Чарадзейная зіма
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 128с.
Мінск 2022
Мумітроль убачыў, як Морра ўстала і абнюхала змерзлыя вугельчыкі. Потым падышла да ягонай лямпы, якая ўсё яшчэ свяцілася на гары, і газніца пагасла.
54
55
Морра крыху пастаяла на гары. Там было пуста, усе разышліся. Тады яна зноў спусцілася на лёд і злілася з цемрай, такая самая самотная, як і была, калі прыходзіла.
Мумітроль вярнуўся дадому.
Перш чым заснуць, ён асцярожна пацягнуў маму за вўха і сказаў:
He так ужо там было й весела.
Авохцінькі мне, прамармытала мама ўва сне. Ну, можа, наступным разам.
А пад пасудным столікам сядзеў звярок з бровамішчоткамі і лаяўся сабе пад нос.
Радамса! казаў ён. Радамса! I паціскаў плячыма.
Мабыць, ніхто, апроч яго, не разумеў, што гэта значыць.
Туўцікі сядзела пад ільдом і вудзіла рыбу. Яна думала, як разумна робіць мора, калі час ад часу апускаецца.
Тады трэба толькі пралезці праз палонку каля купальнага мастка і ўладкавацца з вудай на камені. Над табой утульны зялёны ледзяны дах, а каля тваіх ног ляжыць мора.
Чорны дол ды зялёны дах, якія цягнуцца бясконца, пакуль не зліваюцца ў адно і не робяцца цемрай.
Побач з Туўцікі ляжалі чатыры маленькія рыбкі. Яшчэ адна і будзе на юшку.
Раптам яна пачула, як прычал загайдаўся пад нецярплівымі крокамі. Наверсеў дзверы купальні пагрукаў Мумітроль. Крыху пачакаў і пагрукаў ізноў.
Хо! крыкнула Туўцікі. Я пад ільдом!
Рэха разнеслася пад ледзяным дахам і гукнула:
Хо!
Яно некалькі разоў прабегла туды і назад, крычучы:
Пад ільдом!
Неўзабаве Мумітроль асцярожна прасунуў нос у палонку. Яго вушы былі аздобленыя абвіслымі залатымі стужкамі.
Ён паглядзеў на чорную ваду, што курылася на холадзе парай, і на чатыры каляныя Туўцікіны рыбкі.
56
57
Ён уздрыгнуў і сказаў:
Так і не з'явілася.
Хто? спытала Туўцікі.
Сонца! крыкнуў Мумітроль.
Сонца, паўтарыла рэха. Сонца, сонца, сонца... Яно бегла ўсё далей і далей пад лёдам, і голас усё болей слабеў.
Туўцікі выбрала лёску.
Табе не варта ўжо так спяшацца, сказала яна. Яно прыходзіла ў гэты дзень кожны год, так што, бадай, і цяпер прыйдзе таксама. Высунься, дай мне выбрацца.
Туўцікі вылезла з палонкі і села на сходах купальні. Яна крыху панюхала вецер і прыслухалася. Потым сказала:
Хутка. Сядай тут і чакай.
Маленькая Мю прыслізгала па лёдзе і села побач. Яна прывязала да падэшваў бляшаныя накрыўкі, каб лепей коўзацца.
Ну што, зноў чакаецца нешта дзіўнае? сказала яна. Хоць я не супраць, каб асвятленне палепшала.
3 сушы прыляцелі дзве старыя вароны і селі на даху купальні. Хвіліны ішлі.
Раптам поўсць на спіне Мумітроля стала дыбарам, і ў неймаверным захапленні ён убачыў, як нізка над даляглядам у цьмяным небе збіраецца чырвонае ззянне. Яно згусцілася ў вузкую чырвоную пасачку, якая адкінула на лёд доўгія промні святла.
Гэта яно! закрычаў Мумітроль.
Ён узняў Маленькую Мю і цмокнуў яе ў нос.
Фу ты, што ты як дурань! сказала Маленькая Мю. Было б з чаго шум усчынаць.
Анягож! усклікнуў Мумітроль. Хутка будзе вясна! Будзе цёпла! Усе папрачынаюцца!
Ён схапіў чатырох рыбак і шпурнуў іх высока ў неба. Пастаяў на лёдзе на галаве. Ніколі яшчэ ён не адчуваў сябе такім шчаслівым.
I тут лёд ізноў пацямнеў.
Вароны ўзляцелі і павольна падаліся ўглыб сушы. Туўцікі пазбірала сваіх рыбак, і чырвоная пасачка спаўзла за далягляд.
