• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чалавек і свет Падручнік для 4 класа. 1997

    Чалавек і свет

    Падручнік для 4 класа. 1997

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 208с.
    Мінск 1997
    51.13 МБ
    Ці заўсёды табе падабаюцца тыя рашэнні, якія прымае твой клас?
    Ці падабаецца табе бываць у сваім класе, уступаць у зносіны з аднакласнікамі?
    Ці часта табе даводзіцца рабіць у класе тое, чаго не хочацца, з чым ты не згодны?
    Ці многа ў цябе інтарэсаў і захапленняў, якія супадаюць з інтарэсамі і захапленнямі аднакласнікаў?
    Калі табе заўсёды добра з рабятамі, калі табе падабаецца, што яны робяць, калі ў вас адны і тыя ж захапленні, калі табе не даводзіцца згаджацца з поглядамі аднакласнікаў нехаця, то тады атрымліваецца, што «Мы вырашылі» супадае з «Я вырашыў», «Мы хочам» — з «Я хачу». А значыць, гэта добра. I наадварот, дрэнна, калі ты проста падпарадкоўваешся агульнаму «Мы», а сам думаеш: «Я б так не рабіў. Гэта няправільна. Мне не хочацца т’этага». А такое ж таксама здараецца.
    1.	У двары вашага дома ёсць хлопчык, які мацней за ўсіх тваіх сяброў. Ён часта парушае ход вашых гуль_• няў, прапануе забавы, якія цікавыя яму. Вы не пярэчыце і падпарадкоўваецеся яму, хоць часам гэтыя забавы для вас непрыемныя, таму што потым даводзіцца выслухоўваць папрокі дарослых: крычалі пад акном хворага чалавека, расклалі вогнішча паблізу гаража або ледзь не зрабілі пажар, калі палілі мінула-
    годнюю траву.
    Як адчувае сябе тваё «Я» ў такой дваровай кампаніі? 2. Твае сяброўкі-аднакласніцы пакрыўдзіліся на Зіну. Тая аднойчы прынесла ў клас цудоўныя фламастэры, якія, не спытаўшыся, узяла ў старэйшай сястры. Дзяў-
    чынкі папрасілі фламастэры, каб трошкі памаляваць, а Зіна адмовіла. Тады дзяўчынкі сказалі, што не будуць з ёю сябраваць. Ты жывеш з Зінай у адным доме і ведаеш, што яна добрая дзяўчынка, не скнара. А фламастэры яна нікому не дала таму, што баялася, каб з імі нічога не здарылася.
    Што ты зробіш: разам з сяброўкамі не будзеш больш сябраваць з Зінай або пастараешся пераканаць дзяўчынак?
    Бачыш: «Я» і «Мы» заўсёды жывуць побач. Але часам яны не вельмі сябруюць паміж сабой. Старайся жыць так, каб тваё «Я» не цягнулася на павадку ў «Мы». Яно павінна быць заўсёды прамым, сумленным і гордым. А для гэтага трэба знайсці сабе адпаведную кампанію, такую, якую ты цэніш і якая цэніць цябе.
    Дзіцячыя арганізацыі і аб’яднанні.
    Часта дзеці аб’ядноўваюцца ў разнастайныя арганізацыі. Ёсць, напрыклад, піянерская арганізацыя, арганізацыя скаўтаў.
    Членам піянерскай арганізацыі можа быць лю бы вучань, якому споўнілася 10 гадоў, які прызнае Устаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і выконвае яго, удзельнічаючы ў розных творчых справах.
    У піянераў нашай рэспублікі ёсць некалькі праграм: «Сем Я», «Гульня — справа сур’ёзная», «Спадчына», «Нашчадкі», «Ордэн Дзіцячай Міласэрнасці».
    «Сем Я» — гэта праграма самаразвіцця, самавыхавання. Яе мэта — дапамагчы піянерам развіць свае таленты і здольнасці, умацаваць здароўе.
    Піянеры выкарыстоўваюць мноства гульняў пры правядзенні сваіх творчых спраў. Бо, гуляючы,
    цікавей і вучыцца, і працаваць, і адпачываць. А навучыцца гуляць дапамагае праграма «Гульня — справа сур’ёзная».
    «Спадчына» — праграма асваення і адраджэння нацыянальных культурных традыцый. Выконваючы гэту праграму, піянеры вучацца берагчы прыроду, помнікі нацыянальнай культуры, клапаціцца і дапамагаць адзін аднаму, любіць сваю зямлю, свой народ.
    Піянеры клапоцяцца пра сваіх малодшых таварышаў: арганізуюць для іх конкурсы, спаборніцтвы, гульні-падарожжы. Для гэтага існуе праграма «Нашчадкі».
