• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейная зіма  Тувэ Янсан

    Чарадзейная зіма

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 128с.
    Мінск 2022
    40.25 МБ
    96
    97
    Адзінокія Горы былі пакрытыя снегам, яны паўставалі перад Енкавымі вачыма ў сваёй бездакорнай белізне. Ноч стаяла бязмесячная, але зоркі ў вільготным паветры ззялі нязвыкла зырка. Удалечы прагрымела снегавая лавіна. Енк сеў чакаць ваўкоў.
    Гэтай ноччу чакаць давялося доўга.
    Ён уяўляў сабе, як яны бягуць заснежаным полем, шэрыя, вялікія, моцныя,  як яны раптам спыняюцца, пачуўшы ягонае выццё на ўзлеску.
    Магчыма, яны падумаюць: «Там наш таварыш. Наш брат, з якім няблага было б пазнаёміцца...»
    Думка ўзрушыла Енка, і яго фантазія разгулялася. Седзячы ў чаканні, ён вымудроўваў свае мары. Хай ваўкі пакажуцца там, на горным хрыбце. Вось яны бягуць да яго... Матляюць хвастамі... Тут Енкуспомніў, што сапраўдныя ваўкі ніколі не матляюць хвастамі.
    Але гэта нічога. Яны ўсё адно прыйшлі, яны пазналі яго... Нарэшце яны вырашылі прыняць яго ў зграю...
    Небяспечнасць гэтай мары перапоўніла самотнага сабачку, ён задзёр нос да зорнага неба й завыў.
    I ваўкі адказалі.
    Яны былі так блізка, што Енка ахапіў страх. Ён зрабіў нязграбную спробу закапацца ў снег. 3 усіх бакоў вакол яго загарэліся вочы.
    Цяпер ваўкі зусім змоўклі. Яны атачылі яго, і іхняе кола сціскалася.
    98
    99
    Енк заматляў хвастом і заскуголіў, але ніхто не адказаў. Ён узяў сваю ваўняную шапачку і падкінуў яе ў паветра, каб паказаць, што ён хоча пагуляцца і не мае наўме нічога кепскага.
    Але ваўкі нават не паглядзелі на шапачку. Раптам Енк здагадаўся, што памыліўся. Яны яму не браты, і з імі не можа быць весела.
    Ад іх можна чакаць толькі аднаго  што яны цябе з’ядуць, і ўсё, што ты, магчыма, паспееш  дык гэта пашкадаваць, што паводзіўся як асёл. Енк перастаў матляць хвастом і падумаў: «Як шкада. Я мог штоночы ціхамірна спаць замест таго, каб сядзець тут у снезе і марозіць хвост...»
    Ваўкі падсунуліся бліжэй.
    I тут лес прарэзаў зычны гук горна. Траскучая масянжовая музыка страсала з дрэваў снег, і жоўтыя вочы навокал пачалі ад яе міргаць. Уміг небяспека мінула, і Енк застаўся адзін побач са сваёй шапачкай. З'явіўся Хемуль, караскаючыся на шырокіх лыжах наўздым схілу.
    У яго заплечніку ляжала кнютачка Саламея, цёплая і сонная, і слухала яго музыку.
     Ты тут, сабачанька?  сказаў Хемуль.  Доўга мяне чакаў?
     He,  адказаў Енк.
     Хутка на снезе з'явіцца корка,  бадзёра сказаў Хемуль.  А як дойдзем да Адзінокіх Гор, я дам табе цёплага малака з тэрмаса.
    I Хемуль пасоўгаўся далей, не азіраючыся.
    Енк падрыпаў следам. Яму здалося, што гэта самае правільнае.
    Раздзел шосты
    Першая вясна
    Пасля першага вясновага шторму ў даліну прыйшлі неспакой і перамены. Госці засумавалі па доме мацней чым калі. Адзін за адным яны сыходзілі, найчасцей уначы, калі снег прыхоплівала марозам і ісці было лягчэй. Некаторыя рабілі сабе лыжы, і кожны браў з сабой хоць невялікі слоік варэння. Пазасталыя падзялілі паміжсабой гаршчок з журавінамі.
    Урэшце самы апошні госць перайшоў масток, і склеп застаўся зусімзусім пусты.
    Цяпертуттолькі мы,сказала Туўцікі.Ты, я і Маленькая Мю. А загадкавыя істоты схаваліся да наступнай зімы.
     Я так і не пабачыў таго, з пасярэбранымі рагамі, сказаў Мумітроль. 1 тых маленькіх даўгалыжак, што беглі па лёдзе. I яшчэ таго чорнага, што лётаў над вогнішчам, у яго былі жудасна вялікія вочы.
