• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    Алкаголь выклікае ў чалавека прывыканне, a потым і залежнасць. Гэта азначае, што чалавек, які пачаў рэгулярна піць спіртное, праз некаторы час ужо не зможа без яго абысціся. Развіваецца хвароба — алкагалізм.
    Як уплывае алкаголь на арганізм? Ускорасці пасля прыёму спіртнога замаруджваецца рэакцыя; парушаецца каардынацыя рухаў; пагаршаецца мысленне, памяць; павялічваецца рызыка няшчасных выпадкаў; можа быць страта прытомнасці.
    Калі чалавек рэгулярна ўжывае спіртныя напіткі, у яго пашкоджваюцца органы стрававання, нервовая сістэма, сэрца, сасуды, печань, скарачаецца працягласць жыцця.
    1.	Разгледзь малюнак. Пералічы органы, якія пакутуюць ад ужывання алкаголю.
    2.	Раскажы, як адчувае сябе чалавек адразу пасля
    ўжывання спіртнога. Якія могуць быць аддаленыя вынікі?
    3.	Якую шкоду грамадству наносяць людзі, якія ўжываюць без меры алкаголь?
    4.	Абмяркуйце правілы паводзін пры сустрэчы з п’яным чалавекам у транспарце, парку, ліфце, пад’ездзе. Чым гэтыя людзі небяспечныя? Што трэба рабіць пры сустрэчы з імі? А калі ў сям’і алкаголік?
    5.	Калі здарыцца такое, што дарослыя прапануюць табе выпіць, што ты ім скажаш?
    1.	Падрыхтуй вуснае паведамленне на тэму «Аб шкодзе алкаголю».
    2.	Успомні, што ты ведаеш аб шкодзе курэння.
    3.	Прачытай прыказкі пра п’янства.
    Гарэлка весяліць, ды ад яе галава баліць.
    Гарэлка працы не дапамагае, ды розум паслабляе.
    Нап’ецца, дык з царамі б’ецца, а як праспіцца, дык і курыцы баіцца.
    П’янства да добрага не давядзе.
    П’янства розум з’ела.
    Хто не п’е, той доўга жыве.
    He папраўляй на п’яным шапкі.
    Саступі п’янаму з дарогі.
    Як ты іх разумееш? Аб якой шкодзе п’янства, яго выніках гаворыцца?
    Дым, які шкодзіць здароўю.
    Тытунь як дзікая расліна быў вядомы яшчэ ў старажытнасці і ў Еўропе, і ў Азіі, і ў Афрыцы. Лісты яго спальвалі на агні, і іх дым аказваў на людзей адурманьваючае ўздзеянне. Пра курэнне адзначаецца і ў старажытнакітайскіх летапісах. Курылі і егіпецкія фараоны. Аднак да сярэдніх вякоў курэнне было толькі часткай рэлігійных рытуалаў.
    Распаўсюджанне табачнай заразы сярод народаў
    свету звязваецца з імем Калумба, першага адкрывальніка Амерыкі. Ён разам са сваімі маракамі ўпершыню ўбачыў індзейца, які «піў дым». 3 другой палавіны XVI стагоддзя курэнне пачало сваё шэсце па краінах і кантынентах.
    Амаль адразу ж пачалася і барацьба супраць курэння. У 1604 годзе выйшла праца караля Англіі Якава I Сцюарта «Аб шкодзе тытуню». Ён пісаў, што гэта «звычка агідная зроку, невыносная для нюху, шкодная для мозга, небяспечная для лёгкіх...».
    Ліхою, чорнай, чортавай травою, параджэннем пекла называюць тытунь. I ў гэтым няма ніякага пераболыпвання. У тытунёвым дыме выяўлена каля 6000 самых розных рэчываў, 30 з якіх — натуральныя яды.
    Мацнейіпы яд тытунёвага дыму — нікацін. Дзеля яго і цягнецца чалавек да цыгарэты, таму што ў малых дозах нікацін выклікае ўзбуджэнне. Ён лёгка пранікае ў кроў і назапашваецца ў самых жыццёва важных органах, разбураючы іх.
    У тытунёвым дыме выяўлены рэчывы, якія выклікаюць рак. Вялікая колькасць у табачным дыме радыеактыўных рэчываў.
    Прырода стварыла нас вельмі трывалымі, і многія курыльшчыкі, асабліва маладыя, не адчуваюць шкоды для свайго здароўя. Але прыгледзьцеся. TaTa нярэдка бывае раззлаваны, у яго часта баліць галава. А можа, ён курыць? У здаровых бацькоў нарадзілася слабенькае, хваравітае дзіця. А можа, хто-небудзь з іх курыць? Цябе мучае бяссонніца? Дрэнная памяць? Паглядзі вакол сябе, можа, побач з табой жыве курыльшчык?
