• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейная зіма  Тувэ Янсан

    Чарадзейная зіма

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 128с.
    Мінск 2022
    40.25 МБ
     Гэта ідэя,  сказала Туўцікі.
     А можа, атрымаецца яшчэ хутчэй на лёдзе,  сказала Маленькая Мю.  Асабліва калі знайсці ў мумідоме якінебудзь добры ветразь.
    1 калі ўздымецца вецер.
    Мумітроль паглядзеў на іх, падумаў. I потым спакойна сказаў:
     Можаце ўзяць мой намёт.
    34
    35
    ■внгавняввявнвшшввявв
    Пад вечар Туўцікі ўветрыла носам, што набліжаецца вялікі холад. Яна абліла каня рачной вадой і прынесла ў купальню дровы.
     Сёння сядзіце дома: яна прыйдзе, сказала Туўцікі.
    Нябачныя мышкі заківалі, у шафцы зашамацела на знак згоды. Потым Туўцікі выйшла на двор папярэдзіць астатніх.
     Спакойна,  сказала Маленькая Мю.  Я прыйду, калі пачне шчыпаць за ногі. А на Мюмлу можна наваліць больш саломы.
    I, сеўшы на паднос, Мю паслізгала па лёдзе далей.
    Туўцікі рушыла ў бок даліны. Дарогаю яна сустрэла вавёрчыка з прыгожым хвосцікам.
     Сёння ўвечары сядзі дома, бо ідзе вялікі холад, сказала Туўцікі.
     Вядома!  адказаў вавёрчык.  Можа, ты бачыла шышку, якую я згубіў тут недзе паблізу?
     He,  сказала Туўцікі.  Але паабяцай не забыць, што я табе сказала. Будзь дома, калі апусціцца змрок. Гэта важна.
    Вавёрчык безуважна кіўнуў.
    Туўцікі пайшла далей да мумідома і ўзлезла наверх па вераўчанай лесвіцы. Яна адчыніла дахавае акенца і гукнула Мумітроля.
    Ён зашываў плаўкі сямейнікаў чырвонымі баваўнянымі ніткамі.
     Я толькі зайшла сказаць, што ідзе вялікі холад,  сказала Туўцікі.
     Яшчэ большы?  спытаў Мумітроль.  Наколькі яны бываюць вялікія?
     Гэты холад самы небяспечны,  адказала Туўцікі. Яна прыйдзе на змярканні, калі неба пазелянее, з'явіцца проста з мора.
     Холад  гэта яна?  спытаў Мумітроль.
     Так, і вельмі прыгожая,  сказала Туўцікі.  Але калі паглядзіш ёй у твар  ператворышся ў лёд. Зробішся хрумсткім  роўненька як хлябец, любы зможа цябе разламаць на кавалачкі. Таму сёння ўвечары сядзі дома.
    I Туўцікі вылезла назад на дах.
    Мумітроль спусціўся ў склеп і даліў вады ў кацёл. Пасля паўкрываў дыванкамі сонную сям'ю.
    Потым ён завёў гадзіннікі і пакінуў дом. Ён адчуваў, што з прыходам Ледзяной Панны яму спатрэбіцца кампанія.
    Калі Мумітроль прыйшоў да купальні, неба яшчэ больш паблякла і пачало зелянець. Вецер заснуў, і мёртвае трысцё нерухома тырчала з ледзянога беражка.
    Мумітроль прыслухаўся, і яму падалося, што сам спакой гучыць нізкімнізкім, пявучым тонам. Можа быць, гэта лёд яшчэ глыбей умярзаў у мора.
    У купальні было нацеплена, а на стале стаяў блакітны імбрык Мумімамы. Мумітроль сеў на садовае крэсла і спытаў:
    36
    37
    ■■■■■■■■маа
     Калі яна прыйдзе?
     Хутка,  сказала Туўцікі.  Але ты не турбуйся.
     Ледзяная Панна мяне не турбуе,  сказаў Мумітроль.  Мяне іншыя турбуюць. Тыя, пра каго я нічога не ведаю. Той, што жыве пад пасудным столікам. Той, што ў маёй шафцы. I яшчэ Морра, якая толькі глядзіць і ніколі ні слова не скажа.
    Туўцікі пачухала ў роздуме нос.
     Бачыш, якая штука: ёсць так многа ўсяго, што не змяшчаецца ў вясну, лета і восень,  сказала яна.  Яно ўсё трошкі баязлівае, трошкі дзіўнае. Усякія там начныя звярынкі, усякаерознае, што ніколі ні з чым не стасуецца, у каго ніхто нават ніколі й не верыць. Яны ўвесь год трымаюцца наводшыбе. А пасля, як робіцца спакойна і бела, калі ночы даўжэюць і ўсе кладуцца ў спячку, тады яны і выходзяць.
     Ты іх ведаеш?  спытаў Мумітроль.