     Гэтыя істоты належалі зіме,  сказала Туўцікі.  Вясна ўжо блізка, не адчуваеш?
    Мумітроль пахітаў галавой.
     Занадта рана. Я пакуль яе не пазнаю,  сказаў ён.
    Але Туўцікі вывернула сваю чырвоную шапачку  знутры яна аказалася блакітнай.
     Я заўсёды так раблю, калі адчуваю пах вясны,  сказала яна. I, сеўшы на калодзежнае века, заспявала:
    Мяне завуць Туўцікі, я вывернула шапку! Мяне завуць Туўцікі, мне цёплы вецер нос казыча.
    I блізка ўжо вялікія бураны.
    I блізка ўжо грымотныя лавіны.
    I робіць паварот Зямля, каб стала ўсё іначай: здымайце цёплыя штаны, хавайце іх у шафу.
    Аднаго вечара, вяртаючыся з купальні, Мумітроль спыніўся пасярод дарогі і натапырыў вушы.
    Была хмурая, цёплая ноч, поўная руху. Дрэвы даўно ўжо абтрэсліся ад снегу, і Мумітроль слухаў, як яны гайдаюць у цемры галінамі.
    △алёка з поўдня падзьмуў моцны вецер. Мумітроль пачуў, як ён шуміць у лесе, ляціць міма яго да схілу насупраць.
    Вадзяныя кроплі пачалі дажджом сыпацца з дрэваў, і снег адразу пацямнеў. Мумітроль задзёр нос і прынюхаўся.
    Мабыць, гэта пахла зямля. Ён рушыў далей, перакананы, што Туўцікі мела рацыю: вясна і праўда блізка.
    Мумітроль упершыню за доўгі час уважліва разгледзеў сонных тату і маму. Ён затрымаў лямпу над фрэкен Снорк, задуменна любуючыся ёю. Яе грыўка блішчала ў святле газніцы, фрэкен Снорк была напраўду вельмі мілая. Яктолькі прачнецца, яна адразу кінецца да шафы па свой зялёны вясновы капялюшык. Яна заўсёды так робіць.
    Мумітроль паставіў лямпу на пячную палічку і агледзеў залу. Выглядала яна проста жахліва. Большасць таго, што ў ёй калісьці было, раздалося, пазычылася ці нават скралася якімнебудзь легкадумным госцем.
    Тое, што засталося, было паскідана сяктак, утвараючы такі вэрхал, што не апісаць. Кухня была заваленая брудным посудам. Агонь у абагравальным катле ледзь ліпеў, бо скончыліся дровы. Склеп стаяў пусты. Акно зеўрала разбітаю шыбай.
    Мумітроль разважаў. Мокры снег пачаў саслізгваць і падаць з даху. Кожны раз, калі ён абвальваўся побач з домам, даносіўся трэск. У верхняй частцы паўднёвага акна раптам узнік кавалачак пахмурнага начнога неба.
    Мумітроль падышоў да вялікіх дзвярэй і паторгаў іх. Яму здалося, што яны крышачку паддаліся. Тады ён упёрся лапамі ў падлогу і напружыў усю сваю сілу.
    Павольнапавольна дзверы на двор пачалі адчыняцца, штурхаючы перад сабой навалены снег.
    Мумітроль не здаваўся, пакуль яны не расхінуліся цалкам  насустрач ночы.
    У залу ўварваўся вецер. Ён здзьмуў пыл з цюлю на крышталёвай жырандолі і ўзвірыў погіел у кафлянай печцы. Потым крыху прыўзняўглянцавыя карцінкі, налепленыя на сценах. Адна адклеілася і зляцела.
    102
    103
    У пакой пранік пах ночы і хвоі, і Мумітроль падумаў: «Вось і добра. Трэба час ад часу праветрываць сваю сям'ю». Ён выйшаў на ганак і зірнуў у вільготную цемру.
     Цяпер у мяне ёсць усё,  сказаў сам сабе Мумітроль.  Цяпер увесь год мой. Разам з зімою. Я першы мумітроль, які пражыў цэлы год.
    Папраўдзе, гэтая зімовая гісторыя тут і мусіла б скончыцца. Гэты эпізод з першай вясноваю ноччу і ветрам, што заляцеў у залу,  гэта пасвойму ўрачысты фінал, пасля якога кожны мог бы выдумаць свой працяг. Але насамрэч гэта быў бы самападман.
    Бо тады ніхто пэўна не мог бы ведаць, што сказала мама, калі прачнулася. I ці пакінулі яны продка жыць у кафлянай печы. I ці паспеў вярнуцца Снусмумрык, перш чым скончылася кніга. I ці ўсё было добра з Мюмлай, калі яна засталася без скрыні. I дзе жыла Туўцікі, калі купальня зноў стала сапраўднай купальняй. I шмат розных іншых рэчаў.
