Чарадзейная зіма
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 128с.
Мінск 2022
Хемуля паглынулі летуценні.
Вельмі прыязна з твайго боку, што цікавішся маімі лыжнымі справамі, з удзячнасцю сказаў ён.
Мумітроль не адводзіў ад яго вачэй. I тут ён не вытрымаў. Ён закрычаў:
Але гэтыя схілы небяспечныя!
He для мяне, сказаў Хемуль. Дзякуй, што ты турбуешся, але я люблю схілы.
Але гэтыя схілы зусім не для лыжаў! крыкнуў Мумітроль. Яны абрываюцца проста ў бездань, і на іх нават снегу няма! Я ляпнуў дурное! Я толькі цяпер успомніў, што яны зусім непрыдатныя для лыжаў!
Ты ўпэўнены? здзіўлена спытаў Хемуль.
Вер мне, папрасіў Мумітроль. Калі ласка, застанься з намі. Я надумаў навучыцца катацца на лыжах...
86
87
Ну, калі так, сказаў Хемуль. Калі вам ужо так страшна хочацца, каб я застаўся.
Пасля размовы з Хемулём Мумітроль быў занадта ўзрушаны, каб вяртацца дадому. Замест гэтага ён прыйшоў да мора і пасунуўся берагам прэч, далёка агінаючы купальню.
Ён ішоў і адчуваўусё большую палёгку. Настрой у яго ўрэшце прыкметна палепшаў, ён засвістаў, спрытна падбіў нагой і пагнаўуздоўж берага лядзяшку. Павольна пачаў падаць снег.
Гэта быў першы снегапад з мінулага года, і Мумітроль вельмі здзівіўся.
Адзін за адным шматкі апускаліся на яго цёплы нос і раставалі. Ён лавіў сняжынкі лапай, каб палюбавацца імі хоць кароткі міг, глядзеў угару і бачыў, як яны падаюць на яго, як іх робіцца больш і больш, мякчэйшых і лягчэй
шых за пух.
«Вось як гэта бывае, падумаў Мумітроль. А я думаў, што ён расце з зямлі».
Паветра памякчэла. Праз снегапад нічога не было відаць, і Мумітроля апанавала такое ж захапленне, якое ён звычайна адчуваў улетку, калі заходзіў у мора. Ён скінуў з сябе купальны халат і паваліўся спінай у сумёт.
«Зіма! думаў ён. А яе ж можна любіць!»
На змярканні кнютачка Саламея прачнулася з трывожным адчуваннем, што некуды прыпазнілася. I адразу ўспомніла пра Хемуля.
Яна саскочыла з камоды спачатку на крэсла, пасля на падлогу. Зала была пустая, бо ўсе пайшлі ў купальню абедаць. Кнютачка Саламея ўскараскалася на акно і з плачам у горле кінулася праз снегавы падкоп.
На дварэ не было ні месяца, ні паўночнага ззяння. Толькі густа валіў снег, наліпаў на твар і сукенку, замінаў ісці. Яна дабралася навобмацак да Хемулёва снежнага дома і зазірнула ўсярэдзіну. Дом быў пусты і меў пакінуты выгляд.
Тады Саламею ахапіла паніка, і замест таго, каб чакаць, яна выйшла ў завіруху.
Яна клікала свайго ненагляднага Хемуля, але гэта было ўсё адно, што спрабаваць крычаць у падушку. Яе і без таго непрыкметныя сляды адразу ж зась'іпала снегам.
Увечары снегапад перастаў.
Ён адсунуўся, нібы лёгкая фіранка, і краявід стаў вольны аж да самага мора, дзе цёмнасіняя сцяна хмар захінала захад сонца.
88
89
Мумітроль паглядзеў на пагрозлівую непагадзь, што насоўвалася адтуль. Здавалася, быццам заслона ўзнялася, каб паказаць апошнюю, драматычную дзею. Сцэна да самага далягляду была шырокая і пустая, а над берагам хутка гусцела цемра. Мумітроль, які ніколі не бачыў снежнага шторму, думаў, што гэта ідзе навальніца. Ён вырашыў не палохацца, калі пачуюцца першыя грымоты.
Але ніякага грому не было.
I бліскавіц таксама.
Затое са снегавой шапкі ўзбярэжнага ўцёса ўзняўся невялікі віхор снегу.
Трывожныя парывы ветру сноўдалі сюдытуды над лёдам і шапацелі ў лесе каля берага. Цёмнасіняя навала расла, і пошугі ветру мацнелі.
Раптам нібыта расхінуліся вялікія дзверы, цемра раззявіла пашчу, і ўсё запаланіў мокры лятучы снег.
