымі электрапрыборамі.
+ Калі чалавек атрымаў электратраўму, неадкладна выклікай хуткую дапамогу, заві дарослых.
He дакранайся да пацярпеўшага. Памятай, што яго цела з’яўляецца правадніком электрычнасці, і калі дакрануцца да пацярпеўшага, можна таксама атрымаць электратраўму.
1. Што ты даведаўся аб электратраўмах?
J 2. Якія бываюць вынікі электратраўм?
* 3. Што неабходна зрабіць у першую чаргу пры электратраўмах?
4. Як пазбегнуць электратраўм?
Ці могуць «ударыць» сонца і цяпло?
Любы чалавек аддае перавагу цёпламу сонечнаму дню над пахмурным. Але бывае, што ўздзеянне цяпла і высокай вільготнасці паветра можа прывесці да цеплавога ўдару. Уздзеянне прамых сонечных прамянёў на галаву можа выклікаць перагрэў галаўнога мозга — сонечны ўдар.
Прыметы гэтых захворванняў падобныя паміж сабой. Спачатку хворы адчувае стомленасць, галаўны боль. Узнікае галавакружэнне, слабасць, боль у нагах. Нярэдка бывае рвота, шум у вушах, пацямненне ў вачах, задышка, сэрцабіццё.
Перамясці пацярпеўшага ў цень. Здымі адзенне, палажы хворага. Пратры яго скуру халаднаватай вадой.
Да галавы і сэрца прыкладзі халодныя кампрэсы. Хворага напаі вадой.
1. Што ты даведаўся пра цеплавыя і сонечныя ўдары? Назаві іх прыметы.
2. Што трэба рабіць, калі здарыўся сонечны або цеплавы ўдар?
3. Як пазбегнуць цеплавых і сонечных удараў?
Раскажы, што ты даведаўся пра хімічныя апёкі, электратраўмы, цеплавыя і сонечныя ўдары.
Падрыхтуй адно з вусных паведамленняў: «Хімічныя апёкі», «Электратраўмы», «Цеплавыя і сонечныя ўдары».
13 Чалавек і свет
193
Правілы дарожнага руху.
Дарожныя знакі.
Папераджальныя знакі.
Святлафорнае Небяспечны Круты спуск.
рэгуляванне. паварот.
Слізкая дарога. Звужэнне дарогі. Дзікія жывёлы.
1.
2.
3.
Прачытай назвы знакаў.
Чаму іх называюць папераджальнымі?
Якія яшчэ папераджальныя знакі ты ведаеш?
4. Для каго яны прызначаны?
Знакі прыярытэту.
Перасячэнне з другараднай дарогай.
Рух без спынення забаронены.
Канец галоўнай дарогі.
Прачытай назвы знакаў. Што яны абазначаюць?
Забараняючыя знакі.
Рух матацыклаў забаронены.
Рух трактароў забаронены.
Абмежаванне масы.
Паварот направа забаронены.
Абгон грузавым аўтамабілям забаронены.
Абмежаванне максімальнай скорасці.
1. Чаму гэтыя знакі называюцца забараняючымі?
2. Для каго яны прызначаны?
3. Дзе ты іх бачыў?
4. Якія яшчэ забараняючыя знакі ты ведаеш?
Прадпісваючыя знакі.
Кругавы рух.
Pyx легкавых аўтамабіляў.
Рух направа або налева.
Рух направа.
Рух налева.
Рух прама або направа
1.
2.
Для чаго патрэбныя прадпісваючыя знакі? Растлумач значэнне кожнага знака.
Інфармацыйна-ўказальныя знакі.
ПЛЕШЧАНІЦЫ 1
ХАТЫНЬ 17
МІНСК 65
Паказальнік адлегласцей.
Напрамак руху па паласе.
| ВІЦЕБСК
Пачатак населенага пункта.
Канец населенага пункта.
Напрамак руху па палосах. Месца
для развароту.
Канец дарогі для аўтамабіляў.
Знакі сервісу.
Кемпінг.
Бальніца.
Аўтазаправачная станцыя.
Месца Пост ДАІ. Тэлефон.
для адпачынку.
1. Якія ты ведаеш яшчэ інфармацыйна-ўказальныя J знакі?
* 2. Каму яны болып неабходныя: пешаходам ці вадзі-
целям?
3. Раскажы, якія са знакаў сервісу ты бачыў.
4. Навошта неабходны такія знакі?
Як рухацца групай.
Дапусцім, што ваш клас збіраецца ісці на прагулку або экскурсію. Якія правілы дарожнай бяспекі павінен памятаць і выконваць кожны з вас?
Самае галоўнае — дысцыпліна. Клас павінен пастроіцца па два чалавекі ў рад і ісці ў суправаджэнні дарослых па тратуарах або пешаходных дарожках, а калі іх няма — то па абочыне, насустрач Руху.
У час руху групы нельга адставаць ад яе, несці прадметы, якія могуць пакаціцца або быць знесеныя ветрам.
Для пераходу праезнай часткі дарогі дазваляецца перастроіцца па чатыры чалавекі ў рад. Гэта неабходна для таго, каб хутчэй перайсці дарогу. Н. В. Лапо.
А |1. Абмяркуй з бацькамі, якія правілы ты павінен выконваць пры: руху па вёсцы; па дарозе за горадам; — пераходзе вуліц у час дажджу, туману, снегападу, галалёду, у цёмны час сутак; ва ўмовах абмежаванай бачнасці з-за транспарту, які стаіць.
2. Раскажы, як трэба рухацца калонай, групай пры адсутнасці тратуараў і пешаходных дарожак.
За рулём веласіпеда.
У Правілах дарожнага руху ўказана, што веласіпед — гэта транспартны сродак. Веласіпедыст, як і вадзіцель іншага транспарту, павінен ведаць правілы і выконваць іх.
Ездзіць на веласіпедзе па дарогах можна, пачынаючы з 14 гадоў. Малодшым дзецям трэба катацца ў дварах, на школьных стадыёнах, у парках.
Бывае, што можна бачыць, як дзеці катаюцца на веласіпедах па двое ці не трымаючыся за руль. Гэтага рабіць нельга, таму што ў такіх выпадках веласіпед губляе ўстойлівасць і можа лёгка перакуліцца.
Правілы дарожнага руху забараняюць катанне на веласіпедах па тратуарах і пешаходных дарожках.
Веласіпедысты павінны ведаць папераджальныя сігналы вадзіцеляў. Уявім сабе, што за тваім веласіпедам па двары едзе аўтамабіль. Ты павінен загадзя папярэдзіць вадзіцеля аб змяненнях у руху. Калі табе неабходна павярнуць направа — выпроствай у бок прамую правую руку, калі налева — левую. Паднятая ўверх прамая рука — сігнал тармажэння, прыпынку.
Раскажы аб правілах карыстання веласіпедам.
Прычыны дарожна-транспартных здарэнняў.
Якія ж прычыны няшчасных выпадкаў на вуліцах і дарогах?
Прычын шмат. Адны залежаць ад вадзіцеляў, другія — ад пешаходаў, трэція — ад тэхнічнай няспраўнасці транспарту, чацвёртыя — ад стану вуліц і дарог.