     Некаторых,  адказала Туўцікі.  Таго, хто жыве пад пасудным столікам, напрыклад, я ведаю вельмі добра. Але мне здаецца, ён хоча жыць таемна, таму я не магу вас пазнаёміць.
    Мумітроль штурхануў ножку століка і ўздыхнуў.
     Вядома, вядома,  сказаў ён.  Але я не хачу жыць таемна. Аднак трапляеш так вось у нешта зусім новае  і няма нікога, хто хоць бы падумаў пацікавіцца, у якім свеце ты жыў раней! Нават Маленькая Мю не хоча размаўляць пра сапраўдны свет.
     А як можна вызначыць, які свет сапраўдны?  сказала Туўцікі, павярнуўшыся да акна.  Вось яна, ідзе.
    Маленькая Мю штурханула дзверы і з бразгатам кінула срэбны паднос на падлогу.
     3 ветразем нічога так,  сказала яна.  Але што мне цяпер трэба, дык гэта муфта. 3 Мумімамінай грэлкі для яек, як я яе ні чыкаю, ніякай муфты не выходзіць. Цяпер грэлка у такім стане, што ў мяне не хопіць нахабства адправіць яе нават якомунебудзь вожыку ў эвакуацыі’.
     Яно відаць,  сказаў Мумітроль і змрочна паглядзеў на грэлку для яек.
    Маленькая Мю кінула яе на падлогу, і нябачная мышка імгненна ўкінула грэлку ў агонь.
     Ну, хутка яна прыйдзе?  спытала Маленькая Мю.
    △умаю, хутка,  сур'ёзна адказала Туўцікі.  Хадзем зірнём.
    Яны выйшлі на прычал і ўдыхнулі паветра з мора. Вечаровае неба было зусім зялёнае, і здавалася, увесь светбыўзтонкага шкла. Цішыня стаяла поўная, і паўсюль свяцілі выразна вымаляваныя зоркі, што адлюстроўваліся ў лёдзе. Было жах як халодна.
     Так, яна ідзе,  сказала Туўцікі.  Трэба вяртацца ў хату.
    Мышкі пад сталом перасталі граць.
    Удалечы па лёдзе ішла Ледзяная Панна. Яна была белая, як стэарын, але калі на яе паглядзець праз правую шыбіну, яна рабілася чырвонай, а калі праз левуюсветлазялёнай.
    Мумітроль раптам адчуў, што шыба пахаладзела ажно да болю, і спалохана адкаснуўся.
    1 Вожык у эвакуацыі  гэта вожык, які супроць волі мусіў пераехаць са свайго дому, не паспеўшы захапіць з сабой нават зубную шчотку. Заўв. аўт.
    38
    39
    Яны паселі вакол жароўні і чакалі.
    	He глядзіце туды,  сказала Туўцікі.
    	Гэй, тут нехта лезе мне на каленкі!  здзіўлена ўскрыкнула Маленькая Мю і паглядзела на сваю спадніцутам нікога не было.
    	Гэта мае мышкі забаяліся,  сказала Туўцікі.  Сядзі ціха, яны хутка сыдуць.
    Ледзяная Панна ішла паўз купальню. Мабыць, яна кінула позірк у акно, бо пакой працяў такі сцюдзёны продзімень, што расчырванелая жалезная жароўня паблякла. Потым усё прайшло. Нябачныя мышкі сарамліва саскочылі з каленак Маленькай Мю, і ўсе кінуліся паглядзець у акно.
    Ледзяная Панна стаяла каля трысняговага берага спінай да іх. Яна схілілася над снегам.
    	Вавёрчык, сказала Туўцікі.  Ён забыўся, што трэба было сядзець дома.
    Ледзяная Панна нахіліла свой прыгожы твар над вавёрчыкам і, нібы паміж іншым, пачухала яго за вушкам. Ён зачаравана ўтаропіўся ў яе, проста ў ейныя халодныя блакітныя вочы. Ледзяная Панна пасміхнулася і пайшла далей.
    А ў яе слядах застаўся ляжаць дурненькі вавёрчык, скамянелы, спруцянелы, з задзёртымі ўгару лапкамі.
    	Бяда,  горка сказала Туўцікі і нацягнула шапачку на вушы.
    Яна адчыніла дзверы, і белыя клубы снегу ўварваліся ў купальню. Праз імгненне яна зноў праціснулася праз шчыліну ў дзвярах і паклала вавёрчыка на стол.
    Нябачныя мышкі кінуліся да яго з гарачай вадой, укруцілі вавёрчыка ў цёплы ручнік. Але яго лапкі тырчалі гэтакжа скамянела і журботна, і нават ніводзін вусік на яго пысцы не варухнуўся.
    	Ён зусім мёртвы,  з веданнем справы абвясціла Маленькая Мю.
    	У кожным разе, ён пабачыў нешта прыгожае, перш чым памёр,  з трымценнем у голасе сказаў Мумітроль.
