Чарадзейная зіма
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 128с.
Мінск 2022
ТУВЭ ЯНСАН
ЧАРАДЗЕЙНАЯ
Тувэ Янсан
ЧАРАДЗЕЙНАЯ
ЗІМА
Перакладз шведскай Алесі Башарымавай
Мінск Выдавец Зміцер Колас 2022
УДК 821.113.693
ББК 84(4Фнн)44
Я65
ЗМЕСТ
Кніга выдадзеная пры дапамозе
FILI
FINNISH LITERATURE EXCHANGE
Пераклад зроблены паводле выдання: Tove Jansson. Trollvinter.
Schildts. Helsingfors, 2008.
Ілюстрацыі Тувэ Янсан
©Tove Jansson (text & bild) 1957.
First published by Schildts Forlag Ab. All rights reserved.
Раздзел першы. Заснежанаязала
7
Раздзел другі. Зачараваная купальня 15
Раздзел трэці. Вялікі ХОЛАД 29
Раздзел чацвёрты. Загаакавыя ісюты 48
Раздзел пяты.
Самотныя гост
68
Раздзел шосты. Першая вясна
101
ISBN 9789852301718
©Tove Jansson (тэкст i ілюстрацыі), 1957.
© Алеся Башарымава, пераклад на беларускую мову, 2022.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2022.
Маёй маці
Раздзел першы
Заснежаная зала
Неба было амаль чорнае, але ў месяцавым святле снег здаваўся блакітным.
Мора спачывала пад ільдом, а глыбока ў зямлі паміж каранёў казюркі глядзелі сны пра вясну. Але да яе было яшчэ няблізка, бо новы год толькі пачаў сваю хаду.
Акурат там, дзе даліна плаўна выгіналася, падымаючыся да гор, стаяў заснежаны дом. Ён дзіўна нагадваў снежную гурбу і здаваўся вельмі самотным. Зусім побач паміж заледзянелых берагоў вілася вугальначорная рака: усю зіму яе хуткая плынь не давала вадзе замерзнуць. Але на мастку не было ніякіх слядоў, і сумёты вакол дома стаялі некранутыя.
7
У доме было цёпла. У печы, што стаяла ў склепе, павольна гарэў торф. Месяц зазіраў у акно і асвятляў белыя зімовыя чахлы на мэблі й крышталёвую жырандолю, загорнутую ў цюль. А ў зале, вакол вялікай кафлянай печкі, спала доўгім зімовым сном уся мумісям'я.
Яны заўсёды спалі з лістапада па красавік, бо так рабілі іхнія продкі, а мумітролі трымаюцца традыцый. Жываты ва ўсіх былі набітыя хвояй, зусім як некалі ў продкаў, а побач з ложкамі было прадбачліва складзена ўсё, што можа спатрэбіцца напрадвесні. Рыдлёўкі, сонечныя акуляры, фотастужкі, ветрамеры і ўсякае такое начынне.
Цішыня поўнілася спакоем і чаканнем.
Часам хтоніхто ўздыхаў і ўточваўся глыбей у сваю сонную ямінку.
Прамень месяца перасунуўся зпанад крэслагушкалкі да стала ў зале, прапоўз па масянжовых булавешках на спінцы ложка і засвяціў проста ўтвар Мумітролю.
I тут здарылася нешта, чаго не здаралася з тых часоў, калі першы мумітроль залёг у спячку. Ён прахапіўся і не змог заснуць наноў.
Мумітроль паглядзеў на святло месяца і ледзяныя крышталікі на шыбе. Ён пачуў, як у склепе бурчыць печ, і чым больш ён абуджаўся, тым болей расло яго здзіўленне. Урэшце ён устаў і ціха падышоў да мамінага ложка.
Ён асцярожна пацягнуў яе за вуха, але яна не прачнулася, а толькі мацней скруцілася ў клубок, якога нішто не цікавіць.
«Калі нават мама не прачынаецца, з астатнімі не варта і спрабаваць», падумаў Мумітроль і падыбаўдалей праз чужы, таямнічы дом. Гадзіннікі даўно спыніліся,
і паўсюль ляжаў тонкі слой пылу. На стале ў зале яшчэ з восені стаяла супніца з ігліцай. Крышталёвая жырандоля ціха дзынкала сама сабе ў сваёй цюлевай сукенцы.
I раптам яго агарнуў страх. Ён застыўу цёплай цемры перад палоскай месяцавага святла і адчуў сябе страшэнна самотным.
Мама! Прачніся! крыкнуў Мумітроль і пацягнуў на ёй коўдру. Усё знікла, увесь свет прапаў!
