• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейная зіма  Тувэ Янсан

    Чарадзейная зіма

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 128с.
    Мінск 2022
    40.25 МБ
     Сёння буду спаць дома,  рашуча сказаў Мумітроль.
     Добра,  сказала Туўцікі.  Месяц яшчэ не зайшоў, так што дарогу ты знойдзеш.
    Дзверы адчыніліся самі, і Мумітроль ступіў у снег.
     Што б там ні было,  сказаў ён.  Што б ні было, а мой сіні халат вісіць у той шафцы. Дзякуй за суп.
    Дзверы зачыніліся, і вакол засталіся толькі ззянне месяца і цішыня.
    Ён акінуў хуткім позіркам лёд, і яму здалося, што далёка на даляглядзе валачэцца вялікая, няўклюдная Морра.
    Ён бачыў, як яна тоіцца за берагавымі валунамі. I калі ён ішоў праз лес, яе цень упарта ўзнікаў за кожным дрэвам. Морра, што сядала на ўсе агні і змушала блякнуць усе фарбы.
    Урэшце Мумітроль вярнуўся ў сонны дом. Ён павольна ўскараскаўся на вялізную гурбу з паўночнага боку і далез да акенца ў даху, якое ўсё яшчэ было адчыненае.
    У доме было цёпла і пахла мумітролямі, крышталёвая жырандоля знаёма задзынкала, калі ён ступіў на падлогу. Мумітроль сцягнуў свой матрац на дол і паклаў яго побач з маміным ложкам. Яна лёгка ўздыхнула ў сне і прамармытала нешта няўцямнае. Потым сама сабе засмяялася і адкацілася да сцяны.
    «Я тут больш не свой,  падумаў Мумітроль.  I там таксама. Я не ведаю, дзе ява, дзе мроі». Потым ён праваліўся ў сон, і летні бэз раскінуў над ім свой прыемны зялёны цень.
    Маленькая Мю ляжала ў падраным спальніку і злавалася. Пад вечар задзьмула, і вецер ляцеў акурат у пячору. Мокрая скрыня ў трох месцах разышлася, па ўсёй пячоры лётала набіўка спальніка.
     Гэй, сяструхна!  раўнула Маленькая Мю і паляпала Мюмлу па спіне.
    Але Мюмла спала далей  нават не паварушылася.
     Ну ўсё, я пачынаю злавацца,  сказала Маленькая Мю.  Каб жа хоць адзінадзінюткі раз была нейкая карысць ад сястры!
    Яна вылузалася са спальніка. Потым падпаўзла да вусця пячоры і не без захаплення вызірнула ў сцюдзёную цемру.
     Ну, цяпер вы ў мяне паскачаце,  змрочна прамармытала Маленькая Мю і скацілася з гары.
    Тут, звонку, было больш пустэльна, чым на краі свету  калі толькі туды хтонебудзь дабіраўся. Са слабым шолахам снег мёў па лёдзе вялікімі сівымі махаламі. Бераг знік у цямрэчы: месяц зайшоў.
     Паехалі,  сказала Маленькая Мю і расправіла спадніцы на калючым паўночным ветры.
    26
    27
    Яна пачала з'язджаць, сяк і так абмінаючы снегавыя пляміны, расставіўшы ногі і ўпэўнена трымаючы раўнавагу, якая зазвычай уласцівая маленькім мю.
    Свечка ў купальні ўжо даўно дагарэла, калі Маленькая Мю праехала міма. Яна ўбачыла толькі абрысы спічастага даху на фоне начнога неба. Але яна не падумала: «Там нашая старая купальня». Яна ўдыхнула востры, небяспечны пах зімы і, спыніўшыся на краі берага, прыслухалася. Між Адзінокіх Гор, страшэнна далёка адсюль, вылі ваўкі.
     Цяпер усё будзе пасур'ёзнаму,  прамармытала Маленькая Мю і ўхмыльнулася сама сабе ў змроку.
    Hoc падказваў ёй, што недзе тут ляжыць дарога да Мумідола і дома з цёплымі коўдрамі, а можа, нават з новым спальнікам. Яна пранеслася паўз увесь бераг і пабегла далей паміж дрэвамі.
    Яна была такая маленькая, што яе ножкі не пакідалі на снезе слядоў.
    Раздзел трэці
    Вялікі холад
    Гадзіннікі ў доме зноўку ішлі. Каб не адчуваць сябе цалкам самотным, Мумітроль завёў іх усе да адзінага. А як бо дакладны час усё адно быў страчаны, ён на кожным выставіў яго парознаму можа, на якім і ўгадаў.