    1 тое праўда,  сказала Маленькая Мю.  Але як бы там ні было, цяпер ён пра ўсё забыў. I я думаю зрабіць мілую муфтачку з ягонага хваста.
    40
    41
    Ты што! абурыўся Мумітроль.  Свой хвосцік ён забярэ з сабой у магілу! Бо вавёрчыка ж трэба пахаваць, так, Туўцікі?
     Хм,  сказала Туўцікі.  Адкуль нам ведаць, ці ёсць нейкая радасць ад хваста пасля смерці.
     Ну, калі ласачка,  папрасіў Мумітроль.  He кажы ўвесь час, што ён мёртвы. Гэта так жахліва!
     Калі хто мёртвы, то ўжо мёртвы,  зычліва сказала Туўцікі.  Гэты вавёрчык паціху зробіцца зямлёй. А потым з яго вырастуць дрэвы, па якіх будуць скакаць новыя вавёрчыкі. Цяпер не так сумна?’
     Мабыць, не,  сказаў Мумітроль і высмаркаўся. Але ўсё адно заўтра яго трэба пахаваць і абавязкова з хвастом і ўсім астатнім, і пахаванне павінна быць прыгожым і ўрачыстым.
    Наступнага дня ў купальні было вельмі халодна. Агонь яшчэ гарэў у жароўні, але было відаць, што нябачныя мышкі стаміліся. Пад накрыўкай каўніка, які Мумітроль прывалок з дому, нарасла ледзяная скарынка.
    Але Мумітроль усё адно адмовіўся піць каву з павагі да спачылага вавёрчыка.
     А цяпер ты мусіш даць мне мой халат,  урачыста сказаў ён.  Бо мама казала, на пахаваннях заўсёды мерзнеш.
     Адвярніся і палічы да дзесяці,  сказала Туўцікі.
    Калі чытач пачне плакаць, хай хуценька зазірне на старонку 113. Заўв. аўт.
    Мумітроль павярнуўся да акна і пачаў лічыць. Калі ён дайшоў да васьмі, Туўцікі зачыніла шафку і падала яму ягоны сіні халат.
     Нічога сабе, ты запомніла, што мой сіні, задаволена сказаў Мумітроль.
    Ён адразу ўсунуў лапы ў кішэні, але не знайшоў у іх сонечных акуляраў. Затое там было крыху пяску і круглыкруглы белы каменьчык.
    Ён заціснуў яго ў лапе. Каменьчык хаваў у сваёй круглявасці цэлае лета  Мумітролю нават здалося, што ён усё яшчэ цёплы ад сонца.
     Ты выглядаеш так, быццам не ў тыя госці трапіў, сказала Маленькая Мю.
    Мумітроль нават не паглядзеў на яе.
     Вы пойдзеце на пахаванне ці не?  з годнасцю спытаў ён.
     Вядома, пойдзем,  сказала Туўцікі.  Ён быў пасвойму добрым вавёрчыкам.
     Асабліва ягоны хвосцік,  сказала Маленькая Мю.
    Яны паклалі вавёрчыка ў старую купальную шапачку і выйшлі на калючы холад.
    42
    43
    Снег рыпеў пад іх лапамі, дыханне вырывалася з рота белаю парай. Насы задубелітак, што іх немагчыма было нават наморшчыць.
    Сурова яно тут! — усклікнула ўзахапленні Маленькая Мю і пачала скакаць па замёрзлым беразе.
    Ты не магла б ісці крыху павольней?  папрасіў Мумітроль.  Гэта ўсёткі пахаванне.
    Ён мусіў дыхаць зусімзусім памалу, каб не захлынуцца ледзяным паветрам.
     А я і не ведала, што ў цябе ёсць бровы,  з цікаўнасцю зазначыла Маленькая Мю.  Яны ў цябе пабялелі ты цяпер такі збянтэжаны з імі!
     Гэта намаразь,  строга сказала Туўцікі.  I давай памаўчы, бо ані ты, ані я нічога не ведаем пра пахаванні.
    Мумітроль павесялеў. Ён аднёс вавёрчыка да мумідома і паклаў перад снежным канём.
    Потым ускараскаўся па вераўчанай лесвіцы і спусціўся ў цёплую, сонную залу.
    Ён перакапаў усе шуфляды. Паперакульваў усё вакрд, але таго, што шукаў, не знайшоў.
    Тады ён падышоў да мамінага ложка і прашаптаў ёй у вуха пытанне. Яна ўздыхнула і перавярнулася. Мумітроль прашаптаў яшчэ раз.
    Тады мама адказала праз сон, з глыбіні сваёй жаночай спагады ўсяму, што звязана з традыцыямі: «Жалобныя стужкі... яны ўмаёй шафе... на самым версе... справа...» I потым ізноў правалілася ў свой зімовы сон.