Ён больш не падаў зверху, а ляцеў уздоўж зямлі, ён выў і штурхаўся, як жывая істота.
Мумітроль страціў раўнавагу і пакаціўся. У вушы яму набілася снегу, было вельмі страшна.
Час і ўвесь свет зніклі незразумела куды.
Усё, што можна было памацаць, на што можна было паглядзець, кудысьці зляцела, засталіся толькі заклятая віхура і танец мокрае цемры.
Хтось абазнаны мог бы сказаць, што гэта пачатак доўгай вясны.
Але нікога абазнанага на беразе ў тую хвілю не былотолькі разгублены Мумітроль, які поўз на карачках супраць ветру зусім не ў той бок.
Ён поўз і поўз, а снег усё плішчыўся яму ў вушы і складаўся на носе ў вялікую гурбу. Мумітроль больш і больш пэўніўся, што зіма прыдумала гэта ўсё, каб раз і назаўсёды паказаць яму, што ён не ўратуецца.
90
Спачатку заваражыла яго дзівоснай фіранкай павольных сняжынак а пасля шпурнула яму ўвесь гэты чароўны снег штормам у твар. Акурат калі пачала яму падабацца.
Пакрысе Мумітроль раззлаваўся.
Ён падняўся і паспрабаваў крычаць супраць шторму. Ён замахваўся на снег і ціхенька пакныхваў, бо яго ніхто ўсё адно не чуў.
Урэшце ён стаміўся.
Ён павярнуўся спінай да снежнага шторму і перастаў змагацца.
Толькі тады Мумітроль заўважыў, што вецер цёплы. Ён вёў Мумітроля з сабой у завіруху, рабіў яго лёгкім і дарыў адчуванне палёту.
«Я толькі вецер, я сапраўдны вецер, я частка снежнага шторму», падумаў Мумітроль і разняволіўся. Амаль як гэта бывала летам. Спачатку змагаешся з хвалямі, а потым даеш прыбою вярнуць сябе на бераг, зносішся, нібы корак, у процьме вясёлачак, якімі пераліваецца пена хваль, і са смехам, толькі крыху напалоханы, вяртаешся на сушу.
Мумітроль шырока раскінуў лапы і паляцеў.
«Пужай колькі хочаш, задаволена думаў ён. Я ўсё пра цябе зразумеў. Ты мяне больш не падманеш».
I зіма танчыла з ім далей праз увесь доўгі бераг, пакуль у яго перад носам не вынырнуў заснежаны прычал і ён не ўбачыў слабое цёплае святло, што лілося з вокнаў купальні.
Во як, я ўратаваны, расчаравана сказаў Мумітроль.
Так шкада, што ўсё неверагоднае заканчваецца роўна тады, калі перастаеш яго баяцца і нарэшце пачынаеш любіць.
Дзверы адчыніліся, і ў шторм шуснула цёплае парное паветра. Мумітроль цьмяна ўбачыў, што ў купальні сабралася процьма народу.
Вунь адзін! крыкнуў нехта.
А хто тады другі? спытаў Мумітроль, абціраючы вочы ад снегу.
Кнютачка Саламея заблукала ў шторме, сур'ёзна сказала Туўцікі.
Шклянка нагрэтага соку праплыла да яго ў паветры.
Дзякуй, сказаў Мумітроль нябачнай мышцы. Потым дадаў: Але ж Саламея ніколі з дому не выходзіла!
Мы самі нічога не разумеем, сказаў Хомсастарэйшы. А шукаць няма ніякага сэнсу, пакуль не супакоіцца шторм. Яна можа быць дзе заўгодна, і, хутчэй за ўсё, яе замяло.
А Хемуль што? спытаў Мумітроль.
Пайшоў яе шукаць, сказала Туўцікі. Яна крыху ўхмыльнулася і дадала: Вы, здаецца, гутарылі з ім пра Адзінокія Горы?
92
93
I што з таго? успыхнуў Мумітроль.
Туўцікі ўхмыльнулася шырэй.
Ты выдатна ўмееш пераконваць, сказала яна. Хемуль расказваў нам, якія небяспечныя ў Адзінокіх Гарах лыжныя спускі. Ён быў дужа рады, што мы яго так моцна любім.
Але я думаў... пачаў быў Мумітроль.
He хвалюйся, сказала Туўцікі. Можа стацца, мы палюбім Хемуля.
Магчыма, Хемуль і не мог пахваліцца высокімі манерамі і не заўсёды адчуваў, што пра яго думаюць іншыя. Але нюх у яго быў лепшы, чым у сабачкі Енка. (Да таго ж ад перажыванняў і разважанняў нюх у Енка прытупіўся).