    Які ўплыў на арганізм чалавека аказваюць шкодныя рэчывы цыгарэты?
    Праз некалькі хвілін пасля першай зацяжкі пачашчаецца пульс, павышаецца крывяны ціск, звужваюцца крывяносныя сасуды, узнікае раздражненне горла.
    Калі чалавек доўга і многа курыць, то ў яго: жаўцее скура і пазногці на пальцах рук; парушаюцца нюх і смак; узнікае сухі кашаль; непрыемны пах з рота; на зубах з’яўляецца жоўты налёт; узнікаюць хваробы сэрца, сасудаў, хранічны бранхіт; можа ўзнікнуць рак.
    Закончы. Калі я ў ліфце і нехта там курыць, я ... . Калі б старэйшы брат майго сябра папрасіў мяне паспрабаваць закурыць, я б .... У курыльшчыка з рота ... пахне. Ад курэння зубы .... Ад курэння язык .... Курэнне прыносіць шкоду лёгкім, таму што .... Курэнне ... крывяносныя сасуды. Калі чалавек курыць, органы не атрымліваюць дастаткова ....
    1.	Якія змены адбываюцца ў арганізме праз некалькі мінут пасля першай зацяжкі?
    2.	А калі чалавек многа і доўга курыць?
    3.	Якія органы найбольш адчуваюць шкоду ад курэння?
    4.	Якія хваробы могуць узнікнуць у курыльшчыка?
    ?
    Толькі факты.
    Кожная выкураная цыгарэта скарачае жыццё чалавека на 8 мінут. Частата пульсу ў курылыпчыкаў на 10—12 удараў у мінуту болей, чым у тых, хто не курыць. Гэта значыць, за год сэрца ў курыльшчыка робіць на 5—10 мільёнаў скарачэнняў болып.
    У курылыпчыка рызыка ўзнікнення сардэчнага прыступу ў тры разы вышэйшая, чым у тых, хто не курыць.
    У 80 са 100 выпадкаў захворвання ракам лёгкіх у тых, хто курыць.
    У дзяцей, чые бацькі кураць дома, часцей узнікаюць прастудныя захворванні.
    Якія з гэтых фактаў падзейнічалі на цябе болып за ўсё? Чаму?
    Пасіўнае курэнне.
    Ці думаў ты пра тое, чаму ў памяшканні, дзе кураць, табе часта хочацца кашляць? Справа ў тым, што, у нейкім сэнсе, ты таксама курыш. Такое курэнне называецца пасіўным. Факты сведчаць, што пасіўнае курэнне шкодна і можа
    выклікаць у дзяцей розныя недамаганні.
    Ніколі не пачынай курыць!
    1.	Што новага ты даведаўся пра шкоднае ўздзеянне курэння на арганізм?
    2.	Як можна адмовіцца ад прапаноў пакурыць?
    3.	Запішы ў слоўнік: нікацін, пасіўнае курэнне.
    Намалюй некалькі плакатаў пра шкоднасць курэння.
    Медыцына: мінулае, сёння, будучыня.
    Калі ўзнікла медыцына?
    Як лячылі зубы старажытныя індзейцы?
    Ад якой хваробы можа выратаваць амулет з вачэй чорнай курыцы?
    Якая расліна называецца «коранем жыцця»?
    Чаму нельга збіраць лекавыя расліны каля дарогі?
    Пасля дажджу?
    Хто такі отарыналарынголаг?
    Якой будзе медыцына ў будучым?
    Зараджэнне медыцыны.
    Ці знаёма табе слова «паліклініка»? Безумоўна! Ты не раз хадзіў туды з мамай або татам. А такое слова — «прышчэпка» — ведаеш? I напэўна, ты ведаеш, для чаго бяруць аналізы, чым адрозніваецца таблетка ад мікстуры, а калі зможаш з разбегу выгаварыць слова «отарыналарынголаг», то ты малайчына! Гэтым цяжкім словам называюць доктара, які лечыць вушы, горла, нос.
    Мы не вельмі радуемся сустрэчы з урачом, бо часцей за ўсё нас прыводзіць да яго хвароба. А ці прыходзіла табе калі-небудзь у галаву, што тысячы гадоў таму не было доктара ў белым халаце, да якога мы так прывыклі? He было тэрмометра і гарчычнікаў, не было смачных вітамінных гарошын і «балючых» уколаў.
