• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейная зіма  Тувэ Янсан

    Чарадзейная зіма

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 128с.
    Мінск 2022
    40.25 МБ
    Але цяпер, у цеснай прасторы паміж кардоннай скрыняй, крэсламгушкалкай і спінкай канапы, яму было хораша і зусім не самотна.
    Яму быў бачны кавалак цемры за пячнымі дзверцамі, але продка ён вельмі стараўся не турбаваць і канапаціў сцены ў сваім жытле так ціха, як мог.
    Увечары Мумітроль прынёс сабе лямпу, лёг і пачаў слухаць, як у кафлянай печцы шапоркаецца продак.
    «Вось так, мабыць, і я жыў тысячу гадоў таму»,  у захапленні думаў Мумітроль.
    На момант ён задумаўся, ці не крыкнуць штонебудзь праз комін. Штонебудзь таемнаміжсобскае. Але перадумаў, пагасіў лямпу і скруціўся, глыбока закапаўшыся ў пілавінне.
    66
    Раздзел пяты
    Самотныя госці
    Штодня сонца ўздымалася ў неба крышку вышэй. Ўрэшце яно паднялося так высока, што некалькі асцярожных промняў упалі ў даліну. Гэта быў вельмі важны дзень. Яшчэ і таму, што пасля абеду прыбыў чужынец.
    Гэта быў маленькі лядашчанькі сабачка з нацягнутай на самыя вочы ваўнянай шапачкай. Ён сцвярджаў, што яго завуць Енкам і што ежа ў дальніх далінах скончылася. Пасля таго як туды прыйшла Ледзяная Панна, знайсці хоць нейкі пасілак зрабілася зусім цяжка. Казалі, што адзін хемуль у роспачы з'еў уласную калекцыю жукоў, але гэта, бадай, толькі чуткі. Хутчэй за ўсё, гэта была калекцыя яго калегі. У кожным разе, шматхто падаўся ў Мумідол.
    Запэўнівалі, што там ёсць рабіны і склеп з варэннем. Хаця наконт склепа з варэннем, бадай, таксама былі толькі чуткі...
    Енк сеў на снег, падтуліўшы танюткі хвосцік, і занепакоена паморшчыўся.
     Мы жывімся юшкай,  сказала Туўцікі.  А пра склеп з варэннем я нават і не чула.
    Мумітроль кінуў хуткі позірк на круглую гурбу за хлявом.
     Склеп там!  паведаміла Маленькая Мю.  Там столькі варэння, што пуза можа трэснуць, і на ўсіх слоіках прастаўлены год, а накрыўкі абвязаныя чырвонымі матузкамі!
     Я, можна сказаць, вартую рэчы сям'і, пакуль усе спяць,  сказаў Мумітроль і пачырванеў.
     Разумею...  маркотна прамармытаў Енк.
    Мумітроль паглядзеў у бок веранды, потым на зморшчаную мордачку Енка.
    Ты любіш варэнне?  сярдзіта спытаў ён.
     Я не ведаю,  сказаў Енк.
    Мумітроль уздыхнуў і прамовіў:
     Ну добра. Але запомні: пачынаць трэба з самых старых слоікаў.
    Праз некалькі гадзін на мастку паказалася чарада ўсялякай драбнаты, а па садзе бегала разгубленая філіф’ёнка і наракала. Яе расліны памерзлі ў вазонах. Хтосьці з'еў усе яе запасы. А дарогай у Мумідол яна спаткала бессаромную гафсу, якая сказала, што зіма ёсць зіма і трэба было рыхтавацца да яе своечасова.
    Пад вечар даліна запоўнілася хадакамі да склепа з варэннем. Тыя, хто меў трошкі больш моцы ў нагах, спускаліся да мора і пасяляліся ў купальні.
    Але ў пячору нікога жыць не пусцілі.
    68
    69
    Маленькая Мю тлумачыла гэта тым, што нельга перашкаджаць Мюмле.
    Перад мумідомам, пасеўшы, галасілі самыя разняшчасныя.
    Мумітроль выйшаў праз дахавае акенца з газнічкай у лапе і пасвяціў на іх.
    Ужо ноч, схавайцеся ў доме. У цемры туттуляюцца ўсялякія Морры, ад іх усяго можна чакаць.
    — Я па вераўчанцы не ўзлезу,  сказаў стары хомса.
    Тады Мумітроль пачаў капаць у снезе ход да дзвярэй. Ён гроб, скроб і драпаў. Ён выкапаў доўгі вузкі тунэль, але калі нарэшце дапяў да сцяны, ніякіх дзвярэй там не аказалася. Толькі ўшчэнт замерзлае акно.
    «Мабыць, я пачаў капаць не там,  падумаў Мумітроль.  Але ж калі пачаць новы тунэль, дык можна трапіць увогуле міма дома». Таму ён акуратна, як мог, разбіў шыбу, і госці забраліся ўсярэдзіну.