    Разпораз гадзіннікі білі, часам званіў будзільнік, і гэта суцяшала Мумітроля. Але ён не мог забыцца на жахлівую рэч  што сонца больш не ўзыходзіць. А гэта сапраўды было так: кожны ранак святлеў няпэўнаю сівізной і плаўна перацякаў у доўгую зімовую ноч, але сонца так ні разу і не паказалася. Яно проста згубілася  мабыць, закацілася кудысьці ў абшары сусвету. Напачатку Мумітроль адллаўляўся ў гэта верыць. Ён доўга чакаў.
    Штодня ён прыходзіў на марскі бераг і сядаў у чаканні, павярнуўшыся мордачкай на ўсход. Але нічога не адбывалася. Тады ён вяртаўся дадому, зачыняў за сабой
    29
    дахавае акенца і запальваў доўгую чародку свечак на пячной паліцы. Той, хто жыў пад пасудным столікам, паранейшаму не выходзіў паесці: відаць, жыў сваім дужа таемным і напоўненым сэнсам жыццём.
    Морра блукала па лёдзе, занурыўшыся ў толькі ёй адной вядомыя думкі, а ў купальні за халатамі ў шафцы стаілася штось небяспечнае. I што было з гэтым рабіць?
    Невядома чаму, але яно так бывае, і ты перад гэтым бездапаможны.
    Мумітроль знайшоў на гарышчы вялікую скрыню з глянцавымі карцінкамі і цалкам паглыбіўся ў замілаванне летнім хараством. На карцінках былі кветкі і ранішняе сонца, маленькія вазочкі з яркімі коламі  бліскучыя, мірныя выявы, якія нагадвалі пра страчаны ім свет.
    Спярша ён расклаў іх у зале на падлозе. А потым прыдумаў клеіць на сцены. Ён ляпіў іх няспешна і рупліва, каб расцягнуць задавальненне, а самыя прыгожыя прымацаваў над соннаю мамай.
    Мумітроль паналяпіў карцінак аж да люстра, калі заўважыў, што знік вялікі срэбны паднос. Ён заўсёды вісеўсправа адлюстра на стужцы, вышытай крыжыкам, а цяпер на яго месцы засталіся толькі сама стужка ды цемнаваты авал на шпалерах.
    Мумітроль вельмі абурыўся, бо ведаў, як мама любіць гэты паднос. Ён быў фамільнай рэліквіяй, карыстацца якой забаранялася, і адзінаю рэччу, якую перад Купаллем нашароўвалі да бляску.
    Занепакоіўшыся, Мумітроль абшукаў увесь дом. I хоць паднос не знайшоў, затое заўважыў, што пазнікала яшчэ шмат чаго іншага: падушкі і коўдры, мука, цукар і рондалі. Нават грэлка для каўніка з вышытай ружай!
    Мумітролю зрабілася прыкра, бо ён лічыў сябе адказным за сонную сям'ю. Спачатку ён падумаў на таго, хто жыў пад пасудным столікам. Потым на Морру і на таго, хто хаваўся ў шафцы ў купальні. Зрэшты, гэта мог быць хто заўгодна, бо зіма ажно кішэла дзівакаватымі істотамі, якія паводзіліся няўцямна і непрадказальна.
    «Трэба спытаць Туўцікі,  падумаў Мумітроль.  Я, вядома, збіраўся пакараць сонца і не выходзіць з дому, пакуль яно не вернецца. Але гэта важнейшае».
    Калі Мумітроль выйшаў у сівое паўсвятло, перад верандай стаяў незнаёмы белы конь і разглядаў яго зіхоткімі вачыма. Мумітроль асцярожна павітаўся, але конь не варухнуўся.
    Тады Мумітроль заўважыў, што конь са снегу. Хвастом яму служыла мятла з павеці, а замест вачэй паблісквалі маленькія люстэркі. Убачыўшы сябе ў люстраных вачах, Мумітроль напужаўся. Таму ён абмінуў каня і хутка пашыбаваў да зледзянелых кустоў язміну.
    «Хай бы тут быў хоць хтонебудзь адзін, каго я ведаў раней,  падумаў Мумітроль.  Хтонебудзь не таямнічы, а самы звычайны. Хто таксама прачнуўся і сябе не пазнаў. Каб яму можна было сказаць: “Здароў! Жах як халодна, скажы? Хіба ж снег  не глупства? Ты бачыў, у што ператварыўся язмін?! А памятаеш, яклетам..." Ну, ці штонебудзь такое».
    Туўцікі сядзела на парэнчах мастка і спявала:
    Я Туўцікі, я каня зляпіла.
    Наўзгалоп ляціць конь дзікі, белы, б'е па лёдзе капытом і ў ноч імкнецца, наўзгалоп ляціць конь урачыста і нясе з сабой вялікі холад.
