• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейная зіма  Тувэ Янсан

    Чарадзейная зіма

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 128с.
    Мінск 2022
    40.25 МБ
    Мумітроль дастаў зпад лесвіцы драбіны і дабраўся да верхняй паліцы ў шафе.
    Там ён знайшоў скрынку з усім непатрэбным, што часам можа вельмівельмі спатрэбіцца: чорнымі стужкамі
    на выпадак жалобы, жоўтымі стужкамі на выпадак вялікага свята, ключом ад дома, калатоўкаю для шампанскага, клеем для посуду, запаснымі масянжовымі булавешкамі на спінкі ложкаў і ўсякімрозным.
    Калі Мумітроль вярнуўся, на хвасце ў яго быў павязаны жалобны бант. Ён завязаў маленькі жалобны банцік і на шапачцы Туўцікі.
    Але Маленькая Мю рашуча адмовілася ўпрыгожвацца.
     Калі я ў скрусе, гэта не значыць, што я павінна засведчваць гэта банцікам,  сказала яна.
     Калі ты ў скрусе, то так,  сказаў Мумітроль.  Але ты не ў скрусе.
     He,  пагадзілася Маленькая Мю.  У мяне не атрымліваецца. Я магу быць толькі вясёлай ці злой. Дый якая вавёрчыку карысць з таго, што я буду ў скрусе? А вось
    44
    45
    калі я раззлуюся на Ледзяную Панну, дык можа стацца, аднойчы я ўкушу яе за лытку. I тады яна, мабыць, пасцеражэцца чухаць за вушкам іншых маленькіх вавёрчыкаў толькі таму, што яны такія мілыя і пухнатыя.
     Нешта ў гэтым ёсць,  сказала Туўцікі.  Але Мумітроль таксама пасвойму мае рацыю. Дык што цяпер будзем рабіць?
     Я зараз выкапаю ямінку ў зямлі,  сказаў Мумітроль. Вось тут утульнае месца, тут звычайна раслі стакроткі.
     Але, даражэнькі мой,  засмучана сказала Туўцікі,  глеба ж прамерзла і цвёрдая, быццам камень. У ёй нават цвыркуна не пахаваеш.
    Мумітроль бездапаможна паглядзеў на яе, але не сказаў нічога. Маўчалі ўсе. Тады снежны конь апусціў голаў і асцярожна абнюхаў вавёрчыка, пасля чаго перавёў свой люстэркавы погляд на Мумітроля, спакойна памахваючы хвастомпамялом.
    У гэты самы час нябачная мышка зайграла на флейце журлівую мелодыю. Мумітроль удзячна кіўнуў.
    Тады снежны конь ускінуў вавёрчыка сабе на спіну разам з хвосцікам, купальнай шапачкай і астатнім, і ўсе падаліся назад да берага.
    Вось як Туўцікі спявала пра вавёрчыка: Вавёрчык жыў маленечкі, зусімзусім маленечкі, не дужа быў разумны, але ж пухнаты й цёплы. Цяпер халодны ён зусім, азглелі яго лапкі, але ўсё роўна мае ён самы прыгожы хвосцік.
    Калі конь адчуў пад капытамі цвёрды лёд, ён ускінуў голаў, і ягоныя вочы засвяціліся. Раптам ён жвава падскочыў і кінуўся наўзгалоп.
    Нябачная мышка перайшла на вясёлую і хуткую мелодыю. А снежны конь з вавёрчыкам на спіне скакаў далей і далей. Урэшце ён зрабіўся проста кропачкай на даляглядзе.
     Я вось думаю, ці ўсё ў нас прайшло як след,  занепакоена сказаў Мумітроль.
     Лепей і быць не магло,  сказала Туўцікі.
     Магло,  сказала Маленькая Мю.  Калі б ягоны прыгожы хвосцік застаўся мне на муфту.
    46
    Раздзел чацвёрты
    Загадкавыя істоты
    Праз некалькі дзён пасля вавёрчыкавага пахавання Мумітроль заўважыў, што нехта сцягнуў з хлява торф.
    За дзвярыма ў снезе беглі шырокія сляды, нібыта нехта валок за сабою лляхі.
    «Гэта не Мю,  падумаў Мумітроль.  Яна зусім дробная, а Туўцікі бярэ толькі тое, што ёй патрэбна. Гэта напэўна была Морра».
    Ён пайшоў па слядах, поўсць на ім уздыбілася. Апроч яго не было каму вартаваць сямейныя дровы, і гэта было для Мумітроля справай гонару.
    Сляды скончыліся на гары за пячорай.
    Мяхі з торфам ляжалі там. Іх звалілі ў кучу, а зверху паклалі садовую лаву мумітроляў, у якой у жніўні адламалася пярэдняя ножка.
