Чарадзейная зіма
Тувэ Янсан
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 128с.
Мінск 2022
Ага,сказала Туўцікі і адставіла кубакз гарбатай,Вось і вясновая кананада.
Лёд павольна ламаўся, прагрымеў новы выбух.
Мумітроль выбег з купальні, каб паслухаць цёплы вецер.
Глядзі, мора, сказала за яго спінай Туўцікі.
△алёка наперадзе шыпеў белы край хваляў, злых, галодных хваляў, якія адгрызалі ад вясновага лёду кавалак за кавалкам.
Вось па лёдзе пабегла чорная трэшчына, яна кідалася сюдытуды ўлукаткі, пакуль не знясілела і не знікла. Мора ўзнялося зноў. I трэшчыны разбегліся далей. Зрабіліся шырэйшыя.
А я ведаю кагосьці, хто мусіць паспяшацца, сказала Туўцікі.
Маленькая Мю, вядома, бачыла, што нешта адбываецца. Але яна проста не магла ўтрымацца. Ёй трэба было злётаць паглядзець аж туды, дзе выступіла мора. Яна пранеслася там, дзе сканчаўся лёд, і выпісала ганарлівую васьмёрку перад самым носам у мора.
Потым яна павярнулася і хутка паслізгала назад па крыгах, якія ламаліся проста ў яе пад нагамі.
108
109
Спачатку вакол узнікалі толькі тонкія трэшчынкі. «Небяспека», пісалі яны па ўсім лёдзе, дакуль хапала вачэй.
Лёд выгінаўся, то ўздымаючыся, то апускаючыся, і часам гучаў урачысты і знішчальны залп, ад якога па хрыбце ў Маленькай Мю беглі дрыжыкі захаплення.
«Хоць бы гэтыя дурні не кінуліся мяне ратаваць, думала яна. Яны ўсё сапсуюць».
Яна ляцела наўцёкі так, што кухонныя нажы ледзь не клаліся плазам, але бераг не набліжаўся.
I тут трэшчынкі разышліся і ператварыліся ў рэчкі. I паміж крыгамі пырснула першая злая хвалька.
I раптам на моры загайдалася безліч ледзяных астравоў. Яны беспарадкава сутыкаліся, торкаліся адзін у адзін, і на адным з іх стаяла Маленькая Мю, назіраючы, як шырыцца навокал вада. Яна падумала без асаблівага страху: «Міленькая выйшла гісторыя».
Мумітроль кінуўся на паратунак. Туўцікі паглядзелапаглядзела дый пайшла ў купальню ставіць ваду на агонь. «Нуну, падумала яна, уздыхнуўшы. Зусім як у іхніх прыгодніцкіх апавяданнях. Ратуюць, ратуюцца. Хацела б я, каб нехта хоць раз напісаў пра таго, хто спрабуе пасля абагрэць тых герояў».
Мумітроль на бягу заўважыў побач з сабой маленькую трэшчынку, якая памкнула па лёдзе наперад. Яна рухалася з такой самай хуткасцю, што і ён. I тут ён адчуў, як лёд узняўся ад зыбання мора, трэснуў і загайдаўся на вадзе.
Маленькая Мю спакойна стаяла на сваёй крызе і назірала, як скача Мумітроль — зусім як гумовы мячык. Вочы ў яго былі круглыякруглыя ад напругі і хвалявання. Калі ён апынуўся побач, Мю працягнула да яго рукі і сказала:
Пасадзі мяне сабе на галаву, каб я магла, калі што якое, саскочыць.
Яна моцна ўхапілася за яго вушы і крыкнула:
Рота, на бераг раўнуй!
Мумітроль паспешліва зірнуў у бок купальні. 3 коміна цягнуўся дым, але на прычале іх ніхто не чакаў і не хваляваўся. Ён застыў у нерашучасці, і ногі ў яго зрабіліся ватнымі ад расчаравання.
Давай! крыкнула Маленькая Мю.
I Мумітроль скочыў. Ён скакаў і скакаў, не спыняючыся, сціснуўшы зубы, адчуваючы дрыготку ў нагах. I кожны раз, калі ён пералятаў на новую крыгу, на жывот яму пырскала халодная вада.
Ледзяное покрыва ўсё растрэскалася, і хвалі танчылі вальс.
Трымай рытм! крычала Маленькая Мю. Вунь ідзе хваля... вось яна ў цябе пад лапамі... скачы!
I Мумітроль скокнуў, якраз калі хваля плаўна падсунула льдзіну яму пад ногі.
Раздватры, раздватры, лічыла Маленькая Мю ў рытме вальса. Раздватры чакай, раздватры скачы!
