• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейная зіма  Тувэ Янсан

    Чарадзейная зіма

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 128с.
    Мінск 2022
    40.25 МБ
    Але вавёрчык быў такі ўражаны, што зноў забыўся пра сеннічок.
    Маленькая Мю фыркнула і зусім вылезла са скрыні. Прычыніўшы яе, бо ўсярэдзіне заставалася яе сястра, яна ступіла на снег і памацала яго.
     Ага, вось ён які,  сказала яна.  Чаго толькі не навыдумляюць.
    Яна мігам зляпіла снежку і трапна шпурнула яе ў вавёрчыка. А потым выйшла з пячоры, каб заўладаць зімой.
    Першае, што яна зрабіла,  гэта паслізнулася на зледзянелай гары і моцна ўцялася.
    — Ахтак! — пагрозліва прамовіла Маленькая Мю.Вось як, значыцца!
    Тут яна ўявіла, як выглядае Мю з задранымі ўгору нагамі, і так зарагатала сама з сябе, што ледзь спынілася. Яна паглядзела на гару і задумалася. Потым сказала: «Ага!»  і з'ехала на азадку па схіле з падскокамі і выкрунтасаллі, і яшчэ доўга кацілася па бліскучым лёдзе.
    Яна паўтарыла гэта яшчэ шэсць разоў, пакуль не заўважыла, што ў яе змёрз жывот.
    16
    17
    Тады Маленькая Мю вярнулася ў пячору і выкуліла сонную сястру са скрынкі. Мю, вядома, ніколі не бачыла санак, але ў яе было дакладнае адчуванне, што кардонныя скрынкі можна выкарыстоўваць з розумам.
    Што да вавёрчыка, дык той сядзеў у лесе і разгуб
    лена пераводзіў позірк з аднаго дрэва на другое.
    Ён мог прысягнуцца сваім хвастом, што не памятае, на каторым з іх жыве, навошта пакінуў сваё гняздзечка і што спрабуе знайсці.
    Мумітроль паспеў прайсці на поўдзень не надта далёка, калі пад дрэвамі пачала згушчацца цемра.
    Лапы з кожным крокам правальваліся ўсё глыбей, і снег ужо не зачароўваў так, як упачатку.
    Улесе панавалі поўная ціша і неруш. Калінікалі з якойнебудзь галіны бухалася вялікая куча снегу. Галіна пагойдвалася нейкі час, і потым усё зноў рабілася безжыццёвым.
    «Свет залёг у спячку,  падумаў Мумітроль.  Толькі мне аднаму не спіцца. Толькі я адзін буду ўсё ісці ды ісці дні і тыдні, пакуль сам не зраблюся нікому не вядомаю гурбаю снегу».
    Але ўрэшце лес рассунуўся, і перад ім разгарнулася новая даліна. На другім яе баку Мумітроль убачыў Адзінокія Горы. Хваля за хваляй яны беглі на поўдзень і ніколі яшчэ не здаваліся такімі самотнымі.
    Толькі цяпер Мумітроль пачаў мерзнуць пасапраўднаму. Вечаровая цемра выпаўзала з прорваў і павольна лезла ўгару да зледзянелых грэбняў. На іх вяршынях ляжалі снягі, быццам белыя зубы гэтых чорных скал, і ўвогуле ўсё, куды ні кінь вокам, было белае або чорнае, і паўсюль панавала пустэча.
     Дзесьці там, за гэтымі скаламі, цяпер Снусмумрык,  сказаў сам сабе Мумітроль.  Сядзіць сабе ды ласуецца апельсінамі. Калі б я быў пэўны, што ён ведае, на якія горы я ўзбіраюся дзеля яго, я і праўда на іх узабраўся б. Але самадзін я не здолею.
    Мумітроль павярнуўся і павольна пабрыў назад па сваіх слядах.
    «Трэба завесці гадзіннікі,падумаў ён.Тады, можа, і вясна прыйдзе крышачку хутчэй. I потым, можа ж так здарыцца, што хтосьці з нашых прачнецца, калі я, скажам, выпадкам разаб'ю штонебудзь вялікае».
    Але ён ведаў, што ніхто не прачнецца.
    I раптам здарылася штось нечаканае.
    Мумітролевы сляды наўскасяк пераразалі чыесьці дробныя слядочкі. Ён спыніўся і доўга на іх глядзеў. Нешта жывое бегала па лесе  можа, усяго паўгадзіны таму. Я но не магло быць далёка адсюль. Яно рушыла ў кірунку даліны і мусіла быць меншым за Мумітроля. Лапкі ў гэтай істоты амаль не правальваліся ў снег.
    Мумітроля нібыта абдало жарам  ад кутасіка на хвасце да самых вушэй.
