• Газеты, часопісы і г.д.
  • Чарадзейная зіма  Тувэ Янсан

    Чарадзейная зіма

    Тувэ Янсан

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 128с.
    Мінск 2022
    40.25 МБ
     Галоўнае не баяцца,  падбадзёрыў Хемуль, мацуючы лыжы да лап Мумітроля.
    76
    77
    
     Але я не хачу...  жаласна заўпарціўся Мумітроль.
    Маленькая Мю паглядзела на яго, ускінуўшы бровы.
     Ну добра,  хмура сказаў Мумітроль.  Толькі не з вялікага схілу.
     Нене, з'едзеш толькі з горкі да мастка,  сказаў Хемуль.  Падагні каленкі. Нахіліся наперад. He давай лыжам раз'язджацца ўбакі. Спіну трымай роўна. Локці прыцісні да бакоў. Усё запомніў, што я сказаў?
     He,  сказаў Мумітроль.
    Яго штурхнулі ў спіну, ён зажмурыўся і паехаў. Лыжы адразу раз’ехаліся шырокашырока ўбакі. Потым наскочылі адна на адну і пераблыталіся з лыжнымі палкамі. Паўзверхусёй гэтай куламесы ў незразумелай позе ляжаў Мумітроль.
    Госці ажывіліся.
    Трэба быць цярплівым,сказаўХемуль.Падымайся, мой дружа, давай паўторым.
     Ногі дрыжаць,  прамармытаў Мумітроль.
    Гэта было, бадай, горш, чым самотная зіма. Нават сонца, па якім ён так сумаваў, свяціла над далінаю, назіраючы за яго прыніжэннем.
    Мумітроль бачыў, як насустрач па схіле нясецца масток. Ён задзёр нагу, стараючыся захаваць раўнавагу. △ругая паехала сама сабе. Госці закрычалі «ўра», адчуваючы, што жыццё робіцца зноў вясёлым.
    А Мумітроль ужо не мог дабраць розуму, дзе верх, дзе ніз. Былі толькі снег, прадчуванне бяды і катастрофы.
    Урэшце ён павіс на вярбе каля рэчкі, а яго хвост макнуўся ў халодную ваду. Увесь свет поўніўся лыжамі, лыжнымі палкамі і новымі, варожымі перспектывамі.
     Падаць духам нельга,  дружалюбна сказаў Хемуль.  Яшчэ разочак!
    Але яшчэ разочку не адбылося, бо Мумітроль усё ж упаў духам, Пазней ён часта ўяўляў у марах, як бы ён праехаў у трэці  пераможны  раз. Як па прыгожай дузе заехаў бы на масток і павярнуўся б да ўсіх з усмешкай. I ўсе закрычалі б ад захаплення. Але нічога такога не здарылася.
    Замест гэтага Мумітроль сказаў:
     Я дадому. Катайцеся самі колькі ўлезе, а я дадому.
    I, ні на каго не гледзячы, ён запоўз у снегавы падкоп, пасля — у цёплую залу і, нарэшце, у свой куток пад крэсламгушкалкай.
    Ён чуў, якзнадворку на лыжнай горцы галёкае Хемуль. Мумітроль засунуў галаву ў печку і прашаптаў:
     Мне ён таксама не падабаецца.
    Продак скінуў на дол крыху попелу  мабыць, каб выказаць сваю спагаду. Мумітроль узяў вугельчык і пачаў
    78
    79
    ціхамірна маляваць ім на спінцы канапы. Ён намаляваў хемуля, які тырчаў у гурбе дагары нагамі. А ў кафлянай печцы стаяў вялікі слоік з сунічным варэннем.
    Увесь наступны тыдзень Туўцікі ўпарта сядзела пад ільдом і вудзіла рыбу. Побач з ёю пад зялёным ледзяным дахам сядзеў доўгі шэраг гасцей, якія таксама рыбалілі. Гэта былі тыя, каму Хемуль не падабаўся. У мумідоме тым часам сабраліся астатнія  каму было ўсё адно або хто не меў моцы ці не наважваўся абурацца.
    На досвітку Хемуль прасоўваў праз выбітае акно голаў і свяціў на гасцей паходняй. Ён любіў паходні і вогнішчы  а хто ж не любіць!  але ён, так бы мовіць, ужываў іх не да месца.
    Гасцям падабаліся доўгія, ленаватыя ранкі, калі яны абменьваліся пабачаным у сне і прыслухоўваліся, як Мумітроль на кухні варыць каву.
    Усё гэта перапыняў Хемуль. Ён заўсёды адразу казаў пра спёртае паветра і распісваў, як зімна і прыемна знадворку. Потым патаварыску расказваў, як можна выкарыстаць новы дзень. Ён праўда рабіў усё што мог, каб парадаваць гасцей. I ніколі не крыўдзіўся, калі яны адмаўляліся весела прабавіць час. Ён паляпваў іх па спіне і казаў:
     Ну, што ж. Крыху пазней вы ўсё адно заўважыце, што я маю рацыю.