Яго ногі дрыжалі, а жывот увесь абледзянеў. PanTaw пахмурнае неба ператварылася ў чырвоны захад сонца, і лёд ды хвалі зазіхацелі да болю ў вачах. Спіна ў Мумітроля сагрэлася, але жывот мёрз, і ўвесь гэты жорсткі свет круціў яго ў вальсе.
Туўцікі ўважліва сачыла за ўсім праз акно і цяпер убачыла, што можа здарыцца бяда.
«Аяй, падумала яна. Ён жа не ведае, што я ўвесь час на яго гляджу...»
110
111
Яна выскачыла на прычал і крыкнула: «Брава!»
Але позна.
Мумітроль не ўправіўся з адзіным апошнім скачком і апынуўся па вушы ў моры, а нейкая жвавая крыгачка адразу пачала дзёўбаць яго ў патыліцу.
Маленькая Мю адпусціла вушы Мумітроля, зрабіла доўгі скачок і прызямлілася на сушы. Неверагодна, як спрытна ўсё атрымліваецца ў маленькіх мю.
Хапайся, сказала Туўцікі і падала Мумітролю выратавальную лапу. Яна легла жыватом на Мумімаміну пральную дошку і глядзела проста ў Мумітролевы ўзрушаныя вочы.
Вось так, вось так... казала яна.
Пакрысе Мумітроль усцягнуўся на край крыгі, запоўз на ўзбярэжныя камяні і сказаў:
Ты нават не выйшла паглядзець.
Я бачыла цябе праз акно, заклапочана сказала Туўцікі.Табетрэба заразжа пайсці ў купальню пагрэцца.
He, я пайду дамоў, сказаў Мумітроль. Ён падняўся на ногі і, спатыкаючыся, пайшоў.
Цёплы сок! крыкнула яму ўслед Туўцікі. He забудзь выпіць чагонебудзь цёплага!
Дарога была мокрая ад расталага снегу, і Мумітроль адчуваў пад лапамі карэньчыкі ды ігліцу, яго калаціла ад холаду, і ногі паранейшаму дрыжалі.
Ён амаль не азірнуўся, калі маленькі вавёрчык поскакам перабег яму дарогу.
Вясёлай вясны! машынальна крыкнуў вавёрчык.
Так сабе яна вясёлая, адказаў Мумітроль і рушыў далей.
Раптам ён рэзка спыніўся і ўперыўся ў вавёрчыка. У таго быў вялікі пухнаты хвост, які блішчаў на вечаровым сонцы.
Цябе клічуць «вавёрчыкам з прыгожым хвосцікам»? павольна спытаў Мумітроль.
Вядома! сказаў вавёрчык.
Гэта ты! усклікнуў Мумітроль. Гэта праўда ты?! Той, што сустрэўся з Ледзяной Паннай?
He памятаю, сказаў вавёрчык. Ведаеш, я такі забывака.
Паспрабуй успомніць, папрасіў Мумітроль. Хіба ты не памятаеш хаця б той мяккі сеннічок з ваўнянымі жмуткамі?
Вавёрчык пачухаў сябе за вушкам і прызадумаўся.
Я памятаю шмат сеннічкоў, сказаў ён. 3 ваўнянымі жмуткамі і без. 3 ваўнянымі жмуткамі найлепшыя, якія я ведаю.
112
113
I вавёрчык легкадумна паскакаў у лес.
«Хай сабе, потым пабачым, падумаў Мумітроль. Цяпер я занадта змёрз, каб разбірацца. Трэба дадому...»
I ён чхнуў, бо ўпершыню ў жыцці сур'ёзна прастыў.
Абагравальны кацёл у склепе астыў, і ў зале было вельмі халодна.
Мумітроль дрыготкімі лапамі накрываў жывот новымі і новымі коўдрамі, але гэта не дапамагала сагрэцца. Ногі балелі, у горле дзерла. Жыццё раптам здалося зусім сумным, а носчужым і агромністым. Ён паспрабаваў накрыць як след свой ледзяны хвост і чхнуў ізноў.
I тады яго мама прачнулася.
Яна не чула выбухаў крыгалому і снежнага бурану, што завываў у печы, у яе доме таўклася процьма мітуслівых гасцей і ўсю зіму званілі будзільнікі, але ўсё гэта не змагло яе пабудзіць.
А цяпер яна расплюшчыла вочы і свежым позіркам паглядзела ў столь.
Потым села ў ложку і сказала:
Ты недзе бегаў і прастыў.
Мама, сказаў Мумітроль, ляскаючы зубамі. Каб я мог быць упэўнены, што гэта той самы вавёрчык, а не нейкі новы.
