Чарадзейнае дрэва  Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс

Чарадзейнае дрэва

Чарльз Дыкенс, Фрэнсіс Браўн, Эндру Лэнг, Элеанора Фарджн, Дональд Бісет, Кэтлін Фойл, Памела Трэверс
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 127с.
Мінск 1980
30.11 МБ
ЧАРАДЗЕЙНАЕ ДРЭВА

АНГЛІЙСКІЯ ЛІТАРАТУРНЫЯ КАЗКІ
Мінск • «Мастацкая літаратура» • 1980
Н (Англ)
Ч 20
Малюнкі
Б. ЗАБОРАВА
Ч 70802—065	215—79 4803020000
М 302(05)—80
©Пераклад на беларускую мову, Выдавецтва «Мастацкая літа« ратура», 1980.
Фрэнсіс Браўп
КАЗКА ПРА ДЖОНА ВЯСЁЛАЕ СЭРЦА
ыў калісьці ў Паўночнай Краіне адзін бядняк з жонкай. Было ў яго два палеткі, засеяныя аўсом, тры каровы, пяць авечак і трынаццаць дзяцей. Дванаццаці з іх бацькі далі звычайныя для гэтай краіны імёны: Боб Цвёрдая Галава, Эндру Моцная Шыя, Бэн Спрытныя Рукі. Калі ж нарадзілася трынаццатае дзіця, яны назвалі яго ДЖон Вясёлае Cap­ita — ці таму, што нз прыдумалі нічога іншага, ці таму, што нешта ў позірку дзіцяці навяло іх на думку так яго назваць. Аднавяскоўцам гэтае імя здалося дзіў-
ным: такія імёны насілі толькі багацеі. Але бядняк з жонкай і не думалі фанабэрыцца, і суседзі даравалі ім іхняе дзівацтва.
3 кожным годам трынаццаць дзяцей раслі і дужэлі, і маці з бацькам мусілі працаваць ад відна да відна, каб пракарміць іх. Але неўзабаве нават самы меншы мог даглядаць бацькавы авечкі.
На дзень святога Яна ў Паўночнай Краіне меўся адбыцца вялікі кірмаш. На яго звычайна прыходзілі адусюль, бо такі KipMam наладжвалі толькі раз у сем гадоў, і не ў сяле ці ў горадзе, а проста ў зялёным полі, паміж шырокай ракой і высокім узгоркам, дзе, кажуць, у старыя добрыя часы танцавалі феі.
Зблізку і здалёку на гэты кірмаш сыходзіліся купцы і гандляры. Тут можна было купіць усё, што толькі душа пажадае, таму і старыя і маладыя не вярталіся з пустымі рукамі.	*
Бядняк не мог асабліва песціць сваіх трынаццаць сыноў і дачок. Але яму надта ж не хацелася паказваць сваю беднасць, бо кірмаш бываў толькі раз у сем гадоў. Таму ён паклікаў да сябе дзяцей, развязаў ску« раны мяшочак з грашыма і даў кожнаму па сярэбранай манеце.
Хлопчыкі і дзяўчынкі ўзрадаваліся, бо яшчэ ніколі не мелі столькі грошай. Яны апрануліся ў святочнае адзенне і падаліся з бацькам і маці на кірмаш. Неўзабаве яны прыйшлі на зялёнае поле. Чаго тут толькі . не было! На прылаўках узвышаліся горы рознага дабра. Тут можна было купіць ласункі і цацкі, паглядзець лялечныя спектаклі, танцы канатаходцаў. Усюды тоўпіліся знаёмыя і незнаёмыя, апранутыя ў сваё самае лепшае ўбранне. Бядняк і яго сям’я парашылі, што кірмаш — гэта найпрыгажэйшае на свеце відовішча. Яны хадзілі па полі, глядзелі на цуды вакол сябе, гутарылі са знаёмымі і не заўважылі, як прабег дзень.
Проста дзіўна, як шмат можна было купіць у тыя дні за адну сярэбраную манету! Але пад вечар у дванаццаці дзяцей з трынаццаці кішэні апусцелі. Адзін купіў сабе пару медных спражак, другая — малінавую стужку, трэці — зялёныя подвязкі. Бацька прыдбаў люльку, а маці— рагавую табакерку. Адным словам, кожны-нешта набыў сабе, акрамя Джона Вясёлае Сэрца.
А засталася ў яго сярэбраная манета, таму што хлопец даўно ўжо марыў купіць сабе скрыпку. Праўда, скрыпак на кірмашы было шмат: малыя і вялікія, простыя і паліраваныя. Ён не прапусціў ніводнай, да
кожнай прыцаніўся, але ні на адну не хапала яго грошай. А тут яшчэ бацька з маці пачалі падганяць яго, бо дадому няблізка і трэба было выйсці да змяркання.