     Пачакай!  крыкнуў ён.  He сыходзь ад мяне!
    Ціхенька кныхаючы, ён пакульгаў па снезе, і раптам страх перад цемрай і адзінотай абрынуўся на яго ўсім сваім цяжарам.
    18
    19
    
    Гэты страх, мусіць, увесь час быў недзе побач  з той самай хвілі, як Мумітроль абудзіўся ў сонным доме,  але толькі цяпер ён наважыўся спалохацца пасапраўднаму.
    Мумітроль больш не крычаў, бо яму было страшна не атрымаць адказу. Ён не насмельваўся адарваць позірк ад следу, ужо ледзьве бачнага ў цемры. Ён поўз, пластаваў, увесь час кныхаючы сабе пад нос.
    I раптам убачыў агеньчык.
    Агеньчык быў зусім маленькі, але напаўняў увесь лес мяккім чырвоным ззяннем.
    Мумітроль супакоіўся. Ён забыўся на след і павольна рушыў на святло  ажно пакуль не дабраўся да таго агеньчыка і не ўбачыў, што гэта самая звычайная стэарынавая свечка, надзейна ўторкнутая ў снег. Вакол яе быў збудаваны спічасты дамок з кругленькіх снежак. Снежкі былі празрыстыя, крыху з чырвонажоўтым адценнем, як каптур начной лямпы ў яго дома.
    Па той бок свяцільні хтосьці ляжаў ва ўтульнай ямінцы, зробленай у снезе, глядзеў у суворае зімовае неба ды пасвістваў вельмі ціха, але мелодыю разабраць было можна.
     Што гэта за песня?  спытаў Мумітроль.
     Гэта песня пра мяне,  адказаў хтосьці з ямінкі. Песня пра Туўцікі, якая збудавала снежны ліхтар, але прыпеў там зусім пра іншае.
     Разумею,  сказаў Мумітроль і прысеў на снег.
     He разумееш,  зычліва сказала Туўцікі і прыўзнялася так, што ў святле паказаўся яе швэдрык у чырвоныя і белыя палоскі.  Бо прыпеў якраз пра незразумелыя рэчы. Вось я, напрыклад, цяпер думаю пра паўночнае
    ззянне. Невядома, яно існуе ці мы проста так бачым. Усё вельмі няпэўна, але якраз гэта мяне супакойвае.
    Яна зноў улеглася на снег і ўтаропілася ў неба, якое паспела зрабіцца зусім чорным.
    Мумітроль задраў мордачку і ўбачыў паўнбчнае ззянне, якога ніводзін мумітроль да яго ніколі не бачыў. Яно было белае з блакітным і крыху зялёнае і захінала небасхіл доўгімі трапяткімі фіранкамі.
     Думаю, яно існуе,  сказаў ён.
    Туўцікі не адказала. Яна падпаўзла да снежнага ліхтара і дастала з яго сваю свечку.
     Забяром яе з сабою дадому,  сказала яна,  пакуль не аб'явілася Морра і на яе не села.
    Мумітроль кіўнуў з сур'ёзным выглядам. Ён бачыў Морру толькі аднойчы. Тою вельмівельмі ўжо даўняй жнівеньскай ноччу. Шэрая і ледзяная, яна прымасцілася ў цені бэзу і проста глядзела на іх. Але ж як глядзела! I калі яна звалаклася прэч, зямля на тым месцы, дзе яна сядзела, уся прамерзла.
    20
    21
    На міг Мумітроль задумаўся: а можа, зіма  гэта вынік таго, што на зямлю селі дзесяць тысяч Морраў? Але ён вырашыў падзяліцца сваёй здагадкай з Туўцікі толькі пасля таго, як пазнаёміцца з ёй крыху бліжэй.
    Пакуль яны прабіраліся да схілу, даліна пасвятлела, і Мумітроль убачыў, што ўзышоў месяц.
    Мумідом стаяў за масточкам і спаў. Але Туўцікі збочыла направа і пайшла напрасткі праз голы пладовы сад.
    Тут раслі яблыкі,  патаварыску заўважыў Мумітроль.
     А цяпер тут расце снег,  безуважна азвалася Туўцікі, не спыняючы хады.
    Яны спусціліся да мора  суцэльнага абшару цемры  і асцярожна ступілі на вузкі прычал, які вёў да купальні.
     Я тут звычайна даваў нырца,  ціхаціха прашаптаў Мумітроль і паглядзеў на жоўтыя абламаныя сцёблы трыснягу, якія тырчалі з лёду.  Вада была цёплаяцёплая, і я праплываў дзевяць грабкоў пад вадой.