Але мама не прачнулася. На нейкі час яе сон пра лета стаў болей трывожным, неспакойным, але прачнуцца яна не змагла. Мумітроль скруціўся на дыване каля яе ложка, а доўгая зімовая ноч ніяк не канчалася.
На досвітку гурба на даху заварушылася. Яна неўпрыкмет пачала спаўзаць, а потым рашуча пераваліла цераз край даху і мякка плюхнулася ўніз.
Цяпер канчаткова заваліла ўсе вокны, і ў дом праз шыбы церабілася толькі слабое шэранькае святло. Ніколі зала не выглядала такою нязвыклай: здавалася, яна недзе глыбока пад зямлёй.
Мумітроль натапырыў вушы і доўга прыслухоўваўся, потым запаліў начнік і падышоў да камоды, каб прачытаць Снусмумрыкаў вясновы ліст. Ён ляжаў на звычайным месцы пад трамвайчыкам з марской пены і быў такі самы, як кожны вясновы ліст, які Снусмумрык пакідаў у кастрычніку, калі сыходзіў на поўдзень.
У пачатку вялікімі круглымі літарамі ён вывеў: «Здароў!» Сам ліст быў кароткі.
«Добрых сноў і не сумуй. Першым цёплым вясновым днём я будузноўз табой. He будуй грэблю без мяне.
Снусмумрык».
8
9
Мумітроль некалькі разоў перачытаў ліст і раптам адчуў голад.
Ён рушыў на кухню. Яна таксама нібыта апынулася на многа міляў пад зямлёй і была да жудасці чыста прыбраная і пустая. Пуста было і ў кладоўцы. Мумітроль адшукаў бутэльку ўкіслага бруснічнага соку і паўпакунка запыленых хрумсткіх хлябцоў.
Ён сеў пры кухонным стале і пачаў есці, перачытваючы ліст ад Снусмумрыка. Потым лёг на спіну і паглядзеў на квадратныя брусы пад сталом. Было вельмі ціха.
«Здароў, прашаптаў Мумітроль. Добрых сноў і не сумуй. Першым цёплым вясновым днём, вымавіў ён трошкі гучней. А потым заспяваў на ўсё горла: Я буду зноў з табой! 3 табой я зноў, і зноў вясна, і цёпла нам, і я зноў тут, я зноў з табой і тут, і там, і добра нам...»
I раптам спыніўся, угледзеўшы пару маленькіх вочак, што ўтаропіліся на яго зпад пасуднага століка.
Ён вырачыўся на іх у адказ, але ўсё паранейшаму было ціха. I тады вочкі зніклі.
Пачакай! роспачна гукнуў Мумітроль. Ён падпоўз да пасуднага століка і ціха паклікаў: Хадзі, хадзі! He бойся. Я добры. Вярніся...
10
Але хто б ён ні быў той, хто жыў пад пасудным столікам, больш ён не паказваўся. Мумітроль выклаў на падлозе ланцужок з кавалачкаў хлеба і лінуў трошачкі бруснічнага соку.
Калі ён вярнуўся ў залу, шкляныя вісюлькі на жырандолі сумна задзынкалі.
Пайду я адсюль, строга сказаў Мумітроль жырандолі. Стаміўся я ад вас усіх, лепей падамся на поўдзень сустракаць Снусмумрыка.
Ён паспрабаваў адчыніць дзверы на двор, але яны намёртва прымерзлі.
Ціхенька пакныхваючы, ён перабягаў ад аднаго акна да другога, але яны ўсе папрымярзалі. Тады самотны Мумітроль кінуўся на гарышча, разнасцежыў дахавае акенца і вылез наверх.
Яго абдала хваля халоднага паветра.
Яму заняло дыханне, ён паслізнуўся і пакаціўся з даху. I вось бездапаможны Мумітроль з'ехаў проста ў новы, небяспечны свет і праваліўся глыбока ў свой першы сумёт. Снег непрыемна калоў аксамітную шкурку, і тут Мумітроль пачуў нейкі новы пах. Ён быў сур'ёзнейшы за ўсе вядомыя пахі і крыху палохаў. Затое ён дарэшты абудзіў і зацікавіў Мумітроля.
Шэры паўзмрок шчыльна ахутваў даліну. Але яна больш не была зялёнай яна была белая. Усё, што раней варушылася, зрабілася нерухомым. Усе жывыя гукі зніклі. Усё вострае зрабілася круглым.
Гэта снег... прашаптаў Мумітроль. Мама пра яго чула, ён называецца снег.
Мумітроль нават не зразумеў, што ягоная аксамітная шкурка намерылася абрасці поўсцю.