Хемуль знайшоў на гарышчы пару старых тэнісных ракетак, якія выкарыстаў як снегаступы. Ён спакойна тупаў праз снежны шторм, нізка апусціўшы нос, каб лавіць слабы пах самай драбнюткай у свеце кнютачкі. Ён здагадаўся зайсці ў свой снежны дом там пахла кнютам.
« Шукала мяне тут, небарака, дабрадушна падумаў Хемуль. 1 навошта шукала...»
Раптам Хемулю цьмяна прыгадалася, што кнютачка спрабавала нешта яму расказаць, але засаромелася.
Пакуль ён ступаў праз буран далей, у яго памяці адна за адной усплывалі карціны: кнютачка чакае на лыжнымспуску... кнютачка бяжыць па лыжні... кнютачка абнюхвае масянжовы горн... Хемуль здзівіўся: «Як жа я так няўважліва з ёй абышоўся?» Ён не адчуў згрызотаў сумлення: гэта з хемулямі бывае рэдка. Але яму яшчэ больш захацелася знайсці кнютачку Саламею.
Ён стаў на карачкі ў снег, каб быць пэўным, што не згубіць Саламеін след.
Яе пах скакаў то сюды, то туды, як звычайна скачуць, заблытваючы след, ушчэнт перапуджаныя звераняткі. Вось тут кнютачка прабегла па мастку небяспечна блізка да краю. Потым яе пах падымаўся па схіле і знікаў.
Хемуль задумаўся, што было для яго досыць нязвыкла.
Потым пачаў капаць. Ён перакапаў увесь схіл. I нарэшце натрапіў на нешта маленькае і цёплае.
He бойся, сказаў Хемуль. Гэта ўсяго толькі я.
Ён засунуў кнютачку паміж швэдрам і кашуляй з поўсці ламы, падняўся і паклэпаў на снегаступах далей.
Па шчырасці, ён тут жа амаль забыўся на кнютачку Саламею і думаў ужо толькі пра цёплы сок.
94
95
Наступнага дня была нядзеля, вецер суцішыўся. Было цёпла і пахмурна, і ўсе правальваліся ў снег ледзь не па шыю.
Даліна нагадвала нейкі дзіўны месяцавы краявід. Гурбы ляжалі вялікімі круглявымі булкамі ці віліся прыгожымі грабянямі, вострымі, як лязо нажа. На яловых і сасновых лапках нараслі важкія шапкі снегу. I дрэвы здаваліся вялізнымі высокімі тортамі, зробленымі невядомым цукернікам са своеасаблівай фантазіяй.
Усе госці, чаго раней не бывала, вывалілі на двор і ўсчалі вялікую бітву снежкамі. Варэнне было такое
смачнае, што яго зусім не засталося, затое яно надало сілы іх лапам.
Хемуль сядзеў на даху хлява і граў масянжовую музыку, а побач з ім сядзела шчаслівая кнютачка Саламея.
Ён сыграў марш хемулёў і скончыў сваю ўлюбёную кампазіцыю асабліва мудрагелістым пералівам. Потым павярнуўся да Мумітроля і сказаў:
Ты незасмучайся, алея вырашыўусёжпадацца да Адзінокіх Гор. А наступнай зімой абяцаю навучыць цябе катацца на лыжах.
Але я ж казаў табе... занепакоена пачаў Мумітроль.
Ведаю, ведаю, абарваў яго Хемуль. Тады яно было так. Але пасля гэтага бурану схілы там проста чароўныя. А наколькі свяжэйшае там паветра!
Мумітроль зірнуў на Туўцікі.
Яна кіўнула. Гэта значыла: «Няхай ідзе. Усё ўжо высветлілася і ўладкуецца само сабой».
Мумітроль увайшоў у дом і адчыніў пячныя дзверцы. Спачатку ён ціха паклікаў продка. Ціхі распазнавальны сігнал гучаў так: «Ціўуу, ціўуу». Продак не адказаў.
«Я зусім забыў пра яго, падумаў Мумітроль. Але папраўдзе, тое, што адбываецца цяпер, цікавейшае за тое, што было тысячу гадоў таму».
Ён дастаў з печкі вялікі слоік сунічнага варэння і напісаў вугельчыкам на папяровай накрыўцы: «Майму старому сябру Хемулю».
Тым вечарам Енк цэлую гадзіну прабіраўся праз снег, пакуль недайшоўда свайгологаважурбы. Кожны раз, калі ён сядзеў там і тужыў, логава журбы рабілася крышачку большым, але цяпер яго цалкам схаваў снежны сумёт.