    30
    31
    Потым ішоў няўцямны прыпеў.
    Ты пра што?  зняверана спытаў Мумітроль.
     Пра тое, што ўвечары мы абліем яго рачной вадой, сказала Туўцікі.  Тады ён за ноч вымерзне і зробіцца ледзяным. А калі прыйдзе вялікі холад, ён паскача прэч і больш ніколі не вернецца.
    Мумітроль крыху памаўчаў. Потым сказаў:
     Хтосьці цягае рэчы з татавага дома.
     Дык яно і добра,  падбадзёрыла Туўцікі.  Вакол цябе занадта шмат рэчаў. I гэта акрамя рэчаў, пра якія ты памятаеш, і рэчаў, пра якія ты марыш.
    I яна заспявала другі куплет.
    Мумітроль павярнуўся і пайшоў сваёю дарогай. «Яна не разумее мяне»,  думаў ён. За ім следам неслася пераможная песня Туўцікі.
     Ну і спявай,  узлавана прамармытаў Мумітроль, гатовы заплакаць.  Спявай пра сваю брыдкую зіму з чорнымі льдамі, пра непрыветных коней са снегу і пра тых, хто ніколі не паказваецца, а толькі хаваецца і дзівачыць!
    Ён патупаў далей па схіле, падбіваючы нагой снег, а слёзы замярзалі на яго мордачцы,  і раптам ён пачаў спяваць сваю ўласную песню.
    Ён ускрыкваў і гарлапаніў штомоцы, каб Туўцікі пачула яго і раззлавалася.
    Вось як Мумітроль спяваў сваю сярдзітую летнюю песню:
    Вы здані цемры, сцені вы, нябачныя зусім, вы скралі сонца й стала ўсё халодным і сівым, я жах які самотны, я стаміўся  ледзь стаю, вярніце ўраз даліну мне зялёную маю, блакітную веранду і на моры хваляў бег, мне жыць не хочацца, дзе скрозь  жахлівы белы снег!
    32
    33
     Калі маё сонца вернецца і зірне на вас, тады самі пабачыце, якія вы дурні!  крыкнуў Мумітроль, не зважаючы больш на рыфмы.
    Я буду жыць у сланечніку, валяцца на цёплым пясочку, акно ўвесь дзень будзе адчыненае у чмялісты сад, у яркасіняе неба з маім родным апельсінавым сонцам!
    Калі Мумітролева песня раптоўна скончылася, запанавала страшэнная цішыня.
    Ён стаяў нерухома і слухаў, але ніхто яму не запярэчыў.«3араз нешта здарыцца»,зтрымценнем падумаў ён. I нешта здарылася.
    3 вяршыні схілу штосьці неслася ўніз. Вакол, нібы пух, уздымаўся воблак зіхоткага снегу, і даносіўся крык: «3 дарогі! Сцеражыся!»
    Мумітроль застыў, вырачыўшы вочы.
    Проста на яго імчаў срэбны паднос, а на ім сядзела зніклая грэлка для каўніка. «Туўцікі абліла іх рачной вадой,  у жаху падумаў Мумітроль. 1 цяпер яны жывыя і нясуцца наўзгалоп прэч, каб ніколі больш не вярнуцца...»
    I тут адбылося сутыкненне. Узляцеўшы ў паветра, Мумітроль глыбока ўрэзаўся ў снег і пачуў, як Туўцікі смяецца.
    Потым пачуўся яшчэ адзін смех, іншы  ён мог належаць толькі адной асобе ва ўсім свеце.
     Маленькая Мю!  крыкнуў Мумітроль ротам, поўным снегу. Ён выбраўся на паверхню, сам не свой ад шчасця і нецярплівасці.
    Там, у снезе, і праўда сядзела яна. Яна прарэзала ў грэлцы дзіркі пад галаву і рукі, а вышытая ружа красавалася ў яе на жываце.
     Маленькая Мю!  усклікнуў Мумітроль.  Ах, ты не ведаеш... Тут было ўсё так паіншаму, так самотна... А памятаеш, як улетку...
     Але цяпер зіма,  сказала Маленькая Мю і выцягнула срэбны паднос са снегу.  Шыкоўна кульнуліся, скажы?!
     Я прачнуўся і болей не змог заснуць,  пачаў расказваць Мумітроль. — Дзверы адчыніць не атрымалася, сонца знікла, і нават той, хто жыве пад пасудным столікам...
     Яснаясна,  бадзёра сказала Маленькая Мю. А потым ты абляпіў сцены глянцавымі карцінкамі. Ты як заўсёды. Мне вось цікава, ці атрымаецца павялічыць хуткасць падноса, калі нашмараваць яго стэарынам?