Сонца апусцілася зусім нізка і чырвоным шарам павісла над узгоркам. Кірмаш амаль што абязлюдзеў: многія гандляры звязалі ў клункі свае тавары і рушылі дадому. Але на самым ускрайку кірмашовага поля, што знаходзілася на схіле ўзгорка, яшчэ было людна, і Джон. Вясёлае Сэрца вырашыў паглядзець, што там ёсць. Першае, што ён убачыў, быў прылавак са скрыпкамі, якімі гандляваў малады купец з далёкай краіны. Вакол тоўпілася шмат народу, бо скрыпкі былі новыя і прыгожыя. Непадалёк сядзеў маленькі сівы дзядок, з якога смяяўся ўвесь кірмаш. У яго на прылаўку ляжала адна скрыпка, ды і тая была старая, уся парэпаная і з парванымі струнамі. Але дзядок трымаўся з годнасцю, нібы меў самы багаты прылавак, і зазываў:
— Купляйце скрыпку! Купляйце скрыпку!	-
Калі Джон Вясёлае Сзрца падышоў бль жэй, стары звярнуўся да яго:
— Купіце скрыпку, малады чалавек. Аддам танна — усяго за адну сярэбраную манету. А калі нацягнеце новыя струны, ёй не будзе роўнай у Паўночнай Краіне.
Джон Вясёлае Сэрца падумаў, што гэта і сапраўды амаль задарма. А сам ён — не зломак, майстраваць любіць, струны наладзіць, пакуль будзе пасвіць бацькавы авечкі. Падумаў ён гэтак і паклаў на прылавак сівога дзядка сярэбраную манету, а той падаў яму скрыпку.
— Ведаеце, малады чалавек, нам, купцам, трэба клапаціцца і пра свой прылавак,— сказаў стары.— Калі вы паможаце мне разабраць і звязаць яго, я раскажу вам нешта цікавае пра гэтую скрыпку.
Джон Вясёлае Сэрца быў добры хлопец і, апрача ўсяго, цікаўны. Ён памог гандляру звязаць старой вяроўкай рассохлыя дошкі і падпоркі ад прылаўка. Стары ўскікуў усё гэта на плечы, як вязку галля, і сказаў:
— Дык вось, малады чалавек: да гэтай скрыпкі нельга ні гірыладзіць старыя струны, ні нацягнуць новыя, а толькі замяніць іх ніткамі, што прадуць начныя папрадухі. Калі ўдасца гэта зрабіць, дык лічыце, што вам вельмі пашанцавала.
3 гэтымі словамі стары павярнуўся і, нібы ганчак, пабег уніз з узгорка.
Джон Вясёлае Сэрца спачатку адчуў нешта дзіўнае ў словах гандляра, але, спадзеючыся на лепшае, падумаў, што сівы
дзядок пажартаваў, і заспяшаўся да сваёй сям’і.
Доыа ўсё пачалі хваліцца сваімі пакупкамі. I Джон Вясёлае Сэрца паказаў скрыпку. Але браты і сёстры паднялі яго на смех: навошта купляць скрыпку, калі ты не ўмееш іграць на ёй? Ды і якая музыка на парваных струнах? Бацька нават пагіікнуў:	•
— Ты зусім неразумна патраціў свае першыя грошы. Баюся, што ў цябе іх ніколі не будзе надта многа, калі так кідаць іх на вецер.
Адным словам, усе высмеялі пакупку Джона Вясёлае Сэрца. Усе, акрамя маці. Яна была добрая жанчына і супакоіла хлопца, сказала, што калі ён патраціў першую манету неразумна, дык з другой будзе больш абачлівы. I хто ведае, можа, яго скрыпка калі-небудзь і прыдасца?
I Джон ’ Вясёлае Сэрца ўзяўся наладжваць струны. Ён каркеў над скрыпкай дзень і ноч. Але праўду сказаў на развітанне сівы дзядок: ніводная струна не трымалася на скрыпцы. ІПто толькі хлопец не перапробаваў! Ён зусім змардаваўся, але ўсё было дарэмна. Тады ён папрасіў памагчы знайсці людзей, якія прадуць начамі. Але гэта здалося ўсім толькі смешным жартам,
лепшага за які не пачуеш да наступнага кірмашу.
Джон Вясёлае Сэрца страціў давер і ў роднай хаце, і за яе парогам. Усе паверылі ў бацькава прадказанне. Браты і сёстры глядзелі на яго толькі як на падпаска, а суседзі былі ўпэўнены, што з хлопца выйдзе шалапут і абібок. Але Джон Вясёлае Сэрца і не думаў кідаць сваю скрыпку: ён жа аддаў за яе сярэбраную манету. Хлопец хацеў наладзіць струны наперакор усім кпінам і здзекам.