Яно перадумала? жахнуўся Мумітроль.
Ты так выдурняўся, што ў гэтым няма нічога дзіўнага, сказала Маленькая Мю і паслізгала далей на бляшаных накрыўках.
Заўтра вернецца, сказала Туўцікі. Заўтра яно будзе ўжо крышку большае, прыблізна з акрайчык сыру. He хвалюйся.
I Туўцікі залезла пад лёд набраць у рондаль марской вады на суп.
58
59
Вядома, яна казала праўду. He можа ж сонца вось такузяць і адразу з'явіцца ў небе. Але праўда, сказаная кімсьці, не ратуе цябе ад расчаравання.
Мумітроль сеў, уперыўшыся ў лёд пад сабой, і раптам адчуў, як у ім закіпае злосць. Спачатку ў жываце, як гэта бывае з усімі моцнымі пачуццямі. Ён адчуваў сябе падманутым.
Яллу было сорамна, што ён так усхадзіўся і што начапіў залатую стужку на вушы. Гэта яго злавала яшчэ больш. Урэшце ён адчуў, што мусіць зрабіць нешта зусім жудаснае і забароненае, каб вярнуць сабе спакой. Зараз жа.
Ён усхапіўся, бегма кінуўся праз масток і ўварваўся ў купальню. Ён рушыў проста да шафкі і адчыніў дзверцы. Там віселі купальныя халаты. Там ляжаў гумовы хемуль, які ніколі не надзімаўся як след. Зусім як летам. А на падлозе сядзела і глядзела на яго нешта маленькае і шэрае з доўгай ускудлачанай поўсцю і вялікім носам.
Яно схамянулася, пранеслася паўз Мумітроля, нібы скразняк, і знікла. Ён убачыў, як хвост праслізнуў чорным шнурком праз дзверы. Кутасік на імгненне захрас у дзвярной шчыліне, але вызваліўся, і стварэнне знікла зусім.
Туўцікі зайшла з супавым рондалем у лапах і сказала:
А, ты ўсё ж не ўтрымаўся і адчыніў.
Там быў толькі нейкі стары пацук, хмура сказаў Мумітроль.
Ніякі гэта не пацук, сказала Туўцікі. Гэта быў троль. Такі троль, якім быў ты, пакуль не зрабіўся мумітролем. Такім ты быў тысячу гадоў таму.
Мумітроль не знайшоў што адказаць. Ён вярнуўся дадому і сеў у зале падумаць.
Крыху пазней прыйшла Мю, каб пазычыць стэарынавых свечак і цукру.
Пра цябе ходзяць усялякія жудасныя чуткі, з захапленнем паведаміла яна. Кажуць, ты выпусціў з шафкі свайго ўласнага продка. Сцвярджаюць, што вы падобныя між сабой.
Ану цябе, сціхні, сказаў Мумітроль.
Ён падняўся на гарышча і адшукаў сямейны альбом.
60
61
Старонка за старонкай перад яго вачыма паўставалі годныя мумітролі, як правіла, на фоне кафлянай печкі ці на верандзе. Ніводзін не нагадваў троля з шафкі.
«Гэта, мабыць, нейкая памылка, падумаў Мумітроль. Я не магу быць яму сваяком».
Ён паглядзеў на соннага тату. Той хіба толькі носам нагадваў таго троля. Але, можа, тысячу гадоў таму?..
Раптам крышталёвая жырандоля задзынкала. Яна павольна пагойдвалася, а ў цюлі нешта варушылася. Нешта калматае і маленькае з доўгім чорным хвастом, што боўтаўся паміж шклянымі вісюлькамі.
Гэта ён, прамармытаў Мумітроль. Мой продак пасяліўся на жырандолі.
Але продак здаваўся не такім ужо небяспечным. Мумітроль пачаў прывыкаць да чарадзейнай зімы.
Як маецеся? ціха спытаў ён.
Троль паглядзеў на яго з цюлю і памахаў вушамі.
Асцярожна з жырандоляй, зноў сказаў Мумітроль. Гэта фамільная каштоўнасць.
Троль схіліў галаву набок і паглядзеў на яго з выразам надзвычай уважлівага слухача.
«Зараз ён загаворыць», падумаў Мумітроль. I адразу жудасна спалохаўся, што продак нешта скажа. А раптам ён загаворыць на чужой мове як той брывасты звярок, напрыклад? Ці раптам раззлуецца і скажа «радамса» або штонебудзь такое? I яны так і не пазнаёмяцца.
Чшшш! прашаптаў Мумітроль. He кажы нічога.