     He пабудзіце маіх,  сказаў Мумітроль.  Тут спіць мама,тамтата, а вуньтамфрэкен Снорк. Мой продРк спіць у печы. Можаце закруціцца ў дыванкі, бо ўсё астатняе паразбіралі.
    Госці пакланіліся соннай сям'і. Потым паслухмяна ўкруціліся ў дыванкі і абрусы, а самыя малыя пазасыналі ў шапках, тапках і ўсякім падобным.
    Многія былі прастыўшы, некаторыя сумавалі па доме.
    «Страх што робіцца,  думаў Мумітроль.  Хутка склеп зусім спусцее. I што я скажу, калі ўвесну сям'я прачнецца, а карціны вісяць крыва і ў доме натоўп?»
    Ён пралез тунэлем назад, каб праверыць, ці не застаўся хто забыты знадворку.
    На двары ззяў толькі месяц, а самотны Енк сядзеў на
    снезе ды выў. Задзёршы пысу, ён выводзіў доўгую маркотную песню.
    Чаму не заходзіш? Лёг бы спаць,  сказаў Мумітроль.
    Енк паглядзеў на яго вачыма, зялёнымі ад святла месяца. Адно яго вуха тырчала ўгору, а другім ён прыслухоўваўся ўбок. Уся яго мордачка прыслухоўвалася.
    Да іх даляцела ледзьве чутнае выццё ваўкоў. Енк хмура кіўнуў і зноў нацягнуў шапачку на вушы.
     Гэта мае вялікія моцныя браты,  прашаптаў ён.  Каб жа ты ведаў, як я хачу да іх.
     Ты іх не баішся?  спытаў Мумітроль.
     Баюся,  сказаў Енк.  Вось гэта і сумна.
    I Енк праслізнуў на ўбітую сцяжыну, што вяла да купальні.
    Мумітроль прабраўся назад у залу.
    Маленькая кнютачка напужалася люстра і цяпер усхліпвала ў трамвайчыку з марской пены.
    70
    71
    А так было ціха.
    «Як жа ім усім цяжка,  думаў Мумітроль.  Мабыць, не такая ўжо бяда з тым варэннем. Заўсёды можна прыхаваць нядзельны слоік. Таго, сунічнага. Да лепшага часу».
    . На ўзыходзе сонца даліна прачнулася ад яснай, пранізлівай музыкі горна.
    Мю прахапілася ў пячоры і пачала прытупваць у такт. Туўцікі навастрыла вушы, а сабачка Енк зашыўся пад лаву і падаткнуў хвост.
    Мумітролеў продак сярдзіта забразгатаў юшкай, а большасць гасцей прачнулася.
    Мумітроль кінуўся да акна і пралез праз снегавы тунэль.
    У бляклым зімовым святле са схілу з'язджаў вялікі хемуль. Ён дзьмуў у зіхоткі масянжовы горн і, здавалася, пачуваўся цудоўна.
    «Гэтаму спатрэбіцца шмат варэння,  падумаў Мумітроль. 1 што гэта ў яго на нагах?»
    Хемуль паклаў горн на дах хлява і зняў лыжы.
     Добрыя ў вас тут схілы,  сказаў ён.  У вас слалам ёсць?
     Я ўдакладню,  сказаў Мумітроль.
    Ён вярнуўся ў залу і спытаў:
     Ёсць тут хто на імя Слалам?
     Мяне завуць Саламея,  прашаптала кнютачка, напужаная люстрам.
    Мумітроль выйшаў да Хемуля і сказаў:
    Толькі амаль. Ёсць адна Саламея.
    Але Хемуль разнюхваўся ў Мумітатавай градцы з табакай і не слухаў.
     Прыдатнае месца,  сказаў ён.  Тут мы пабудуем снежны дом.
     Вы можаце жыць у мяне,  памарудзіўшы, прапанаваў Мумітроль.
     Дзякуй, але не,  адказаў Хемуль.  Там спёртае паветра, гэта шкодна для здароўя. Мне трэба свежасць, шмат свежасці. Пачнём адразу, каб не марнаваць часу.
    72
    73
    Мумітролевы госці пакрысе выходзілі з дома і цяпер стаялі і дзівіліся.
     А вы не маглі б пайграць яшчэ?  спытала кнютачка Саламея.
     На ўсё свой час!  бадзёра адказаў Хемуль. 1 якраз цяпер  самы час папрацаваць.
    Неўзабаве ўсе госці былі занятыя пабудовай снежнага дома на тытунёвай дзялянцы Мумітаты. Сам Хемуль тым часам скупнуўся ў рэчцы на вачах у напалоханай драбнаты.
    Мумітроль з усіх ног кінуўся ў купальню.
    — ТуўцІкі! — крыкнуў ён.Сюды прыйшоў хемуль... Ён збіраецца жыць у снежным доме, а ў гэты самы момант купаецца ў рэчцы!