    Таму, мабыць, правільна, калі тут будзе працяг.
    Найперш важна расказаць пра крыгаход  гэта занадта драматычны момант, каб пакінуць яго паза ўвагай.
    Настаў поўны таямніц месяц з прыгожымі сонечнымі днямі, капяжамі і вятрамі, што ганялі па небе аблокі, а ўночы  з рэзкім холадам, шарпаком на снезе і сляпучым месяцавым ззяннем. Мумітроль гойсаў па сваёй даліне, і ў яго ажно круцілася галава ад гонару і чакання.
    Вясна прыйшла, але не такая, якую ён уяўляў. Яна была ўжо не вызваленнем з чужога, варожага свету, а нату
    104
    ральным працягам нечага новага, перажытага ім, таго, што ён зрабіў сваім.
    Ён спадзяваўся, што вясна будзе доўгай, каб пачуццё чакання заставалася з ім як мага даўжэй. Шторанку ён амаль са страхам прадчуваў самае цудоўнае: што хтосьці з сям'і таксама прачнуўся. Ён рухаўся асцярожна і вельмі пільнаваўся, каб нічога не зачапіць у зале. А потым стрымгалоў ляцеў у даліну, нюхаў новыя пахі і правяраў, што яшчэ паспела перамяніцца.
    3 паўднёвага боку хлява агалілася пляма зямлі. Бярозы пачалі адкідаць цень з прыгожым ружаватым адценнем  але яго можна было ўбачыць толькі на адлегласці. Сонца працінала сумёты наскрозь, яны рабіліся крохкімі і растрэскваліся, нібы шкло. А лёд быў такі цёмны, што здавалася, скрозь яго прасвечвае мора.
    Маленькая Мю ўсё яшчэ коўзалася па гэтым лёдзе. Яна замяніла бляшаныя накрыўкі нажамі, прымацаваўшы іх пад ботамі і паставіўшы рубам.
    Мумітроль часам бачыў васьмёркі, якія яна выпісала на лёдзе, але саму яе толькі зрэдчас.
    Яна заўсёды ўмела забаўляцца самастойна, і што б яна ні думала сама сабе пра вясну, дзяліцца гэтым з кімнебудзь у яе не ўзнікала патрэбы.
    Туўцікі прыбіралася ў купальні.
    Яна дачыста працёрла ўсе чырвоныя ды зялёныя шыбінкі, каб першай летняй мушцы было прыемна на іх, развесіла на сонцы купальныя халаты і паспрабавала парамантаваць гумовага хемуля.
     Цяпер купальня зробіцца зноў купальняй,  сказала яна.  А потым, калі паўсюль будзе горача і зялёна, а ты будзеш ляжаць на жываце на цёплых дошках прычала і слухаць, як вада плёскае аб бераг...
    106
    107
     Чаму ты не казала гэтага ўзімку?  спытаў Мумітроль.  Гэта мяне суцешыла б. Я сказаў  тут раслі яблыкі. А ты адказала толькі  а цяпер тут расце снег. Ты не падумала, што мне было сумна?
    Туўцікі сцепанула плячыма.
     Кожны да ўсяго павінен дапяць самастойна,  сказала яна. 1 праз гэта прайсці таксама.
    Сонца прыпякала ўсё больш.
    Яно тачыла ў лёдзе дзірачкі і канальчыкі, а мора пад ім рабілася трывожным і мкнулася вырвацца наверх.
    За даляглядам блукалі вялікія штормы.
    Лежачы ўночы, Мумітроль чуў, як сонны дом рыпіць і скрыгоча.
    Продак паводзіўся ціха. Ён зачыніў за сабой пячныя дзверцы і, напэўна, зноў вярнуўся на тысячу гадоў назад. Шнурок ад юшкі знік у запечку разам з кутасікамі, перлінамі і ўсім хараством.
    «Упадабаў»,  падумаў Мумітроль. Цяпер ён спаў не ў кошыку з пілавіннем, а перабраўся назад у свой ложак. 3 кожным ранкам сонца заходзіла глыбей і глыбей у залу і здзіўлена свяціла на павуцінне і камякі пылу.
    Самыя вялікія камякі, якія скруціліся ў шары і набылі кожны сваё аблічча, Мумітроль звычайна выносіў на веранду. А маленькія пакідаў насіцца па падлозе як хочуць.
    Па абедзе зямля пад паўднёвым акном рабілася цёплая. У ёй пачыналі варушыцца і лопацца бурыя цыбулінкі, а тонкія ніткі карэньчыкаў прагна ўсмоктвалі расталы снег.
    Адным ветраным днём, акурат перад змярканнем, на моры пачуўся моцны, магутны выбух.