    Адным словам, калісьці нічога гэтага не было. У тыя далёкія часы чалавек пастаянна змагаўся за сваё жыццё, адваёўваючы яго ў голаду, холаду і хвароб. Але калі ад голаду магло выратаваць удачнае паляванне, ад холаду — цёплая шкура або гарачы агонь, то як змагацца з небяспечным і каварным ворагам — хваробамі,— чалавек не ведаў. Паляўнічы паміраў, сыходзячы крывёю, а родзічы былі не ў сілах яму дапамагчы, лічылі гэта карай ляснога духа.
    Але менавіта тады пачала зараджацца медыцына. Той, хто першым даў напіцца хвораму і палажыў яго бліжэй да вогнішча, зрабіў і першы крок да авалодання медыцынскімі ведамі. Хто сёння ведае, колькі прайшло часу, пакуль чалавек зразумеў, што стрэмкі неабходна выдаляць, а раны прамываць, што да прастуджанай спіны карысна прылажыць нагрэты камень, а выцятую нагу лепш
    спусціць у халодны ручай. Усё гэта было маленькай і нясмелай перамогай у барацьбе за жыццё.
    Гісторыя медыцыны — гэта гісторыя чалавецтва. Спатрэбіліся тысячагоддзі, каб сённяшняя медыцына магла абараніць цябе ад шматлікіх хвароб.
    Што ты даведаўся аб паходжанні медыцыны?
    Медыцына сёння.
    4.
    5.
    Разгледзь малюнкі.
    Якія медыцынскія прафесіі табе вядомы?
    Ты марыш стаць урачом?
    Што цябе прываблівае ў гэтай прафесіі?
    Што ты ведаеш аб прафесіі ўрача?
    6.	Падумай, якімі якасцямі павінен валодаць урач.
    7.	Якія медыцынскія ўстановы ёсць у тваім сяле, мікрараёне, раёне, горадзе? У якіх з іх ты быў? Што цікавага там бачыў?
    Калі хтосьці з тваіх родных ці знаёмых працуе ўраНвГ чом, пагутары з ім пра гэту прафесію. Няхай ён табе  раскажа і пра праблемы медыцыны.
    Медыцына будучыні.
    Ёсць хваробы, якія пашкоджваюць не ўвесь арганізм, а толькі адзін орган. Напрыклад, чалавек наогул здаровы, але мае хворае сэрца. Медыцына будучага навучыцца замяняць хворыя органы на здаровыя. Ужо зараз хірургі ўмеюць перасаджваць сэрца, лёгкія, печань і ныркі. Звыш 30 гадоў назад прафесар Крысціян Барнард упершыню ажыццявіў перасадку сэрца чалавеку. Цяпер такія аперацыі не рэдкасць. Нядаўна ў Расіі праведзена паспяховая аперацыя па перасадцы часткі печані маці яе хворай трохгадовай дачцэ. Аднак бывае, што арганізм праз некалькі тыдняў ці месяцаў адрывае перасаджаны яму орган як іншароднае цела. Калі вучоныя знойдуць, нарэшце, спосаб стрымліваць рэакцыю адрывання, трансплантацыя органаў дапаможа выратаваць жыццё многім людзям.
    Будуць стварацца новыя штучныя матэрыялы для перасадкі органаў. Ужо сёння замяняюць пашкоджаныя крывяносныя сасуды штучнымі, хворыя суставы — металічнымі або пластмасавымі. Некаторым людзям з хворым сэрцам ушываюць пад скуру кардыястымулятар. Прадказваюць, што ў недалёкім будучым будзе створана штучнае сэрца.
    Калі-небудзь урачы навучацца паскараць рост
    дзяцей, якія нізкарослыя ад прыроды, або стрымліваць рост людзей-гігантаў.
    Медыцына будучага зможа знайсці эфектыўныя лякарствы ад СНІДу і злаякасных пухлін.
    Даказана, што забруджванне атмасферы з’яўляецца прычынай многіх захворванняў. Грамадскасць усяго свету змагаецца зараз за чысціню навакольнага асяроддзя.
    Вучоныя пастаянна распрацоўваюць новыя лякарствы, вакцыны, ствараюць найноўшае медыцынскае абсталяванне.
    Трошкі памар. Якой бы ты хацеў бачыць медыцыну будучага?
    9
    Аптэка ў лесе.
    ШВакол нас, у лесе, у полі, на лузе, існуе шмат даступных лекавых раслін. Гэта травы, дрэвы і кусты. Лячэнне хвароб травамі называецца фітатэрапіяй. Фітатэрапія існуе многа-многа ста-
    годдзяў. Ужо старажытным людзям было вядома, што расліны валодаюць цудоўнымі лекавымі ўласцівасцямі.