     3 гэтай лавы будзе добры эфект,  сказала Туўцікі, высунуўшыся зза кучы.  Яна старая і сухая, як табака.
     А як іначай,  сказаў Мумітроль.  Яна ў нас з пракаветных часоў. Можна было б і парамантаваць.
     Або зрабіць новую,  сказала Туўцікі.  Хочаш паслухаць песню пра Туўцікі, якая зрабіла вялікае зімовае вогнішча?
     Ну, давай,  пакорліва пагадзіўся Мумітроль.
    Тады Туўцікі павольна пайшла па коле, топчучы снег, і заспявала:
    Зірні, хто шыбуе самотныя, ціхія, звабныя, дзікія, дык грукай у бубен! Трашчыць у кастры і бела, і чорна!
    Хвасты дагары і ты задзяры і танчы, бі ў бубен у іскраў віры ў чорнуючорную ноч!
     Досыць ужо з мяне вашай чорнай начы!  крыкнуў Мумітроль.  He хачу слухаць прыпеву! Я змёрз! Мне самотна! Я хачу, каб вярнулася сонца!
     Але якраз таму мы і запалім сёння ўвечары вялікае зімовае вогнішча,  сказала Туўцікі.  Заўтра ты атрымаеш назад сваё сонца.
     Маё сонца,  дрыготкім голасам паўтарыў Мумітроль.
    Туўцікі кіўнула і пачухала нос. Мумітроль доўга маўчаў.
    48
    49
    Потым сказаў асцярожна:
     Думаеш, яно заўважыць, што ў вогнішчы наша садовая лава, ці не?
     Слухай сюды,  строга сказала Туўцікі.  Гэтае вогнішча на тысячу гадоў старэйшае за тваю лаву. Ты павінен ганарыцца, што яна стане яго часткай.
    I Мумітроль нічога больш не казаў. «△авядзецца патлумачыць усё сваім,  падумаў ён.  А можа, вясновыя штормы вынесуць на бераг яшчэ дошак ці новыя лавы».
    Куча ўсё расла і расла. На гару ўсцягваліся сухія дрэвы, струхнелыя пні, старыя бочкі і штыкеціны, знойдзеныя кімсьці на беразе. Але гэты «хтосьці» так і не паказаўся. Мумітроль адчуваў, што на гары цэлы натоўп, але яму так і не ўдалося нікога ўбачыць.
    Маленькая Мю прывалакла сваю кардонную скрыню.
     Яна больш не патрэбная,  сказала яна.  На срэбным падносе катацца лепей. А маёй сястры, здаецца, падабаецца спаць у дыване, які я прыцягнула з дома. Калі будзем падпальваць?
     Калі ўзыдзе месяц,  сказала Туўцікі.
    Мумітроль увесь вечар быў страшэнна ўзрушаны. Ён хадзіў з пакоя ў пакой і назапальваў свечак больш, чым звычайна. Часам ён спыняўся і ціха слухаў, як дыхаюць у сне сямейнікі і як мароз патрэсквае ў сценах, калі сцюжа мацнее.
    Ён быў пэўны, што зараз загадкавыя істоты  усе тыя прывіды, што баяцца святла і пра якіх расказвала Туўцікі,  павылазяць са сваіх норак. Яны наблізяцца да вялікага вогнішча, запаленага ўсімі звераняткамі, каб расчуліць холад і цемру. I ён урэшце ўбачыць іх.
    Мумітроль запаліў газнічку і падняўся на гарышча.
    Ён адчыніў дахавае акенца. Месяц яшчэ не ўзышоў, але даліну слаба асвятляла паўночнае ззянне. Ніжэй каля мастка рухаўся шэраг паходняў, вакол якіх танчылі цені. Яны кіраваліся да мора і да гары.
    Мумітроль асцярожна спусціўся, трымаючы запаленую лямпу. Сад і лес поўніліся шэптамі і цьмянымі водбліскамі, а ўсе сляды вялі да гары.
    Калі ён выйшаў на бераг мора, месяц свяціў над ільдом, шызаблакітны і страшэнна далёкі. Штосьці варухнулася побач з Мумітролем, і ён, зірнуўшы ўніз, убачыў злыя бліскучыя вочы Маленькай Мю.
     Зараз пачнецца пажар!  сказала яна і засмяялася.  Мы ўшчэнт спалім месяц з ягоным ззяннем.
    Яны разам паглядзелі на гару і ўбачылі, якузгараецца жоўтае полымя: Туўцікі запаліла вогнішча.
    Яно адразу ўбралася пошугамі  знізу да самага верху, яно раўло, як леў, і адбівалася ў марскім чорным лёдзе. Ціхая самотная мелодыя паспешліва прабегла паўз Мумітроля: прыпазніўшыся, нябачная мышка спяшалася да зімовага рытуалу.