    Міласэрнасць, дапамога дзецям-інвалідам, састарэлым людзям, ветэранам — асноўныя задачы праграмы «Ордэн Дзіцячай Міласэрнасці».
    Арганізацыі скаўтаў больш за ўсё распаўсюджаны ў заходніх краінах, напрыклад у ЗША (але ёсць такая арганізацыя і ў нас на Беларусі). Іх асаблівасць у тым, што пераважная ўвага надаецца фізічнай загартоўцы дзяцей. Лічыцца, што ў дзесяць з паловай гадоў дзіця падрыхтаванае да таго, каб жыць сярод дзікай прыроды з мінімумам выгод. А гэта значыць, што ў паход скаўты ідуць у любое надвор’е, нават няхай лье праліўны дождж. Начуюць яны ў спальных мяшках, у палатках. Пры гэтым цвёрда захоўваюць правіла: ніколі і нічым не шкодзіць прыродзе, чалавеку, дзяржаве.
    Групы скаўтаў у залежнасці ад узросту называюцца: «Пестуны», «Ваўчаняты», «Медзведзяняты», «Ільвяняты».
    Дзеці самі вырашаюць, уступаць ці не ўступаць ім у якую-небудзь дзіцячую арганізацыю. Часам у школах ствараюцца аб’яднанні па інтарэсах: «Зялёныя» — гэта тыя, чый галоўны клопат — ахова
    прыроды; «Блакітныя патрулі» — вучні, якія ўсё робяць для захавання нашых рэк, азёраў, іншых вадаёмаў. «Юныя інспектары руху» вучацца забяспечваць парадак, захаванне правіл дарожнага руху транспарту і пешаходаў. Працоўныя аб’яднанні падлеткаў вырошчваюць ураджай на палях, вырабляюць разнастайную карысную прадукцыю.
    У хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ўваходзяць у якое-небудзь аб’яднанне, арганізацыю, ёсць нямала агульных цікавых спраў. Яны вучацца ў сваіх арганізацыях узгадняць «Я» і «Мы».
    Ты і калектыў.
    Ці звяртаў ты ўвагу на хор у момант выканання песні? Дзесяткі людзей, розных па ўзросце, не падобных адзін на аднаго, сабраліся разам і спяваюць з такім захапленнем, так узгоднена! Як гэта
    ў іх атрымліваецца? Адказ просты: яны складаюць калектыў. А калектыў мае свае адзіныя для ўсіх мэты, інтарэсы, клопаты. Таму ён і здаецца нам адзіным цэлым.
    Каб лягчэй было вырашаць розныя пытанні, кожны калектыў выпрацоўвае (прыдумвае) правілы, якія павінны захоўваць усе, хто ў яго ўваходзіць. Гэта правы і абавязкі членаў калектыву. Часцей за ўсё гэтыя правы і абавязкі запісаны ў СТАТУЦЕ. Пазнаёмся, напрыклад, са статутам аб’яднання «Маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь».
    «Дзеці! Калі вы любіце свой горад, калі хочаце даведацца пра сваю Айчыну як мага болып, калі марыце зрабіць жыццё лепшым, дабрэйшым, цікавейшым, уступайце ў наша аб’яднанне!
    Тут вас чакаюць верныя, надзейныя сябры, мара і тайна, гульня і фантазія, добрыя і карысныя справы.
    Хто такія МАЛЕНЬКІЯ ГРАМАДЗЯНЕ?
    Гэта добраахвотны саюз дзяцей і дарослых.
    Хто можа быць МАЛЕНЬКІМ ГРАМАДЗЯНІНАМ?
    Хто евядомы і смелы, хто сапраўдны сябар, хто ведае і шануе гісторыю Радзімы, яе традыцыі, кульТУРУ •
    Што нам даражэй за ўсё?
    Чалавек з яго думкамі і клопатамі, радасцямі і смуткам;
    здароўе кожнага;
    лёс і культура нашага беларускага народа; родная прырода, якую неабходна абараняць. Пра каго мы клапоцімся?
    Пра тых, хто меншы і слабейшы за нас;
    пра тых, хто стары і адзінокі;
    пра сваіх родных і блізкіх;
    адзін пра аднаго, пра тых, хто ў бядзе.
    Мы самі вырашаем:
    хто ўваходзіць у наш саюз;
    што і як мы робім;
    якія ў нас законы, традыцыі і звычаі.
    Што дапамагае нам жыць?
    Рука сябра, сюрпрыз і тайна, сакрэт і выдумка, мара і фантазія, а яіпчэ тое, што ўсё мы вырашаем і робім самі».
    Эканоміка ў школе.