     Ах, ты кажаш хемуль?!  сур'ёзна сказала Туўцікі. Тады бывайце, мір і спакой.
    Яна адклала вуду і пайшла з Мумітролем.
    Дарогай яны сустрэлі Маленькую Мю, якая ззяла ад захаплення.
     Бачылі, што ў яго на нагах?  крыкнула яна.  Гэта называецца лыжы! Я збіраюся зараз жа арганізаваць сабе такія самыя!
    △ом Хемуля паволі набываў форму. Госці ўвіхаліся з усёй стараннасцю, хаця і кідалі тужлівыя позіркі на склеп з варэннем. Хемуль рабіў практыкаванні каля рэчкі.
     Ці ж не чароўны марозчык?  сказаў ён.  Ніколі я не бываю ў такой добрай форме, як узімку. А вы не хочаце таксама акунуцца перад снеданнем?
    Мумітроль разглядаў Хемулёў швэдар  чорны з лімоннажоўтым у зігзагі  і занепакоена думаў, чаму Хемуль падаецца яму не надта прыемным. Ён жа так доўга марыў пра кагосьці, хто быў бы не таямнічым і далёкім, а вясёлым і прыкметным, а Хемуль якраз такі.
    А цяпер ён адчуваў сябе больш чужым Хемулю, чым таму сярдзітаму, незразумеламу звярку зпад пасуднага століка.
    Ён бездапаможна паглядзеў на Туўцікі. Тая, прыўзняўшы бровы і прыадкрыўшы рот, разглядала сваю рукавіцу. I Мумітроль здагадаўся, што Хемуль ёй таксама не падабаецца. Ён павярнуўся да Хемуля і сказаў з прыязнасцю нячыстага сумлення:
     Мабыць, прыемна, калі падабаецца халодная вада.
    Гэта найлепшаезтаго, штоя ведаю!ажзасвяціўся Хемуль.  Гэта адганяе ўсе непатрэбныя думкі і фантазіі. Павер мне: няма нічога больш небяспечнага, чым ператварыцца ў дамаседа.
     Няўжо?  сказаў Мумітроль.
    Так. Ад гэтага робішся такім легкадумным,сказаў Хемуль.  Калі вы звычайна ясцё?
     Калі я налаўлю рыбы, хмура сказала Туўцікі.
    74
    75
     Я рыбу не ем,  сказаў Хемуль.  Толькі гародніну і ягады.
     Журавінавае варэнне?  з надзеяй прапанаваў Мумітроль.
    Вялікі гаршчок з перацёртымі журавінамі быў адзіным, які нікога не спакушаў.
    Але Хемуль адказаў:
     He. Лепей сунічнае.
    Пад'еўшы, Хемуль начапіў лыжы і ўзышоў на самы вялікі схіл, які збягаў у даліну з гары над пячорай. Унізе сабраліся госці, яны глядзелі і не зусім разумелі, што ім думаць.
    Яны прытупвалі лапкамі ў снезе і часам паціралі насы, бо дзень быў вельмі халодны.
    I вось Хемуль пранёсся ўніз. Відовішча было вусцішнае. Пасярод схілу ён павярнуў у воблаку зіхоткіх сняжынак і паехаў у іншы бок. Потым усклікнуў і зноў павярнуў.
    Ён ехаў то туды, то сюды  ад яго чорнажоўтага швэдра рабацела ў вачах.
    Мумітроль прымружыўся і падумаў: «Якія ж усе розныя».
    Маленькая Мю стаяла зверху на схіле і крычала ад радасці і захаплення. Яна разламала бочку і прымацавала дзве клёпкі сабе пад боты.
     Я еду!  крыкнула яна.
    He вагаючыся, Маленькая Мю прыпусціла са схілу па простай лініі. Мумітроль зірнуў на яе адным вокам і ўбачыў, што яна дасць рады. Яе злы тварык упрыгожвала вясёлая ўпэўненасць, а ногі стаялі трывала, нібы ўторкнутыя ў схіл палачкі.
    Раптам Мумітроль адчуў вялікі гонар. Маленькая Мю ехала на свой страх і рызыку, яна стрымгалоў пранеслася міма хваіны, пахіснулася, але аднавіла раўнавагу  і вось яна ўнізе, сядзіць у снезе і рагоча.
     Яна адна з самых даўніх маіх сябровак,  патлумачыў Мумітроль Філіф'ёнцы.
     Яно і відаць,  пакрыўджана сказала Філіф'ёнка. Калі ў гэтым доме падаюць каву?
    Шырокім крокам да іх падышоў Хемуль. Лыжы ён ужо зняў, і морда яго блішчала ад задавальнення і гарачыні.
     А цяпер мы навучым катацца на лыжах Мумітроля, сказаў ён.
     Дзякуй, лепей не трэба,  прамармытаў Мумітроль і адхіснуўся. Ён хутка зірнуў па баках, шукаючы Туўцікі. Але яе ўжо не было: мабыць, пайшла налавіць рыбы на новую юшку.