Яна вырашыла паціху ператварыцца ў футэрка, якое ўзімку вельмі дарэчы. Гэта справа няхуткая, але рашэнне было прынятае. А гэта заўсёды добра.
Тым часам Мумітроль з цяжкасцю рухаўся па снезе далей, пакуль не дайшоў да рэчкі. Гэта была тая самая празрыстая і вясёлая рэчка, што звычайна бегла праз летні сад Мумітроля. Але цяпер яна выглядала іначай. Рэчка была чорная і абыякавая: яна таксама належала гэтаму новаму свету, дзе Мумітроль быў чужы.
На ўсялякі выпадак ён зірнуў на масток. Паглядзеў на паштовую скрынку. Усё на месцы. Ён прыўзняў вечка, але ніякай пошты не прыйшло, апрача звялага ліста без тэксту.
Мумітроль ужо звык да зімовага паху і больш ім не цікавіўся.
12
Ён паглядзеў на язмінавы куст брыдкі суплёт голага вецця і жахнуўся: «Ён мёртвы. Увесь свет памёр, пакуль я спаў. Гэты свет належыць камусьці іншаму, каго я не ведаю. Можа, Морры. Ён не для мумітроляўі).
На момант ён завагаўся, ці не вярнуцца назад. Але потым вырашыў, што быць адзіным бяссонным сярод тых, хто спіць, яшчэ горш.
I таму ён рушыў уверх па схіле, пакідаючы першыя сляды на мастку і далей. Ланцужок слядоў быў ледзь прыкметны, але вельмі рашучы ён бег між дрэваў проста на поўдзень.
Раздзел другі
Зачараваная купальня
△алей на захадзе, бліжэй да мора, па снезе бязладна скакаўмаленькі вавёрчык. Гэта было вельмі дурненькае ваверчаня, якое любіла пра сябе думаць як пра «вавёрчыка з прыгожым хвосцікам».
Хаця думала яно рэдка і тое нядоўга. Яно жыло хутчэй уражаннямі ды пачуццямі. I вось акурат цяпер вавёрчык адчуў, што сеннічок у ягоным гняздзечку пачаў рабіцца каляным, і таму выбег справіць сабе новы.
Разпораз ён мармытаў сабе пад нос: «Сеннічок...», каб не забыцца, штб шукае. Ён так лёгка ўсё забываў!
Вавёрчык скакаў і так і сяк, і паміж дрэваў, і па лёдзе, соваў пыску ў снег і задумваўся, кідаў погляд у неба і хітаў галоўкай, а пасля скакаў сабе далей.
15
Урэшце ён апынуўся каля пячоры і заскочыў усярэдзіну. Але цяпер, калі ён забраўся гэтак далёка, ён ужо не мог засяроджвацца на сеннічку і забыў пра яго дарэшты. Замест гэтага ён усеўся на хвосцік і пачаў думаць, што мог бы называцца яшчэ «вавёрчыкам з прыгожымі вусікамі».
За гурбай, намеценай каля ўвахода ў пячору, нехта пасыпаў дол саломай. А ў саломе стаяла вялікая кардонная скрыня з дзірачкамі для паветра ўверсе.
Вось жа цуд, здзівіўся вавёрчык. Раней тут гэтай скрыні не было. Штосьці з ёй не так. Ці, можа, гэта проста зусім не тая пячора? А можа, гэта я нейкі не той вавёрчык? Але ж не хацелася б у гэта верыць.
Ён падкалупнуў край вечка і сунуў галаву ў скрыню.
Унутры ў цяпле ляжала штосьці прыемнае і мяккае, і раптам вавёрчык успомніў пра свой сеннічок. Яго маленькія вострыя зубкі выгрызлі дзірачку ў тым нечым мяккім і выцягнулі жмуток воўны.
Ён пачаў цягаць воўну жмуток за жмутком, у яго ўжо быў цэлы ахапак, а ён усё не мог спыніцца, працуючы ўсімі чатырма лапкамі, як апантаны. Ён быў вельмі задаволены і шчаслівы.
I раптам нехта паспрабаваў куснуць вавёрчыка за нагу. Той стралою выскачыў са скрыні, павагаўся нейкі міг і вырашыў не палохацца, а пацікавіцца, што там.
Неўзабаве з дзіркі ў веку высунулася сярдзітая ўскудлачаная галава.
У цябе глузды ёсць?! крыкнула Маленькая Мю.
Здаецца, не, адказаў вавёрчык.
Ты мяне пабудзіў! строга заявіла Маленькая Мю. I ты з'еў мой спальнік. Чаго табе трэба?