    Толькі Маленькая Мю паўсюдна хадзіла за Хемулём па пятах. Ён шчодра дзяліўся з ёй усім, што ведаў пра катанне на лыжах, і ззяў ад радасці за яе хуткія поспехі.
     Шаноўная мая,  казаў Хемуль.  Вы нарадзіліся на лыжах. Хутка вы пераўзыдзеце мяне!
     Якраз гэта мне і трэба,  шчыра адказвала Маленькая Мю.
    Але калі яна ўсяму як след навучылася, то пайшла на свае ўласныя, нікому не вядомыя схілы і ўжо не дбала пра Хемуля.
    Як бы там ні было, але ўсё больш гасцей спускалася пад лёд парыбаліць. Урэшце на лыжным схіле мільгаў толькі чорнажоўты швэдар самога Хемуля.
    Гасцям не падабалася, што іх уцягваюць у нешта новае і клапотнае.
    Яны любілі пасядзець ды пагаманіць пра тое, як усё было раней, да таго як прыйшла Ледзяная Панна і скончылася ежа. Яны апісвалі адно аднаму, як у іх абстаўленыя дамы і якія ў іх сваякі, з кім яны стасаваліся і які здарыўся жах, калі настаў вялікі холад і ўсё перамянілася.
    80
    81
    Яны падсоўваліся бліжэй да каміна і слухалі, пакуль нарэшце не надыходзіла чарга расказваць ілл самім.
    Мумітроль бачыў, што Хемуль робіцца ўсё больш самотным. «Трэба неяк зрабіць, каб ён сышоў, пакуль сам гэтага не заўважыў,  падумаў Мумітроль. 1 пакуль не скончылася варэнне».
    Але прыдумаць праўдападобную і тактоўную нагоду было нетаклёгка.
    Часам Хемуль спускаўся на лыжах да мора і спрабаваў выманіць з купальні сабачку Енка. Але Енка не цікавілі ні сабачыя санкі, ні катанне з горкі. Начамі ён бадзяўся і выў на месяц, а ўдзень яму хацелася спаць.
    Урэшце Хемуль адставіў убок лыжныя палкі і ўмольна папрасіў:
     Разумееш, я страшэнна люблю сабак. Я заўсёды думаў, што аднойчы ў мяне будзе свой сабака, які таксама будзе мяне любіць. Чаму ты не хочаш са мной гуляць?
     Я сам не ведаю,  прамармытаў Енк і пачырванеў.
    Ён хуценька шмыгнуў назад у дзверы купальні і вярнуўся да сваіх мар пра ваўкоў.
    3 імі гуляць ён хацеў. А якім бязмежным шчасцем было б паляваць разам з ваўкамі, бегаць з імі паўсюль, рабіць усё, што робяць яны, выконваць усе іх жаданні. Пакрысе ён змяніўся б і сам і зрабіўся б такім самым дзікім і свабодным, як яны.
    Штоночы, калі ззянне месяца мігцела ў ледзяной квецені на шыбах, Енк прачынаўся ў купальні і сядаў слухаць. I штоночы ён нацягваў на вушы ваўняную шапачку і выходзіў на двор.
    Ён заўсёды хадзіў адной дарогай: наўскось па беразе, потым па схіле  і ў лес, на поўдзень. Ён сыходзіў так далёка, што лес расступаўся і ён мог зазірнуць паміж Адзінокіх Гор. Там Енк сядаў на снег і чакаў, аж пакуль не пачуе выцця ваўкоў. Часам яны былі вельмі далёка, часамбліжэй. Але спявалі яны амаль кожнай начы.
    I штораз, калі Енк іх чуў, ён задзіраў нос і адказваў.
    На досвітку ён вяртаўся ў купальню і забіраўся спаць у шафку.
    Аднойчы Туўцікі зірнула на яго і сказала:
    Так ты іх ніколі не забудзеш.
     Я не хачу іх забываць,  адказаў Енк.  Таму я туды і хаджу.
    Дзіўна, але якраз самай баязлівай з усіхмаленькай кнютачцы Саламеі  Хемуль пасапраўднаму падабаўся. Яна ўвесь час спадзявалася пачуць музыку горна. На жаль, Хемуль быў такі вялікі і такі заняты, што ніколі яе не заўважаў.
    82
    83
    Як яна ні спяшалася, ён заўсёды з’язджаў ад яе на сваіх лыжах раней, а нават калі часам ёй удавалася заспець яго на месцы, музыкі ўжо не было і Хемуль займаўся нечым іншым.
    Пару разоў кнютачка Саламея спрабавала патлумачыць, як захапляецца ім. Але яна была зусім сціплая і нерашучая, а Хемуль ніколі не быў добрым слухачом.