    Адносіны паміж людзьмі шмат у чым звязаны са справай, якой яны займаюцца. А справа — гэта праца, вучоба. Ты вучышся ў школе і таму маеш зносіны з дзецьмі, настаўнікамі. Як быццам бы ўсё проста. А ці задумваўся ты, што твае адносіны з вучнямі, настаўнікамі, бібліятэкарам, работнікамі сталовай, прыбіральшчыцамі шмат у чым залежаць ад школьнай эканомікі?
    Так, школа, як і сям’я, мае сваю эканоміку. У яе ёсць даходы і расходы, ёсць бюджэт, ёсць складаная школьная гаспадарка, якая патрабуе клопату і ўвагі. Галоўная крыніца грошай для школы — дзяржава. Гэта яна выдзяляе асноўныя сумы грошай, неабходных для таго, каб настаўнікі маглі вучыць, а вучні — вучыцца. Калі ты будзеш завяршаць вывучэнне гэтай тэмы, у цябе адбудзецца сустрэча з самым галоўным ЭКАНАМІСТАМ школы — з яе дырэктарам. Да гэтага часу ты сам ужо будзеш шмат што ведаць, а на частку пытанняў адкажа дырэктар школы.
    Першае з гэтых пытанняў:
    — Якую суму грошай выдае дзяржава для школы на працягу навучальнага года?
    7 Чалавек і свет
    97
    А мы з табой пакуль падумаем, якія яшчэ могуць быць крыніцы даходаў школы.
    У прыватных школах (гэта значыць не дзяржаўных, а тых, што належаць якому-небудзь чалавеку) бацькі плацяць пэўныя сумы за навучанне дзяцей. Так робяць у многіх краінах. I гэтыя грошы складаюць частку школьнага даходу. У дзяржаўных агульнаадукацыйных школах навучанне бясплатнае.
    Добра, калі ў школы ёсць спонсары (апекуны), якія аказваюць ёй матэрыяльную падтрымку. TaxiMi апекунамі могуць быць разнастайныя арганізацыі і асобныя людзі (прадпрымальнікі). Спонсары выдаюць школе грошы на набыццё кніг, камп’ютэраў, відэамагнітафонаў, бяруць на сябе частку затрат, неабходных для рамонту школы, або аказваюць ёй іншую дапамогу.
    Вось і вызначылася другое пытанне, якое ты задасі галоўнаму эканамісту школы:
    — Якую дапамогу ў гэтым навучальным годзе аказалі спонсары?
    У шмат якіх школах ёсць і іншыя крыніцы даходу: грошы, заробленыя самімі вучнямі. А як у школе можна зарабіць грошы? Завод або фабрыка выпускаюць тавары, калгасы, саўгасы і фермеры вырошчваюць ураджай, вырабляюць мяса, малако і іншыя прадукты. У школе таксама можна вырабляць тавары і прадукты. Гэта можна рабіць у школьных майстэрнях і на прышкольным вучэбна-доследным участку. Якія гэта тавары і прадукты, якія даходы школа атрымае за кошт вырашчанага ўраджаю і вырабленай прадукцыі, ты пастараешся даведацца сам у час заняткаў у майстэрнях і на прышкольным участку.
    Школа можа здаваць частку сваіх памяшкан-
    няў у часовае карыстанне, напрыклад, для размяшчэння летняга спартыўнага лагера. Плата, атрыманая за гэта, таксама будзе часткай даходу школы.
    ДАХОДЫ ШКОЛЫ
    ^дзяржаўнае фінансаванне ^спонсарская дапамога ^■напрацаваныя школай
    грошы
    А цяпер пяройдзем да расходнай часткі школьнага бюджэту.
    Расходы школы.
    Ты ведаеш, на іпто расходуецца бюджэт сям’і: кватэрная плата, плата за тэлефон, ацяпленне, электраэнергію, гарачае водазабеспячэнне, расходы на адзенне, транспарт, харчаванне (закончы гэты пералік самастойна). А цяпер падумай над пытаннямі:
    1.	Якія расходы ёсць у школы?
    2.	Ці адносіцца да расходаў школы аплата за ацяпленне, ваду, электраэнергію, тэлефон, рамонт памяшканняў, утрыманне і выкарыстанне тэхнікі (аўтамабіля, трактара)?
    3.	Ці ёсць у школе затраты на набыццё мэблі, прыбораў, кніг, канцылярскіх тавараў?
    4.	Ці выдаткоўвае школа сродкі на харчаванне вучняў?
    He забудзь пра тое, што ў школе працуюць дырэктар, яго намеснікі, настаўнікі, прыбіральшчыцы, вартаўнік і многія іншыя работнікі. За сваю працу яны атрымліваюць заработную плату. Заробак усіх работнікаў школы таксама складае частку яе расходаў.