    Тўўцікі адчыніла дзверы ў купальню. Яна ўвайшла і паставіла свечку на круглы столік, які Мумітролеў тата калісьці вылавіў з мора.
    Усё ў старой сямейнай васьмікутнай купальні было звыклае. Пажаўцелыя дзірачкі ад сучкоў на дашчаных сценах, акенцы з маленькімі зялёнымі і чырвонымі шкельцамі, вузенькія лавы, шафка з купальнымі халатамі і гумовым хемулём, які ніколі не надзімаўся як след.
    Усё было такое самае, як улетку. Але ўсё адно пакой нейкім таемным чынам змяніўся.
    Туўцікі зняла сваю шапачку, і тая адразу ўскараскалася па сцяне і павісла на цвіку.
     Хацеў бы і я сабе такую шапачку,  сказаў Мумітроль.
     Табе ніякай шапкі не трэба,  сказала Туўцікі.  Ты вушамі памахаеш  і будзе цёпла. А вось лапы ў цябе стынуць.
    Тут праз пакой пратупалі дзве ваўняныя шкарпэткі і ўлегліся перад Мумітролем.
    У той самы час на другім баку пакоя ў трохногай жалезнай жароўні запаліўся агонь, а пад сталом хтосьці асцярожна зайграў на флейце.
     Саромеецца,  патлумачыла Туўцікі.  Таму грае пад сталом.
     Але чаму яго не відаць?  спытаў Мумітроль.
     Яны такія сарамлівыя, што парабіліся нябачнымі, адказала Туўцікі.  Гэта восем зусім маленечкіх рудых мышак, яны дзеляць са мной гэты дом.
     Гэта татава купальня,  сказаў Мумітроль.
    Туўцікі ўважліва на яго паглядзела.
     Яно, можа быць, і так, а можа быць, і не,  сказала яна.  Улетку яна была татава, а ўзімку яна належыць Туўцікі.
    22
    23
    У рондалі, што стаяў на жароўні, забулькатала. Накрыўка паднялася, і лыжка пачала памешваць суп. △ругая лыжка ўсыпала крыху солі і акуратна вярнулася на падаконне.
    Бралося на ноч, і сцюжа звонку мацнела, а праз зялёныя і чырвоныя шкельцы лілося месяцавае ззянне.
     Раскажы мне пра снег,  папрасіў Мумітроль і сеў на злінялае ад сонца садовае крэсла таты.  Я не разумею яго.
     Я таксама,  сказала Туўцікі.  Здаецца, ён халодны, але калі з яго зрабіць снежны дом, там будзе цёпла. Здаецца, што ён белы, але часам ён робіцца ружовым, а часам  блакітным. Ён можа быць мякчэйшым за ўсё,
    а можа быць цвярдзейшым за камень. 3 ім няма ніякай пэўнасці.
    Талерка з супам асцярожна праплыла ў паветры і апусцілася на стол перад Мумітролем.
     Дзе твае мышкі навучыліся лётаць?  спытаў ён.
     А, гэта,  сказала Туўцікі.  He варта распытваць пра ўсё. Ім, мабыць, таксама хочацца, каб у іх таямніцы не лезлі. He трэба турбавацца пра іх і пра снег таксама.
    Мумітроль узяўся за суп.
    Ён паглядзеў на кутнюю шафку і падумаў: як прыемна ўсведамляць, што ў ёй вісіцьтвой родны старэнькі халат. Што ва ўсім гэтым новым і трывожным засталося штосьці звыклае і надзейнае. Ён ведаў, што ягоны халат  сіні, з адарванаю вочапкай, і што ў адной кішэні, хутчэй за ўсё, ляжаць сонечныя акуляры.
    Урэшце ён сказаў:
     Мы там звычайна вешаем халаты. Мамін у самай глыбіні.
    Туўцікі выцягнула лапу і злавіла бутэрброд.
     Дзякуй,  сказала яна.  Гэтую шафку ты ніколі не павінен адчыняць. Ты павінен паабяцаць мне, што ніколі гэтую шафку не адчыніш.
     Нічога я не абяцаю,  хмурна сказаў Мумітроль і апусціў позірк у талерку з супам.
    Яму раптам здалося, што самае важнае ў свеце адчыніць тыя дзверцы і праверыць, ці на месцы ягоны халат. Агонь гарэў цяпер так, што ў коміне жароўні грымела. Купальня была ўся цёплая, а флейта няспынна выводзіла пад столікам сваю самотную мелодыю.
    Нябачныя лапкі прыбралі пустыя талеркі. Свечка расплавілася ў стэарынавае азярко, у якім патануў кнот,
    і цяпер свяцілі толькі чырвонае вока жароўні ды ўзор на падлозе ад зялёных і чырвоных шкельцаў з месяцавым ззяннем.