Магчыма, яны ўсё ж сваякі. А сваякі, што прыходзяць у адведкі, могуць застацца надоўга. Калі гэта продак, ён можа застацца назаўсёды. Хто ведае. Калі паводзіцца неасцярожна, ён можа не зразумець і раззлавацца. I тады ім давядзецца заўсёды жыць са злым продкам.
Чшшш! паўтарыў Мумітроль. Чшшш!
Продак загайдаў хрустальную жырандолю, але нічога не сказаў.
«Я пакажу яму дом, падумаў Мумітроль. Мама так і зрабіла б, калі б да нас прыехаў сваяк».
Ён узяў лямпу і асвятліў прыгожую маляваную карціну, якая называлася «Філіф'ёнка ля акна». Троль уперыўся ў карціну і ўздрыгнуў.
Мумітроль прайшоў далей да плюшавай канапы і асвятліў яе. Ён паказаў тролю па чарзе ўсе крэслы, люстра ў зале, трамвайчык з марской пены увогуле ўсё каштоўнае і прыгожае, што мела мумісям’я.
Трольаглядаўусёўважліва, але відавочна не разумеў, што да чаго. Урэшце Мумітроль уздыхнуў і адставіў лямпу на пячную палічку. Але тут троль і загарэўся цікаўнасцю.
62
63
Ён саскочыў з жырандолі і забегаў вакол печкі, падобны да шэрай кучы рыззя. Ён прасоўваў галаву ў пячныя дзверцы і нюхаў попел. Яго вельмі зацікавіў вышыты шнурок ад юшкі, і ён доўга вынюхваў нешта ў запечку.
«Мабы ць, так і ёсць, узрушана падумаў Мумітроль. Я напраўду ягоны сваяк. Бо мама заўсёды казала, што нашыя продкі жылі за печкай...»
Тут зазваніў будзільнік, які Мумітроль звычайна заводзіў на час змяркання, бо якраз тады яму было найбольш самотна.
Трользастыў, а потым кінуўся ў печкуаж попелзакурэў. А праз момант ён пачаў злосна ляскатаць юшкай.
Мумітроль выключыў будзільнік і з трымценнем сэрца прыслухаўся. Але больш не было чуваць нічога.
3 коміна ціха выпала жменька попелу, і шнурок юшкі загайдаўся.
Мумітроль выйшаў на дах супакоіцца.
Ну, як табе там з тваім дзядулем? крыкнула з ледзяной горкі Маленькая Мю.
Выдатна, важна адказаў Мумітроль. У такім старажытным родзе, як наш, умеюць паводзіцца годна.
Ён раптам адчуў вялікі гонар, што мае продка. I яшчэ больш яго падбадзёрвала тое, што ў Маленькай Мю ўвогуле не было ніякага радаводу, і, хутчэй за ўсё, яна з'явілася на свет з чыстай выпадковасці.
Гэтаю ноччу Мумітролеў продак паперастаўляў у доме ўсё, прычым цалкам бязгучна ягоная моц не магла не здзіўляць.
Ён павярнуў канапу да кафлянай печкі і перавесіў усе карціны. Тыя, што падабаліся яму найменш, ён
65
перавярнуў дагары нагамі. (Ці, можа, гэта былі акурат тыя, што прыпалі яму да душы, хто ведае.)
Уся мэбля была перастаўленая, а будзільнік апынуўся ў сметніцы. Затое продак прыцягнуў з гарышча і згрузіў каля печы процьму старызны.
Зазірнула Туўцікі.
Думаю, гэта ён для ўтульнасці, сказала яна, паціраючы нос. Ён хацеў збудаваць надзейную агароджу вакол свайго дома. Каб яго не турбавалі.
Але што скажа мама? спытаў Мумітроль.
Туўцікі паціснула плячыма.
Сапраўды, і навошта ты даўмеўся яго выпусціць? сказала яна. У любым разе, гэты троль нічога не есць. Вельмі практычна і для цябе, і для яго. Паспрабуй ставіцца да гэтага як да забавы.
Мумітроль кіўнуў.
Ён крыху паразважаў. Потым запоўз у бярлог з наваленых у кучу прадметаў паламанай мэблі, пустых скрынак, рыбалоўных сетак, скруткаў паперы, старых кошыкаў і садовага начыння. I вельмі хутка адчуў, што ў ім утульна.
Ён вырашыў спаць у кошыку з пілавіннем пад гушканымперагушканым крэслам.
Па шчырасці, ён дагэтуль адчуваў сябе не надта ўтульна ў гэтай паўцёмнай зале з пустымі вокнамі. А сонная сям'я навейвала сум.