    Так што нічога істотнага не было прамоўлена.
    Аднае начы кнютачка Саламея прачнулася ў трамвайчыку з марской пены, на задняй платформе якога яна абжылася. Спаць сярод гузікаў і шпілек, якіх мумісям'я панакладала ў свой сувенірчык за доўгія гады, было не зусім ёмка. Але кнютачка Саламея была надта паважлівая, каб прыбраць іх адтуль.
    I вось, прачнуўшыся, яна пачула, як пад крэсламгушкалкай гутараць Туўцікі і Мумітроль  і адразу зразумела, што гэта тычыцца яе любага Хемуля.
    	Так доўжыцца болей не можа,  пачуўся з цемры Туўцікін голас.  Нам трэба вярнуць спакой. Пасля таго
    як ён пачаў іграць на сваім горне, мае музыкальныя мышкі адмаўляюцца граць на флейце. Большасць маіх нябачных сяброў падаліся на поўнач. Госці нервуюцца, прастываюць, седзячы днямі пад ільдом. А Енк хаваецца ў шафцы да самай цемры. Нехта павінен папрасіць яго сысці.
    	Я не адважуся,  сказаў Мумітроль.  Ён такі ўпэўнены, што ён нам падабаецца.
    	Тады яго трэба нечым звабіць, каб ён сышоў,  сказала Туўцікі.  Скажы яму, што схілы ў Адзінокіх Гарах нашмат вышэйшыя і лепшыя, чым тут.
    	Але ж там няма ніякіх лыжных спускаў,  з дакорам сказаў Мумітроль.Толькі прорвы і вострыя скалы, нават без снегу.
    Кнютачка Саламея затрымцела, і на вочы ёй набеглі слёзы.
    Туўцікі сказала:
    84
    85
    Хемуль нідзе не прападзе. Ці ты лічыш, будзе лепей, калі ён здагадаецца, што мы яго не любім? Падумай пра гэта.
     Можа, ты сама гэта зробіш?  жаласна папрасіў Мумітроль.
     Ён у тваім садзе жыве,  сказала Туўцікі.  Вазьмі сябе ў лапы. Усім ад гэтага будзе лепш. Яму ў тым ліку.
    Зрабілася ціха. Туўцікі вылезла праз акно.
    Кнютачка Саламея ляжала без сну і глядзела ў цемру. Яны хочуць пазбавіцца ад Хемуля з яго масянжовым горнам. Яны хочуць, каб ён зваліўся ў прорву. Застаецца толькі адно. Трэба папярэдзіць яго пра Адзінокія Горы. Але асцярожна. Так, каб ён не зразумеў, што яны задумалі ад яго пазбавіцца, і не засмуціўся.
    Кнютачка Саламея праляжала без сну, разважаючы цэлую ноч. Яе маленькая галоўка не прывыкла да такіх важных думак, і калі настаў ранак, яна нічога не змагла з сабою зрабіць і заснула. Яна праспала ранішнюю каву і абед, і ніхто пра яе нават не ўспомніў.
    Пасля кавы Мумітроль прыйшоў да лыжнай горкі.
     Здароў!  сказаў Хемуль.  Як цудоўна, што ты прыйшоў! Давай я навучу цябе аднаму просценькаму павароту, зусімзусім бяспечнаму?
     Дзякуй, але не цяпер,  сказаў Мумітроль і адчуў сябе страшэнна няшчасным.  Я прыйшоў пагутарыць.
     Як добра,  сказаў Хемуль.  Вы не надта гаваркія ўсе, я заўважыў. Як толькі я прыходжу, вы змаўкаеце і разыходзіцеся.
    Мумітроль хуценька зірнуў на яго, але Хемуль выглядаў проста зацікаўленым і радасным. Тады Мумітроль набраў у грудзі болей паветра і вымавіў:
     Штука такая... Аказваецца, у Адзінокіх Гарах ёсць проста найвыдатнейшыя схілы.
     Праўда?  спытаў Хемуль.
     Праўда! Вялізныя!  нервова працягваў Мумітроль. Яны ідуць угору і ўніз, і яны такія вялізныя!
     Іх трэба даследаваць,  сказаў Хемуль.  Але ж гэта няблізкі шлях. Калі я туды падамся, можа так стацца, што мы да вясны ўжо не сустрэнемся. Будзе шкада, хіба не так?
    Так,  схлусіў Мумітроль і густа пачырванеў.
     Але ўсё адно, гэта ж падумаць толькі!  разважаў Хемуль.  Вось гэта было б жыццё  на ўлонні дзікай прыроды! Вогнішча з бярвёнаў па вечарах і новыя вяршыні гор, якія можна скараць хоць кожную раніцу! Доўгія праходкі ў цяснінах з мяккім, некранутым снегам, які шаргаціць пад лыжамі...