Мама падхапілася і пайшла ў кухню нагрэць яму соку.
Там нямыты посуд! няшчасным голасам крыкнуў Мумітроль.
Нічога, сказала мама. Усё будзе добра.
Яна знайшла за сметніцай некалькі паленаў. Дастала са сваёй таемнай шафкі парэчкавы сок, парашок і фланелевы шалік.
Калі вада закіпела, яна змяшала моцныя лекі ад прастуды з цукрам, імберцам і старым лімонам, які звычайна ляжаў за грэлкай для каўніка на другой паліцы зверху.
Цяпер ніякай грэлкі там не было. He было і каўніка. Але Мумімама гэтага не заўважыла. На ўсякі выпадак яна прамармытала над лекамі кароткую чарадзейную замову, якую вывучыла ад сваёй бабулі. Потым вярнулася ў залу і сказала:
Выпі, пакуль цёплае.
Мумітроль піў, і мяккае цяпло перацякала ў яго халодны жывот.
Мама, сказаў ён, мне столькі ўсяго трэба патлумачыць...
Спачатку паспі, сказала мама і абматала яго шыю фланэлькай.
Адно толькі, паўсонна сказаў Мумітроль. Паабяцай не запальваць у печы, там жыве наш продак.
Вядома, не буду, сказала мама.
Ён раптам адчуў сябе зусім цёплым, спакойным і ні за што не адказным. Ён ціха ўздыхнуў і занурыўся носам у падушку. А потым на ўсё забыўся і заснуў.
114
115
Мама сядзела на верандзе і праз павелічальнае шкло паліла абрывак фотастужкі. Стужка моршчылася і напякалася, і востры прыемны пах шчыпаў маму за нос.
Сонца было гарачае, і вакол вільготнай веранды ўздымалася пара, але ў цяні за ганкам было сцюдзёна.
Варта было б раней прачынацца ўвесну, зазначыла Мумімама.
Слушна, сказала Туўцікі. Ён яшчэ спіць?
Мама кіўнула.
Ты б толькі бачыла, як ён скакаў! з гонарам сказала Маленькая Мю. Хоць перад тым паўзімы толькі й рабіў, што ныў ды ляпіў свае бліскучыя карцінкі.
Я ведаю, бачыла іх, сказала мама. Пэўна, яму было страшэнна самотна.
А потым адкапаў недзе гэтага старэннага продка, працягвала Маленькая Мю.
Няхай сам раскажа, калі прачнецца, сказала Мумімама. Я ж бачу, што тут столькі ўсяго адбылося, пакуль я спала!
Мумімама скончыла стужку, выпадкова прапаліўшы чорную дзірачку і ў верандзе.
Наступнай вясной абавязкова прачнуся раней за ўсіх, паўтарыла мама. Можна будзе трошкі пажыць спакойна і рабіць усё, што самой хочацца.
Калі Мумітроль нарэшце прачнуўся, горла яму больш не балела.
Ён убачыў, што мама зняла цюлевую накідку з крышталёвай жырандолі і расхінула фіранкі. Мэбля стаяла на сваіх звычайных месцах, а разбітае акно было закрытае кавалкам кардону. Усе камякі пылу зніклі.
Але хлам продка перад печкай быў некрануты. Мама зрабіла прыгожы плакат з надпісам «Не чапаць».
3 кухні даляталі супакаяльныя гукі мыцця посуду.
116
117
«Ці расказаць ёй пра таго, хто жыве пад пасудным столікам? задумаўся Мумітроль. Мабыць, не...» Ён паразважаў, ці не пабыць яму хворым яшчэ трошкі, каб пра яго клапаціліся. Але пасля вырашыў, што яшчэ цікавей будзе паклапаціцца пра маму. Таму ён зайшоў у кухню і сказаў:
Хадзем, я пакажу табе снег.
Мама адразу кінула мыць, і яны выйшлі на сонца.
Ад яго засталося не дужа шмат, патлумачыў Мумітроль. Але бачыла б ты яго ўзімку! Сумёты, вышэйшыя за дом! Разумееш, снег падае з неба, быццам маленькіямаленькія халодныя зорачкі, а ў чорнай вышыні вісяць і трапечуцца блакітныя і зялёныя фіранкі.
Як прыгожа! сказала мама.
Так, а пасля па снезе можна ездзіць, працягваў Мумітроль. Гэта называецца катацца на лыжах. Ты нясешся проста ўніз, як маланка, у вялізным воблаку снегу, і калі быць няўважлівым, дыкможна наватзабіцца!