• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейная зіма  Тувэ Янсан

    Чарадзейная зіма

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 128с.
    Мінск 2022
    40.25 МБ
     Што ты кажаш!  сказала мама. Для гэтага карыстаюцца падносамі?
     He, падносы лепшыя на лёдзе,  сумеўшыся, прамармытаў сын.
     Гэта ж падумаць!  сказала Мумімама і прымружылася на сонцы.  Усё ж якое чароўнае гэтае жыццё: ты ўвесь час думаеш, што срэбны паднос можна выкарыстоўваць толькі ў адзін спосаб, а выяўляецца, ён нашмат лепшы для чагосьці зусім іншага. Або ўсе кажуць табе: куды ты круціш столькі варэння? і раптамусё яно чысценька з'ездзенае!
    Мумітроль пачырванеў.
     Мю расказала табе...  пачаў ён.
    Анягож,сказала мама.Якдобра, што ты парупіўся пра гасцей і мне не трэба за сябе чырванець. I ведаеш што, у доме нават неяк пасвяжэла без усіх гэтых дываноў і драбязы. I прыбірацца не трэба так часта.
    Мама ўзяла крыху снегу і зляпіла снежку. Яна шпурнула яе спаднізу, як звычайна робяць мамы, і тая шлёпнулася крыху воддаль.
     Абышто,  сказала мама і засмяялася.  Нават у Енка атрымалася б лепей.
     Мама, ты мне проста страшэнна падабаешся, сказаў Мумітроль.
    Яны пабрылі далей да мастка, але пошты пакуль не было. Вечаровае сонца перакідвала праз даліну доўгія цені, і ва ўсім адчуваўся мір і чароўны спакой.
    Мама села на парэнчы мастка і сказала:
     А цяпер я хачу нарэшце паслухаць пра нашага продка.
    Наступным ранкам уся сям'я прачнулася разам. Яна прачнулася так, як і мусіла прачынацца ўвесну: ад вясёлай траскучай катрынкі.
    118
    119
    вырашыла быць не паэтычнай, а проста вясёлай. Яна ўскідвала ў паветра віхуры сыпкіх аблачынак, яна змятала з даху апошні снег, яна выводзіла паўсюль лініі ручаёў і ўсяляк гулялася ў красавік.
     Я прачнулася!  усклікнула фрэкен Снорк, поўная чакання.
    Мумітроль зычліва пацёрся сваім носам аб ейны і сказаў:
     Вясёлай вясны!
    I тутжа падумаў, ці здолее ён калінебудзь расказаць фрэкен Снорк пра сваю зіму так, каб яна ўсё правільна зразумела.
    Ён бачыў, як яна пабегла да шафы і ўзяла свой зялёны вясновы капялюшык.
    Ён бачыў, як яго тата заўзята шукае ветрамер і рыдлёўку, а пасля ідзе на веранду.
    Туўцікі накручвала яе, стоячы пад капяжом у сваёй вывернутай нябеснаблакітнай шапачцы, і неба было такога ж блакітнага колеру, а сонца блішчала на срэбнай абшыўцы катрынкі.
    Каля Туўцікі сядзела Маленькая Мю, напалову гордая і напалову сарамлівая, бо ўласнымі лапкамі спрабавала парамантаваць грэлку на каўнік і нашараваць пяском срэбны паднос. Лепш ад гэтага ні грэлцы, ні падносу не зрабілася, але, мабыць, намер важнейшы за вынік.
    Удалечыні на схіле з'явілася сонная Мюмла: яна валакла дыван, у якім праспала ўсю зіму. Сёння вясна
    120
    121
    
    Увесь гэты час з Туўцікінай катрынкі гучала музыка і сонечнае святло лілося ў даліну, быццам прырода прасіла прабачэння за тое, што была такою суровай да сваіх жа стварэнняў.
    «Сёння прыйдзе Снусмумрык,  падумаў Мумітроль. Самы дзень, каб вярнуцца дадому».
    Ён ціха стаяў на верандзе і бачыў, як сям'я варушыцца на схіле, бадзёрая і вясёлая, як звычайна.
    Ён злавіў позіркТуўцікі. Яна дакруціла вальс да канца, засмяялася і сказала:
    	Цяпер купальня свабодная!
    	Я думаю, адзіная, каму цяпер належыць купальня, гэта сама Туўцікі,  сказала Мумімама.  Ды і навошта нам такая раскоша, як купальня. Плаўкі можна надзець і на беразе.
    	Дзякуй вялікі,  сказала Туўцікі.  Я пра гэта падумаю.
    I яна падалася са сваёй катрынкай у даліну, абуджаючы астатніх сонных зверанятак.
    А фрэкен Сноркзнайшла месца, дзе першы крокус адважна высунуў кончык носа. Ён вытыркнуўся на цёплым лапіку зямлі пад паўднёвым акном і быў яшчэ нават не зялёны.
     Трэба накрыць яго шклянкай,  сказала фрэкен Снорк.  Уначы будзе халодна.
     He трэба гэтага,  сказаў Мумітроль.  Хай сам стараецца як можа. Мне здаецца, для яго будзе лепш, калі яму давядзецца пазмагацца.
    Раптам ён адчуў такую радасць, што захацеў пабыць самнасам. Ён марудна пайшоў да хлява.
    А калі знік з відавоку, то пабег. Ён бег па расталым снезе, і сонца паліла яму спіну, ён проста бег, бо быў шчаслівы, і зусім ні пра што не думаў.
    Ён пранёсся да самага берага, выскачыў на прычал і праляцеў скрозь пустую праветраную купальню. Потым сеў на яе сходах, дзе каціла хвалі вясновае мора. Ця
    122
    123
    пер катрынка, што грала далёка ў даліне, была ледзьве чуваць.
    Мумітроль зажмурыўся і пастараўся ўспомніць, як гэта было, калі лёд зліваўся з цемрай далягляду.
    Канец
    На гэты момант у серыі пра мумітроляў выйшла сем з дзевяці кніг: «Маленькія тролі і вялікая паводка», «Камета над далінай мумітроляў», «Капялюш чарадзея», «Успаміны Мумітаты», «Небяспечнае лета», «Чарадзейная зіма», «У канцы лістапада».
    На завяршэнне серыі чакаецца выхад яшчэ дзвюх кніг: «Нябачнае дзіця», «Тата і мора».
    Янсан, Тувэ
    Я65 Чарадзейная зіма / Тувэ Янсан; пер. з швед. Алесі Башарымавай; ілюстрацыі Тувэ Янсан. — Мінск: Зміцер Колас, 2022. — 128 с.: іл.
    ISBN 9789852301718.
    Казачная аповесць «Чарадзейная зіма» шостая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (19142001).
    Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама ўсім аматарам і заўзятарам мумітроляў.
    ББК 84(4Фнн)44
    УДК 821.113.693
    Літаратурнамастацкае выданне
    Янсан Тувэ чарадзейная ЗІМА
    Карэктар Паліна Грынчанка Адказны за выпуск Зміцер Колас
    Падпісана да друку 22.02.2022. Фармат 60x84 7
    Папера афсетная. Друк лічбавы. 16 Ул.выд. арк. 4,52. Ум. друк. арк. 7,32.
    Наклад 99 асобнікаў. Заказ №10.
    Выдавец і паліграфічнае выкананнеіндывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/291 ад 17.04.2014
    Пр. Незалежнасці, 10514, 220023, Мінск.
    Казачная аповесць «Чарадзейная зіма»  шостая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (19142001).
    ISBN 9789852301718
    9 789852 301718
    I ro
    ш
    3 Q
    X
    U X Os
    O CD &