Дома нікому, акрамя маці, не было справы да яго. Але ж у маці было яшчэ дванаццаць дзяцей. I вось аднойчы хлопец надумаўся кінуць дом і падацца ў свет шукаць сваё шчасце, Даведаўшыся пра гэта, родныя не надта засмуціліся, бо нават крыху саромеліся перад людзьмі за Джона Вясёлае Сэрца. Ды і на адзін рот будзе менш у хаце.
Бацька даў яму на дарогу ячны праснак, маці — сваё благаславенне, браты і сёстры пажадалі яму шчасця, а суседзі выказалі надзею, што з ім не здарыцца ніякай бяды.
Развітаўся Джон Вясёлае Сэрца з роднымі і знаёмымі, узяў пад паху скрыпку з парванымі струнамі і летняй раніцай рушыў у дарогу.
У тыя часы ў Паўночнай Краіне сапраўд-
ных дарог не было — кожны выбіраў сцежку, якая яму найбольш падабалася. Джон Вясёлае Сэрца пайшоў цераз кірмашовае поле, спадзеючыся сустрэць сівога дзядка і даведацца хоць што небудзь пра начных папрадух. Узгорак густа зарос верасам, і хлопец дайшоў аж да самай вяршыні, але так нікога і не сустрэў. 3 другога боку ўзгорка яго падпільноўвала камяністая круча. Паабдзіраўшы рукі і збіўшы да крыві ногі, Джон Вясёлае Сэрца скаціўся ўніз і апынуўся ў вузкай горнай даліне, скрозь зарослай дзікім шыпшыннікам і ажынай. Джон Вясёлае Сэрца яшчэ ніколі не сустракаў такіх калючых шыпшын, але ён быў не з тых, хто адступае перад першымі цяжкасцямі. Хлопец упарта прадзіраўся наперад, не зважаючы ні на паабдзіраныя рукі, ні на тое, што ад яго штаноў і світкі засталіся адны лахманы. Неўзабаве ён выйшаў у канец даліны, дзе сыходзіліся дзве сцежкі. Адна з іх была зялёная. Яна ішла праз хвойнік, і ёй не было відаць канца. Другая — камяністая і няроўная — вяла да нейкай дзікай даліны, акружанай высокімі ўзгоркамі і ахутанай густым туманам, хоць на зямлю толькі-толькі апусціўся летні вечар.
Джон Вясёлае Сэрца зусім знясілеў пасля доўгай дарогі і прыпыніўся, не ведаючы,
якуьэ выбраць сцежку. I тут ён убачыў непадалёку ад сябе старога ў зрэбнай адзежы. Быў ён высокі і плячысты, як тры жыхары Паўночнай Краіны, узятыя разам. Сівыя валасы яго нагадвалі зблытаную кудзелю. Ён ішоў, згорбіўшыся пад цяжарам вялізнага, насыпанага з коптурам каша з пяском. •
— Гэй ты, валацуга! — звярнуўся ён да Джона Вясёлае Сэрца і падышоў бліжэй.— Паслухай, гультай, калі ты пойдзеш праз лес, я не ведаю, што з табой будзе. А калі выбераш другую сцежку, дык павінен памагчы мне несці кош. А гэта, мушу табе сказаць, не так ужо і мала.
— Добра, дзядзечка,— згадзіўся Джон Вясёлае Сзрца,— вы, бачу я, стаміліся. Ды я ж і маладзейшы за вас, хоць, праўда, не такі высокі. Калі хочаце, я пайду па гэтай сцежцы і памагу вам.
He паепеў хлопец вымавіць апошнія словы, як волат падскочыў да яго, прывязаў яму да спіны кош тоўстай вяроўкай, і яны рушылі. Усю дарогу стары бэсціў Джона Вясёлае Сэрца, лаяў яго апошнімі словамі, і не адзін раз за цяжкую дарогу хлапец пашкадаваў, што звязаўся з гэтым чалавекам. Але выйсця не было. I тады ён, каб прабавіць час і хоць крыху падняць старому на-
строіі, пачаў спяваць -старадаўнюю песню, якой навучыла яго маці.
Калі яны прыйшлі ў даліну, ужо стаяла цёмная халодная ноч. Пры цьмяным святле месяца, які ўзышоў на небе, Джон Вясёлае Сэрца разгледзеў, што яны стаяць каля нейкай хаціны. Па ўсім было відаць, што тут ніхто не жыве, бо дзверы былі шырока адчынены ўсім начным вятрам. Стары прыпыніўся, развязаў вяроўку і апусціў кош з пяском на зямлю.
— Вось ужо сем гадоў запар я нашу гэты кош,— сказаў ён,— але яшчэ ніколі не чуў, каб мае памочнікі спявалі. Ноч усім дае адпачынак, і табе я дам адпачыць. Дзе ты будзеш спаць — разам са мной каля майго вогнішча ці ў гэтай халоднай хаціне?