    50
    51
    Малыя i вялікія цені, урачыста падскокваючы, рухаліся вакол агню на гары. I вось хвасты пачалі біць у бубны.
     Вунь твая лава занялася,  сказала Маленькая Мю.
     А нашто яшчэ патрэбныя лавы?  нецярпліва сказаў Мумітроль. Спатыкаючыся, ён палез на зледзянелую гару, што блішчала ў пошугах полымя. Снег раставаў ад гарачыні, і на лапы яму цякла цёплая вада.
    «Сонца вяртаецца,узрушана падумаў Мумітроль,Цемры і самоце  канец. Можна сесці на сонейку на верандзе, каб яно пякло ў спіну...»
    I вось ён забраўся на гару. Каля вогнішча горача. Нябачная мышка завяла новую, больш шалёную мелодыю.
    Але цені, што танчылі, адсунуліся далей, і бубны загрымелі па другі бок вогнішча.
     Чаму яны сышлі?  спытаў Мумітроль.
    Туўцікі паглядзела на яго спакойнымі блакітнымі вачыма. Але ён не ведаў, ці бачыць яна яго напраўду. Яна глядзела ў свой асабісты зімовы свет, што з году ў год кіраваўся ўласнымі дзіўнымі законамі, пакуль Мумітроль спаў сабе ў цёплым мумідоме.
     Дзе той, што жыве ў шафцы ў купальні?  спытаў Мумітроль.
     Што ты сказаў?  безуважна перапытала Туўцікі.
     Я хачу пазнаёміцца з тым, хто жыве ў шафцы! паўтарыў Мумітроль.
     Яму нельга выходзіць,  сказала Туўцікі.  3 такім ніколі не ведаеш, што ён можа ўдумаць.
    Мноства маленькіх даўгалыгіх стварэнняў пранесліся па лёдзе, нібы дым. Хтосьці з пасярэбранымі рагамі пратупаў каля Мумітроля, а над агнём, шырока размахваючы крыламі, нешта чорнае праляцела на поўнач.
    52
    Але ўсё адбылося так хутка, што Мумітроль не паспеў ні з кім пазнаёміцца.
     Ну, калі ласка, Туўцікі!  папрасіў ён, пацягнуўшы яе за швэдар.
    Тады яна зычліва сказала:
     Вунь там сядзіць той, што жыве пад пасудным столікам.
    Невялічкі звярок з бровамішчоткамі сядзеў сам сабе і перыўся ў агонь.
    Мумітроль прысеў каля яго і сказаў:
     Спадзяюся, хлябцы былі не дужа чэрствыя?
    Звярок зірнуў на яго, але не адказаў.
     У вас такія незвычайна калматыя бровы,  зноў ветліва сказаў Мумітроль.
    Тады брывасты звярок адказаў:
     Снадафф умух.
     Штошто?  здзіўлена спытаў Мумітроль.
     Радамса,  сярдзіта сказаў звярок.
     У яго свая мова, і мне здаецца, ты яго толькі што пакрыўдзіў,  патлумачыла Туўцікі.
     Але я зусім не хацеў!  роспачна сказаў Мумітроль. Радамса, радамса, умольна дадаў ён.
    Гэта зусім раззлавала брывастага звярка, ён падняўся і пайшоў.
     Што мне рабіць?  сказаў Мумітроль.  Цяпер ён увесь год будзе жыць пад пасудным столікам, не ведаючы, што я хацеў сказаць яму нешта прыгожае!
     Такое здараецца,  сказала Туўцікі.
    Садовая лава абсыпалася дажджом гарачага прыску.
    Полымя знікла, але вогнішча міргала вугельчыкамі, а расталы снег булькатаў у расколінах скал. Тады мышка перастала граць, і ўсе паглядзелі на лёд.
    Там сядзела Морра. У яе маленькіх круглых вочках адбіваўся агонь, але ў астатнім яна была проста вялізнай бязвыгляднай шэрасцю. Яна была нашмат большая, чым у жніўні.
    Бубны сціхлі, калі Морра ўсцялёпалася на гару. Яна прысунулася да самага вогнішча. А потым села проста ў яго, не вымавіўшы ні слова.
    Пад ёй шалёна зашыпела, і ўся гара ахінулася парай. Калі яна злезла з вогнішча, ніякага жару не засталося. Толькі вялікая шэрая Морра, ад якой дзьмула снегавым туманом.
    Мумітроль спусціўся на бераг. Ён ухапіўся за Туўцікі і закрычаў:
     Што цяпер будзе? Морра пагасіла сонца?!
     Спакойна,  сказала Туўцікі.  Яна не агонь гасіць прыйшла, а пагрэцца. Небарака! Бо яна калі на што цёплае сядае, тое адразу гасне. Зноў у яе расчараванне.